110607 (Культура маўлення кіраўніка), страница 2

2016-08-01СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Культура маўлення кіраўніка", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "остальные рефераты" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "остальные рефераты" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "110607"

Текст 2 страницы из документа "110607"

Аднак агульным для іх усіх служыць разнастайнае выкарыстанне вобразных сродкаў, абыгрыванне ўнутранай формы слоў, пераробка фразеалагізмаў, а таксама ў залежнасці ад тэматыкі канкрэтнага твора, ад яго аўтара і ўжыванне сродкаў іншых разгледжаных вышэй стыляў. Найбольш істотнай рысай стылю мастацкай літаратуры з‘яўляецца рэалізацыя ў ім эстэтычнай функцыі мовы, таму невыпадкова ў якасці сіноніма тэрміна мастацкая літаратура ў беларускай мове прымяняецца выраз прыгожае пісьменства. Малюнкавасць і вобразнасць мовы мастацкай літаратуры забяспечваецца гарманічным выкарыстаннем усіх стылістычных рэсурсаў канкрэтнай мовы, выпрацаваных цягам яе гісторыі і наяўных на перыяд напісання канкрэтнага твора, у якім могуць быць ужыты і дыялектызмы, і жарганізмы, і неалагізмы, і тэрміны, і канцылярызмы, і кніжныя словы, а таксама архаізмы, аказіяналізмы, гістарызмы і інш. Вобразнасць, эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць выяўленчых сродкаў мастацкай літаратуры грунтуецца на шырокім выкарыстанні многазначных слоў, эпітэтаў, сінонімаў, антонімаў, разнастайных тропаў, адмысловых спалучэнняў слоў, эліптычных канструкцый сказа (асабліва ў мове персанажаў), стылістычных фігур – анафара, катафара, метафара, эпіфара, паралелізм і інш.

Мастацкая літаратура таксама характарызуецца тым, што ў ёй вылучаюцца стылі асобных буйных пісьменнікаў, паэтаў, мова якіх мае адметныя індывідуальныя рысы, што адрозніваюць яе ад мовы іншых майстроў слова. Мова асобнага пісьменніка называецца ідыястылем і яе вывучэнню прысвечана шмат філалагічных прац, як літаратуразнаўчых, так і лінгвістычных, многія з якіх маюць характар дысертацыйных работ.

З усіх стыляў мовы стыль мастацкай літаратуры з‘яўляецца найбольш сінкрэтычным, амбівалентным, бо ў ім у розных прапорцыях могуць рэалізавацца элементы іншых стыляў, аб‘яднаных агульнай для ўсіх функцыяй камунікатыўнасці. Для стыля ж мастацкай літаратуры дадатковай, але, бадай, важнейшай для яе і дыферэнцыяльнай у адносінах да іншых стыляў служыць функцыя эстэтычная (гл.: Цікоцкі 1995, 274).

Апрача твораў прыгожага пісьменства асобных аўтараў, мастацкі стыль ужываецца ў народнай калектыўнай творчасці – фальклоры (казкі, легенды, паданні, песні, байкі і інш.). Мастацкі стыль рэалізуецца і ў пісьмовай, і ў вуснай форме, у форме дыялогу і маналогу, у аўтарскай мове і ў мове персанажаў. Знакамітыя мастацкія творы і іх часткі могуць выкарыстоўвацца ў іншых мастацтах, пераводзіцца ў іх, напрыклад, у тэатральныя пастаноўкі, кіно, оперы, музычныя творы, творы выяўленчага мастацтва, жывапісу і інш., быць аб’ектам навуковага даследавання, г. зн. апісвацца сродкамі навуковага стылю.

2. Культура маўлення і яе асноўныя кампаненты

Культура маўлення з‘яўляецца вельмі шырокім, ёмістым паняццем, якое звязана не толькі з уменнем правільна, прыгожа, пераканаўча гаварыць, але і з агульнай культурай чалавека, яго знешнім выглядам, адзеннем, манерамі, з уменнем лагічна і дакладна мысліць і аптымальна выражаць разважанні і гатовыя думкі, адэкватна апісваць моўнымі сродкамі любыя жыццёвыя і вытворчыя сітуацыі, правільна, без памылак складаць і афармляць разнастайныя пісьмовыя дакументы, дарэчна і ўмела выкарыстоўваць усе стылістычныя рэсурсы мовы, пра якія гаварылася ў папярэдніх параграфах.

Галоўнымі складнікамі (кампанентамі, арганічнымі часткамі) культуры маўлення служаць правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чыстата, багацце, або разнастайнасць, выразнасць, дарэчнасць і сцісласць (гл.: Асновы 1992). Правільнасць маўлення заснавана на прытрымліванні літаратурных норм пры ўжыванні мовы, якія выпрацаваны цягам стагоддзяў і закадыфікаваны (замацаваны афіцыйна як абавязковыя для выканання) у аўтарытэтных граматыках і слоўніках (звычайна акадэмічных выданяў). Літаратурная норма забяспечвае сацыяльнае адзінства мовы, узаемаразуменне паміж усімі носьбітамі ўсіх разнавіднасцяў (дыялекты, жаргоны і інш.) мовы. Адна з галоўных мэт усёй нашай адукацыйнай сістэмы палягае менавіта ў тым, каб кожны адукаваны чалавек авалодаў літаратурнымі нормамі мовы ўжо ў сярэдняй школе, таму на ўрокі, звязанымі з вывучэннем мовы і мастацкай літаратуры як узорнай на гэтай мове, адводзіцца больш за ўсё гадзін. Але і надалей грамадства ўлічвае веданне літаратурнай мовы, бо пры паступленні ў ВНУ, напрыклад, у нашай краіне на ўсе спецыяльнасці абавязкова трэба здаваць экзамен (звычайна сачыненне) па адной з дзяржаўных моў, беларускай або рускай.

З улікам таго, што наша жыццё дынамічна развіваецца ва ўсіх сваіх сферах, мова змушана, каб адэкватна адлюстроўваць усе знешнія змены таксама развівацца, мяняцца, гнутка і пластычна прыстасоўвацца да новых абставін. Таму ў кожнай жывой мове літаратурнай норме пярэчыць, уступае з ёй у канфлікт, ужыванне (або ўзус), якое пастаянна падмывае кансерватыўныя па сваёй прыродзе нормы і прыводзіць да іх змен. З гэтай нагоды акадэмічныя граматыкі і слоўнікі рэгулярна перавыдаюцца і ў перавыданнях зазначаюцца пэўныя змены літаратурных норм, у прыватнасці ў дачыненні да правапісу, арфаэпіі, некаторых граматычных, арфаграфічных, стылістычных і іншых правіл. Важнасць, істотнасць, аўтарэтэтнасць літаратурных норм і правіл у змененым выглядзе падмацоўваецца ўрадавымі пастановамі, якім папярэднічаюць разнастайныя абмеркаванні неабходнасці такіх змен моўных правіл у грамадскасці з улікам думак спецыялістаў, усіх, хто мае дачыненне да працы са словам.

Так, што тычыцца норм беларускай літаратурнай мовы, то толькі ў 20 ст. прыняты дзве ўрадавыя пастановы (1933, 1957 г.), у якіх афіцыйна зацверджаны пэўныя змены ў літаратурных нормах беларускай мовы. У моўным ужытку некаторыя літаратурныя нормы могуць існаваць у розных варыянтах, якія трэба разглядаць часам як звычайную з‘яву. Тым не менш, не ўсе ўжывальныя варыянты дапускаюцца ў маўленні, прызначаным для сацыяльнага выкарыстання, бо многія з іх з‘яўляюцца проста адхіленнямі ад літаратурнай нормы, якая і дазваляе для ўжывання толькі пэўныя варыянты. Так, беларускія формы слоў дзіця і дзіцё, паўтара і паўтары, раба і рабыня і інш. служаць варыянтамі і дапускаюць сваё раўнапраўнае ўжыванне, а ў формах слоў і словазлучэнняў пачнём і пачнем ,у паліто і паліце, сабака пабег і сабака пабегла і інш. адзначаюцца памылкі (правільна, пачнём, у паліто, сабака пабег). Для выбару правільных, дапушчальных літаратурных норм неабходна карыстацца адпаведнымі слоўнікамі, найбольш аўтарытэтныя і поўныя з якіх павінны быць настольнымі кнігамі кожнага кіраўніка.

Унутры агульнай літаратурнай нормы выдзяляюцца арфаэпічныя (правільнасць вымаўлення гукаў, слоў, выказванняў), акцэнталагічныя (правільная пастаноўка націску ў слове і ў спалучэннях слоў), лексічныя (правільны выбар слова для адпаведнага паняцця і для пэўнага кантэксту), марфалагічныя (правільнае ўтварэнне і ўжыванне словаформ), сінтаксічныя (правільнае спалучэнне слоў і пабудова сказаў у адпаведнасці з правіламі літаратурнай мовы).

Беларускія літаратурныя арфаэпічныя нормы грунтуюцца на вызначаных прынцыпах вымаўлення як асобных гукаў, так і іх спалучэнняў у межах слоў і на стыку апошніх. Напрыклад, у адрозненне ад літаратурных норм суседняй блізкароднаснай рускай мовы такі гук беларускай мовы, як ч вымаўляецца толькі цвёрда (у рускай мове – толькі мякка), гук р у беларускай мове толькі цвёрды, а ў рускай мове можы быць і цвёрдым, і мяккім; у канцы слоў беларускія губныя зычныя п, б, м вымаўляюцца толькі цвёрда, а ў рускай мове – толькі мякка (параўн.: голуб і голубь, насып і насыпь, сем і семь і да т.п.). Для беларускай літаратурнай мовы характэрны больш запаволены тэмп маўлення (гл.: Фанетыка 1983, 51 – 52) і больш выразнае вымаўленне націскных і ненаціскных галосных, чым у рускай мове, і многа іншых асаблівасцяў, засведчаных у спецыяльных працах (гл.: Янкоўскі 1966, 13 – 14).

Акцэнталагічныя нормы заснаваны на правільнай пастаноўцы націску ў слове, які служыць адначасова і фанетычнай прыкметай слова ва ўсіх мовах свету (Гумбольдт 1984, 344). Неправільная пастаноўка націску сведчыць пра недастатковую або нават нізкую культуру маўлення чалавека (параўн. неправільнае вымаўленне слоў: *кілóметр, *магáзін, *дакýмент, *адзíнаццаць і інш замест правільных норм вымаўлення кіламéтр, магазíн, дакумéнт, адзінáццаць і інш.). Складанасць акцэнталагічных норм беларускай мовы, гэтаксама як і ў рускай, палягае ў тым, што ў адрозненне ад некаторых іншых моў, дзе націск замацаваны за пэўным складам (напрыклад, у чэшскай мове – на першым складзе, у польскай – на перадапошнім, у франнцузскай – на апошнім), націск з‘яўляецца рухомым і можа служыць як для адрознення граматычных форм аднаго слова (параўн.: гýбы – губы, у першым выпадку назоўны склон множнага ліку слова губа, у другім – родны склон адзіночнага ліку прыведзенага слова), так і лексічных значэнняў слоў (параўн.: бýйны ‘неспакойны, дзёрзкі’ і буйны ‘выдатны, значны’ і інш.). Тым не менш, літаратурныя нормы беларускай мовы для некаторых слоў дапускаюць варыянтны націск (жыхар і жыхáр, лáскавы і ласкáвы, надáлей і надалéй і інш). Фактычна ўсе слоўнікі беларускай мовы прыводзяць лексемы з неабходнымі акцэнтнымі прыкметамі, якія трэба лічыць нарматыўнымі, правільнымі.

Марфалагічныя нормы беларускай мовы, згодна з якімі ўтвараюцца розныя формы зыходнага слова, з‘яўляюцца больш стабільнымі, чым акцэнталагічныя, але таксама могуць парушацца недасведчанымі асобамі, людзьмі з нізкай моўнай культурай, а таксама пад уплывам рускай мовы ці дыялектаў беларускай мовы нават адукаванымі носьбітамі мовы. Так, для беларускай літаратурнай мовы ў родным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду назоўнікаў вызначаюцца правілы вымаўлення (напісання) ці канчатак – а, ці канчатак – у (у прыватнасці канчатак –а характэрны для канкрэтных назоўнікаў тыпу стала, дуба, алоўка і да т.п., а таксама назваў жывых істот, найменняў устаноў, прамежкаў часу, адзінак вымярэння і інш., а канчатак – у для абстрактных назоўнікаў тыпу розуму, характару, ідэалу і да т.п., а таксама для найменняў рэчываў, месца, памеру, навуковых тэорый і інш).

Сінтаксічныя нормы рэгулююць правільнае спалучэнне лексем у словазлучэнні, у сказы і вынікаюць як з граматычных асаблівасцяў асобных беларускіх слоў, так і з прыдатных беларускай мове мадэляў словазлучэнняў і сказаў. Напрыклад, у беларускай мове дзеяслоў дзякаваць спалучаецца з субстантывамі ў давальным склоне (дзякаваць сябру, дзякаваць дзяўчыне і да т.п.), у той час як рускі адпаведнік благодарить – з назоўнікамі ў вінавальным склоне. Безасабовыя пасіўныя канструкцыі характэрны ў беларускай літаратурнай мове для неадушаўлёных назоўнікаў (параўн.: Ветрам зваліла альху і да т.п.), але не характэрны для адушаўлёных прадметаў (параўн.: неправільна *Лесніком зваліла альху і інш.).

Адэкватны выбар слоў для пэўных сітуацый і кантэкстаў рэгулюецца лексічнымі нормамі, якія, аднак, з‘яўляюцца менш стабільнымі і распрацаванымі, чым іншыя нормы, бо грунтуюцца не на фармальных падставах, а на тонкіх семантычных і стылістычных адценнях слоў. Нельга, напрыклад, спалучаць рознастылёвую лексіку (параўн.: кагорта мужыкоў, сенатары раўлі і да т.п недарэчна ўжываць русізмы ў беларускай літаратурнай мове (параўн.: недахват кармоў, правільна недахоп кармоў і да т.п.).

3. Дакладнасць, лагічнасць і дарэчнасць маўлення

Дакладнасць маўлення палягае ў сэнсавай адпаведнасці яе асобных слоў, выказванняў знешнім рэаліям, сітуацыям або паняццям аб іх, а таксама ў выкарыстанні адзінак маўлення ў тых значэннях, што замацаваны за імі моўнай практыкай і прадстаўлены ў адпаведных кадыфікаваных лінгвістычных даведніках. Дакладнасць звязана з правільнасцю маўлення, непасрэдна з семантыкай моўных адзінак, лексічнымі і сінтаксічнымі нормамі (параўн.: Лепешаў 1989, 76). Асабліва асцярожна і ўмела трэба выкарыстоўваць шматзначныя словы, не блытаць паронімы тыпу абагульніць і абагуліць, гліняны і гліністы і да т.п. (абагульніць можна толькі думкі, факты, меркаванні і іншыя адцягненыя паняцці, а абагуліць -- прылады працы, свойскую жывёлу, мэблю і іншыя канкрэтныя прадметы), размяжоўваць сінонімы (так, сінанімічныя словы зачыніць і закрыць спалучаюцца з рознымі назоўнікамі, першыя, у прыватнасці, з назоўнікамі тыпу дзверы, вароты і да т.п., другое – з назоўнікамі тыпу вочы, твар і да т.п.).

Для афіцыйна-дзелавога і навуковага стылю дакладнасць служыць абавязковым атрыбутам: гэтаму спрыяюць і, як правіла, адназначная лексіка дадзеных стыляў, шматстайныя гатовыя для ўжывання ўстойлівыя звароты, выразы, стандартныя структуры сказаў, адсутнасць эліптычных канструкцый, і, магчыма, самае галоўнае, наяўнасць добра ўсвядомленых, старанна падрыхтава-ных паняццяў, думак, суджэнняў.

Дакладнасць служыць абавязковым кампанентам лагічнасці, з дапамогай якой устанаўліваюцца несупярэчлівыя, паслядоўныя, адпаведныя рэчаіснасці сэнсавыя сувязі паміж часткамі выказвання. Такім чынам, лагічнасць выходзіць за межы слова і праяўляецца ў сказе, у галіне сінтаксіса. Лагічныя сувязі рэалізуюцца адпаведнымі сінтаксічнымі канструкцыямі, у якіх значную ролю адыгрываюць складаныя злучнікі тыпу, таму што, калі, то, раз, так, як толькі, дык і інш.; парадкам слоў (параўн.: Дзень змяняе ноч, Маці любіць дзіця і да т.п. – на першым месцы знаходзіцца звычайна суб‘ект дзеяння, які, аднак , у пэўных кантэкстах можа быць і аб’ектам; напрыклад, Маці любіць дзіця, а бацьку любіць маці і да т.п.). Лагічнасць праяўляецца таксама ў адпаведнасці выказвання тым або іншым падзеям, з‘явам, фактам знешняй рэчаіснасці, у адэкватнасці думкам, паняццям, суджэнням. Лагічнасць павінна прымяняцца і па-за межамі сказа да выступленняў, дакладаў, артыкулаў і г.д., якія звычайна будуюцца па лагічнай схеме, маюць устойлівую кампазіцыю: уводзіны (уступ) – асноўная частка – заключэнне. Да таго ж асноўныя палажэнні кожнай такой часткі павінны арганічна і лагічна звязвацца паміж сабой.

Дарэчнасць маўлення павінна непасрэдна нітавацца з дакладнасцю і лагічнасцю і яе сутнасць заключаецца ў выкарыстанні моўных сродкаў з поўнай адпаведнасцю тэме гаворкі, сітуацыі, або кантэксту, мэце выказвання, колькаснаму і якаснаму складу аудыторыі (слухачоў, чытачоў, іх узросту, прафесіі, адукаванасці, полу, настрою, месцу жыхарства і іншым асаблівасцям), выбранаму стылю маўлення, часу і варункам зносін. Недарэчна ўжываць у сяброўскай размове кніжныя, афіцыйна-дзелавыя выразы, і наадварот, у афіцыйна-дзелавым, навуковым стылях – гутарковыя ці прастамоўныя словы, бо гэта можа сведчыць не толькі пра нізкую культуру маўлення, але і выклікаць недавер у слухача (слухачоў) да выказанай інфармацыі.

4. Чысціня, выразнасць і багацце маўлення

Чысціня маўлення, якое выкарыстоўваецца ў сацыяльным асяродку, у афіцыйных умовах, забяспечваецца найперш адсутнасцю ў ім чужародных літаратурнай мове элементаў, адсутнасцю ў ім паразітычных гукаў і слоў (тыпу, гм, э-э-э, ну, так сказаць, як яго, гэта самае, значыцца і да т.п.), мясцовых слоў, ці дыялектызмаў, прастамоўных лексем і выразаў тыпу быдта, адылі, було, ыгы, глядзь, скапыціцца, мянціць языком, перці пехадралам і да т.п., плеаназмаў і таўталогій тыпу ў верасні месяцу, шэсць штук сталоў, пяць чалавек студэнтаў, поўнасцю запоўнены і да т.п., жарганізмаў тыпу хіла, клёва, філон, здаць хвасты і інш., безпадстаўна ўжытых запазычаных слоў і варварызмаў тыпу о-кэй, стрыт, хаўбек, чао і інш., канцэлярызмаў тыпу як абстаіць справа, скласці мерапрыемства і інш., русізмаў тыпу вучыцель, сражэнне і інш., наватвораў і аказіяналізмаў тыпу ажыгуліўся ‘купіў аўтамабіль Жыгулі’ аступеніўся ‘стаў кандыдатам навук’ і інш., шматкампанентных скарачэнняў і абрэвіятур тыпу Белмаслатлушчснабзбыткантора і інш.

Багацце маўлення лучыцца перадусім з разнастайнасцю ўжытых моўных сродкаў і з як можна радзейшым паўтарэннем адных і тых жа слоў і выразаў, асабліва паўтораў нематываваных, бо абмежаваныя моўныя сродкі, іх паўторнае выкарыстанне сведчаць пра беднасць не толькі маўленчых патэнцый аўтара, але і пра невялікі запас думак, пра слабыя інтэлектуальныя здольнасці прамоўцы. Выказванне ж адной і той жа думкі рознымі і шматстайнымі моўнымі сродкамі, як правіла, з‘яўляецца вынікам яе многааспектнай і глыбокай асэнсаванасці, добрай засвоенасці, служыць надзейнай падставай для таго, каб вытлумачыць яе ясна, зразумела, данесці па-рознаму ў залежнасці ад складу адрасатаў, аудыторыі.

Беларуская мова надзвычай багата сінонімамі, якія разнастайна характарызуюць найбольш істотныя для нашага жыцця з‘явы, рэаліі і паняццш аб іх. Так, для паняцця, звязанага з гаварэннем, выдзяляецца 73 розных сінонімы (параўн.: казаць, размаўляць, гутарыць, гаманіць, мармытыць, балбатаць, балабоніць, субяседнічаць, чаўпці, вярзці і г.д.), з паняццем ‘добра’ -- 70 розных слоў (параўн.: неблагі, станоўчы, дасканалы, варты, выдатны, бездакорны, прыстойны, ладны, дыхтоўны, файны, адменны і інш.), з паняццем ‘многа’ -- 66 розных сінонімаў (параўн.: шмат, безліч, цьма, навалам, нямала, па горла, хоць адбаўляй і інш.), а з паняццем ‘хутка’ – 126 розных слоў (гл.: Клышка 1993).

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5285
Авторов
на СтудИзбе
418
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее