74450 (Дэкаданс, мадэрнізм, авангардызм і постмадэрнізм як напрамкi лiтаратуры i мастацтва), страница 3

2016-07-30СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Дэкаданс, мадэрнізм, авангардызм і постмадэрнізм як напрамкi лiтаратуры i мастацтва", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "курсовые/домашние работы", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "74450"

Текст 3 страницы из документа "74450"

1.6 Дадаізм

Дадаізм (франц. dada – конік, драўляная палачка, у пераносным сэнсе – нешта няскладнае, дзіцячы лепет) узнік у Швейцарыі ў 1916 г. і ўвайшоў у гісторыю культуры, літаратуры і мастацтва як адна з самых разбуральных плыней. Яго стваральнікамі сталі ў асноўным маладыя пісьменнікі, мастакі, якія збеглі са сваіх ваюючых краін у нейтральную Швейцарыю. Менавіта тут, у Цюрыху, і была заснавана літаратурная група «Дада», у якую ўвайшлі немцы Х. Баль, Р. Хюльзэнбек, Г. Арп і інш. Кіраўніком групы стаў француз румынскага паходжання, паэт і эсэіст Т. Тцара.

Дадаісты ўспрымалі рэчаіснасць як царства хаосу і абсурду, таму рэальнымі, на думку прыхільнікаў дадзенай літаратурна-мастацкай канцэпцыі, могуць быць толькі гукі ў іх шматстайных спалучэннях, бясконцыя паўторы фраз і слоў, якія пазбаўлены ўсякага сэнсу і логікі. На аснове дадзеных тэарэтычных пастулатаў дадаісты стварылі «вершы без слоў», «гукавыя паэмы» і г. д. «Такога татальнага непрымання рэчаіснасці,– піша Е. Лявонава,– непрызнання якой бы то ні было традыцыі, рэалістычнай ці нерэалістычнай, такога культывавання абсурду, імкнення разбурыць усё, што ўжо ўсталявалася, мастацтва яшчэ не ведала. У той жа час,– зазначае даследчыца,– расцэньваць дадаізм толькі як выклік таксама было б несправядліва, асабліва напачатку руху. Пры ўсёй няпэўнасці, расплывістасці мэтаў і задач сярод апошніх адна асабліва вабіла дадаістаў: стварэнне новай літаратурнай мовы, з самага пачатку, са слова. Дзеля гэтага трэба было, на думку дадаістаў, адмовіцца ад мовы агульнапрынятай, «сцёртай» ад доўгага выкарыстання, ад усіх літаратурных нормаў».

Большасць рысаў і прыкмет творчасці прыхільнікаў новай плыні былі акрэслены ў калектыўным «Дадаісцкім маніфесце 1918 года». Гэта «бруіцкі» або «шумавы верш», «сімультанны верш», «сумбурныя перазовы ўсяго на свеце», а таксама іншыя прыёмы, прызначаныя перадаваць жыццё з усёй яго жорсткасцю, гвалтам, напружанасцю, усяісным адмаўленнем.

Пэўным чынам апаціравалі публіку і тэатралізаваныя прадстаўленні, на якіх дадаісты дэкламавалі свае «фанетычныя паэмы»: словы, склады ці нават толькі гукі падбіраліся тут і ставіліся побач не па сэнсу, а па гукавой афарбоўцы. Карысталіся дадаісты і такімі метадамі «напісання» твораў, як калаж; наклейванне на паперу розных выразак з газет ці часопісаў; калектыўнае пісьмо, пры якім у якасці абавязковай умовы было тое, што кожны наступны аўтар не павінен быў ведаць напісанае папярэднікам; і г. д.

У 1918 г. намаганнямі Р. Хюльзэнбека і шэрагу яго аднадумцаў была створана берлінская група дадаістаў. Дзейнасць гэтай групы адносіцца ўжо да першых пасляваенных гадоў, калі небяспека мабілізацыі ў войска знікла і з’явілася магчымасць пакінуць Швейцарыю. Не толькі ў Германіі, але і ў Францыі дадаісты яшчэ працягвалі нейкі час (прыкладна да 1924 г.) працаваць; тут да іх далучыліся Л. Арагон, П. Элюар і шэраг інш. французскіх паэтаў.

1.7 Сюррэалізм

Сюррэалізм (франц. surréalite – звышрэалізм альбо надрэалізм) – плынь у літаратуры і мастацтве, якая аформілася ў пачатку 1920-х гг. у Францыі, а затым хутка распаўсюдзілася па многіх краінах еўрапейскага кантынента і за яго межамі, у прыватнасці, у ЗША, Мексіцы, Японіі і інш.

«Вытокі сюррэалізму, па сведчанню яго стваральнікаў, бяруць свой пачатак яшчэ ў рамантызме, але асабліва цеснай была яго сувязь з сімвалізмам. Імкненне сімвалістаў стварыць сваю рэальнасць, іх пошукі свету ідэальнага, незямнога з дапамогай намёкаў, сімвалаў – усё гэта было блізкім новай плыні. Эксперыменты сімвалістаў у галіне мовы, іх спробы зрабіць слова нейкім знакам, што намякае на схаваную тайну, адарваць слова ад кантэксту – гэтыя і многія іншыя прыёмы будуць падхоплены і развіты сюррэалістамі. У той жа час рэальнасць у сюррэалістаў носіць адкрыта натуралістычны характар. Інтуітывізм і натуралізм у сюррэалістаў спалучыліся самым фантастычным чынам, імкнучыся падняцца і над матэрыялізмам, і над ідэалізмам».

Сам тэрмін «сюррэалізм» быў вынайдзены Г. Апалінэрам (прадмова да п’есы «Грудзі Тэрэсія», 1917), які тлумачыў яго як «вяртанне да прыроды». Тэарэтычна ж абгрунтаваў сюррэалізм прызнаны кіраўнік гэтай плыні – французскі паэт, празаік і псіхіятр А. Брэтон, былы дадаіст, які ў 1924 г. апублікаваў працу «Першы маніфест». Прычым у само паняцце «сюррэалізм» А. Брэтон і яго аднадумцы (П. Элюар, Р. Дэснос, П. Рэвердзі, С.-Ж. Перс, Ж. Както, Ф. Супо, Р. Вітрак, А. Арто і інш.) пачалі ўкладваць іншы сэнс у параўнанні з тым, што меў на ўвазе стваральнік тэрміна Г. Апалінэр (дарэчы, далёкі родзіч беларускага пісьменніка К. Каганца).

Сферай мастацтва для сюррэалістаў стала ў першую чаргу тое, што знаходзіцца па-за кантролем розуму. Яны «арыентаваліся на выяўленне падсвядомасці, паталагічных адхіленняў псіхікі, кашмарных сноў, назойлівых прывідаў, выпадковых і фантастычных асацыяцый, спалучэнне трагічнага з агідным, нізкім і смешным. У літаратуры (галоўным чынам у паэзіі) для сюррэалізму з’яўляецца характэрным «аўтаматычнае пісьмо» (запіс слоў, вобразаў і фрагментаў маўлення, якія ўзніклі ў выніку спантанных асацыяцый), адказ ад фабулы, лагічнага сюжэту, традыцыйных выяўленчых сродкаў, рыфмы, рытмікі і метра; у кінематографе і тэатральным мастацтве – выяўленне абсурднасці быцця ў гратэскавых формах, падкрэсленая рэчавасць асобных сцэн і кадраў, матэрыялізацыя метафар і гіпербал, татальнае абсмейванне грамадскага жыцця; у выяўленчым мастацтве – арыентацыя на калаж, імітацыя першабытнай творчасці, наўмыснае злучэнне метафарычнасці з элементамі натуралізму, спалучэнне рэальных, але лагічна несумяшчальных з’яў і аб’ектаў прыроды і грамадскага жыцця».

Сюррэалізм меў сваю базу ў філасофскіх тэорыях. Так, у прыватнасці, вялікі ўплыў на яго фармаванне аказалі філосафы А. Шапэнгауэр і А. Бергсан, якія лічылі неабходным спалучэнне ў мастацтве элементаў рэальнасці і алагічнай фантастыкі, а ў творчым акце велізарную ролю адводзілі інтуітыўнаму. Акрамя таго, «адчувальным было ўздзеянне на сюррэалістаў аўстрыйскага філосафа і псіхіятра З. Фрэйда з яго тэорыяй і метадам псіхааналізу. А. Брэтон, сам урач-неўрапатолаг, пазнаёміўся з вучэннем З. Фрэйда ў час першай сусветнай вайны і карыстаўся яго метадамі лячэння, а пазней з З. Фрэйдам перапісваўся. У вучэнні З. Фрэйда сюррэалістам імпанавалі ўвага да падсвядомасці, канстатацыя адсутнасці прынцыповай розніцы паміж псіхічнай нормай і паталогіяй ..., імкненне вытлумачыць паводзіны і ўчынкі людзей як спецыфічны працяг падзей, увасобленых у сне, і інш.».

Літаратурны сюррэалізм – гэта толькі частка агульнага мастацкага сюррэалізму. Не намнога слабей, а, магчыма, яшчэ і мацней, сюррэалізм выявіўся ў жывапісе. Аб гэтым сведчыць творчасць шэрагу буйных мастакоў ХХ ст., і ў першую чаргу С. Далі, які, дарэчы, даволі часта любіў паўтараць, што сюррэалізм – гэта не толькі яго карціны, але і ён сам.

У канцы 1930-х – пачатку 1940-х гг. цэнтр сюррэалізму перамясціўся ў ЗША, куды ў сувязі з вайной у Еўропе эмігравалі А. Брэтон, І. Тангі, С. Далі і інш. мастакі. Спробы поўнасцю адрадзіць пасля заканчэння вайны сюррэалізм у Францыі былі малапаспяховымі. Тым не меней дадзены метад праіснаваў аж да самага пачатку 1960-х гг. і аказаў уплыў на такія плыні ў еўрапейскім і сусветным мастацтве сярэдзіны – другой паловы ХХ ст., як абстракцыянізм, поп-арт, «новы раман», тэатр абсурду і інш.

1.8 Экзістэнцыялізм

Экзістэнцыялізмам (ад лац. exsistentia – існаванне) імянуецца своеасаблівы філасофска-эстэтычны рух ХХ ст., які адносна моцна выявіў сябе таксама і ў мастацкай літаратуры.

Як літаратурная плынь экзістэнцыялізм пачаў фарміравацца ў французскай літаратуры ў сярэдзіне 1930-х гг. у творчасці філосафаў і пісьменнікаў Ж.-П. Сартра, А. Камю, С. дэ Бавуара. Разам з тым яго філасофскія вытокі ляжаць раней, у самым пачатку ХХ ст., у працах нямецкага філосафа К. Ясперса, датчаніна С. К’еркегора, рускіх мысліцеляў Л. Шастова і М. Бярдзяева. Падкрэслім, што менавіта ў пачатку ХХ ст. пачалося філасофскае асэнсаванне чалавечай «экзістэнцыі» і пабудова на гэтай аснове цэлай светапогляднай сістэмы. Мастацкія ж вытокі асэнсавання «экзістэнцыі» (г. зв. «экзістэнцыяльныя матывы» ў творчасці пісьменнікаў і мастакоў наогул) ляжаць вельмі-вельмі глыбока, літаральна ў самых першых кроках сталага мастацтва і праходзяць «чырвонай ніткай» праз творчасць многіх буйных пісьменнікаў. Адной з ключавых фігур у гэтым плане стаў у сусветнай літаратуры Ф. Дастаеўскі з яго цяжкімі маральна-філасофскімі пошукамі ў творчасці.

«Філасофія існавання» аперыруе такімі катэгорыямі, як «клопат», «трывога», «роспач», «адчай», «закінутасць», «адзінота», «варожасць свету», што перадаюць надзвычай складаны і супярэчлівы стан асобы ў дастаткова моцнай ступені выяўленых антыгуманістычных варунках грамадскага развіцця чалавецтва ў ХХ ст. (татальнае нівеліраванне асобы, адчужэнне яе ад грамадства; зністажальныя вынікі дзвюх сусветных войнаў; пагроза ядзернай катастрофы; шматлікія прыродныя катаклізмы,). Ды, урэшце, на думку многіх экзістэнцыялістаў, сама трагічная існасць чалавечага жыцця ў выніку непазбежнай смерці напрыканцы яго з’яўляецца нічым іншым, як абсурдам.

Назіраючы «крызіс эпохі», экзістэнцыялісты фіксуюць незваротную страту ў ёй духоўнага сэнсу і каштоўнасцей. Асноўная афарбаванасць стану быцця чалавека ў варожым яму свеце – гэта страх, пачуццё адзіноцтва, пакуты сумлення. Разам з тым экзістэнцыялісты «імкнуліся не толькі адлюстраваць і асэнсаваць сітуацыю, у якой аказаўся сучасны чалавек, але і даць яму магчымасць глянуць у твар цяжкой ісціне свету, знайсці свой асабісты шлях».

У філасофскім экзістэнцыялізме вылучаюць дзве разнавіднасці: хрысціянска-рэлігійную (К. Ясперс, Г. Марсель, М. Бярдзяеў) і атэістычную (Ж.-П. Сартр, А. Камю, М. Хайдэгер). Менавіта апошняя атрымала шырокае распаўсюджанне ў мастацкай літаратуры.

Ж.-П. Сартр у сваім філасофскім трактаце «Быццё і небыццё» (1943) асэнсаваў жыццё чалавека як безупынныя ўцёкі ад смерці і паўсядзённасці. Чалавек адзінокі і закінуты ў свеце. Боская прадвызначанасць чалавечага лёсу – поўная выдумка. А раз так, дык чалавек цалкам адказны за самога сябе. Спасцігаючы сваю «экзістэнцыю» (гэта адбываецца звычайна ў «пагранічных сітуацыях», да якіх адносяцца барацьба, пакуты, смерць), чалавек набывае свабоду, якая ёсць выбар самога сябе, сваёй сутнасці. Апошняе накладвае на чалавека адказнасць за ўсё, што адбываецца ў свеце. Такім чынам, чалавек трактуецца перш за ўсё як істота, што прыносіць сваё жыццё ў ахвяру ўласнай прадвызначанасці. Разважанні Сартра аб адказнасці індывідуума за ўсё, што адбываецца ў свеце, прыцягнулі да экзістэнцыялізму шырокую ўвагу грамадскасці і вялікую колькасць прыхільнікаў у час Другой сусветнай вайны, калі фашызм мог быць пераможаны толькі сумеснымі намаганнямі.

Ідэі Сартра-філосафа знайшлі сваё непасрэднае выражэнне ў яго мастацкай творчасці, у прыватнасці, у раманах «Млоснасць» (1938), «Шлях свабоды» (1949), п’есе «Мухі» (1943) і інш. творах.

Крыху іншы варыянт атэістычнага экзістэнцыялізму адлюстраваўся ў творчасці А. Камю. У сваім эсэ «Міф аб Сізіфе» (1942) Камю адштурхоўваўся ад паняцця першапачатковай абсурднасці свету. Са смерцю Бога чалавек губляе сэнс свайго існавання. Чалавек, прадстаўлены толькі самому сабе, становіцца чужым у гэтым свеце. Яго вельмі часта апаноўвае думка: а ці наогул трэба працягваць жыць, калі жыццё пазбаўлена ўсякага сэнсу і мэты?! І А. Камю адказвае на дадзенае пытанне даволі нечакана і нават крыху парадаксальна – так, трэба працягваць жыць, жыць наперакор усяму, дзейнічаць без надзеі нават на невялічкі поспех. Менавіта ў гэтым заключаецца сапраўдная мужнасць і годнасць чалавека.

Мастацкая рэалізацыя філасофскіх ідэй А. Камю ажыццёўлена ім самім у рамане «Чума» (1947), а таксама ў п’есе «Праведныя» (1949).

Як зазначае Г. Адамовіч, «філасофія існавання» (у сэнсе сістэмы светапогляду – В. Я.) зусім не закранула настрой думак прадстаўнікоў беларускай культуры. Але некаторыя творы асобных беларускіх аўтараў сугучныя экзістэнцыялізму. Верш М. Багдановіча «Ой чаму я стаў паэтам…» быццам прасякнуты экзістэнцыялісцкім матывам канечнасці, няпэўнасці жыцця, але ў той жа час з’яўляецца і аспрэчваннем гэтага сцверджання. Пачуццё бязвыхаднасці, безабароннасць уласнага жыцця выяўляюцца ў «гранічнай сітуацыі» – на фізічна адчувальнай мяжы са смерцю («Грудзі ныюць, цела вяне»), але на гэтай мяжы жыццё ўспрымаецца як поўнае і цэльнае .... Смяротна хворага паэта ратуе ад поўнага ўпадку духу думка аб радзіме: «І толькі на цябе надзея, Край родны мой!» (верш «Даўно ўжо целам я хварэю…»), вера ў вышэйшае прызначэнне чалавека на зямлі (верш «Жывеш не вечна чалавек») і інш. У гэтай жа плыні жыццесцвярджэння, нягледзячы на экзістэнцыялісцкае перажыванне свайго «быцця-ў-свеце», вырашаецца праблема экзістэнцыі ў А. Разанава («Першая паэма шляху» і інш.). ... У беларускай прозе блізкасць да экзістэнцыялізму выразней выяўляецца ў «гранічных сітуацыях» (раман «Млечны шлях» К. Чорнага, аповесці «Альпійская балада», «Сотнікаў» і інш. В. Быкава), прычым сапраўднымі героямі, людзьмі застаюцца тыя, хто, нягледзячы на пагрозу смерці, выконвае свой чалавечы абавязак перад народам, перад радзімай».

К канцу 1950-х гг. экзістэнцыялізм як літаратурна-мастацкая плынь вычарпаў сябе, аднак у той альбо іншай ступені паўплываў на некаторыя постмадэрнісцкія новаўтварэнні (школу «новага рамана», тэатр абсурду і інш.), а таксама на творчасць шэрагу буйных прадстаўнікоў рэалістычнай літаратуры, у тым ліку і беларускіх аўтараў, пра што ўжо гаварылася крыху вышэй.

1.9 Школа «плыні свядомасці»

Разгляд дадзенага пытання пачнём з напаміну, што трэба адрозніваць «плынь свядомасці» як асобны прыём, што ўжываецца пісьменнікамі побач з іншымі прыёмамі мастацкага псіхалагічнага аналізу, і «плынь свядомасці» як цэлы накірунак, школу ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры ХХ ст., прадстаўнікі якой абсалютызуюць дадзены прыём ва ўласнай творчасці, даводзячы пры гэтым яго даволі часта да крайніх форм.

Літаратура «плыні свядомасці» (англ. stream of consciousness) – творы, у якіх непасрэдна ўзнаўляецца душэўнае жыццё, перажыванні, асацыяцыі. Тэрмін «плынь свядомасці» належыць амерыканскаму філосафу і псіхолагу У. Джэймсу, які сцвярджаў, што свядомасць – гэта плынь, рака, у якой думкі, адчуванні, нечаканыя асацыяцыі пастаянна перабіваюць адзін аднаго, алагічна пераплятаюцца.

Як мастацкі метад і стыль «плынь свядомасці» ўяўляе сабой крайнюю ступень і форму ўнутранага маналога, у якім аб’ектыўныя сувязі з рэальным асяроддзем узнавіць надзвычай цяжка, наогул амаль што немагчыма.

Папярэднікамі дадзенай школы яе прадстаўнікі лічаць англійскага пісьменніка ХVІІІ ст. Л. Стэрна, аўтара шматтомнага рамана «Жыццё і меркаванні Трыстрама Шэндзі», а таксама Л. Талстога, які адкрыў новы этап у распрацоўцы сродкаў псіхалагічнага аналізу.

Свежие статьи
Популярно сейчас
Как Вы думаете, сколько людей до Вас делали точно такое же задание? 99% студентов выполняют точно такие же задания, как и их предшественники год назад. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5231
Авторов
на СтудИзбе
425
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее