74434 (612395), страница 5

Файл №612395 74434 (Беларуская літаратура перыяду барока) 5 страница74434 (612395) страница 52016-07-30СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 5)

Прыкметна ўзмацнілася на гэтым этапе сатырычная плынь у паэзіі Полацкага. Ад агульнадыдактычных ("Клятва", "Месть", "Неблагодарствие" і інш.) ён паступова пераходзіць да распрацоўкі сямейна-бытавых або звычаёвых тэм ("Пособие", "Жена", "Старость", "Казнь сыну за отца", "Чадам богатство не отдаяти" і інш.).

Выдатным помнікам панегірычнай паэзіі XVII ст. з'яўляецца "Рифмологион", дзе сабраны найбольш значныя патрыятычныя вершы Полацкага, пачынаючы з 1660 г. Вядучай тэмай зборніка з'яўляецца ўзвелічэнне рускай дзяржавы, царскай сям'і, перамогі над ворагамі Расіі, павучанні наследніку трона. Тут, бадай, найбольш красамоўна выступае маштабнасць дзяржаўнага мыслення паэта, яго глыбокая адданасць ідэям адзінства братніх народаў на чале з Расіяй, імкненне мацаваць яе шляхам адукацыі і маральнага ўдасканалення. Не толькі зброя, але і кніжная асвета праславяць Расію — вось асноўная думка зборніка.

Панегірычны дух паэзіі С. Полацкага своеасабліва адбіўся і на форме яго вершаў. Паэт шырока выкарыстоўвае барочныя прыёмы пісьма: уводзіць антычныя ўстаўкі і дэкарацыі, звяртаецца да зрокава-графічных эфектаў (жывапіс, каляровае пісьмо, структурныя формы верша), ускладненых метафар, алегорый, гіпербал. Значны ўплыў на барочную стылістыку Полацкага аказвала руская архітэктура і жывапіс (мастак С. Ушакоў, "ізуграф" Іосіф і інш.). На заключным жа этапе ўсё большае ўздзеянне на паэтыку Полацкага аказвала фальклорная стыхія, бытавыя сферы народнага жыцця. Гэтае перапляценне разнастайных творчых уплываў і арыентацый своеасабліва адбілася і на метрычнай структуры сілабічнага верша Полацкага.

Як вядома, на папярэднім этапе ў метрычнай структуры беларускага сілабічнага верша (Ф. Скарына, А. Рымша, Л. Мамоніч, Я. Пашкевіч) вялікае значэнне меў дасілабічны інтанацыйна-сказавы верш, звязаны з уплывам народнага верша. У выніку сілабічныя памеры нярэдка "размываліся", парушаўся колькасны аб'ём радкоў, гублялася іх інтанацыйная выразнасць. Распрацоўка ж новых літаратурных жанраў (дэкламацыі, віншаванні, дыдактычна-павучальныя вершы, пастаралі, элегіі) патрабавала адпаведнай стабілізацыі кананічных форм сілабічнага верша. Вось чаму намаганні паэта скіраваны на гэтым этапе на максімальнае ачышчэнне паэтычнай мовы ад уплыву гутарковай стыхіі і набліжэнне яе да рытарычна-дэкламацыйных патрабаванняў старажытнага віційства. Гэтую асаблівасць эстэтыкі Полацкага на раннім этапе трапна вызначыў Л.I. Цімафееў: "Ствараючы свой верш... С. Полацкі паступаў як Пракруст — ён адсякаў у ім усё, што не мясцілася ў яго, г. зн. перш за ўсё элементы жывой гаворкі". Устаноўка на рыгарызм структурных форм адчуваецца ва ўсіх творах ранняга перыяду, як перакладных, так і арыгінальных ("Акафіст Багародзіцы", "Метры", пераклады з Я. Каханоўскага, вершы на польскай і лацінскай мовах). Адхіленні ад стабільных метрычных норм даволі нязначныя, выпадковыя, абумоўленыя скандзіраванай манерай чытання. Менавіта ў паэзіі Сімяона Полацкага канчаткова замацоўваецца так званы квантытатыўны (або колькасны) прынцып старабеларускай версіфікацыі. З усталяваннем кананічных форм сілабікі звязана такая істотная асаблівасць метрыкі Полацкага, як міжрадковыя пераносы. Як вядома, ужыванне пераносаў у дасілабічных формах недапушчальна: інтанацыйна-сказавы член павінен абавязкова супадаць з вершаваным радком, і перанос парушыў бы гэтую абавязковую суадпаведнасць. Менавіта таму ў ранніх беларускіх сілабіках пераносы ўжываліся надзвычай рэдка. Стабілізацыя сілабічных структур у паэзіі Полацкага яскрава выявілася і ў паглыбленні метрычнай функцыі рыфмы. Менавіта ён упершыню ўводзіць у літаратурны ўжытак паняцце "стихов краесогласных" (1659) як адзнакі метрычнай завершанасці вершаванай мовы ў адрозненне ад неразмежаванай празаічнай стыхіі. Узмацненне метрычнай стабілізацыі вершаванага радка ў сілабічным вершы, з’яўленне разнастайных клаўзул, пераносаў, страфічных форм непазбежна паглыбляла выяўленча-эўфанічную ролю рыфмоўкі. У адпаведнасці з прасадычнымі асаблівасцямі старабеларускай мовы асноўным відам гукавой сувязі сумежных радкоў у сілабіках Полацкага становіцца мужчынская дакладная рыфма. Так, на 368 радкоў арыгінальных вершаў беларускага перыяду мужчынскіх рыфмаў 64,3 %, дзеяслоўных — 30,9 %, змешаных або неграматычных — 4,8 %. Гэтыя прапорцыі сведчаць аб глыбока творчых, наватарскіх адносінах паэта да існуючых сілабічных традыцый, аб імкненні ўнесці свой асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай версіфікацыі на пачатковым этапе яе развіцця. Даволі пашыранай формай у ранніх вершах Полацкага з'яўляецца і жаночая рыфмоўка (посадися — учыся, речеши — потчеши, Хранитель — правитель і інш.). Нярэдка тут і банальная рыфма заснавана на знешняй граматычнай блізкасці (моего — своего, быти — жити і інш.).

Аднак ужо на раннім этапе ў многіх вершах Полацкага сустракаюцца формы рыфмоўкі больш арыгінальныя і перспектыўныя. Напрыклад, няпоўвыя рыфмы (правый — славы, бяше — страдаше), складаныя (от бога — премнога), асанансныя (страшен — наша, человека — владыка і інш.). У "Дыялогу кратком о государе царевиче великом Князе Алексее Алексеевиче" заўважаецца імкненне да гукавой суладнасці перадцэзурных і клаўзульных частак верша, што сведчыць аб тэндэнцыі да ўзнікнення ўнутранай рыфмоўкі. У некаторых ранніх дэкламацыях Полацкага (праўда, іх яшчэ нямнога: "Дыялог краткий о государе царевиче великом Князе Алексее Алексеевиче", "Стихи краесогласнии, иже во сретенье чудотворныя иконы пресвятыя Богородицы Полоцкия" (1659), "Виншованне змартвыхвстання панского"), рыфма выступае не толькі ў якасці стылістычна-гукавога ўпрыгожання, дэкарацыі, але і як дзейсны сродак паглыблення агульнага эмацыянальна-сэнсавага зместу твора. У спалучэнні з панегірычным пафасам дэкламацый клаўзульныя часткі прыдаюць ім новыя дадатковыя адценні, ствараючы своеасаблівыя сэнсавыя абертоны (просвещает — встает, превелика — человека і г. д.).

Разнастайнасць метрычных форм, прынцыпы рыфмоўкі, ужыванне міжрадковых пераносаў сведчылі аб структурнай завершанасці сілабічнай сістэмы Полацкага, які ў сваіх пошуках не механічна пераносіў гатовыя ўзоры ці традыцыі суседніх літаратур, а імкнуўся да творчай самастойнасці і арыгінальнасці.

З метрычнымі асаблівасцямі вершаў Сімяона Полацкага звязана і яго строфіка. У адрозненне ад дасілабічных форм суцэльнага неразмежаванага верша, які грунтаваўся на адзінстве паэтычнай фразы і быў поўнасцю залежным ад сэнсава-сінтаксічнай завершанасці, страфа ў Полацкага становіцца вышэйшай формай гукавой арганізацыі вершаванай мовы. Асноўныя віды яго строфікі заснаваны на парнай рыфмоўцы блізкіх па сэнсе і графічна аб'яднаных сумежных радкоў. Гэта і абумовіла, з аднаго боку, аднатыпнасць пабудовы, з другога — значную разнастайнасць страфічнага аб'ёму вершаў — двувершы, чатырох- і пяцірадковыя з усечаным апошнім, васьмірадковыя, шаснаццаці- і васемнаццацірадковыя строфы, нарэшце, суцэльны астрафічны верш. Страфічнае дзяленне ў Полацкага нярэдка абумоўлена кампазіцыяй верша: напрыклад, у метрах і дыялогах яно падкрэслена чаргаваннем рэцытацыі асобных персанажаў. Цікавай спробай структурнага ўзбагачэння верша з'яўляюцца сапфіцкія строфы, выкарыстаныя ў дэкламацыі ў гонар царэвіча Аляксея Аляксеевіча, што сведчыла пра арыентацыю аўтара на антычныя традыцыі. Неабходна адзначыць, што строфіка Сімяона Полацкага істотна ўзбагацілася ў маскоўскі перыяд. У "Вертаградзе мнагацветным" выкарыстоўваюцца амаль усе колькасныя формы еўрапейскай строфікі. Асабліва пашыранымі ў дыдактычна-філасофскіх вершах становяцца шасці-, васьмі- і дзесяцірадковыя строфы. У "Рыфмалагіёне" знаходзім цікавыя эксперыменты ў галіне графічнай пабудовы верша ў форме сэрца ("Орел российский") і васьміканечнай зоркі ("Благоприятствование цару Алексею Михайловичу з выпадку нараджэння царэвіча Сімяона"), а таксама так званы лабірынт ("Царствуй многа лета") — у форме радыяльнага квадрата з пачатковай літарай "Ц" у цэнтры.

Шматгранная літаратурна-грамадская і асветніцкая дзейнасць Сімяона Полацкага, яго выдатныя здабыткі ў галіне распрацоўкі новых паэтычных форм і жанраў, выключная мастацкая працаздольнасць (пасля сябе наш выдатны зямляк пакінуў, па падліках вучоных, больш за 50 000 вершаваных радкоў!) у значнай ступені падрыхтавалі далейшы імклівы рост рускай, беларускай, украінскай літаратур. Яны з'явіліся той трывалай і плённай асновай, якая ўплывала не толькі на сучаснікаў і паслядоўнікаў пісьменніка ў Расіі (С. Мядзведзеў, К. Істомін, М. Ханінаў і інш.), але і на ўвесь пазнейшы этап культурнага развіцця ўсходнеславянскіх народаў.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2 т. Т. 1: З старажытных часоў да канца XVIII ст. – Мн., 1968.

2. Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі: У 2 т. Т. 1. Мн., 1975.

3. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стагоддзяў: У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ — першая палова ХVІІІ стагоддзя – Мн., 2006.

4. Мысліцелі і асветнікі Беларусі (X—XIX стагоддзі): Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1995; 2-е выд.: Асветнікі зямлі Беларускай – Мн., 2001.

5. Старабеларуская літаратура XI—XVIII стст. Хрэстаматыя / Уклад., прадм. Г. Тварановіч – Беласток, 2004.

6. Тимофеев Л.И. Очерки теории и истории русского стиха / Тимофеев Л.И. - . М., 1958.

Размещено на Allbest.ru

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
415,8 Kb
Тип материала
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов курсовой работы

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6552
Авторов
на СтудИзбе
299
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее