74434 (Беларуская літаратура перыяду барока)

2016-07-30СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Беларуская літаратура перыяду барока", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "курсовые/домашние работы", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "74434"

Текст из документа "74434"

Размещено на http://www.allbest.ru/

барока літаратура рэнесансны полацкі

Беларуская літаратура перыяду барока

Змест

1. Літаратура перыяду барока

1.1 Асноўныя адзнакі і асаблівасці літаратуры перыяду барока

1.2 Паэзія

1.3 Проза

1.4 Драматургія

1.5 Сімяон Полацкі

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Літаратура перыяду барока

1.1 Асноўныя адзнакі і асаблівасці літаратуры перыяду барока

На першым этапе пераходнага перыяду вядучым мастацкім напрамкам (стылем) шматмоўнай літаратуры Беларусі ў цэлым і беларускай літаратуры ў прыватнасці з'явілася барока, якое спалучыла ў сабе рэнесансавыя і сярэдневяковыя традыцыі. У адрозненне ад Рэнесансу прадстаўнікі гэтага напрамку апелявалі не да розуму, а да пачуццяў чалавека, яго веры ў звышнатуральныя сілы. Для твораў барока характэрны шматзначнасць, метафарычнасць, кантрастнасць, парадаксальнасць, сумяшчэнне несумяшчальнага (узнёслага і нізкага, трагічнага і камічнага). Перавага аддавалася вонкавай форме, якая рабілася ўсё больш ускладнёнай і вычварвай.

Як і еўрапейскае, беларускае барока было цесна звязана са схаластычнымі ідэямі Контррэфармацыі. Тэарэтыкі новага напрамку сцвярджалі, што прыгожае не ўласціва аб'ектыўнай рэчаіснасці — яно існуе толькі ў душы творцы. Ад аўтара патрабавалася, каб ён ствараў "знакі", "іерогліфы" навакольнага свету, не "апускаўся" да "капіравання" яго ў вобразах, якія мелі б цесную сувязь з рэальнасцю. У адрозненне ад рэнесансавай літаратуры, якая паказвала чалавека цэльным і паслядоўным, герой барочнай літаратуры ўнутрана раздвоены і супярэчлівы. Містыка ў яго бярэ верх над розумам, анархізм — над пачуццём абавязку і грамадзянскасцю, песімізм — над верай у будучыню.

Аднак як мастацкае светаўспрыманне барока значна шырэй, чым ідэалогія Контррэфармацыі. Для барока не былі чужыя таксама гуманістычныя, асветніцкія тэндэнцыі (Сімяон Полацкі). Яно сінтэзавала кніжныя (сярэдневяковыя і рэнесансавыя) з народнымі, фальклорнымі традыцыямі (песенна-інтымная лірыка, інтэрмедыі да школьных драм). Дзякуючы таму што эстэтыка барока не была строга нарматыўнай, у кожнай краіне творы барока набывалі нацыянальную адметнасць. Своеасаблівасцю беларускага барока было, напрыклад, тое, што яно развівалася на скрыжаванні ўсходніх і заходнееўрапейскіх уплываў, на "паграніччы" праваслаўнага і каталіцкага веравызнанняў.

Пры ўсёй сваёй ідэалістычнасці эстэтыка барока, сінтэтычная па сваім характары, з'явілася крокам уперад у мастацкім развіцці Беларусі. Барока было тут "першым літаратурным напрамкам, які спецыяльна распрацоўваў і тэарэтычна абгрунтоўваў пытанні шматлікасці рэальнасцей у структуры мастацкага твора". Жыццё стала паказвацца болып усебакова — у яго дыялектычнай зменлівасці і супярэчнасці. Барока ўзмацніла сувязі паміж літаратурамі, абмен мастацкімі каштоўнасцямі. У Беларусі стала інтэнсіўна пашырацца еўрапейская сістэма родаў і жанраў (напрыклад, драма). Ва ўмовах Усходняй Еўропы барока часткова ўзяло на сябе функцыі Адраджэння.

Барока прыйшло ў Беларусь пры польскім і ўкраінскім пасрэдніцтве. Значную ролю ў гэтым працэсе адыгралі паэт-лацініст і тэарэтык новага напрамку Мацей Сарбеўскі, які выкладаў у полацкай езуіцкай калегіі, украінскія пісьменнікі Дзмітрый Растоўскі і Кліменцій Зіноўеў, якія бывалі ў Беларусі, а таксама Кіева-Магілянская праваслаўная акадэмія, дзе на барочных паэтыках і рыторыках вучыліся многія беларускія шкаляры. У сваю чаргу Беларусь выступіла пасрэднікам (галоўным чынам дзякуючы Сімяону Полацкаму і Андрэю Белабоцкаму) у распаўсюджанні барока на ўсход, у Расію.

Асобныя рысы новага мастацкага напрамку прыкметны ўжо ў беларускай літаратуры першай паловы XVII ст. — у палемічнай прозе, панегірычным вершатворстве, а таксама ў "Прамове Мялешкі" і "Лісце да Абуховіча". Аднак найбольш выразна і поўна барока праявілася ў літаратуры пераходнага перыяду — у рэлігійна-філасофскай і песенна-інтымнай лірыцы, парадыйна-сатырычнай прозе, дыдактычных драмах, якія ставіліся на сцэнах школьных тэатраў.

Барочны характар мела таксама тагачаснае мастацтва. Замежнымі і мясцовымі архітэктарамі будаваліся пампезныя касцёлы і цэрквы, палацавыя ансамблі і ратушы. Пры афармленні іх шырока выкарыстоўваліся творы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аздобленыя характэрным арнаментам. Узнік свецкі партрэтны жывапіс. Пашыралася кніжная графіка (найбольш арыгінальнымі яе прадстаўнікамі былі магіляўчане Максім і Васіль Вашчанкі). Вялікую мастацкую каштоўнасць маюць слуцкія паясы, карэліцкія габелены, урэцкае і налібацкае шкло, якія ствараліся прыгоннымі майстрамі на мясцовых мануфактурах. Узнікла даволі густая сетка школьных тэатраў (Полацк, Гродна, Навагрудак, Нясвіж, Пінск і інш.), дзе наладжваліся пышныя відовішчы з удзелам хору і балета. Барочнае мастацтва імкнулася запаланіць зрок і слых чалавека, уздзейнічаць на яго эмоцыі, выклікаць экстаз.

Беларускаму барока ўласцівы розныя ідэйныя і фармальна-стылявыя тэндэнцыі, розныя "шцілі". Для "высокага", часцей за ўсё элітарнага, рэакцыйна-арыстакратычнага барока характэрны рытарычная прыўзнятасць, ускладненасць формы, сімвалічнасць. Творы "сярэдняга" стылю задавальнялі эстэтычныя запатрабаванні бяднейшай шляхты, гараджан. На гэтым узроўні актыўна засвойваліся заходнееўрапейскія традыцыі, аднак не гублялася сувязь і з роднай глебай. Урэшце існавала "нізкае" барока, народнае і напаўнароднае па сваім змесце. Яно было прадстаўлена інтымна-песеннай лірыкай, парадыйнымі калядкамі, інтэрмедыямі, батлеечнымі драмамі, якія ствараліся вандроўнымі шкалярамі і музыкамі. Паміж рознымі стылявымі ўзроўнямі ішла яўная або затоеная барацьба, якая, аднак, не выключала і плённага ўзаемапранікнення, абмену мастацкімі каштоўнасцямі. З "высокім" барока была звязана старая традыцыя беларускай літаратуры, з "сярэднім" і "нізкім" — новая, найбольш для яе перспектыўная. Якраз тут з'явіліся травесційна-бурлескныя творы, якія сталі своеасаблівым мосцікам да беларускай літаратуры новага часу.

Тры ўзроўні, тры барочныя "шцілі" больш або менш выразна праявіліся ў паэзіі, прозе і драматургіі як уласна беларускай літаратуры, так і шматмоўнай літаратуры Беларусі. Асаблівай стылявой разнастайнасцю вызначалася тагачасная беларуская паэзія.

1.2 Паэзія

Барочная эстэтыка прызнавала два віды "руху": "вертыкальны" — ад зямлі да ўсявышняга і "гарызантальны" — ад калыскі да магілы. Першаму віду адпавядала тагачасная духоўная паэзія, другому — свецкая. Павучальныя духоўныя вершы і канты ("Аб страшным судзе", "Размышленне аб смерці", "Кары мяне, Госпадзі мой" і інш.) адмаўлялі рэальнае, зямное шчасце і праслаўлялі ўяўнае, нябеснае. Свецкая паэзія таксама скептычна ставілася да зямнога быцця, аднак не цуралася паказу і "цялеснай раскошы". Свецкая паэзія вельмі часта збліжалася з духоўнай, запазычвала ў яе асобныя матывы. Але паміж імі была і вельмі істотная розніца. Духоўная паэзія была пераважна звязава з пануючымі, элітарнымі коламі, ідэалогіяй Контррэфармацыі, месцілася ў межах высокага "шцілю" барока. Свецкая ж часта выражала апазіцыйныя настроі ніжэйшых слаёў насельніцтва. Ёй больш адпавядаў сярэдні "шціль" барока. З духоўнай паэзіяй была звязана зыходзячая лінія развіцця старой беларускай літаратуры, з свецкай — узыходзячая лінія, нараджэнне новых традыцый.

Духоўная паэзія, якая нараджалася і пашыралася пераважна сярод вышэйшага духавенства і магнацтва, уяўляла сабой "вертаград" (сад) для выбраных. Стваралася яна на польскай, лацінскай, стараславянскай і толькі зрэдку на старажытнабеларускай мове. Сюжэты і вобразы для духоўнай паэзіі браліся з Бібліі, жыццяў святых (вершы пра Міколу-ўгодніка, Варвару, Ягора), твораў заходнееўрапейскіх містыкаў ("Пентатэугум" А. Белабоцкага). Метафарычнае рэлігійнае вершаскладанне было адарвана ад рэальнасці, звернута ў сярэдневякоўе. Мастацкія сродкі "высокай" паэзіі вызначаліся кансерватыўнасцю. У той час як свецкае вершаскладанне (асабліва інтымная лірыка) пераходзіла да сілабатанізму, духоўнае цвёрда трымалася сілабізму.

Найбольш значнымі прадстаўнікамі высокага "шцілю" з'яўляліся Сімяон Полацкі (1629—1680) і Андрэй Белабоцкі (другая палова XVII ст.), спадчына якіх адначасова належыць беларускай і рускай літаратурам. Гэтыя ўраджэнцы Беларусі пашырылі сярод усходняга славянства, у першую чаргу ў Расіі, духоўную паэзію, панегірычна-геральдычныя вершы, характэрныя для польскага і заходнееўрапейскага барока. Асноўныя творы Сімяона Полацкага і Андрэя Белабоцкага сведчаць, што іх аўтары былі ідэалістамі, метафізікамі. Адсюль — культ духоўнага, пагарда да чалавечага цела, сцвярджэнне хуткаплыннасці і марнасці зямнога жыцця. Чытач "славянарускай" паэмы А. Белабоцкага "Пентатэугум" ("Пяцікніжжа") запалохваўся змрочнымі карцінамі божага суда і пекла, якія апісаны з натуралістычнай дэталёвасцю:

Шумят, гремят пыток зборы, веревки, цепи, вериги,

Кнуты, пилы и топоры, ножи, мечи, кола, круги,

Остре древа, висельнице, кипят котлы, смолу льют,

Одных тягнут, рвут по штуке, инных в водах потопляют.

Для "высокай" паэзіі Сімяона Полацкага і Андрэя Белабоцкага, а таксама Ф. Утчыцкага, I. Іеўлевіча, ананімных аўтараў характэрны падкрэсленая эмацыянальнасць, гіпербалізацыя пачуццяў. Часта выкарыстоўвалася кантрастнае супастаўленне супрацьлеглых паняццяў — зямнога і вечнага, прыгожага і агіднага, жыцця і смерці, дабра і зла, святла і цемры. Нечакана сумяшчаючы несумяшчальнае, высокае і нізкае, канкрэтнае і абстрактнае, Белабоцкі так даказвае марнасць чалавечых дзеянняў на матэрыяле старажытнарымскай гісторыі:

Уже столы не потеют бальсамем царя Нерона,

Царей жилище грязнеют, вода с калом помешена.

В твоих банях, Антонине, гусята ся полоскают,

В твоей, Тибур, равнине козы душных трав нюхают.

Дасягнуўшы апагею ў сваім развіцці ў другой палове XVII ст., высокі "шціль" потым, у першай трэці XVIII ст., пачаў разбурацца знутры, пад уплывам фальклорнай стыхіі. Духоўны змест паступова выцясняўся свецкім, зямным. Адбывалася абміршчэнне рэлігійнай паэзіі. Асабліва адчувальна яно ў жанры каляднай песні (калядкі). Ад рэлігійнага зместу ў ёй застаўся толькі вонкавы біблейскі антураж. У калядках "Того дня вельмі слаўного", "У Бэтлегэме, доме ўбогім", "Нова радасць стала" і інш. знайшло адлюстраванне рэальнае жыццё сялян-пастухоў, іх паўсядзённы быт. Біблейская легенда "ачалавечвалася", набывала новы сэнс. У калядках чулліва расказваецца аб з'яўленні на свет дзіцяці, праслаўляецца мацярынства. У адпаведнасці з народнымі традыцыямі пастухі прыносяць сціплыя дары, іграюць на музычных інструментах. Кожная з дзеючых асоб калядкі "У Бэтлегэме, доме ўбогім", надрукаванай у 1726 г. у супрасльскім "Служэбніку", выдзяляецца з агульнай масы ўласным імем, характэрнай рысай:

Саўко з Яхімом, своім брацімом,

Скоро прыспелі — зараз запелі,

Форусь з Тарасом гудзелі басом,

Бутрымко з Кантом пішчат дышкантам,

Дземід з Данілом загралі міло,

Борыс з Протасом спешалі лясом,

Міхайло долом спешыў з Антоном,

Грысь з Молонёю гналі ролёю,

Роман з Ігнатом, со своім братом,

Плылі тудою Еўфрат-рэкою.

Ярэмко ў куточку, на полозочку,

Цертуху нюхаў, музыкі слухаў.

Красамоўным сведчаннем разбурэння "высокай" барочнай паэзіі з'яўляюцца таксама два беларускія рэлігійна-панегірычныя вершы ("вітанні"), напісаныя, відаць, выкладчыкам калегій Дамінікам Рудніцкім (1676— 1739) у 20-х гг. XVIII ст. Першы з іх прысвечаны прыезду ў Вільню біскупа Кшыштафа Шэмбека, другі — наведанню Пінска валынскім біскупам. Абодва вершы напісаны па канонах барока. Часта ўжываецца рэлігійная сімволіка, геральдычна-эмблематычныя метафары і параўнанні, вытанчаная гульня слоў. Але адначасова ў творах прысутнічае і жывы струмень народнай паэзіі. З'яўляюцца напаўфальклорныя ўрыўкі пра "казельчыкаў", якіх святы Казімір нібыта збіраецца карміць сваімі гербоўнымі лілеямі. Умоўнасць паступова саступае месца канкрэтнай рэальнасці:

Нуте ж, нуте, козакі, ласкавого маем,

По святых мы, грэшнікі. князя повітаем.

Он седіт хорошонькі, Рожамі кідает,

А Козельчык одін з другік перэд нім бегает.

На князюю Рожу глядят, очэнькамі луп, луп,

Рожэнькамі подкідают, ножэнькамі туп, туп.

Козельчыкі, любчыкі, зостаньцеся з намі,

Наш Казімір карміці будет ліліямі.

У параўнанні з рэлігійна-панегірычнай паэзіяй больш свецкі і дэмакратычны характар мела павучальная грамадска-філасофская лірыка. У адрозненне ад твораў высокага "шцілю" яна звязана пераважна з сярэдняй і дробнай шляхтай, школьным асяроддзем. Зместам барочнай грамадска-філасофскай лірыкі быў роздум аб чалавеку, яго прызначэнні ў жыцці. Як і ўсёй барочнай паэзіі, ёй уласціва ўнутраная супярэчлівасць. У адрозненне ад гарманічнага чалавека рэнесансавай літаратуры лірычны герой паказваецца раздвоеным, надломленым. У яго душы змагаюцца самыя розныя пачуцці: дабро і зло, любоў і нянавісць, глыбокая вера і рэлігійны скепсіс. Ён вядзе дваістае жыццё: хоча ўзяць ад жыцця ўсе асалоды і адначасова заслужыць цнатлівасцю "вечнае збавенне". Філасофская лірыка ("Сам я не знаю, як на свеце жыці", "Пара прыходзіт па шчасцію тужыць", "Я, сірата, блонкаюся, не маю радзіны", "Бывала ліха многа на свеце" і інш.) з абстрактна-маралізатарскіх пазіцый павучала чытача, у чым заключаецца дабро і зло, шчасце і няшчасце. У адрозненне ад духоўных вершаў яна абвяшчала зямную ўладкаванасць мэтай існавання ("Ах, как трудна чалавеку жыць без шчасця в млодым веку"). Найбольш важкім крытэрыем пры вызначэнні вартасці чалавека лічыліся не багацце і знатнасць, а духоўныя дабрачыннасці — працавітасць, цнатлівасць, сумленнасць. Магнаты, пазбаўленыя гэтых вартасцей, выклікалі рэзкае асуджэнне. У адным з вершаў, запісаным у пачатку XVIII ст. у Супрасльскім манастыры, мы сустракаемся з багатым феадалам, жыццё якога праходзіць у бяздзейнасці, бездухоўнасці:

Сам я не знаю, як на свети жити,

Бывши з телом, на земли Богу не грешити,

А я хощу жити и еще грешити,

А тут кажут умерти и во гробе гнити.

А я бынамней на тое не дбаю,

О споведи не мышлю, ани теж ся каю.

Прызнаючы зменлівасць усяго існага, хуткаплыннасць часу, барочная лірыка заклікала берагчы яго, адмаўляцца ад марнасці свету. Часам такі заклік быў скіраваны на сцвярджэнне аскетычнага, сярэдневяковага ідэалу. Але ў тагачаснай паэзіі ёсць таксама нямала жыццесцвярджальных, аптымістычных радкоў:

Не всёгды зіма бывае,

по ночы дзень наступае.

Не всёгды пёруны біют

Свежие статьи
Популярно сейчас
Почему делать на заказ в разы дороже, чем купить готовую учебную работу на СтудИзбе? Наши учебные работы продаются каждый год, тогда как большинство заказов выполняются с нуля. Найдите подходящий учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5166
Авторов
на СтудИзбе
437
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее