58839 (572897)

Файл №572897 58839 (Прававая роля Прывілея Аляксандра 1492 года)58839 (572897)2016-07-29СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла

Змест

1. Месца агульназемкіх прывілеяў сярод іншых крыніц права XV ст

2. Нормы дзяржаўнага права і кампетэнцыі вялікага князя па прывілею 1492г.

3. Цывільнае, сямейнае, крымінальнае, адміністрацыйнае права па Прывілею 1492 г.

Літаратура

Дадатак. Прывілей Вялікага князя Літоўскага Аляксандра 1492 г.

1. Месца агульназемкіх прывілеяў сярод іншых крыніц права XV ст.

Вывучэнне прававой культуры Беларусі паказвае, што яе развіццё вызначалася паступовым пераходам ад звычаёвага да пісанага права. Прыкладна ў XV ст. апошняе становіцца асноўнай крыніцай права на тэрыторыі Беларусі. У ім многія нормы звычаёвага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, соймавых пастаноў, прывілеяў, статутаў і іншых прававых актаў.

Разгляд крьшіц беларускага феадальнага права мэтазгодна пачынаць з характарыстыкі агульназемскіх, абласных, гарадскіх і валасных грамат (прывілеяў), якія ў дзяржаўнаправавым жыцці Вялікага княства Літоўскага мелі асабліва важнае значэнне.

Агульназемскія прывілеі звычайна выдаваліся пры ўступленні новага князя на прастол або пасля якіхнебудзь важных падзей у жыцці дзяржавы. Яны дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі ВКЛ (зразумела, і на ўсёй тэрыторыі сучаснай Беларусі) і былі абавязковьші для выканання ўсімі жыхарамі дзяржавы, у тым ліку і службовымі асобамі. У агульназемскіх прывілеях выкладаліся правы і абавязкі розных класаў і груп насельніцтва, замацоўвалася прававое становішча органаў улады і кіравання, вызначаліся прынцыпы іх узаемаадносін, асвятляліся іншыя пытанні. У названых прывілеях змяшчаліся нормы крымінальнага, цывільнага, дзяржаўнага права, у якіх закраналіся толькі асноўныя палажэнні і прынцыпы гэтых галін права, напрыклад агульныя прынцыпы крымінальнай адказнасці, асноўныя палажэнні права ўласнасці, спадчыннага, абавязацельнага права і г.д.

Першымі агульнадзяржаўнымі (земскімі) прывілеямі лічыліся тры прывілеі, выдадзеныя ў 1387 г. вялікім князем Ягайлам пасля заключэння з Польшчай Крэўскай уніі (1385 г.). Першы быў выдадзены 20 лютага 1387 г. Ён пачынаўся са сцвярджэння, што нібьгга людзі жадаюць прыняць катаігіцкую веру, а тьш, хто яе ўжо прыняў, даруюцца новыя правы і вольнасці. У прыватнасці, прывілей замацоўваў за кожным рыцарам ці баярынам (католікам) права свабоднага распараджэння нерухомай маёмасцю. Акрамя таго, рыцары, якія прынялі каталіцтва, вызваляліся ад выканання многіх дзяржаўных павіннасцей за выключэннем ваеннай і замкавай.

Прывілей 22 лютага таго ж года фактьгана дапаўняў першы. Галоўнае яго прызначэнне заключалася ў надзяленні багатымі дарамі і маёнткамі каталіцкага духавенства і касцёлаў. У адпаведнасці з прывілеем усё каталіцкае духавенства, касцёлы, кляштары і феадальназалежныя ад іх людзі выключаліся з дзяржаўнай юрысдыкцыі, гэта значыць, што яны вызваляліся ад усякага роду службы, павіннасцей на карысць дзяржавы і вялікага князя.

Такім чынам, галоўным прызначэннем прывілеяў ад 20 і 22 лютага 1387 г. было прымусовае насаджэнне каталіцкай веры на Беларусі, выкліканае тым, што Ягайла па ўмовах Крэўскай уніі сам прыняў каталіцкую веру і абавязаўся распаўсюдзіць яе на тэрыторыі ўсёй дзяржавы. Гэтыя прывілеі паклалі пачатак юрыдычнага афармлення саслоўя шляхты.

Асноўныя палажэнні прывілеяў 1387 г. атрымалі далейшае развіццё ў агульназемскім Гарадзельскім прывілеі 1413 г., які яшчэ больш пашырыў правы феадалаўкатолікаў. Разам з тым ён служыў праграмай і заданнем на абмежаванне правоў і дыскрымінацыю ўсіх некатолікаў.

У выйіку насаджэння каталіцкай веры сярод феадалаў узмацнілася унутрыкласавая барацьба, што з'явілася падставай для прыняцця агульназемскіх прывілеяў 1432 і 1434 гг., якія заканадаўча замацавалі роўнасць ў правах праваслаўных феадалаў з феадаламікатолікамі.

Такім чынам, сярод крыніц дзяржаўнага права, якія паслўжылі падставай для далейшага юрыдычнага афармлення правоў саслоўя шляхты, прывілеі 1432 і 1434 гадоў мелі першараднае значэнне. Яны стварылі прававыя перадўмовы для ўключэння ўсяго класа феадалаў, незалежна ад веравызнання, у прывілеяванае саслоўе шляхты, аб'яднаўшы яе на класавай аснове.

Асаблівае месца ў развіцці заканадаўства наогул і дзяржаўнага права ў прыватнасці належыць агульназемскаму прывілею 1447 г. У ім былі поўна і грунтоўна выкладзены правы класа феадалаў і саслоўя шляхты, некаторыя прынцыпы крымінальнага, цывільнага (грамадзянскага) і дзяржаўнага права. Прывілей 1447 г. быў не толькі саслоўным актам, ён меў юрыдычнае значэнне для простых людзей, асабліва для гараджан, а таксама пацвердзіў і развіў ідэю, запісаную ў змесце прывілея 1434 г., аб выключэнні феадальназалежнага насельніцтва з ліку асоб, якія знаходзяцца ў непасрэднай залежнасці ад дзяржавы. Гэта азначала, што дзяржаўныя паўнамоцтвы па зборы падаткаў былі перададзены асобным феадалам. Дзякуючы нормам, змешчаным у прывілеі 1447 г., апошнія значна ўмацавалі свой эканамічны і палітычны ўплыў у дзяржаве.

У адпаведнасці з прывілеем (арт. 11) вялікі князь, яго намеснікі і іншыя службовыя асобы не мелі права прымаць на дзяржаўныя і вялікакняжацкія землі прьшатнаўласніцкіх сялян. Гэта ж забаранялася рабіць і феадалам. Акрамя таго, за феадаламі замацоўвалася права судзіць залежных сялян. Усё гэта садзейнічала ўзмацненню пазаэканамічнага прымусу. Сяляне і мяшчане прыватнаўласніцкіх гарадоў і мястэчак пазбаўляліся магчымасці шукаць абароны супраць самавольства феадалаў у дзяржаўных органах.

Такім чынам, прывілей 1447 г. можна лічыць галоўным прававым актам, які заклаў асновы юрыдыч нага афармлення феадальнай залежнасці сялян. Ён забараняў ураду ВКЛ раздаваць дзяржаўную маёмасць і пасады іншаземцам. Апошняе было накіравана супраць пранікнення польскіх феадалаў на землі Вялікага княства. Прывілеем было значна пашырана кола асоб, за якімі прызнаваліся правы шляхты незалежна ад веравызнання і наяўнасці ў іх гербаў.

2. Нормы дзяржаўнага права і кампетэнцыі вялікага князя па прывілею 1492 г.

Прывілей 1492 г. з'яўляецца першай агульнадзяржаўнай хартыяй вольнасцей. Шляхецкаму класу ўсёй дзяржавы яна давала такія правы і прывілеі, якія рабілі для яго непатрэбнымі мясцовыя акты. Прывілей вялікага князя Аляксандра перш за ўсё пацвярджае ўсе правы і вольнасці, падараваныя шляхце ранейшымі гасударамі і дадае больш за 20 пунктаў новых абавязацельстваў з боку гаспадара. Значная частка гэтых абавязацельстваў з'яўляецца абмежаваннем улады вялікага князя на карысць рады гаспадарскай, якая была пакуль адзінай юрыдычна аформленай установай, таму што сойм, які існаваў фактычна, не атрымаў яшчэ прававога афармлення. Так, вялікі князь дадаткова абавязваецца не пасылаць паслоў у чужыя краіны, не параіўшыся з панамірадаю, не заключаць саюзных дагавораў з замежнымі дзяржавамі без іх згоды. Вялікі князь абавязваецца выконваць парады паноўрады нават і ў тым выпадку, калі гэтыя парады не будуць адпавядаць яго думцы, а таксама абавязваецца зацвярджаць і выконваць усе тыя парады і судовыя рашэнні паноўрады, якія яны прапануюць. Улада вялікага князя абмяжоўваецца ў пытаннях кіравання: «урады» і «дзяржавы» вялікі князь абавязваецца раздаваць толькі ўраджэнцам Вялікага княства і прытым толькі параіўшыся з панамірадаю, прычым яе службовых асоб не мае права пазбаўляць пасад без суда. Усіх службовых асоб ён павінен трымаць у такой жа «пашане», як гэта было пры вялікіх князях Вітаўту, Жыгімонту і Казіміру. Усе ўскосныя падаткі, што збіраюцца ў казну, расходуюцца на земскія патрэбы з ведама і згоды паноўрады. Хоць усе гэтыя абмежаванні велікакняжацкай улады робяцца на карысць радных паноў, але з прычыны таго, што гэтыя пасады з'яўляюцца пажыццёвымі, што яны займаюцца самымі вядомымі прадстаўнікамі арыстакратыі, бо ў гэты час ужо функцыяніраваў сойм, то само сабой зразумела, што радныя паны былі ў той час прадстаўнікамі шляхецкага саслоўя. Болын таго, тут мы сустракаем і некаторыя новыя пастановы, якія датычаць расшырэння саслоўных шляхецкіх правоў. Так, часовыя зямельныя падараванні Казіміра і яго папярэднікаў зацвярджаюцца як вотчынныя ўладанні. Гаспадар абяцае не аддаваць перавагу «плебеям» перад шляхтай і захоўваць яе годнасць.

3. Цывільнае, сямейнае, крымінальнае, адміністрацыйнае права па Прывілею 1492 г.

Прывілей 1492 года заканадайча пацвердзіў абавязковы характар мясцовых прававых звычаяў. Урад быў абавязаны даваць дзяржаўныя пасады і маемасць у кіраванне і трыманне толькі ўраджэнцам Вялікага княства. На пасады павінны былі прызначацца асобы найбольш дастойныя і тыя, хто зрабіў дзяржаве найбольшую карысць.

У прывілеі абвяшчалася неабходнасць вынясення справядлівых судовых рашэнняў, забараняліся хабары, судзейская неаб'ектыўнасць. Вызначаліся пэўныя тэрміны разгляду спраў. Тым самым гэты канстытуцыйны акт быў накіраваны на ўдасканальванне адзіных для ўсёй дзяржавы нормаў судаводства.

Класавая і саслоўная накіраванасць прывілея асабліва выразна была выказана ў арт. 25, згодна з якім урад абавязваўся не ўзвышаць простых людзей над шляхтай. 3 мэтай недапушчальнасці пераходу маёнткаў у рукі іншаземцаў вызначаліся правіла, па якіх у выпадку выхаду жанчыны замуж за мяжу Вялікага княства яна павінна была прадаць або іншым спосабам пакінуць нерухомую маёмасць. У прывілеі абвяшчалася нязменнасць усіх раней выдадзеных грамат, якія заставаліся ў сіле на вечныя часы. Прывілей 1492 г. быў своеасаблівай феадальнай канстытуцыяй, якая замацавала асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага, пануючага становішча класа феадалаў і яго вярхоў паноў.

Прывілей з'явіўся важным крокам у заканадаўчым афармленні асноўных прынцыпаў цывільнага, сямейнага, крымінальнага, адміністрацыйнага права. Асабліва важнае дзяржаўнаправавое значэнне мелі нормы, якія замацавалі абмежаванне ўлады гасудара і фактычна вызначылі яго прававое становішча не як гасудара вотчыніка, а як вышэншай службовай асобы ў дзяржаве. Выключнае дзяржаўнаправавое значэнне гэтаму акту надавалі і сучаснікі, называючы яго «генеральным прывілеем».

Канстытуцыйны характар прывілея 1492 г. становіцца яшчэ болып выразным і дакладным з тымі дапаўненнямі і ўдакладненнямі, якія былі зроблены ў Гарадзенскім прывілеі ад 7 снежня 1506 г. У ім былі пацверджаны ўсе асноўныя палажэнні прывілея 1492 г. і больш дакладна выказана яго агульнадзяржаўнае значэнне.

Літаратура

  1. Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн., 2000.

  2. Вішнеўскі А.Ф., Саракавік І.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1997.

  3. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Мн., 2003.

  4. Гісторыя Беларусі. Пад рэд. І.П. Крэнь. Мн., 1998.

  5. Грыцкевіч А. Прывілей 1492 г. // Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі”

  6. Доўнар Т.І. Помнікі права Беларусі феадальнанга перыяду. Мн., 2001.

  7. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.

  8. Нарысы па гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994.

  9. Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Ч. 1. Мн., 2000

Дадатак

ПРЫВІЛЕЙ ВЯЛІКАГА КНЯЗЯ ЛІТОЎСКАГА АЛЯКСАНДРА 1492 г.

06.08.1492г.

У імя святой Тройцы і непадзельнага адзінства, амінь.

На вечную памяць аб справе.

Усё, што робіцца ў часе, знікае ў памяці людзей разам з часам і да ведама будучых не дойдзе, калі не будзе запісана.

Таму мы, Аляксандр, з божай ласкі вялікі князь Літоўскі, Жамойцкі, a таксама земляў Русі гаспадар і спадкаемец, прыняўшы пад увагу сталую вернасць найпачціўшых, пачэсных, яснейшых, святлейшых, вяльможных, высакародных, шляхетных і асцярожных (circum spectorum) духоўных пралатаў (praelatorum spiritalium) і свецкіх князёў (saecularium principum), паноў (baronum), баяраў (boiarorum) і мяшчан (ciuium) земляў Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага і інш., якую яны маюць на справе да нас, да нашай светласці як да ісціннага і законнага наступніка (нашчадка, спадкаемцы) і натуральнага (прыроджанага) гаспадара і заўсёды імкнуцца ў прышласць пэўна трымаць яе, пасля таго, як гэта добра падмацована іх дзейнасцю, мы палічылі вартым, каб узнагародзіць іх узаемна за гэта дарамі і вольнасцямі і іншымі нашымі міласцямі.

Па()першае, названым вышэй пралатам (praelatis), князям (principibus), баронам (baronibus), нобілям (nobilibus) i мяшчанам (ciuibus) названых земляў вялікага княства Літвы, Русі і Жамойці мы далі, дазволілі і беззваротна даравалі і гэтай граматай даём, дазваляем, даруем і саступаем на вечнасць, цалкам і поўнасцю, тыя правы (ійга), вольнасці (libertates) i палёгкі (immunitates) (імунітэты), якія маюць пралаты, князі, бароны, нобілі і мяшчане каралеўства Польскага. Але, каб з гэтай агульнасці не магла вынік(н)уць якаяколечы двусэнсіца, або сумненне ў будучыню, то самыя вольнасці і кожную з іх мы ўхвалілі падаць тутака ў наступным.

(§ 1). Па()першае, усе даніны (donationes) (падараванні), прывілеі і палёгкі (імунітэты) царквоў катэдральных, саборных і манастырскіх у землях нашых Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, якія пабудаваны і будуць пабудаваны, фундаваны і будуць фундаваны, мы захоўваем непапсутымі і непарушнымі і падтрымоўваем і абараняем са ўсёй нашай уладай. А калі якіяколечы катэдральныя, саборныя, манастырскія і парафіяльныя царквы з працягам часу з прычыны смерці або паводле рэзігнацыі будуць вакантнымі і пазбавяцца пастыра, між тым права патраната над імі належыць да нас або наступнікаў (нашчадкаў; successores) нашых цалкам, то мы абавязаемся не іншага або не іншых прэзентаваць да іх, як тубыльца нашага вялікага княства Літоўскага, які будзе знойдзен(ы) падыходзячым, а калі не, то персону іншай нацыі, карысную і годную (honestam), якая будзе стаяць на чале і прынасіць карысць. Мы абавязваемся прэзентаваць столькі разоў, колькі будзе патрэбна і выгадна.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
151,85 Kb
Предмет
Учебное заведение
Неизвестно

Тип файла документ

Документы такого типа открываются такими программами, как Microsoft Office Word на компьютерах Windows, Apple Pages на компьютерах Mac, Open Office - бесплатная альтернатива на различных платформах, в том числе Linux. Наиболее простым и современным решением будут Google документы, так как открываются онлайн без скачивания прямо в браузере на любой платформе. Существуют российские качественные аналоги, например от Яндекса.

Будьте внимательны на мобильных устройствах, так как там используются упрощённый функционал даже в официальном приложении от Microsoft, поэтому для просмотра скачивайте PDF-версию. А если нужно редактировать файл, то используйте оригинальный файл.

Файлы такого типа обычно разбиты на страницы, а текст может быть форматированным (жирный, курсив, выбор шрифта, таблицы и т.п.), а также в него можно добавлять изображения. Формат идеально подходит для рефератов, докладов и РПЗ курсовых проектов, которые необходимо распечатать. Кстати перед печатью также сохраняйте файл в PDF, так как принтер может начудить со шрифтами.

Список файлов ответов (шпаргалок)

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6439
Авторов
на СтудИзбе
306
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее