25496-1 (Рэдагаванне службовых дакументаў Беларус)

2016-07-31СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Рэдагаванне службовых дакументаў Беларус", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "иностранный язык" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "курсовые/домашние работы", в предмете "иностранный язык" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "25496-1"

Текст из документа "25496-1"

14



МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ МІНГАРВЫКАНКАМА

МІНСКАЕ ВЫШЭЙШАЕ ПРАФЕСІЯНАЛЬНАЕ ВУЧЫЛІШЧА ЭЛЕКТРОНІКІ

ПЕРШАПУБЛІКАЦЫІ

ЎЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА (4)

КУРСАВАЯ РАБОТА

ПРАДМЕТ: “Рэдагаванне службовых дакументаў

на беларускай мове”

Катрэнкі Вольгі

навучэнкі ІІІ курса

групы 45

Кіраўнік: выкладчык

Жаўняровіч П.П.

Мінск

2001

Змест

ВІЛЬНЮС – ЧАСЦІНКА МАЙГО СЭРЦА……………………………

2

ЛІСТ УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА ДА ВУЧНЯЎ ГУДЗЕВІЦКАЙ СШ.……………………………………………………………………

3


ЛЮБУЮ СПРАВУ РАБІЦЬ ХВАЦКА………………………………………

3

НАЙПЕРШ – СУДЗІЦЬ ЧЫТАЧУ……………………………………………..

7

РОДНАЯ МОВА…………………………………………………………………………….

8

САМАЯ ЦІКАВАЯ НАВУКА – ЖЫЦЦЁ…………………………………

10

ВІЛЬНЮС – ЧАСЦІНКА МАЙГО СЭРЦА

ГОРАД мой! Любоў мая да цябе зарадзілася так даўно, што я нават не помню калі. І думаю, што буду любіць, пакуль жыву.

Я ўдзячны табе за светлыя веснавыя ранкі над Нерыс, над Вільняй, калі жыхары спяшаюцца да працы, за спякотныя поўдні на Росах, за золкія кастрычніцкія змярканні ў блытаніне вулак старога горада, за жоўтыя і залатыя лістапады на Антолакі, за язычок зыркага агню – Анну, за ўніверсітэцкі квартал са Святаянскімі мурамі, у якіх столькі ўсяго перажылі героі маіх твораў, за цішыню музеяў і за агенчыкі ўтульных, гасцінных “корчмаў”. І яшчэ за цішыню тваіх архіваў, у якіх адрабіў чорт ведае колькі гадзін.

Праходзячы па тваіх плошчах, я збіраў усё ў сваю пісьменніцкую кайстру – і кінуты кімсьці жарт, і вобраз прыгнечанага бядой чалавека, і шчаслівую, светлую ўсмешку дзіцяці, якое ляжыць у калясцы, і разумную размову са старым мастаком у ягонай майстэрні, і ўважлівы позірк бабулі, што прысела на лаўцы.

І я тут столькі набраў ружаў і шыпшыны, нікчэмнасці і высакароднасці, чалавечай сціпласці і няўвядальнай красы, што цяпер, калі б усё гэта вытрас з сваёй кайстры, стаў бы зусім бедным.

Але Вільнюс... Вільня – гэта не толькі адзін з любімых маіх пісьменніцкіх “палігонаў”, да кварталаў якога я “прыстасоўваю” характары і ўчынкі сваіх герояў, ён сапраўды часцінка майго сэрца, таму што тут я дыхаў на поўныя грудзі, таму што тут я проста – жыў!

Колькі перамералі крокаў мае ногі па тваіх гарбатых тратуарах! Колькі вершаў я тут напісаў! Колькі нечаканых і цудоўных думак нарадзілася тут (горад – гэта каталізатар, які абуджае вялікія, часам парадаксальныя думкі)! Колькі падарыў ты мне нязмернай радасці і бязмежнага болю, за якія я роўна бласлаўляю цябе.

Тут спляліся культуры нашых народаў, як карані літоўскіх і беларускіх дрэў на мяжы (але хіба ёсць тая мяжа?), як плынь беларускіх і літоўскіх рэк. Непадзельная і выпакутаваная нашымі пакаленнямі гісторыя – з першых яшчэ няцвёрдых крокаў, з тых дзён, калі падужэлыя ўжо, разам рушылі на Грунвальд біць крыжакоў і там зрабілі канец іх крывавым нашэсцям, - да самых апошніх часоў.

…Мой Вільнюс, мая Вільня, хадзіў-папахадзіў я тваімі вуліцамі-вулачкамі. Але адзін дзень прынёс мне светлай тугі больш за ўсе іншыя. 10 са­ка­ві­­­ка1964 года, калі споўнілася сто гадоў, як пакаралі смерцю Кастуся Каліноўскага, я яшчэ ў прыцемках прайшоў увесь яго шлях: ад Дамініканскіх муроў на рагу вуліц Гараліса і Гедрыса (там ён быў зняволены) да Лукішак, дзе ля сцен кляштара св. Якуба стаяла шыбеніца.

А пасля таксама пехатою пайшоў на месца, дзе хавалі павешаных (на тэрыторыі тагачаснай цытадэлі), падняўся на гару Гедыміна. Я не ведаў, дзе там ляжаць яго косці, але сеў пасядзець і бачыў, як над горадам абуджаецца ранак.

У тую раніцу ў горадзе выпала шэрань, тонкая і сыпкая, нібы цукровая пудра, галінкі дрэў пакрыліся лёгкім інеем. Сонца, узыходзячы, пазначыла ружовай фарбай верхавіны званіц, а потым перада мною раскінуўся горад – увесь пафарбаваны ў ружовы колер ад праменняў сонца і лёгкі, як хвост райскай птушкі.

Вось так я і ўшанаваў памяць Кастуся Каліноўскага. Нібы разам з Беларуссю і Літвой чакаў світання новага дня, за які так упарта – аж да смерці змагаўся ён.

Цяпер я ведаю, што шмат чаго можа прадракаць мне лёс – як і кожнаму іншаму чалавеку, - але ў маім жыцці, поўным усялякіх нечаканасцей, акрамя ўсяго іншага, быў Вільнюс, Вільня, і той ранак на гары Гедыміна.

Горад мой, ты не абнесены мурамі, але самыя лепшыя муры – сэрцы вільнюсцаў: літоўцаў, беларусаў, палякаў – усіх.

Людзей.

І маё сэрца – гэта каменьчык, пакладзены ў гэтыя муры.

Пераклад з літоўскай

Яліны КІСЯЛЁВАЙ

ЛІСТ УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА

ДА ВУЧНЯЎ ГУДЗЕВІЦКАЙ СШ

Дарагія вучні! Вельмі ўзрадаваны, што ваш гурток займаецца такой добраю справай. Рабіце яе і надалей. Вывучайце, ведайце, любіце нашу вечна жывую беларускую мову і нашу літаратуру.

Кніга наша за апошнія часы вырасла да сапраўдных вышынь. Літаратура наша выходзіць паступова ў рады лепшых літаратур свету. І я веру, што пройдзе час і яе паважаць і любіць будуць на ўсёй Зямлі, магчыма, нават, на народнай, на жывой нашай мове. Бо літаратура наша адна з тых рэдкіх літаратур, якая, нягледзячы на інтэлектуалізм, ніколі не губляла сувязі з чалавекам працы, з яго мовай, а значыць моцная не толькі розумам і прыгажосцю, але і сілай, чысцінёй, прастатой, непадробнай народнасцю.

Я даволі шмат чытаю.Паверце мне, многімі нашымі паэтамі і пісьменнікамі мог бы ганарыцца кожны на Зямлі народ. Ганарыцеся і вы. Ганарыцеся сваімі літаратурай і мовай.

Ваш

Уладзімір КАРАТКЕВІЧ

8 лютага 1966 г.

ЛЮБУЮ СПРАВУ РАБIЦЬ ХВАЦКА”

Пазнаць таямніцы мастацкага свету Уладзіміра Караткевіча без шчырай, адкрытай гаворкі з ім немагчыма. Да таго ж трэба ведаць усю яго творчасць, каб адчуць хваляванне яго аналітычнага розуму і яго імкненне да раскрыцця складаных праблем мінулага Беларусі. Часта ў творах

У .Караткевіча пераплятаецца старажытная веліч і дынаміка прыгодніцкага апавядання ў легендарна-паэтычным пераламленні гістарычнай рэальнасці. Стыль яго нагадвае мне чымсьці старажытны, амаль бязлюдны замак, як замак Яноўскіх ,”Дзікае паляванне караля Стаха”, які адраджаецца майстэрскаю рукою ўлюбёнага ў справу і спрактыкаванага рэстаўратара…

Пакуль ветлівы гаспадар гатаваў каву, я, седзячы ў выгодным крэсле, магла агледзецца: у доме пiсьменнiка – асаблiвая, артыстычная утульнасць. На сцяне вiсяць старажытныя беларускiя скульптуры з дрэва. А з кутка мудра глядзiць на мяне Майсей – таксама драўляная скульптура, як пазней растлумачыў Уладзiмiр Караткевiч, знойдзеная проста ў балоце, у адной з шматлiкiх яго экспедыцый па роднай зямлi

…I вось ужо цёпла дымяцца кубкi, i гаркава-чорны напой схiляе да гутаркi.

  • Вельмi дзiуна атрымалася са мною,- усмiхаючыся, пачынае ён. – Шчыра кажучы, я не збiраўся стаць пiсьменнiкам. Але пiсаць пачаў даўно, яшчэ ў школе. Пiсаў i вершы i прозу – у асноўным для сябе. Сёе-тое з маей пiсанiны было змешчана ў школьным рукапiсным часопiсе. А аднойчы разам з сябрам вырашыў пабываць на радзiме нашага любiмага Янкi Купалы. Пешшу дайшлi да Вязынкi. Аб гэтым падарожжы я напiсау i паслаў жонцы паэта Уладзiславе Францаўне лiст. Яна ўключыла яго ў зборнiк “Янка Купала. Збор матэрыялаў аб жыццi i дзейнасцi паэта”. Так зявiўся мой першы друкаваны твор… У гэтым жа годзе адзiн мой знаёмы папрасiў, каб я прыслаў яму проста так, пачытаць, свае вершы (тады я настаўнiчаў на Украiне), i ён занёс iх у “Вожык” i “Полымя”. З “Вожыка” я атрымаў пiсьмо прыблiзна такога зместу: “Малады чалавек, з Вашым талентам лепш бiць i брукаваць каменне на бруку”. Мяне гэта, прызнацца , не вельмi i засмуцiла . А вось у “Полымi” пасля гэтага цалкам ужо нечакана для мяне з’явiўся мой верш “Машэка”, i я падумаў, што ўсе ж нешта змагу рабiць. Пасля паступова пачалi друкаваць мяне i iншыя часопiсы.

  • Перш чым пачаць пiсаць, чалавек пачынае чытаць. Цi помнiце першую прачытаную вамі кнiгу?

  • Шчыра кажучы, першую кнiгу не помню, таксама як i не помню сябе такога, каб не умеў чытаць. Пачаў чытаць у трохгадовым узросце: непрыкметна навучыўся ад старэйшых. Дома была вялiкая бiблiятэка, i я захапляўся мастацкай лiтаратурай, часцей за ўсё не па ўзросце. Пазнаёмiўся паступова з беларускаю, рускаю i ўкраiнскаю лiтаратурамi, пазней – з польскай.

  • Зразумела ж, як i ва ўсiх, у вас былi любiмыя аўтары, любімыя творы?

  • Што датычыць любiмых твораў, то iх вось так – раз i назаўсёды – няма. У кожным узросце меў улюбёнцаў i багоў. Чытаю кожнага ў залежнасцi ад настрою. Калi ён светлы – то Пушкiна, гнеўны – ранняга Купалу, Багдановiча,Шаўчэнку, калi настрой фiласофскi i грэблiва непрымiрымы да смуроду i пошласцi - проста хоць на дуэль – Лермантава, Гарэцкага i Льва Талстога, роўны – добрыя гiстарычныя раманы Сянкевiча, лепшыя рэчы Аляксея Талстога.

I, прызнаюся, хоць ведаю, што сёй-той скрывiцца, перад працай, якая патрабуе разлiчанай, завостранай думкi, вельмi люблю чытаць добрыя дэтэктывы. Сапраўды добрыя. Да iх залiчваю не толькi Сiмянона i лепшыя раманы Агаты Крысцi, але й роднага па духу Стывенсана. I, калi браць вяршынi, на якiя нават дыхаць цяжка, - “Братоў Карамазавых”.

- А ў каго з іх вы вучыліся пісьменніцкай справе?

  • А у каго вучыўся? Складанае пытанне. Бадай што, нi ў кога не вучыўся манеры і спосабу мыслення. Затое ва ўсіх вучыўся любвi да чалавека i людзей; людства i жаданню па меры сваiх слабых сiл таксама хоць крышку дапамагчы iм. Хоць бы на адно кароткае iмгненне.

Вучыўся іхняму жаданню падаць чалавеку, калі яму, можа, сумна і самотна, сігнал: “Смялей. Ты не адзін”. З беларускіх пісьменнікаў вучыўся гэтаму, мабыць, найбольш у Багдановіча, Купалы, Коласа і Гарэцкага. Іншых ужо назваў. Ага… сярод іх ледзь не забыў Кіплінга. Аднак заўсёды стараюся заставацца ўсё ж самім сабою. Калі добрая думка, якая хвалявала мяне гадамі, выльецца на паперу, а пасля я сустракаю нешта падобнае і выказанае глыбей і лепей у творах іншых сучасных пісьменнікаў, адчуваю вялікае задавальненне. Гэта азначае, што думка насілася ў паветры, што так думалі і іншыя, што я не адзін.

  • Што больш за ўсё хвалюе вас, калі пачынаеце працаваць над новай кнігаю?

  • Думаю пра тое, каб напісаць першы аркуш без адзінай памаркі. Гэта значыць, што пасля ўсё пойдзе добра. Маё своеасаблівае правіла: я не прытрымліваюся “эстэтыкі пакрэсленнага рукапісу”. Любую справу трэба рабіць хвацка. Дзесяць гадоў вучыўся, але калі ўзяўся за сякеру, дык сячы як належыць. Думаю над кожнаю фразаю, варочаю яе ў мазгах нават сто разоў, кожны раз мяняючы, вымаўляю яе ў голас, перабіраю мноства варыянтаў і толькі тады запісваю самую, на мой погляд , удалую, начыста і намёртва.

  • Пра што вы пішаце, або іншымі словамі: асноўная рухаючая сіла вашай творчасці?

  • Справа ў тым, што ў наш час людзі ў чымсьці нівеліруюцца. Носяць аднолькавае аддзенне, жывуць у падобных дамах, кватэрах, хатах ядуць адны і тыя ж стравы, і побыт людзей амаль аднолькавы - ці будзе гэта ў Маскве, ці ў Мінску, у Вільні, у Рызе… Але ж кожны народ у многім менавіта сваім спосабам жыцця, мыслення. Калі, скажам да прыкладу, узяць дзесяць тысяч аднолькавых кавалачкаў смальты і пакласці іх побач, то атрымаецца проста падлога ў ваннай, а калі кавалачкі будуць рознакаляровымі – можна зрабіць цудоўную мазайку. Я за тое, каб кожны народ, і ў першую чаргу мой, меў свой воблік, меў свой колер, свае адценні, быў непадобны да суседа, выклікаў пачцівае здзіўленне і жаданне яму наследваць, жыць такім сваім яскравым, непадобным, страшэнна працяглым жыццём.

  • А для каго пішаце?

  • Для тых, хто любіць і чытае мяне – каб парадаваць іх. Для тых, хто не любіць – каб раззлаваць. Для тых, хто яшчэ не ведае гісторыі, даўняй культуры і літаратуры Беларусі, - каб абудзіць іх цікавасць.

  • Часта сюжэты ў вас мудрагелістыя…

  • Так. І гэта таму, што я стараюся пражыць свой век як найцікавей, каб дзень не быў падобны на дзень. Калі працую - ну, тады, вядома, дні больш-меньш аднолькавыя і розняцца толькі тым, пра што я сення пішу, тады я проста працую без адпачынку, і днём і ноччу. А вось калі работы часова няма – то тады я іду ў мора з рыбакамі, лаўлю з імі рыбу, слухаю і прымаю ўдзел у іх размовах… Швэндаюся па самых глухіх кутках і фатаграфую (хай па-аматарску) старыя цэрквы, курганы, гарадзішчы, тыпы людзей… Еду ў іншыя гарады і прападаю там па кнігасховішчах ці ў розных цікавых людзей… Іду ў лес, раскладваю вогнішча, хаджу па весках, складаю ў капы сена, адным словам, працую і жыву. Трэба здымацца ў кіно ў ролі каталіцкага свяшчэнніка – здымаюся. Трэба “пагутарыць” з мядзведзем – гутару. Трэба бервяно абчасаць – умею.

  • Карастаючыся пачатай тэмай, запытаю: што вам найбольш падабаецца ў самім сабе?

  • Абсалютна нічога.

  • А што не падабаецца?

  • Вы што, допыт мне ўчыняеце? – з усмешкаю і ўяўнай строгасцю пытае ен. – А ўвогуле, магчыма, і не падабаецца мая звычка ўмешвацца ў розныя справы, якія чыняцца на белым свеце. Падабаецца блукаваць у такіх мясцінах, дзе яшчэ мала хто быў, апускацца ў пячоры, лазіць па падземных хадах пад старымі будынкамі, разгадваць усякага роду загадкі… І ў той жа час гэта мне не падабаецца, таму што прыносіць кучу бедаў. Нядаўна, напрыклад, два таварышы ўздумалі паўтарыць адзін апісаны мною маршрут і моцна пацярпелі там. Я прашу ў іх прабачэння і засцерагаю: перш чым узяцца за нешта такое, спытайце ў мяне. Мінулі гады і ўчора адносна бяспечнае месца можа сёння пагражаць, скажам, абвалам ці нават нечым горшым. Не рызыкуйце там, дзе рызыкаваў я. Бо там, дзе я ішоў на рызыку, я, урэшце, адказваў толькі за самаго сябе. Сабой, а не пакутамі сумлення за кагосьці.

  • А калі паставіць пытанне так: ці знаёма вам пачуццё творчай няўпэўненасці?

  • Не. Я ніколі не бяруся пісаць аб тым, да чаго ў мяне не ляжыць душа. Калі я ведаю аб чым я хачу пісаць, я ведаю і як пісаць. Таму ў мяне практычна няма чарнавікоў. Ёсць толькі накіды сюжэта. Накіды гэтыя падобны на галаваломку, сам чорт нагу зломіць. Там усё: героі, абстаноўка, планы месца дзеяння, жыллё дзейных асоб аж да таго, што відаць з кожнага акна. Падрабязныя біяграфіі герояў (яны пасля не ўвойдуць у твор, але, ведаючы іх, я ведаю, як будзе паводзіць сябе чалавек у самых складаных абставінах), манеры герояў, іхнія ўчынкі і іншыя дэталі. Абдумаю як след – сядаю за стол. Калі штосьці не клеіцца, пахаджу па пакоі, пакуру, каву згатую – і зноў за работу. Слова павінна ўлезці на сваё месца адразу, як цвік. І апошняя гэта справа сто разоў выцягваць яго абцугамі і забіваць зноў.

  • Уладзімір Сямёнавіч, а чаму вы назвалі свой апошні празаічны твор “Зброя” аповесцю? Ці не зяўляецца яна своеасаблівым працягам рамана “Каласы пад сярпом тваім”: галоўныя героі адны і тыя ж?

  • Не. Гэта не працяг рамана, а яго адгалінаванне. Галоўныя героі тыя ж, але яны дзейнічаюць у іншых умовах і іншы раз не зусім так, як табе хочацца. Дзеянне адбываецца ў Маскве. Але гэта не Масква Пушкіна і Бялінскага, дзе жывуць высокімі ідэаламі ці, прынамсі, добрымі манерамі, дзе ветліва цалуюць ручкі дамам, дзе гутараць аб высокіх матэрыях, дзе пануе павага да людзей. Гэта Масква Сухараўкі і Хітрова рынка, маскоўскае дно, якое і Гіляроўскаму не снілася.

  • Значыць, аповесць трэба ўспрымаць як самастойны твор, калі я не памыляюся?

  • Толькі так. У нас у Прыдняпроўі, норавы заўседы былі і ёсць такія: калі гулянне – сдаў апошні рубель, калі просіш – то ад душы, а пагражаеш каму-небудзь – яму не здабраваць! А тут Алесь трапляе ў абсалютна чужое, незразумелае яму асяроддзе, дзе можна прыгразіць і забыць, дзе на словах можна дараваць, але да смерці помніць зло і пры зручным выпадку ўдарыць. Адным словам, дзе законы такія: хочаш выжыць – умей хітрыць, выкручвацца, хлусціць.

  • Але ж мэта ў Алеся і яго сяброў застаецца па-ранейшаму тая ж.

  • Так, ім трэба знайсці і купіць зброю, хоць бы 3000 ружжаў для паўстанцаў. А гэта справа далёка не простая.

  • Пэўна, таму аповесць называецца “Зброя”, ці яе назва мае і іншую, унутрана-падтэкставую нагрузку?

  • Ваша праўда, назва – сімвалічная. “Зброя” – гэта значыць, што так нельга жыць далей грамадству, у якім жыве Алесь, што наступіў час мяняць самадзяржаўны лад, што народ прыйшоў да гэтага і рыхтуе сваю зброю.

  • Як растлумачылі б вы сваю нязменную цікавасць да гістарычных сюжэтаў?

  • На гістарычных сюжэтах я ствараю сваю мастацкую матрыцу будучага. Калі ты ў пэўнай сітуацыі калісьці зрабіў так, а не інакш, то і праз сто, тысячу гадоў ты ў падобных абставінах зробіш у нечым падобны ўчынак. Кожны гістарычны сюжэт – гэта адкрытая размова з сучаснікам. А дзе яшчэ можна паказаць так поўна чалавека, што стаіць перад выбарам, кім яму быць, калі не на фоне гісторыі, вайны, экстрэмальных умоў, у якія трапляе гэты чалавек і праяўляецца ўвесь да канца, да тых рыс характару, якія ён, можа, і сам не падазраваў ў сабе?

  • А што вы скажаце пра свой раман “Чорны замак Альшанскі”? У чым побач з прыгодніцка-дэкрутыўным – і гісторыя, і сучаснасць.

  • Гэта чысты дэтэктыў. І нічога больш.

  • Дазвольце не згадзіцца. Ва ўсіх вашых творах (і гэты раман не выключэнне), на мой погляд, прысутнічае як характэрны ўнутраны падтэкст гісторыка-патрыятычны пачатак, які нясе ў сябе сапраўдную ўлюблёнасць ва ўсё роднае: прыроду, гісторыю і культуру Беларусі. І калі адкінуць усё гэта і глядзець на раман толькі як на займальны “чысты” дэтэктыў то, напэўна, - гэта не Караткевіч.

  • А я ніколі не лічыў дэтэктывам раман пра маера Проніна. Дэтэктыў, калі яго разумець як трэба, гэта таксама добрая літаратура (другая справа ці здолеў я ў “Замку” узняцца да яе). Перш за ўсе таму, што там не павінна быць голай схемы, па якой дзейнічаюць загадзя ясныя нам героі, а павінны быць жывыя людзі. І яшчэ павінна быць смяротная нянавісць да зла.

  • Кажучы пра сувязь гісторыі і сучаснасці, я хацела б пачуць вашу думку аб тым, па якой прычыне некаторыя пісьменнікі і творы з часам “старэюць”.

  • Цяжка адказаць на гэта пытанне адназначна… А вы ўспомніце, колькі шэрых клетак у чалавечым мазгу. Яны адміраюць. Стамляецца і старэе пісьменнік, а разам з ім і чытач. Старэюць праблемы. Старэюць часы. Не так ужо рэдка бывае, што целам чалавек яўэ малады, а душою безнадзейна стары і наадварот. Гэта – бяда. Крыўдна і тое, што маючы ў галаве шмат новых сюжэтаў, ты не можаш, як у маладосці, сядзець за сталом па дзесяць-дванаццаць гадзін не ўстаючы… Я хачу сказаць вось што. Творы, напісаныя пісьменнікам на ўзлеце сіл, часцей за ўсе і астаюцца яго лепшымі творамі, жывуць доўга. Думаю, што мала хто цяпер стане перачытваць “Астравы ў акіяне” Хеменгуэя, але тое, што ен напісаў на ўзлеце сваіх сіл – будзе хваляваць яшчэ доўга.

  • Прабачце, я мела на ўвазе тое, што некаторыя пісьменнікі (або іх асобныя творы) праз гадоў 20 – 30 , а то і меньш, ужо не цікавыя і да іх не вяртаюцца. Напэўна, у маім пытанні не так прагучала слова “старэюць”. Працягваючы пачатую думку, я спытала б: якія чалавечыя якасці вы больш за ўсе цэніце ў пісьменніка? Якія якасці не старэюць?

  • Праўдзівасць! Ніколі не хлусі, калі пішаш. Асабліва пра дужа важныя пытанні зла і дабрыні, любві і нянавісці, смерці і бяссмерця, гуманізму і чалавеканенавісніцтва.

Але нават і ў малых дробязях дзейнічае гэты закон: не хлусі, пішы так як ёсць (другая справа, што выпадкі могуць быць неймаверныя). Усё адно: калі чагосьці не ведаеш, лепш не бярыся за пяро.

Свежие статьи
Популярно сейчас
Как Вы думаете, сколько людей до Вас делали точно такое же задание? 99% студентов выполняют точно такие же задания, как и их предшественники год назад. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5173
Авторов
на СтудИзбе
436
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее