71556 (611957), страница 3
Текст из файла (страница 3)
3 пачатку XX сг. матыў вазы паступова змяняецца вазонам – гаршком для кветак.
Сярод раслінных узораў матыў дрэва – адзін з даўнейшых. Звыклым пастаянным элементам прысутнічае ён у арнаменце жаночых :кашуль, фартухоў, ручнікоў.
У канны XIX ст. раслінныя матывы папаўняюцца выявай вянка (малюнак 1.2.2.11). Ім аздаблялі пераважна ручнікі, або навалачкі, надзоры. Прататыпам вянка з'явілася добра знаёмая ў прыкладным мастацтве XVIII ст. выява круглявых люстрана-сіметрычных пальмавых ці лаўровых галін, перавязаных унізе бантам [10, с.122].
Сярод шматлікіх кветкавых матываў вышыванага арнаменту на рубяжы стагоддзяў бясспрэчна дамінуючае становішча займаў матыў ружы.
Распаўсюджаны і матыў вінаграднай лазы. У плаўных лініях гнуткай галіны з буйнымі дэкаратыўнымі лісцямі прасочваецца засваенне рыс барока. Да найбольш характэрных варыянтаў адносіцца матыў лазы з гронкамі вінаграду.
Арнамент беларускай народнай вышыўкі ўключае таксама арніта-морфныя матывы, якія можна сустрэць на ручніках, фартухах, на жаночых кашулях. Нягледзячы на пэўную абагульненасць вобразаў, прыналежнасць птушак да пэўнага віду праглядаецца ў многіх выпадках вельмі выразна. Гэта пеўні, галубы, індыкі, арлы, сустракаюцца лебедзі, гусі, качкі. Наогул камназіцыі, у якіх прысутнічалі птушкі, як правіла, уключалі і раслінныя матывы. Птушак часта вышывалі на дрэвах-кветках, на квітнеючых галінах, на сцяблах расліны ў вазоне. Вельмі характэрныя ўзоры, дзе арнітаморфныя бардзюры чаргаваліся з расліннымі, прычым арнаментальны рад з птушак складаў звычайна верхні ярус кампазіцыі.
У арнітаморфных узорах беларускай народнай вышыўкі кампазіцыя з дзвюх птушак і расліннасці паміж імі адна з самых папулярных.
Мноства варыянтаў мела і выява расліннасці. Папулярнымі былі дрэвы-кветкі з сіметрычна адыходзячымі па абодвух баках галінамі і геаметрызаванай шматпялёсткавай разеткай на вяршыні або дрэўца з чатырма ідэнтычнымі разеткамі-кветкамі.
Вельмі распаўсюджанымі і разнастайнымі па стылі з'яўляліся ўзоры з выявай пеўня [13, с.124].
Такім чынам, разгляд арнаментыкі беларускай народнай вышыўкі канца XIX – пачатку XX ст. дазваляе сцвярджаць. што яе найстаражытнейшай асновай быў геаметрычны арнамент. Да традыцыйных відаў арнаменту адносяцца таксама сетка і адзінкавыя медальённыя фігуры. З'яўленне раслінна-геаметрычных узораў, якія паслужылі сувязным звяном паміж архаічнымі і параўнальна новымі расліннымі ўзорамі, было вынікам унутранага развіцця геаметрычнага арнаменту [10, с.131].
Раздзел 2 Аналіз тэматыкі любві ў беларускім арнаменце
2.1 Вобразы кахання ў беларускім арнаменце
2.1.1 Лада як сімвал кахання і прыгажосці
Адной з распаўсюджанных тэматык у беларускім мастацтве з’яўляецца тэматыка кахання. У беларускай народнай вышыўцы яна таксама прысутнічае.
Каханне ў арнаменце прадстаўлена множствам вобразаў. І адзін, з самых распаўсюджаных вобразаў, гэта матыў Лады.
Ладу і Купалінку адзначалі за іх вясёлы нораў, уменне спяваць і скакаць. Абодва гэтыя вобразы дайшлі да нас з далёкага мінулага.
Лада ў славян і літоўцаў шанавалася як апякунка кахання і шлюбаў, багіня юнацтва, прыгажосці і пладавітасці. Яна надежна адлюстравана ў паэзіі, а таксама ў песнях.
Ручнікі з узорам Лады знойдзены на Віцебшчыне і Гомельшчыне. Часцей за ўсё яна паказана ў выглядзе маладой дзяўчыны, нярэдка суправаджаецца ружамі і галубкамі, якія сімвалізуюць прыгажосць і каханне ( малюнак 2.1.1.1).
Пра Ладу існуе легенда, што ў час ранішняй зары ўпала алмаз - расінка на чырвоную ружу. Зазіхацела ружа іскрамі - брыльянтамі. А тут і прамень сонца залаты ўпаў на ўлонне ружы. I вылецела з пялёсткаў ружы юная, як раніца, прыгожая, як сама прыгажосць, свежая, як расінка, Лада – беларуская багіня кахання і прыгажосці. I паляцела яна лёгкай ластаўкай па вёсках і сёлах Беларусі. Дзе гулянка, дзе вечарынка – там і Лада. Яна запальвае каханне ў сэрцах хлопцаў і дзяўчат, асвятляе ўсмешкамі шчасця іх твары, напаўняе душы надзеяй на шчасце, дабро.
Вобраз нараджэння Лады паводле легенд існуе ў беларускай вышыўцы. Вобраз дзяўчыны знаходзіцца ў цэнтры. Вакол яе шмат кветак. Сама дзяўчына быццам бы выходзіць ці паднімаецца з зямлі (малюнак 2.1.1.2).
Трэба адзначыць, што гэты вобраз вызначаецца многімі рэгіянальнымі варыяцыямі. Напрыклад, існуе яшчэ матыў Лады і Лада — мужа і жонкі ці закаханых хлопца і дзяўчыну, у некатарых рэгіенах іх называюць Леля і Лель.
Лелю лічылі самай прыгожай, самай лепшая з дзяўчат. Яе тварык як ранішняя зара, вочкі як зоркі на небе, вусны – цвет ружы, валасы –траўка-мураўка, голас як званочак. Ручкі яе шаўковыя, калі прыгалубіць – ніколі не забудзеш. А Лель – гэта добры, лагодны хлопец. Часам Лель і Лёля ўспрымаюцца як добрыя, прыгожыя дзеці (малюнак 2.1.1.3).
Найбольш часта Лель і Лёля сімвалізавалі любоў да малых дзяцей. Вобраз дзіцяці як сімвал прадаўжэння жыцця здаўна пашыраны ў многіх народаў (малюнак 2.1.1.4) [7, с.134].
Яны прадстаўляюць сабой вобраз хлопца і дзяўчыны, якія стаяць побач адзін ля аднаго.
Гэты вобраз абазначае моцнае і узаемнае каханне.
Такім чынам Лада – гэта вобраз кахання не толькі ў беларускай вышыўцы ,але ж і ў многіх славянскіх народах, якая паказваецца ў выглядзе дзяўчыны з вянком (малюнак 2.1.1.5).
Кажды рэгіон Беларусі мае свой вобраз Лады – сімвала кахання, напрыклад, яе часта называюць Леляй, якая знаходзіцца ў пары з Лелям [7, с.139] .
2.1.2 Зязюля як сімвал няшчаснага кахання
У народнай свядомасці вобраз зязюлі – гэта сімвал жанчыны ў горы, смутку, жальбе. Звычайна гэта ўдава, якая аплаквае роднага чалавека. Існуе шмат старадаўніх народных песень пра зязюлю, а значыць і пра няшчаснае каханне і разлуку.
Зязюлю частей вышываюць на посцілках і ручніках.
Калі яна паказана ў спалучэнні з зоркамі – сімваламі дзяцей, значыць, твор прысвечаны мацярынскаму гору: ці сын загінуў на вайне, ці нехта з дзяцей памёр (малюнак 2.1.2.1).
Зязюля разам з букетам абазначае, горкую ўдовіну долю і няшчаснае каханне, разлуку закаханых (малюнак 2.1.2.2) [7, с.137].
Такім чынам, зязюля – гэта сімвал няшчаснага кахання, які ў сваю чаргу можа быць сімвалам гора, страты і г.д., гэта залежыць ад матываў вышыўкі.
2.1.3 Русалка як сімвал трагічнага нераздзеленага кахання
Трагічнае, нераздзеленае каханне дзяўчыны апета ў мастацкай творчасці многіх народаў Еўропы і звязваецца звычайна з вобразам русалкі. У старажытнай Грэцыі русалак, або німфаў, было некалькі: дрыяды – лясныя, наяды – рачныя, нерэіды – марскія русалкі.
У павер'ях старажытных славян русалкамі рабіліся няхрышчаныя дзяўчынкі, калі яны паміралі. Але часцей – падманутыя, кінутыя, няшчасныя дзяўчаты, якія тапіліся з гора.
З глыбокай старажытнасці ў славян вядомы абрадавыя ігрышчы – Русаллі. Яны былі звязаны з аграрнай магіяй, вераю ў русалак, якія распараджаліся воднай стыхіяй і забяспечвалі ўраджай. Было гэта і свята дзяўчат, у якім спалучаліся энергія маладосці і трагізм няшчаснага кахання, радасць і смутак, абрадавая магія і звычайная весялосць.
Русалка ў народнай мастацкай творчасці выяўляецца па-рознаму, але звычайна ў выглядзе букета кветак, які сваім сілуэтам нагадвае дзявочую фігуру на кусце. На ўвазе маецца куст каліны, якую звычайна звязваюць з вобразам дзяўчыны, што пакутуе ад няшчаснага кахання (малюнак 2.1.3.1).
Акрамя сімвалічнага куста каліны русалка часам паказвалася і больш рэалістычна. Аднак, рэалізм тут даволі адносны. Фігуры моцна стылізаваныя, сілуэтам нагадваюць Ладу, Лёлю і іншыя жаночыя вобразы (малюнак 2.1.3.2) [7, с.138].
Такім чынам, русалка – гэта сімвал нераздзеленага кахання, сімвал дзяўчыны, якая пакутае ад нясчаснага кахання, але ж пры гэтым яна вяселая і маладая, таямнічая, надзеленная нейкай неверагоднай магіяй.
2.1.4 Голуб і галубка як сімвалы кахання
Любоўнай тэматыкай, матывамі кахання прасякнута амаль уся матэрыяльная і духоўная дзейнасць чалавека.
Увогуле голуб сімвалізуе многія паняцці. Ён выступаў як сімвал міру, у хрысціянстве абазначае Святога духа. Але часцей за ўсё ён сімвалізуе каханне. Вобразы голуба і галубкі сустракаюцца ў многіх народных песнях. Каханне можа толькі зараджацца або ісці на спад, быць узаемным ці трагічным. Усе гэтыя асаблівасці ў народнай мастацкай творчасці набылі адпаведную інтэрпрэтацыю.
Напрыклад, самы пачатак кахання, яго зараджэнне. Калі галубок ды галубка ідуць у адзін бок, то гэта значыць, што паміж дзяўчынай і хлопцам пачынаецца любоў (малюнак 2.1.4.1).
Калі голуб і галубка вышыты галоўка да галоўкі, то гэта значыць, што хлопец і дзяўчына любяць адзін аднаго (малюнак 2.1.4.2).
Калі паміж голубам і галубкаю паказаны букет ці вазон, то гэтак жанчына выказвае пажаданне вечнай шчаслівай любові. Яшчэ адзін варыянт тлумачэння – калі два галубкі вышыты галоўка да галоўкі, а пасярэдзіне кветка, то гэта значыць: «любі мяне, як я цябе, і мы будзем шчаслівыя»
Сімвал нераздзельнага кахання прадстаўлен галубамі павернутымі галовамі друг ад друга. Трагічнае каханне ў народнай мастацкай творчасці адлюстроўваецца гэтак жа, як і шчаслівае: голуб і галубка павернуты галоўка да галоўкі, між імі букет ці вазон (малюнак 2.1.4.2).
Усе тканыя і вышываныя вырабы з сімваламі кахання носяць аўтабіяграфічны характар. Майстрыхі ўвасаблялі ў іх свае сардэчныя таямніцы, дзяліліся радасцю шчаслівага кахання або аблягчалі душэўны боль, калі яно не ўдавалася.
Існуе і вобраз памяці пра каханне: галубкі павернуты адзін да аднаго паміж імі вазон, які мае лісточкі (малюнак 2.1.4.4) [7, с.140].
Такім чынам голуб і галубка – вобразы, якія адлюстроўваюць каханне на розных яе стадыях і ў розных сітуаціях.
2.1.5 Ружа як сімвал прыгажосці і кахання
Кожная кветка па-свойму прыгожая i адметная. Але царыцай кветак называюць ружу.
Ружа як сімвал прыгажосці і кахання адлюстравана ў шматлікіх мастацкіх творах народаў амаль усяго свету. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца гэтая прыгожая кветка ў сучаснай народнай мастацкай творчасці з яе павышанай дэкаратыўнасцю, яркасцю і насычанасцю колераў, імкненнем да адлюстравання рэальных вобразаў. Сакавітыя буйныя кветкі і бутоны ружаў знойдзены на тканых посцілках з розных куткоў Беларусі, трапляюцца яны і на ручніках, часам даволі старых (малюнак 2.1.5.1; малюнак 2.1.5.2).
У народзе прыгажосць і каханне заўсёды спалучаліся ў адзінае ўсеабдымнае пачуццё [7, с.147].
Такім чынам вобразы кахання прадстаўлены ў беларускай вышыўцы ў выглядзе Лады, Лелі і Леля, голуба і галубкі, русалкі, зязюлі, ружы.Кожны вобраз мае свій асабісты сэнс і адлюстроўвае перажыванні вышывальшчыцы.
2.2 Вобразы любві ў беларускім арнаменце як сэнсаваедапаўненне вобразаў кахання
2.2.1 Маці-зорка як сімвал любові і міласэрнасці
Існуюць у беларускай вышыўцы акрамя вобразаў кахання і вобразы любві.
Любоў гэта вялікае мнагазначнае пачуцце, яно можа праяўляцца да маці, да прыроды, да роднай зямлі, да сям’і і г.д. Беларускія ткачыхі паказвалі сваю любоў ў арнаментызаваннай форме на адзенні, прадметах быта, на ручніках.
Адным з такіх вобразаў з’яўляецца ўшанаваны ўсімі вобраз маці,як сімвал любові і міласэрнасці ў дэкоры тканых і вышываных вырабаў. У яго аснове – васьміканцовая зорка, што абазначае чалавека, асобу.
Вобраз маці абазначаецца і ў выглядзе дрэва. Зоркі па канцах галін абазначаюць жывых дзяцей, свечкі — памерлых. Майстрыхі просяць Бога даць здароўе і шчасця дзецям, а тым, каго ўжо няма вечны спакой (малюнак 2.2.1.1) [7, с.153].
-
Маці – Аранта як вобраз Багіні
Арыгінальнае спалучэнне язычных вераванняў і хрысціянскай сімволікі праследжваецца на вышываным абразку «Маці-Радзіцельніца» ў Магілёўскім манастыры Уваскрэсення Хрыста. Вышыла яго манашка паводле заказу жонкі прадвадзіцеля дваранства Гартынскага. Тая замольвала вялікі грэх: сілаю прымусіла дачку пайсці замуж за нялюба гора дачка ўтапілася, стала русалкаю няшчасная маці ахвяравала ў манастыр дарагі абраз, на якім адлюстравана маці ў выглядзе Аранты з узнятымі рукамі, на ўзроўні жывата – дзіця;
Вобраз Аранты – Маці-Багіні з узнятымі рукамі – добра вядомы ў хрысціянскім мастацтве. У тканых вышываных вырабах народных майстрых ён досыць умоўны, схематызаваны, але таксама па-свойму ўрачысты і манументальны (малюнак 2.2.2.1) [7, с.157].
-
Маці і дзіця як вобраз ўвасаблення любові, дабрыні прыгажосці
Найвышэйшае ўвасабленне любові, дабрыні і прыгажосці – маці і дзіця, якія натхнялі майстроў і мастакоў усіх часоў і народаў.
Аснову сімвала Маці складае зорка, што абазначае чалавека. Гэты вобраз прыўзняты, узвялічаны, дзякуючы яркаму, пышнаму вянку-гірляндзе вакол зоркі. У сукупнасці ўтвараецца светлы вобраз мацярынства. Сакавіты, урачысты каларыт узмацняе гэтае адчуванне .
Даволі вядомы сімвал дзіцяці. У гэтым ручніку увасабляецца любоў, любоў маці да немаўлятка. Нямала клопатаў прыносяць дзеці, але ж не менш і радасці, шчасця. Дзеці робяць наша жыццё шчаслівым (малюнак 2.2.3.1).
Адзначаюць яшчэ сімвалы Берагіні, дзіцяці і абярэга (малюнак 2.2.3.3 ) [7, с.161].
2.2.4Родная Маці як сімвал вялікай і бескарыслівай любові
Матыў зоркі змешчанай у падобную зорку большага памеру, а потым – у васьмівугольную фігуру называюць сімвалам роднай Маці, што ўвасабляе самую вялікую і бескарыслівую любоў, якая толькі можа быць на свеце.
Зорка ў зорцы – гэта любоў маці да дзяцей, памножаная на любоў дзяцей да маці. Гэта любоў у квадраце. На гэтай любові трымаецца жыццё на зямлі(малюнак 2.2.4.1) [7, с.153].
2.2.5Вобрызы любві да Бацькаўшчыні
Асобнае месца займаюць вобразы любві да Бацькаўшчыні:
-
Вобраз рэчкі
Любоў да сваей Бацькаўшчыны звязваецца з любоўю да нечага канкрэтнага: лесу, рэчкі, поля. Гэтыя паняцці абазначаюцца вельмі характэрным матывам.
Нашы продкі сяліліся пераважна на берагах рэк, карміліся з іх, рэкі былі для іх дарогамі. Матыў ракі часта гучыць у песнях, легендах, казках, сустракаецца і ў народным мастацкім ткацтве, найчасцей на посцілках. Мае ён выгляд папярочных палос, якія нагадваюць рабізну на вадзе.
Значна пазней такі старажытны і просты дэкор дапоўніўся дарожкамі яркага стрэлападобнага арнаменту – як хвалі на вадзе ад свежага ветру (малюнак 2.2.5.1 ) [7, с.164] .
-
Вобраз прыроды Беларусі
Адзінства з прыродай, любоў да яе выявілася і ў вышыўцы і ў ткацтве. На посцілках, ручніках, дарожках і іншых вырабах вышыты і кветкі, і травы, і жывёлы, і птушкі. Вырабы апошніх дзесяцігоддзяў характарызуе дэкаратыўнасць, якая часам пераходзіць у натуралізм. Асабліва гэта выяўляецца ў посцілках з расліннымі матывамі. Асабліва папулярныя матывы ружы (малюнак 2.2.5.2) [7, с.166] .
-
Вобразы птушак
Найбольш поўным выразнікам лірычных і паэтычных настрояў у народнай мастацкай творчасці былі птушкі. Так, голуб і галубка сімвалізавалі каханне (глядзіце вышэй воразы голуба і галубкі), зязюля — жанчыну-ўдаву (глядзіце вышэй воразы зязюлі), салавей — песняра кахання, сокал — вобраз каханага, арол — героя. А пра жаваранака кажуць, што ен спявае пра любоў. Зразумела, што гэтыя вобразы часта сустракаюцца ў тканых і вышываных вырабах.