71556 (611957), страница 4
Текст из файла (страница 4)
На старажытных вышываных ручніках птушкі стылізаваныя,напрыклад вобраз жаваранка ( малюнак 2.2.5.3). Гэта водгук старажытнай сімволікі сілуэтаў птушак, подых яшчэ язычніцкіх звычаяў ахвярапрынашэння.калі яны маюць досыць канкрэтнае сімвалічнае прызначэнне: падарунак каханаму, ахвяра-абярэг франтавіку і інш.
Гэта яркае пацвярджэнне спалучэння і старажытнай сімвалічнай, і сучаснай дэкаратыўнай ролі любімых у народнай творчасці вобразаў птушак [7, с.168].
2.2.6Тэматыка кахання ў вобразах беларускіх святаў (Купалле і вяселле)
Адно з найстаражытных і любімых у народзе святаў – Купалле. Гэта свята вяршыні лета, росквіту прыроды, выяўлення яе магутных жыццёвых сіл. Гэтая жыццёвасць, жыццярадаснасць, весялосць панавала і ў купальскую ноч з яе вогнішчамі, варажбой, скокамі, музыкай.
У народнай мастацкай творчасці вельмі любімы і пашыраны вобраз Купалінкі, якая ўяўляецца ці маладой вясёлай дзяўчынай, ці жанчынай з дзецьмі Гэты паэтычны вобраз част сустракаецца ў народным мастацкіі ткацтве і вышыўцы (малюнак 2.2.6.1).
Купалінка часта паказана ў танцы (малюнак 2.2.6.2).
Дзяўчаты плялі вянкі для гадання дзяўчына кідала свой вянок у агонь, і той з хлопцаў, хто яе кахаў і хацеў ажаніцца, стараўся выхапіць вянок з агню. Мог і добра апячыся пры гэтым, але ж выхопліваў, дэманструючь моцнае кахання. Такім чынам вянок таксама можа быць сімвалам кахання (малюнак 2.2.6.3).
На Купалле рабілі карагоды, якія малі таксама чароўны магічны сэнс [7, с.168].
Наступным святам, якое змяшчае шмат вобразаў кахання, з’яўляецца традыцыйнае вяселле – прыгожае, шматпланавае дзейства, якое складаецца з некалькіх этапаў, уключае самыя разнастайныя абрады, песні, жарты, пажаданні.
Абавязковымі атрыбутамі вясельнай абраднасці былі тканыя і вышываныя вырабы. Яны складалі асноўную частку пасагу, былі падарункамі, дапаўнялі і суправаджалі розныя рытуалы і абрады.
На Гродзеншчыне і Беласточчыне ткалі вельмі прыгожыя, так званыя двухасноўныя дываны на падарункі. На іх можна бачыць амаль усё вяс-ельнае дзейства. Жанчына з коньмі ў правым кутку дывана – маці нявесты або Параскева-Пятніца. Дзве фігуры пасярэдзіне, якія трымаюцца за рукі, – маладыя. Пеўні збоку, якія здаюцца несувымерна вялікімі, – ахвяра Богу, каб той даў маладым шчасце. Далей стаяць нявесціны дружкі і, нарэшце, козы як сімвал заможнасці, багацця, плоднасці. Па ўсіх чатырох кутках сіметрычна размешчаны стылізаваныя дрэвы – Святыя Дрэвы, якія павінны забяспечыць даўгалецце і шчасце. Амаль усё поле запоўнена разеткамі – гэта абярэгі (малюнак 2.2.6.5).
Вянчанне важны этап вяселля, і ў беларускім арнаменце таксама есць вобразы прызначанныя гэтаму абраду, напрыклад, вобраз «маладыя вянчаюцца» (малюнак 2.2.6.6). Дзе паказаны вобразы жаніха і нявесты.
Калі жадаюць маладым кахання – ручнік аздабляецца сілуэтамі галубка [7, с.169].
2.2.7Песня як вобраз выражэння кахання
У песнях часта апісваюць і выражаюць моцныя пачуціці ў тым ліку любоў або каханне:
Дзе і калі нараджаецца каханне?
Часам – у танцы, у карагодзе. Гляне дзяўчына на хлопца – і закахаецца. А потым ужо дома свае пачуцці выяўляе ў вышываных ці тканых узорах. Вось так і з'яўляюцца на ручніку голуб і галубка.
Бывае, каханне да свайго Леля нараджаецца ў марах, уранку ці ўвечары. А ўжо потым, на гулянцы ці на вячорках, замацоўваецца ў танцах і песнях.
А вось так выглядае ўзор любоўнай песні (малюнак 2.2.7.1) [7, с.170].
2.2.8Элементы любві і кахання ў вобразах чалавека
-
Дзяўчына - бярозка, дзяўчына – рабіна.
Абагульнены вобраз чалавека ў народнай мастацкай творчасці нярэдка атрымліваў больш канкрэтнае ўвасабленне –дзяўчыны, жанчыны, хлопца, мужчыны, дзіцяці.
Вобраз дзяўчыны параўноўваецца ў народных песнях з бярозкай, з рабінай, з калінай, з зязюляй і г.д. Напрыклад, бярозка – прыгожае, стройнае, белае дрэва звязваецца з лірычным, пяшчотны вобразам дзяўчыны.
З рабінаю звязваюцца жаночыя вобразы, лес якіх пазначаны адценнем трагізму. Рабіна прыгожая заўсёды – і вясною ў белей квецені, як нявесте ў вясельным уборы, і восенню ў чырвані гронак, што выклікае вобраз сталай жанчыны.
Куст каліны найчасцей увасабляе вобраз русалкі, але нярэдка гэта абагульнены сімвал мараў пра каханне і шчасце або трагічнага лесу (малюнак 2.2.8.1) [7, с.162].
-
Вобраз мужчыны і жанчыны
Толькі людзей прырода надзяліла найвялікшым пачуццём кахання. I гэты прыродны дар нашы продкі заўсёды шанавалі, ставіліся да яго зусім не так, як многія сёння. Адносіны мужчыны і жанчыны заўсёды акружаліся арэолам святасці, лічыліся асноваю трывалай, здаровай сям'і.
Сэнс песен, што суправаджалі выпечку каравая, і фігурныя аздобы на ім нярэдка мелі эратычную афарбоўку, але ўсё гэта мела здаровы, разумны сэнс – захаванне чысціні роду, стварэнне здаровай сям'і. Гэты ж сэнс укладваўся і ў абрад першай шлюбнай ночы (малюнак 2.2.8.2).
Такой жа святасцю і маральнай чысцінёй прасякнуты ўзоры, якія абазначаюць адносіны мужчыны і жанчыны. Выгляд і кампазіцыя гэтых узораў розныя, і ўсе яны, маюць розныя значэнні (малюнак 2.2.8.3).
Такім чынам, можна адзначыць, што ў беларускім народным арнаменце існуюць вобразы кахання, якія ў асноўным паказваюць адносіны паміж дзвума асобамі ці пачуцце кахання. Вобразы кахання маюць розную трактоўку, напрыклад, вобразы паказваюць няшчаснае каханне, ці узаемнае і г.д.
У асобную группу можна аднесці вобразы любві, якія паказваюць любоў чалавека да прыроды, да радзімы, да маці і г.д.
Гэтыя вобразы можна аб’яднаць у адну вялікую группу, бо ўсе яны абазначаюць моцныя пачуцці, пачуцці любві ці кахання [7, с.164].
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У выніку праведзенай навукова-даследчай работы дасягнуты мэты, былі выкананы асноўныя задачы. На аснове напрацаванага матэрыялу можна зрабіць наступныя вынікі:
-
Арнаментальныя матывы рускага арнаменту і украінскага маюць некаторае падабенства з беларускім народным арнаментам;
-
Для рускай вышыўкі найбольш характэрны матывы геаметрычнага і расліннага арнамента, размешчанага ў выглядзе прамых палос, якія падкрэсліваюць бок адзення. У маляўнічых арнаментах, якія ўпрыгожвалі ручнікі, вышываліся малюнкі фантастычных звяроў, птушак, раслін.
-
Тэхніка вышывання ўкраінскага народа вельмі разнастайная, як і арнаментальныя матывы ў розных абласцях Украіны і асобных сёлах. Вышыўка выконвалася белым па беламу, ў асноўным прымянялася для ўпрыхожвання адзення,прадметаў быта.
-
Вывучэнне арнаменту патрабуе агульнай сістэматызацыі шматлікіх і разнастайных па тэматыцы матываў, якія ва ўзоры звязаны паміж сабой і ўтвараюць цэласную і адзіную кампазіцыю.
-
Арнамент беларускай народнай вышыўкі ўключае геаметрычны, раслінны, анімалістычны, прыродны арнамент;
-
Да вобразаў кахання ў беларускім арнаменце адносяцца: вобраз Лады, Лелі і Леля, вобраз зязюлі, русалкі, голуба і галубкі, вобраз ружы;
-
У асобную катэгорыю адносяцца вобразы любві: Маці-зорка, Маці-Аранта, вобраз Маці і дзіцяці, вобраз роднай Маці, вобразы любві да Бацькаўшчыны, вобразы кахання ў беларускіх святах, вобраз любоўнай песні і некаторыя вобразы чалавека.
Такім чынам намі былі дасягнуты мэты:
1) аналіз вобразаў кахання ў беларускім арнаменце;
2) выкананне арнаментальнага пано «Гісторыя кахання».
Пано ўяўляе сабой матывы, размешчаныя папярок палотнішча. Кожны матыў размешчаны на адной паласе тканіны, якая раздзелена мярэжкамі з абодзвух старон.
Матывы пано маюць своеасаблівую трактоўку:
-
Матыў песні – зараджаецца каханне ў марах;
-
Галубы размешчаныя адзін за другім – каханне пачынаецца;
-
Ружа – пачынаецца росквіт кахання;
-
Матыў галубоў павернутых адзін да аднаго, а паміж імі дрэва – росквіт кахання;
-
Матыў Лелі і Леля – маладая пара;
-
Матыў Лелі і Леля с з дзецьмі – моцная шчаслівая сямья.
Былі выкананы наступныя задачы праекту :
-
Аналіз метадычнай, перыядычнай, навуковай і інцэклапедычнай літаратуры;
-
Адзначыць пэўныя асаблівасці рускага і украінскага арнаментаў;
-
Вызначыць некаторыя асаблівасці беларусскага арнаменту;
-
Вызначыць роль вобразаў кахання ў беларускім арнаменце.
Такім чынам, тэматыка кахання адна з самых цікавых у народнай вышыўцы.З дапамогай вобразаў кахання вышывальшчыца можа выразіць сваі пачуцці на палатне і расказаць пра сваю пэўную гісторыю кахання.
Можна яшчэ адмеціць, што вобразы кахання маюць прыгожыя матывы, якія можна выкарыстоўваць для упрыгожвання розных элементаў быту.
Данны матэрыял можна выкарыстоўваць як для вывучэння даннай тэматыкі кахання ў беларускім арнаменце так і ў якасці дапаможніка пры вышыванні вышэй упамянутых вобразаў.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
-
Богуславская, И.Я. Художественные особенности русской народной вышивки с геометрическим орнаментом / И.Я. Богуславская // СЭ, 1982, №3–174с.
-
Гасюк, Е.О., Степан М.Г. Художественная вышивка / Е.О. Гасюк, М.Г. Степан. – Л.: Аврора, 1986 - 454 с.
-
Герчук Ю.Я. Что такое орнамент: структура и смысл орнаментального образа / Ю.Я. Герчук.-Л.: Аврора, 1982 – 356с.
-
Дурасов, П.И. ИЗО мотивы русского народа / П.И. Дурасов. – М.: Аврора, 1996 – 235с.
-
Еременко, Т.И. Вышивка крестом / Т.И. Еременко. – Л.: Аврора, 1994 – 367с.
-
Иванов, С.В. Народный орнамент как исторический источник / С.В. Иванов // СЭ, 1958, №2 – 126с.
-
Кацар, М. С . Беларускі народны арнамент. Ткацтва. Вышыўка / М. . Кацар. – Мн.: БелЭн, 1996 – 208с.
-
Кильчинская, Е.А. От изобразительности к орнаменту/ Е.А.Кильчинская. - М.: Наука, 1968 – 244с
-
Лебедева, Н.И., Маслова, Т.С. Русская крестианская одежда 19-20 веков / Н.И. Лебедева, Т.С. Маслова. – Л.: Аврора, 1967 – 296с.
-
Маслова, Т.С.Орнамент русской народной вышивки как исторический источник/ Т.С. Маслова // СЭ, 1975, №3 – 124 с.
-
Молчанова, Л.А. Мастерская культура белорусов / Л.А. Молчанова. – Мн.: БелЭн, 1998 – 325с.
-
Прускі, М.Н. Беларускі арнамент / М.Н. Прускі. – Мн.: Альбом, 1979 – 284 с.
-
Раманюк, М.Л. Беларусскае народнае адзенне / М.Л. Раманюк. – Мн.: Альбом, 1981 – 376с.
-
Русакова, Л.М. Мотивы ромба с крючками в узорах сибирских вышивальщиц / Л.М. Русакова. –М.: Наука, 1973 – 220с.
-
Сахута, Я.В. Беларускае мастацтва Беларусі / Я.В. Сахута. - Мн.: Альбом, 1980 – 234с.
-
Сахута, Я.В. Беларускае мастацтва Беларусі / Я.В. Сахута. - Мн.: Беларусь, 2001 – 269с.
-
Соколова, Т.М. Орнамент – почерк эпохи / Т.М. Соколова. –Л.: Аврора, 1972 – 182 с.
-
Угрыновіч, У.В. Кветкі сабраныя ў вазе, або Гісторыя аднаго выяўленчага сюжэта / У.В. Угрыновіч // Літаратура і мастацтва, 1981, №26 – 75 с.
-
Фадзеева, В.Я. Беларуская народная вышыўка / В.Я. Фадзеева. – Мн.: Навука і тэхніка, 1991 – 199 с.
-
Фадзеева, В.Я. Беларускі ручнік / В.Я. Фадзеева. – Мн.: Навука і тэхніка, 1994 – 215 с.
-
Шубников, А.В. Симметрия в науке и в искусстве, 2-е издание / А.В. Шубников. – М.: Наука, 1972 -234 с.