25496-1 (686854), страница 2

Файл №686854 25496-1 (Рэдагаванне службовых дакументаў Беларус) 2 страница25496-1 (686854) страница 22016-07-31СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 2)

Была са мной адна гісторыя: атрымліваю ліст ад аднаго чытача маёй “Чазеніі”, вучонага-біёлага, які абвінавачваў мяне ў тым, што схлусіў, апісваючы эпізод з леапардам (там ён адгрызае галаву ў забітага ім звера). Маўляў, такога не бывае. Ведаю я звычкі многіх звяроў, сам шмат назіраў за імі на далекім Усходзе. Расказвалі мне пра такую прывычку і шматлікія палясоўшчыкі, з якімі я сустракаўся там. Але відаць для майго біёлога і гэтага мала. Тады мне давялося-такі палазіць па кнігах. І ўрэшце я ўсё ж знайшоў. У кнізе “Запаведнік “Кедравая падзь”, выдадзенай да 50-годдзя гэтага запаведніка, я ўрэшце чорным па белым прачытаў на старонцы 43: «Интересно, что у всех его (леопарда) жертв, даже если они не полностью съедены, всегда отсутствует голова».

Кнігу гэтую ў ліку іншых, пісаў дырэктар запаведніка, мой добры знаёмы А.Панкрацьеў. Трэба пісаць так, каб не хлусіць ні ў вялікім, ні ў малым (якім бы неверагодным не было тое, пра што расказваеш). Трэба, каб табе неаглядна верылі. Тады ў цябе будзе больш шанцаў, што ты даўжэй не “састарэеш”.

  • Фолкнер аднойчы сказаў: “Калі хочаш даведацца, хто добры пісьменнік, запытай у яго калег, яны ўкажуць на яго сваёй непрыязнасцю”. Колькі ў гэтай парадаксальнай думцы рацыі?

  • Ну калі, скажам, прымяраць гэтую думку на мяне, то няма на Беларусі “горшых” пісьменнікаў, чым Барадулін і Танк, Панчанка і Брыль, або, скажам, Быкаў. Ніколі ў жыцці я не “ўказваў на іх сваёй непрыязнасцю”, хоць я не ўсяедны і некаторыя іхнія рэчы могуць мне не падабацца. Гэта пісьменнікі, якія б зрабілі гонар кожнай літаратуры. А Фолкнер? Што ж, магчыма, Фолкнер па-свойму ў чымсьці мае рацыю. Гэта, мабыць, было сказана ў хвіліну цяжкага расчаравання ў сабе і ў людзях, калі на хвіліну падумаў, што праца твая дарэмная, у хвіліну, калі табе ў адказ на парыў душы адказалі ўдарам. Крывадушныя людзі не пераводзяцца.

  • Уладзімір Сямёнавіч, уявіце сабе, што вас папрасілі скласці анталогію з пяці аўтараў сусветнай літаратуры. Якіх бы вы выбралі?

  • Я ўжо адказаў. Гэта ўсё адно, што выбраць пяць чалавек, якіх можна ўзяць ва ўратавальную шлюпку. Толькі пяць, а астатнія загінуць. Не ўжо! Я бяру з сабою ў шлюпку ўсіх, а калі яна пры гэтым затоне разам са мною, то няхай . Нельга пакінуць кагосьці. Усе яны аднолькава пакутавалі над словам і над лёсам людзей. – Паказваючы на кніжныя паліцы, ён працягвае: - Усе яны мае любімыя пісьменнікі. Іх так шмат, і кожны з іх мне да смерці дарагі. Усе яны са мною і толькі пяцёх з іх – я не магу назваць. Вазьміце ўсіх, хто любіў людзей, мучыўся за іх і быў сумленны. Вазьміце ўсіх, хто ўзяў за правіла цудоўныя словы Дон-Кіхота: “Сеньёры, вас пяцёра і вы напалі на аднаго. Значыць, няма вашай рацыі. Бараніцеся, сеньёры!”

Усё жыццё найлепшыя з нас стараюцца быць вернымі гэтаму прынцыпу. Былі верныя. Верныя зараз. І дасць бог… будуць яшчэ.

А як гэта ўдавалася ў кожнага – хай судзяць людзі.

З У. Караткевічам гутарыла Роза СТАНКЕВІЧ.

НАЙПЕРШ – СУДЗІЦЬ ЧЫТАЧУ

  • Уладзімір Сямёнавіч, атрыманне літаратурнай прэмі, няма сумневу – падзея для пісьменніка прыемная, радасная…

  • І, як мне здаецца, крышачку сумная… Чаму? Бачыце, калі пачынаюць пісьменніку даваць прэміі, узнагароды, часцей за ўсё яму ўжо не 20 год. На жаль… Значыцца, чалавек ты немалады або зусім стары. А хто з гэтым хоча пагадзіцца?

  • Я як Вы ставіцеся да папулярнасці, да шырокага чытацкага прызнання?

  • Да фанфарна-барабаннага – ніяк. Хоць бы яго і не было. А вось калі адчуваеш сапраўдную павагу да таго, што ты кажаш, няхай сабе ў чымсьці і не згаджаюцца, - гэта заўсёды радуе і хвалюе. Скажу вам па сакрэце: усё-такі прыемна, калі зойдзеш у бібліятэку і жартам спытаеш сваю кнігу, а бібліятэкарка разводзіць рукамі: “Прабачце, два месяцы як апошні экземпляр сцягнулі…” Або калі выпадкова сустрэнешся з выпадковым чалавекам, які выпадкова тваё штосьці чытаў і нават выпадкова запомніў тваё прозвішча… Слова за слова, глядзіш – разгарэлася спрэчка, а там – нехта некага і на лапаткі паклаў. Вось гэта мне падабаецца.

  • Літаратурная прэмія, якую Вам прысудзілі, носіць імя Івана Паўлавіча Мележа і гэта, мабыць, выклікае нейкія асаблівыя думкі, пачуцці…

  • Я люблю Мележа. І як чалавека, і як пісьменніка. У шмат якіх пытаннях літаратуры, мастацтва наогул, хочацца верыць, мы былі аднадумцамі, хоць і здараліся гарачыя мужчынскія спрэчкі. Аднак не помню ў нашых адносінах адчужанасці, няшчырасці і за гэта ўдзячны лёсу. І таму прысуджэнне гэтай літаратурнай прэміі – дял мяне з’ява вельмі асабістая і радасць мая замешана на жнівеньскай журбе…

  • А якім Вам бачыцца звяно Мележа ў беларускай літаратуры, наогул у нашай нацыянальнай культуры?

  • Як і шмат каму – залатым. Ніколі не забуду тое непараўнанае ўражанне, якое зрабілі на мяне “Людзі на балоце”. Гэта было падобна на выбух бомбы. Жывыя людзі. Жывыя стрэхі на хатах. Жывое балота навокал. ПАЛЕССЕ. Вельмі хацелася б напісаць так густа, так глыбока, як напісаны гэты раман, як напісаны лепшыя старонкі іншых мележаўскіх кніг. Цяпер да гэтага яшчэ абавязвае і прысуджаная прэмія яго імя.

  • У чым, на Вашу думку, думку аўтара, сакрэт такога шчаслівага вяртання рамана “Нельга забыць” да шырокага чытача?

  • Твор гэты – шматпланавы, у пэўнай меры экперыментальны. Гісторыя тут суседнічае з сучаснасцю, проза – з паэзіяй, лірыка – з жыццёвым сухім рэалізмам. Такое спалучэнне было тады навіной у нашай літаратуры, ды й цяпер яшчэ рэдка сустракаецца. Мабыць, у гэтым адна з прычын таго, што раман чытаецца… Адна з прычын – але не галоўная, бо, акрамя чыста літаратурных прыёмаў і формаў, чалавек у творы заўсёды знаходзіць яшчэ штосьці сваёй, глыбока асабістае…

  • І апошняе, традыцыйнае пытанне: над чым Вы цяпер працуеце?

  • У выдавецтве “Беларусь” рыхтуецца да друку вялікі альбом, прысвечаны надзвычай цікаваму старажытнаму гораду – Мсціславу. Гэта радзіма мае маці, а значыць – і мая радзіма. Напісаў да гэтага выдання невялікі ўступ, які апошнімі днямі дашліфоўваю. Што атрымаляся – найперш меркаваць чытачу.

З Уладзімірам КАРАТКЕВІЧАМ

гутарыў Уладзімір ЯГОЎДЗІК.

РОДНАЯ МОВА

Дзве старонкі, дваццаць ці дзвесце... А можа тысячы тысяч? Усё адно, нават іх будзе мала, каб годна ўславіць цябе, родная беларуская мова. Таму што мільёны тваіх людзей сваім існаваннем сваім з самага пачатку дзён кожным трапным словам, кожнай любоўнай ці гнеўнай думкай, кожным знішчальным, здеклівым, іранічным або, наадварот, добрым, лірычным сказам славяць цябе. І славіць будуць, пакуль не скончыцца жыццё людское і думка людская на Зямлі.

Мова Скарыны і Буднага, мова Багдановіча і Купалы, Багушэвіча і Коласа, мова соцень геніяў, што яшчэ прыйдуць. Мова інтэлігентаў беларускіх, імя якіх – легіён. Мова настаўнікаў і паэтаў, вучовых і кампазітараў, але перш за ўсё мова дзесяці мільёнаў людзей па ўсім свеце – ад Уругвая да Далёкага Усходу і, галоўнае, на нашай беларускай зямлі.

Мова першай матчынай калыханкі і апошняга “бывай”, мова старадаўніх архіваў і новых школ на Палессі, можа пажаўцелых статутаў і мова кахання. Мова плытагонаў, сялян, акадэмікаў і шахцёраў на саляных капальнях. Мова, якая можа ўсё; можна сказаць словы невыказаннай пяшчоты і можа ўдарыць так, што не ўстанеш. Гнуткі, спявучы, адвечна новы інструмант, без якога радасць не ў радасць, каханне не ў каханне, бяседа не ў бяседу, сяброўства не ў сяброўства і нянавісць не ў нянавісць.

Няма цябе – і вось няма суцяшэння ў горы. Няма цябе – і вось нямы язык, і нельга сказаць словаў радасці. А калі ўбіць сабе у галаву цалкам дурную думку, што ў нейкім далёкім будучым цябе не будзе, то... нашто нам тады такая будучыня?

Таму што ўсе мы – ад настаўніка да паэта – любім цябе, таму што ты – самы важлівы наш здабытак, і мы ў меру сіл нашых не дазваляем і не будзем дазваляць, каб нехта выказваў да цябе пагарду.

Тым больш дзіка, што яшчэ нядаўна зламысныя ёлупы прарочылі табе знікненне. Мала таго, самі дбалі аб ім са стараннем, вартым лепшага ўжывання. Што ж, Іваны Бязродныя вартыя толькі пагарды, як усе тыя, якія, адвярнуўшыся, праходзяць ля матчынай хаты.

Яны проста не ведаюць, які ўдзел рыхтуе лёс таму чалавеку, які пазбавіўся мовы. А каб ведалі, то жахнуліся б. Толькі ж нават гэтага не дадзена іхнім бедным мазгам.

...Старая хроніка данесла да нас жудасную і горкую гісторыю. Тэўтоны захапілі землі прусаў, і старая пруская мова паступова знікла, і вось на турнір мейстерзінгераў прыйшоў апошні прускі спявак і паэт – вайдэлот. Ён спяваў дзівосныя песні пра подзвігі продкаў, пра каханне і смеласць, пра вернасць і дружбу. Ён апяваў прыгажосць сваёй зямлі, але ніхто яго не разумеў. Яму не далі скончыць, бо рыцары рагаталі, як ашалелыя. І паднеслі старому вайдэту прыз... сто гарэхаў свістуноў.

Глыбокі сэнс гэтай гісторыі ясны, як божы дзень: нямы той чалавек, які забыў мову продкаў, і не можа ён спаўна выліць сваю душу, выявіць сябе. Па пальцах можна пералічыць выпадкі, калі, напрыклад, пісьменнік стварае на чужой мове нешта нават не геніяльнае, а проста вартае друкавання, а не сметніка (скажам, паляк Кажанеўскі стаў англійскім пісьменнікам Джозефам Конрадам). Але нават геніяльны Пушкін, дасканала ведаючы французскую, пісаў на ёй дужа пасрэдныя вершы. Тое самае можна сказаць пра польскія вершы Лучыны і рускія – Багдановіча. А яны ж таксама большую частку жыцця чулі рускую і польскую.

Нібы нейкі лёс неўблажымы кіруе рукою таго, хто піша. Нібы цень маці, прамаці ўсіх продкаў, што прайшлі па зямлі з дня з’яўлення на ёй людзей і народаў, і калі пачынаеш пісаць не так, як думалі і гаварылі яны, - немінуча пачынаеш фальшывіць.

У старадаўнія часы, калі яшчэ не склаліся нацыі, мова магла зрабіцца мёртвай мовай, як латынь. Але і тады мовы былі практычна неўміручыя. Тая ж самая латынь не толькі нарадзіла ўсю сям’ю раманаўскіх моў – ад Аргенціны да Румыніі, - не толькі, будучы ўжо мёртвай, цэлымі стагоддзямі была мовай паэзіі і навукі, але і зараз уплывае на нас творамі Катула і Вергілія, Гарацыя і Авідзія, прымушаюць смяяцца і плакаць. Што ўжо хадзіць далёка за прыкладам: новая беларуская літаратура пачыналася з пераробкі Вергіліевай “Энеіды”, і той жа самы Вергілій вадзіў па пекле аснавальніка новай італьянскай паэзіі, першага паэта новага часу Дантэ.

У новы час скон немагчымы для кожнай больш-менш развітай мовы. Нават неразвітая ўладна ўплывае на сваіх сыноў. Ян Баршчэўскі ў мінулым стагоддзі напісаў па-польску “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”, але і зараз мала хто з такой выразнасцю паказаў быт беларуса, псіхічны склад ягонай душы, яго нацыянальны характар і самую Беларусь. Міцкевіч піша па-польску, але рэаліі яго твораў цалкам беларускія, але і старэйшыя і навейшыя яго даследчыкі лічаць, што сам склад яго мыслення быў беларускі, але творы ягоныя страката перасыпаны вялікім мноствам беларускіх слоў і тых беларуска-польскіх барбарызмаў, што былі ўласцівы шляхце беларускага паходжання. Нездарма ж у паэта Канстанты Галчынскага ёсць верш, герой якога, чытаючы Міцкевіча, нападае на слова “свежоп”, перагортвае ўсе, якія ёсць слоўнікі польскай мовы, не знаходзіць такога і, не смеючы не верыць Міцкевічу, з’язджае з розуму.

Ужо шэпчуць вакол:

Што гэта зрабілася

з хлопца!

Дзякую, пане Адам!!!

Я ахвяра свежопа.

(Пераклад. – У.К.)

А на самай справе Міцкевіч проста “палянізаваў” звычайную беларускую “свірэпку” або “свірэп”.

Не толькі беларусізмы былі ў яго творчасці. Чытаючы ў Парыжы лекцыі аб славянах, ён сказаў пра беларускую мову, што гэта найбагацейшая і найчысцейшая з усходнеславяскіх моў, адзначаная ўзнёслай прастатой.

Мова неўміручая. Воляю абставін ірландцы, напрыклад, амаль страцілі яе. Свіф, і Уайльд, і Шоў, і дзесяткі іншых людзей, што з’яўляюцца гонарам англійскай літаратуры, былі ірландцы, любілі свой народ, але пісалі воляю няшчасных абставін па-англійску. І вось цяпер ірландская, як і валлійская, баскская, іўрыт, як мовы народаў Афрыкі, якія сотні год ляжалі ў заняпадзе, усталі. Бо мова – душа народа, і толькі на ёй можа народ найбольш поўна выказаць сябе.

Наш лёс быў такі. З часоў росквіту старажытнай беларускай мовы прайшлі стагоддзі вынарадавання, забыцця свядомага забойства. Акрамя гушчы народнай толькі ў нешматлікіх прыватных школах з закуранымі бэлькамі, у школах, дзе настаўнічалі адстаўныя салдаты ці старыя дзячкі і дзе вучылі акрамя псалціры хіба начаткам пісьма і лічэння, гучала яшчэ беларуская мова. Але было гэта ад беднасці, а не ад багацця.

Кніганошы насілі кнігі з-за мяжы, і за гэтыя беларускія кнігі ім часта плацілі кулямі салдаты з кардонаў. Але ніхто ўсё адно не мог адштурхнуць народ ад сваёй кнігі.

Кнігі палілі, супраць іх выдавалі ўказы, забаранялі самыя словы “беларуская мова”. Але ўсё гэта, як і насмяханне над “паўночна-заходні нарэччам” – нічога не дало і не магло даць, пакуль беларуская баба стаяла з рагачом ля печкі, пакуль гэтая баба спявала калыханку над ліповай калыскай.

Мала таго, усе разумелі ўсё з большай яснасцю, што без яе, без гэтай мовы, немагчыма. Яна ўладна грукала ў светлыя дзверы.

Нават панам і гандлярам яна неабходная.

“Моцныя свету гэтага, – без яе вы падсячэце ногі эканоміцы і разваліце гаспадару, бо не на французскай жа вам размаўляць з тымі, хто працуе, і без каго вы здохлі б з голаду!”

Але, не кажучы ўжо аб гэтай публіцы, яна неабходная і сапраўдным.

“Фалькларысты – вы збядніце чалавецтва на адзін з самых багатых фальклораў на зямлі”. І вось забароненая мова, амаль разбураная ў сваёй літаратурнай, друкаванай галіне, рассыпаецца самацветамі ў запісах Шэйна, Раманава, Федароўскага і многіх дзесяткаў іншых.

Лінгвісты таксама пачынаюць разумець, што беларуская мова гэта скарб таго, што вымерла ў другіх мовах, што, акрамя самастойнай вялікай каштоўнасці, яна – запаведнік, у якім “сохранилось очень много древнего и важного для истории” (И.И.Срезневский), і без ведання якога немагчыма славянскае мовазнаўства наогул, немагчыма вывучэнне і зразуменне іншых славянскіх моў і іхняй гісторыі.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
216,4 Kb
Тип материала
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов курсовой работы

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6618
Авторов
на СтудИзбе
295
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее