38609 (Літаратура и рэдагаванне в Беларусі на пачатку ХХ ст), страница 2

2016-07-30СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Літаратура и рэдагаванне в Беларусі на пачатку ХХ ст", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "журналистика" из 2 семестр, которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "курсовые/домашние работы", в предмете "журналистика" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "38609"

Текст 2 страницы из документа "38609"

Граматыка Тарашкевіча на працягу 10 гадоў вытрымала 5 выданняў. «Беларуская граматыка» Тарашкевіча стала першым навуковым нарысам, у якім асвятляліся такія нераспрацаваныя на той час галіны беларускага мовазнаўства, як фанетыка, марфалогія, словаўтварэнне, сінтаксіс беларускай літаратурнай мовы, падаваліся навукова абгрунтаваныя адзіныя правілы правапісу.

На пачатку 20-х гг. абавязковым падручнікам для школ стала “Беларуская мова” у 2-х частках, напісаная настаўнікам-мовазнаўцам Я. Лёсікам. У 1921 г. з’явілася яго «Практычная граматыка беларускай мовы», а ў 1924 г. — падручнік «Беларуская мова. Пачатковая граматыка» і тады ж «Беларуская мова. Правапіс». На гэтых падручніках былі выхаваны цэлыя пакаленні беларусаў [1, с.19].

У 20-я гады былі падрыхтаваны і выйшлі з друку некалькі слоўнікаў, якія таксама спрыялі распаўсюджанню і вывучэнню беларускай мовы. У 1924 г. выйшаў першы “Практычны расійска-беларускі слоўнік”, складзены М. Байковым і М. Гарэцкім. У расійска-беларускім слоўніку С. Некрашэвіча і М. Байкова, выдадзеным у 1928 г., найбольш поўна была прадстаўлена беларуская лексіка, выкарыстаны новыя распрацоўкі "Беларускай навуковай тэрміналогіі".

Нягледзячы на гэтыя дасягненні ў літаратурнай мове ў той час назіраўся значны правапісна-граматычны разнабой [1, с.20].

Акадэмік Е.Ф. Карскі паклаў пачатак глыбокаму вывучэнню беларускай мовы. Яго працы маюць вялікае навуковае і практычнае значэнне для кожнага, хто займаецца даследваннем і вывучэннем беларускай мовы.

У сваіх даследаваннях Е.Ф. Карскі звярнуў увагу не толькі на вывучэнне фанетычнай сістэмы беларускай мовы, але таксама і на вывучэнне марфалогіі і сінтаксісу [5, с.3].

Яго даследаванні састаўляюць вельмі важны этап у гісторыі беларускага мовазнаўства. Лінгвістычныя працы Е. Ф. Карскага маюць вялікае практычнае і тэарытычнае значэнне для беларускага мовазнаўства, а таксама для параўнаўчага вывучэння ўсходнеславянскіх і ўвогуле славянскіх моў. Беларуская мова вывучалася Карскім у непасрэднай сувязі з рускай і ўкраінскай мовамі. Ён неаднаразова падкрэсліваў, што беларускі народ цесна звязаны з братэрскімі рускімі і ўкраінскімі народамі, таму паміж імі такія моцныя моўныя сувязі [5, с.5].

Беларускі перыядычны друк на пачатку XX ст.

Безумоўна з рэдагаваннем непасрэдна звязаны і перыядычны друк. Таму неабходна разгледзець асноўныя выданні, што існавалі на пачатку XX ст. Газета "Вольная Беларусь” пачала выходзіць у Мінску 28 мая 1917 г. як тыднёвік БНК пад рэдакцыяй Я. Лёсіка [7, с.41].

"Вольная Беларусь" заклікала да адраджэння краю, добрасуседскіх адносін з Расіяй, Польшчай, Украінай і Літвой пры ўмове прызнання імі нацыянальнай і культурнай самастойнасці Беларусі.

Важнае месца ў газеце адводзілася наданню беларускай мове статуса мовы дзяржаўнай, развіццю школы ўсіх ступеняў з выкладаннем па-беларуску [7, с.42].

Значнае месца ў "Вольнай Беларусі" займаў літаратурна-мастацкі аддзел. На яе старонках упершыню надрукаваны камедыя Дуніна-Марцінкевіча "Залёты" і гісторыка-этнаграфічны нарыс "Хто мы такія?" М. Багдановіча. У газеце таксама былі апублікаваны першая рэдакцыя паэмы "Сымон-музыка" і раздзелы з паэмы "Новая земля", драма "Антось Лата", вершы, апавяданні з цыкла "Казкі жыцця" Я. Коласа і інш.

Акрамя "Вольнай Беларусі» ў Мінску ў 1917 г. пачала выходзіць вайскова-грамадская і літаратурная газета "Беларуская рада" — орган выканаўчага камітэта Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады.

Газета адлюстроўвала нацыянальна-кансалідацыйныя працэсы ў беларускім грамадстве на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі, асабліва сярод беларусаў у вайсковых фарміраваннях былой царскай Расіі.

На старонках газеты друкаваліся таксама артыкулы па гісторыі і эканоміцы Беларусі (Ярушэвіч, А. Уласаў), творы М. Багдановіча, Я. Купалы, А. Гаруна, I. Дварчаніна, З. Верас, З. Бядулі, П. Бадуновай і інш [7, с.44-45].

8 сакавіка 1918 г. у Мінску выйшаў першы нумар газеты "Беларускі шлях" — органа "Мінскага народнага прадстаўніцтва". Гэту штодзённую грамадска-палітычную газету нацыянальна-дэмакратычнага кірунку спачатку рэдагаваў П. Алексюк, а з другога нумара — А. Гарун. Галоўнай мэтай выдання абвяшчалася сацыяльна-эканамічнае і культурнае адраджэн-не Беларусі, яе дзяржаўная самастойнасць і суверэнітэт.

На старонках газеты грунтоўна асвятляўся нацыянальны грамадска-палітычны і культурны рух, змяшчалася інфармацыя пра дзейнасць палітычных партый і груповак, друкаваліся кароткія тэатральныя рэцэнзіі, вершы.

Газета рэгулярна друкавала перадавіцы, мела аддзелы і рубрыкі "Міжнароднае жыццё", "Весткі з Краю", "Менскае жыццё", "Весткі з Расіі", "Харчовая справа", "Маленькі фельетон", крытыкавала палітыку бальшавікоў і Савецкай Расіі. У газеце выступалі з артыкуламі і нарысамі А. Прушынскі, I. Жывіца, З. Бядуля, А. Уласаў, У. Галубок і інш.

Разам з газетамі ў кастрычніку 1918 г. у Мінску пачаў выходзіць літаратурна-грамадскі, навукова-гістарычны і эканамічны часопіс "Варта", пад рэдакцыяй Язэпа Варонкі. Супрацоўніцтва ў штомесячніку прымалі вядомыя беларускія палітыкі, вучоныя і пісьменнікі.У часопісу таксама друкаваліся "юмарэскі" — вершы А. Паўловіча, "Потаемнае" — апавяданне М. Гарэцкага, Ай-Кітаб-Кіцеп" — артыкул I. Луцкевіча, "Няміга і Менск" — артыкул Р. Суніцы, "Освобождение Минска" — артыкул К. Езавітова, "Аб дзяржаўным будаўніцтве" — артыкул А. Навіны і "Рождественская вертепная драма в Белоруссии" — нарыс акадэміка Я. Карского [7, с. 62-63].

Янка Купала — рэдактар “Нашай нівы”

У якасці прыклада рэдактарскай дзейнасці на пачатку ХХ стагоддзя можна больш падрабязна разгледзець працу грамадска-палітычнай, навукова-папулярнай і літаратурна-мастацкай газеты «Наша ніва». Разглядаючы гэта пытанне мне хочацца засяродзіць увагу менавіта на рэдактарскай працы Янкі Купалы. Ён быў адным з рэдактараў-выдаўцоў «Нашай нівы» [8, с.55].

Сродкі масавай камунікацыі былі і застаюцца самым актыўным і самым уплывовым носьбітам літаратурнай мовы. Прыкладам таму на пачатку XX стагоддзя была газета «Наша Ніва» (1906-1915 гг.). Даследчыкі беларускай мовы лічаць дзесяцігадовы «нашаніўскі» перыяд рашаючым у фарміраванні асноўных правапісных і граматычных нормаў, пры ўсім тым, што на старонках газеты назіраўся вялікі разнабой, абумоўлены сутыкненнем двух значных моўных масіваў — паўночна-ўсходніх і паўднёва-заходніх гаворак [5,с.80-81]. Безумоўна распрацоўка гэтых норм была немагчыма без літаратурнага рэдагавання.

Вячаслаў Рагойша мяркуе, што з усіх беларускіх дзеячаў культуры пачатку ХХ ст. Найбольшым нашаніўцам лічыцца Іван Дамінікавіч Луцэвіч — вялікі Янка Купала. І не толькі таму, што яго прозвішча найчасцей з’яўлялася на старонках «Нашай нівы», і не толькі таму, што ён нашмат даўжэй, чым Я. Колас, З. Бядуля, В. Ластоўскі, Ядвігін Ш., С. Палуян, з’яўляўся штатным супрацоўнікам газеты. Больш істотна тое, што грамадска-палітычны, літаратурна-мастацкі нахіл выдання калі не цалкам, то пераважна адпавядаў поглядам Янкі Купалы. Вось чаму «Нашу ніву» можна назваць купалаўскай газетай — і па яе асноўнай ідэйнай скіраванасці, і па шматлікасці купалаўскіх публікацый на яе старонках, і па непасрэдным удзеле Янкі Купалы ў яе выданні [6, с.7].

Павел Навойчык сцвярджае, што пытанне пра рэдактарства Янкі Купалы ў "Нашай Ніве" далека не новае. Яго закраналі i Ю. Пшыркоў, i С. Александровіч, i Р. Семашкевіч i многія іншыя. Звяртаюцца да гэтай праблемы i сучасныя даследчыкі. У сталінска-брэжнеўскія часы, каб рэабілітаваць "Нашу Hiвy", аспрэчыць абвінавачванне ў контррэвалюцыйнасці i нацыяналізме, выстаўленае ей гісторыкамі-вульгарызатарамі, вучоныя вымушаны былі асноуны акцэнт зрабіць на ідэалагічнай i палітычнай арыентацыі газеты. Праўда, iм даводзілася агаворвацца i адмяжоўваць "Нашу Hiвy" "ўласаўскую" ад «Нашай нівы» «купалаўскай», зазначаць, што пры Купале газета «прыкметна палявела» (Пшыркоу), што яна крытыкавала хутарызацыю, асуджала пашырэнне кулацтва як класа, гаварыла аб небяспецы эміграцыі (Семашкевіч) і г. д. У выніку ў чытача магло скласціся ўражанне, што да Купалы «Наша ніва» была выданнем рэакцыйным, i толькі з прыходам паэта на пасаду рэдактара яна стала прагрэсіўнай. Зразумела, гэта было не так.

Скасаванне класавага падыходу як неабходнай умовы пры ацэнцы падзей грамадскага і культурнага жыцця дазваляе нам сёння падыйсці да ўзнятай праблемы без прадузятасці і паспрабаваць даць аб’ектыўны адказ на пытанні: ці змяніў Янка Купала "Нашу Hiвy", яе грамадска-палітычную арыентацыю, якую ролю ён адыграў у беларускім штотыднёвіку як рэдактар? З аднаго боку, сапраўды, новы рэдактар звычайна прыносіць у выданне пэўныя змены. Разыходжанні з папярэднікам у эстэтычных запатрабаваннях, рознае бачанне прыярытэтаў, пастаўленне мэтаў, простае імкненне зрабіць газету лепшай, чым яна была раней, — усё гэта часам прыводзіць да абнаўлення вонкавага выгляду газеты, да замены тэматычных рубрык, парадку размяшчэння матэрыялаў, а ў асобных выпадках і да карэкціўкі яе ідэйнай скіраванасці [6, с. 71].

За гады выдання першага беларускага штотыднёвіка — з 10 лістапада 1906 г. па 7 жніўня 1915 г. — яго рэдактарамі былі тры чалавекі: С. Вольскі ( ён падпісаў 4 нумары), А. Уласаў(з 8 снежня 1906 г.), Янка Купала ( 7 сакавіка 1914 г. падпісаў газету як рэдактар — выдаўцом яшчэ некаторы час заставаўся Уласаў, — а з 16 мая 1914 г. Купала стаў рэдактарам-выдаўцом). Купала прыйшоў на пасаду рэдактара параўнальна позна, а гэта значыць, што «Наша ніва» ўжо мела свой выпрацаваны стыль работы, наладзіла шырокую сетку кантактаў з іншымі выданнямі, з бібліятэкамі, рэкламнымі агенцтвамі. І самае галоўнае, што к гэтаму часу ў яе ўжо было сваё непаўторнае, лёгкапазнавальнае сярод іншых аблічча, свая ідэалогія, што ў вынку давала ёй магчымасць мець свайго чытача. Фенаманальнасць, выключнасць “Нашай нівы” ў тым, што яна стала блізкай, заваявала аўтарытэт адначасова сярод рабочых, сялян — найменш адукаванай часткі грамадства, і сярод інтэлігенцыі, інтэлектуальнай эліты грамадства.

Змяніць газету — гэта значыць рызыкаваць страціць частку сваіx падпісчыкаў, якім, магчыма, не спадабаюцца новаўвядзенні. А знайсці новых прыхільнікаў "беларушчыны" было праблематычна, вакол "Нашай Нівы" на той час аб'ядналіся, бадай, цi не ўсе нацыянальна свядомыя сілы беларускага народа. I цi стаў бы фінансаваць іншую газету І. Луцкевіч? Цi знайшліся б рэкламадаўцы ў газету, якая пачала губляць чытачоў? А улічваючы, што "Наша ніва" была своеасаблівым арганізуючым цэнтрам, цi не ўнесла б перамена кірунку штотыднёвіка раскол у нацыянальна-адраджэнскі асяродак?..

Дык цi прынёс Купала ў “Нашу нiвy” якія-небудзь перамены? На пачатку супаставім вонкавыя прыкметы. Што ж уяўляла сабой газета ў 1913 - пачатку 1914 г. — напярэдадні прыходу новага рэдактара? Першая старонка, як правіла, пачыналася з паведамлення аб рабоце Дзяржаўнай думы, затым ішлі інфармацыйнае паведамленне аб ходзе вайны на Балканах i палемічны артыкул па праблемах нацыянальна-культурнага жыцця. На 1-й i 2-й старонках часам друкаваліся артыкулы па праблемах эканамічнага развіцця беларускіх земляў. На старонках 2-4 размяшчаліся інфармацыйныя рубрыкі "З ycix старон", "Аб yciм патроху", "З Беларусі і Літвы". Навіны нaсілі тэндэнцыйны характар, паказвалі існуючыя ў крытычным святле. Акрамя інфармацыйных падборак нярэдка сустракаем і такія, як «Наш фельетон», «Паштовая скрынка», «Жарты». Да паловы апошняй старонкі займалі рэкламныя аб’явы. Прыкладна трэцяя частка ўсёй газетнай плошчы была запоўнена творамі мастацкай літаратуры.

Ці назіраюцца перамены ў афармленні «Нашай нівы» з прыходам Купалы? Да пачатку першай сусветнай вайны — не. І шрыфты, і тэматычныя рубрыкі, і парадак іх размяшчэння — усё засталося па-ранейшаму. Толькі пасля абвяшчэння вайны з 1 жніўня па 18 берасня 1914 г. 8 нумароў выходзяць на адным аркушы, тады ж з’яўляюцца новыя рубрыкі: «Вайна» і «Каля вайны».

З 1 жніўняда 18 верасня 1914 г. у “Нашай ніве” не друкуюцца мастацкія творы, з 9 кастрычніка таго года (№40) пачынаюць з'яўляцца і "белыя плямы", выкліканыя ўвядзеннем папярэдняй цэнзуры, яна знімала частку артыкулаў перад самым наборам, замяніць ix не было магчымасці.

Вось калі Купала пicaў да Эпімах-Шыпілы, што імкнецца паставіць

«Нашу Hiвy» «на належную вышыню» — праз 10 дзён пасля таго, як удалося аднавіць ранейшы аб'ём газеты, калі ў войска пайшлі лепшыя літаратурныя сілы маладой Беларусі, сярод якіх i Якуб Колас, i Л. Гмырак, і М. Гарэцкі, i многія іншыя. Але i ў такіх умовах Купала імкнецца вярнуць «Нашай ніве» ранейшы выгляд: аднаўляе аб'ём, аднаўляе рубрыкі "З Беларусі і Літвы", "З ycix старон", з 1915 г. — "Аб yciм патроху", стараецца па-ранейшаму, каб значнае месца ў газеце займала мастацкая літаратура, i, трэба прызнаць, гэта яму ўдаецца. Як i ў мінулыя часы, газета адкрываецца рэдакцыйнымі артыкуламі па надзённых праблемах сучаснасці. Праўда, тэматыка артыкулаў прыкметна звужаецца i асноўным зместам газеты становяцца ваенныя падзеі.

Праведзеныя назіранні дазваляюць зрабіць наступныя высновы: вонкавы выгляд, афармленне газеты да самага пачатку вайны заставаліся нязменнымі, у ваенны час Купала імкнецца захаваць ix. Кола вядучых публіцыстаў з прыходам Купалы не замяняецца другімі, а пашыраецца за кошт самога Купалы i Бядулі, што у выніку дае магчымасць «Нашай нве» захаваць цэнтральнае месца ў грамадска-палітычным i культурным жыцці Беларусію Такім чынам, Купала свядома праводзщь палітыку, скіраваную на прадаўжэнне нашаніўскіх традыцыяў.

Многа гаворыцца аб фенаменальнасці, аб выключнай ролі «Нашай Нівы" ў развіцці літаратурна-грамадскіх працэсау на пачатку XX ст. у Беларусі. I надышоў час адкрыта прызнаць, нават падкрэсліць —прыйшоўшы на пасаду рэдактара "Нашай Нівы", Купала пераадолеў усе цяжкасці i захаваў лепшыя якасці i традыцыі першага беларускага штотыднёвіка. Што яму давялося зрабщь для гэтага? Па-першае, не дапусціць звужэння аўтарскага кола, а ва ўмовах першай сусветнай вайны, калі на фронт былі мабілізаваны многія таленавітыя пісьменнікі, не дапусціць зніжэння якасці публікаваных матэрыялаў. Другое, не маючы за душой ні капейкі, вырашаць надзвычай складаныя фінансавыя пытанні. Трэцяе, пры мінімальным штаце супрацоўнікаў ствараць газету, гэта значыць — збіраць матэрыял, апрацоўваць яго, весці перапіску з карэспандэнтамі i многае іншае. Чацвёртае, ва умовах жорсткай цэнзуры ўзяць на сябе адказнасць падпісваць выданне, якое даволі крытычна ацэньвала дзеянні ўрада ў ваенны час [7, с. 73].

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5224
Авторов
на СтудИзбе
427
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее