60774 (Беларусь у ХVІ-ХVІІІ cтагодзях), страница 2

2016-07-31СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Беларусь у ХVІ-ХVІІІ cтагодзях", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "история" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "история" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "60774"

Текст 2 страницы из документа "60774"

У гэты ж час узнікае і пашыраецца прафесійная школа. Так, у Гародні, дзякуючы намаганням магната А. Тызенгауза (1738-1785), рыхтаваліся медыкі, ветэрынары, аўдытары, мастакі, чарцёжнікі. Запрошаны каралём РП французскі прафесар Ж. Жылібер заснаваў у Гародні вышэйшую медыцынскую школу (1775-1781), а пры ёй – аптэку, прыродазнаўчы кабінет, анатамічны тэатр і батанічны сад.

Выпускнік Віленскай Акадэміі К. Семяновіч (1600-пасля 1651), генерал войск РП у працы "Вялікае мастацтва артылерыі", выдадзенай у Галандыі, распрацаваў праект шматступенчатай ракеты.

Нягледзячы на адносную рэлігійную талерантнасць, ідэя бога з’яўлялася непахіснай, а праявы вальнадумства бязлітасна караліся. Так, 30 сакавіка 1689 г. у Варшаве быў пакараны смерцю брэсцкі падсудак К. Лышчынскі за напісаную ім працу «Аб неіснаванні бога».

I. Капіевіч (1651-1714) – выпускнік Слуцкай кальвінісцкай гімназіі, а пасля – яе выкладчык, з-за пераследу езуітаў быў вымушаны з’ехаць у Галандыю. У Амстэрдаме ён стварыў сучасны варыянт кірылічнага шрыфту. За 1699-1706 гг. выдаў больш за 20 кніг па арыфметыцы, гісторыі, граматыцы, марской справе, а затым выехаў у Расію.

ВКЛ не толькі ўзбагачала навуку і культуру суседніх дзяржаў, але і само карысталася іх дасягненнямі ў гэтых галінах. Працы філасофаў Ф. Бэкана, Т. Гобса, Д. Лока, Р. Дэкарта, Ш. Мантэск’е і інш. актыўна ўключаліся ў курсы лекцый прафесараў Віленскага ўніверсітэта А. Скарульскага, Б. Дабшэвіча, К. Нарбута). Фізік Ю. Міцкевіч устаў на платформу ньютанаўскай механікі. М. Пачобут-Адляніцкі заснаваў айчынную астраномію.

Такім чынам, за працяглы час свайго існавання – з ХVІ па ХVІІІ стст. беларуская адукацыя і навука прайшлі доўгі шлях ад царкоўнай падпарадкаванасці і рэлігійнага зместу да рознаўзроўневай сістэмы свецкіх навучальных устаноў. У вучэбных праграмах павялічылася доля прыродазнаўчых дысцыплін, а філасофія перастала быць «служанкай багаслоўя» і ператварылася ў самастойную навуку. Рэнесансныя традыцыі беларускага кнігадрукавання, заснаванага Скарынам, пераняла і прадоўжыла плеяда дзеячаў Рэфармацыі і Асветніцтва. За рэдкім выключэннем (С. Будны, В. Цяпінскі і інш.) – ураджэнцы Беларусі ў сваёй творчай дзейнасці не звярталіся да роднай мовы. Нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці ці ідэнтыфікацыя сябе з іншымі этнасамі рабілі асобных ураджэнцаў ВКЛ донарамі іншых культур. У іх ліку – кнігадрукары П. Мсціславец і І. Фёдараў.

Мастацкае слова, філасофская думка і гістарычная падзея адбілася ў асабістых запісах жыхароў ВКЛ – лістах аршанскага старасты Ф. Кміты-Чарнабыльскага (1530-1587) на адрас паны-рады, «Дзённіка» навагародскага падсудка Ф. Еўлашоўскага (1546-1616), «Дыярыуш» ігумена А. Філіповіча (1597-1648), дзённік «Авантуры майго жыцця» наваградскай лекаркі С. Русецкай (1718-1760).

Акрамя рэлігійна-палемічнай літаратуры, у ВКЛ у рэчышчы барочнага мастацтва ніжэйшага ўзроўню развіваліся і іншыя яе жанры – лірыка, п’есы для батлейкі, а таксама сатыра. Апошняя найлепш прадстаўлена ў ананімным творы «Ліст да Абуховіча» (1655), дзе ў асобе ваяводы высмейваецца амаральнасць шляхты. Тая ж праблема ёсць і ў другім ананімным творы «Прамова Мялешкі».

Сімяон Полацкі (С. Г. Пятроўскі-Сітніяновіч) (1629-1680 гг.) напісаў мноства вершаў і паэм маральна-дыдактычнага характару, дзве тэатральныя камедыі, выдаў зборнік «Рыфмалогіі». За нядоўгі час свайго жыцця С. Полацкі выявіў багаты талент святара і багаслова, педагога, паэта, перакладчыка. Як прыхільнік ідэі кансалідацыі славян распрацаваў праект («Прывілей») заснавання ў Расіі славяна-грэка-лацінскай акадэміі. У асобных яго творах сустракаюцца рысы барока.

Гэты мастацкі стыль узнік у Заходняй і Цэнтральнай Еўропе ў выніку ўзаемадзяння многіх сацыяльна-эканамічных, палітычных, рэлігійных і іншых працэсаў, якія мелі месца ў ХVІ ст. Найперш ён увасобіўся ў архітэктуры і абапіраўся на традыцыі антычнасці з уласцівым ёй пышным, пампезным дэкорам, вытанчанасцю форм і ліній, выкарыстаннем светлацені і іншымі рысамі мастацтва. Першым яго ўзорам на ўсходнеславянскіх землях стаў касцёл Божага цела ў Нясвіжы (1584-1593), пабудаваны Я. Бернардоні па кананічным праекце царквы Іль Джэзу ў Рыме. У далейшым асноўнай базай беларускага барока з’яўлялася культавая архітэктура першай паловы XVII ст. Характэрная яго праява (базілікавы тып храма з двухвежавым галоўным фасадам) адбіта ў касцёлах езуітаў у Гародні і Мінска, дамініканцаў у Стоўбцах і ў Княжыцах пад Магілёвам, бернардзінак у Мінску.

Працэс развіцця мураванай архітэктуры меў тры этапы і ў адпаведнасці з імі беларускае барока стала ўмоўна падзяляцца на ранняе, сталае і позняе. Апошняе (1730-1780-я гг.) з уласцівым яму ўменнем мясцовых дойлідаў па стварэнні шмат’ярусных вежаў, фігурных франтонаў, па дасягненні гармоніі вертыкалізму ліній і плаўнасці сілуэтаў было названа віленскім. Гэты стыль характэрны касцёлу кармелітаў у Глыбокім, сабору св. Сафіі ў Полацку, Андрэеўскаму касцёлу ў Слоніме і інш. З цягам часу элементы барока з’яўляюцца і свецкай архітэктуры палацавых ансамбляў у Нясвіжы, Ружанах, Шчорсах, ратуш Віцебска, Магілёва, Мінска.

З узнікненнем у XVIII ст. новага архітэктурнага стылю класіцызму барока некаторы час існуе паралельна з ім і саступае яму месца пасля падзелаў РП.

Прыкметы барока ў выяўленчым мастацтве ўзніклі ў сярэдзіне XVII ст. Гэты стыль выяўляе сябе ў насценных роспісах каталіцкіх храмаў: францысканцаў у Гальшанах, езуітаў у Нясвіжы, св. Станіслава ў Магілёве. Значна павольней барока ўздзейнічала на іканапісны жанр, дзе, як і раней, выявы святых доўгі час захоўвалі кананічны выгляд. Тым не менш у іканапісе з’яўляюцца элементы зямнога жыцця. У абразах «Праабражэнне» (1648), «Нараджэнне Маці Боскай» (1649), «Пакроў» (1650), «Успенне» (1652) прысутнічаюць мясцовыя пейзажы і ўласцівыя эпосе прадметы побыту. У ХVІІІ ст. барока ў іканапісе характарызуецца большай прысутнасцю народных матываў, павелічэнне элементаў свецкага жывапісу і інш.

Партрэтны жанр стаў з’яўляцца на Беларусі ў канцы ХVІ ст. Лепшыя працы беларускіх майстроў адбіліся ў партрэтах Я. Радзівіла, А. Астрожскага, А. Радзівіла і інш. Узнікненне стылю барока ў партрэтным жывапісе супала з росквітам так званага «сарматызму» – ідэалогіі, якая падкрэслівала старадаўняе паходжанне, саслоўную і грамадскую выключнасць шляхты. Сармацкаму партрэту было ўласціва знешняе падабенства, наяўнасць пэўных атрыбутаў (герб, надпіс) ці прадметаў, якія адлюстроўвалі прыналежнасць персоны да групы «абраных». Такія рысы ўласцівы «рыцарскім» партрэтам К. Весялоўскага, М. Паца, А. Завішы, К. Сапегі, Ю. Радзівіла і інш.

У другой палове ХVІІІ ст. з распаўсюджаннем Асветніцтва барока паступова саступае месца новаму стылю – класіцызму з уласцівымі яму напускной урачыстасцю ў выглядзе і позах персон, вытанчанасцю дэталяў, прысутнасцю дэкаратыўных элементаў антычнасці. У ліку заснавальнікаў школы класічнага жывапісу на быў прафесар Віленскай Галоўнай школы Ф. Смуглевіч (1745-1807).

Скульптура мела культавае прызначэнне і выраблялася для каталіцкіх і ўніяцкіх храмаў як элемент алтароў. Выявы Бога і святых вырабляліся з дрэва с выкарыстаннем фарбаў і пазалоты. Найбольш выразныя ўзоры стылю барока адбіліся ў алтары будслаўскага касцёла (1643-1651). Своеасаблівыя свецкія матывы ў скульптуры адбіліся ў надмагільных партрэтах знатных нябожчыкаў.

Пачатак тэатральнага мастацтва звязваюць з народным лялечным тэатрам – «батлейка» (ад паланізаванай назвы горада Вiфлеем, дзе, нарадзiўся Iсус) або «Вяртэп», «Яселка» ці «Жлоб». Арганізатарамі відовішчаў напачатку былі вандруючыя манахі, студэнты ці іншыя адукаваныя людзі. Сцэнай для выступлення лялечных артыстаў служыла трох- ці двух’ярусная скрыня. Так, на верхнім ярусе батлейкі паказвалі дзеі на рэлігійныя сюжэты, на ніжэйшых – з народнага жыцця. Як правіла, апошнія складалі народную драму «Цар Максіміліян», жанравыя сцэнкі – «Антон з казой і Антоніха», «Вольскі – купец польскі», «Бэрка-карчмар», «Цыган і цыганка» і інш.

Цэнтрамі мастацкай культуры Беларусі зрабіліся магнацкія рэзідэнцыі ў Гародні, Нясвіжы, Ружанах, Слоніме і інш. гарадах. Выпісанымі з-за мяжы музыкантамі, сцэнографамі, балетмайстрамі ствараліся школы для падрыхтоўкі артыстаў з ліку прыгонных юнакоў і дзяўчат. Так, частка нясвіжскага замка адводзілася пад тэатр, музычную і балетную школы. У 1746 г. жонка магната Ўршуля Радзівіл паставіла на сцэне сваю камедыю «Дасціпнае каханне». Струннай капэлай, музычнай і балетнай школамі, адмысловым «Новым домам оперы» славілася рэзідэнцыя гетмана М. К. Агінскага ў Слоніме. Музычная капэла, а таксама школа па падрыхтоўцы прыдворных артыстаў належала А. Тызенгаузу. Яго тэатр па майстэрству і славе пераўзышоў астатнія ва ўсёй РП. Магнаты Тышкевічы заснавалі тэатры з прыгоннымі артыстамі ў Свіслачы і Плешчаніцах. Усяго да канца існавання РП на Беларусі мелася 26 тэатраў і каля 30 аркестраў. У цэлым мастацкая культура Беларусі XVIII ст. мела выразны свецкі і элітарны характар.

4. Беларусь у войнах (ХVІІ-ХVІІІ стст.)

У вынiку аб’яднання Польшчы з ВКЛ суадносiны сiл ва Усходняй Еўропе паступова змянялiся на карысць РП. Таму паспрыяла ўзнікненне ў Маскоўскай дзяржаве – так званага «смутнага часу», выкліканага крызісам царскай улады. Свае прэтэнзіі на трон выказаў беглы манах Р. Атрэп’еў, які абвясціў сябе сынам Івана ІV Дзмітрыем. Пры падтрымцы Жыгімонта ІІІ і ваяводы Ю. Мнішака Ілжэдзмітрый з 4-тысячным войскам рушыў на Маскву і ў чэрвені 1605 г. заняў яе. У тым самым месяцы самазванец каранаваўся на царства пад іменем Дзмітрыя І. Але, захапіўшы трон, ён не здолеў выправіць цяжкога становішча, у якім знаходзіліся расійскае грамадства і яго гаспадарка. Акрамя таго, прысутнасць у Маскве чужых (польскiх, лiтоўска-бела-рускiх) войск выклiкала незадавальненне масквiчоў. 17 мая 1606 г. у вынiку змовы баяр i паўстання гараджан Iлжэдзмiтрый быў забіты.

Новым царом быў абраны Васіль Шуйскі (1606-1610), але змена ўлады не палепшыла цяжкога становішча. У Расii распаўсюдзiлiся шматлiкiя антыўрадавыя выступленнi сялян, казакоў, нават дваран. На фоне агульнага незадавальнення В. Шуйскім у 1607 г. узніклі чуткі аб Дзмітрыі І, які ў Старадубе (Браншчына) збірае сілы для новага паходу на Маскву. 1 мая 1608 г. новаму самазванцу М. Малчанаву ўдалося разбіць царскае войска, падыйсці зусім блізка да Масквы і стаць лагерам каля в. Тушына. Каб перамагчы «тушынскага злодзея», паслы Шуйскага звярнуліся за дапамогай да Швецыі, абяцаючы саступіць ёй прыбалтыйскія землі. Але як толькі на баку цара выступілі шведы, РП успрыняла гэта як недружалюбны акт і прыступілася да адкрытай інтэрвенцыі. У вераснi 1609 г. яе войскi асадзiлi Смаленск, а ў чэрвені 1610 г. разбілі царскіх стральцоў. У Маскве група дваран звергла В. Шуйскага трону і пастрыгла яго ў манахі. Улада перайшла да 7 баяр на чале з князем Мсціслаўскім. Паводле падпісанай 17 жніўня 1610 г. «сямібаяршчынай» і гетманам С. Жалкеўскім дамовы, на рускі трон запрашаўся сын Жыгімонта ІІІ каралевіч Уладзіслаў. Маскоўскі Крэмль аддаваўся пад ахову польска-літоўскага гарнізона.

У тых умовах Ілжэдзмітрый ІІ быў вымушаны ўцякаць з Тушына i у снежні 1610 г. ён быў забіты сваiмi былымi прыхiльнiкамi.

У адрозненне ад вышэйшага баярства, асноўная маса дваран і простага люду адмовілася прысягаць Уладзiславу і выступіла супраць інтэрвентаў. Першая спроба апалчэнцаў выбіць захопнікаў з Масквы ў маі 1611 г. скончылася няўдала. У верасні 1612 г. другое апалчэнне на чале з Дз. Пажарскім і К. Мініным нанесла паражэнне войску гетмана ВКЛ Я. Хадкевіча, якое ішло на дапамогу акружаным у Крамлі суайчыннікам, і 6 снежня ім давялося капітуляваць.

У студзенi 1613 г. на Земскiм Саборы ў Маскве быў абраны новы цар – 16-гадовы М. Раманаў (1613-1646), а 11 ліпені ён «вянчаўся на царства». Такім чынам, для расійскага грамадства «смутны час» скончыўся. Але каралевіч Уладзіслаў не пакідаў спроб завалодаць расійскім тронам. Распачаты ім у 1617 г. паход войска РП на Маскву пажаданай мэты не дасягнуў. Паводле перамір’я, падпісанага абодвума бакамі ў снежні 1618 г. у в. Дзявуліна, ён адмаўляўся ад правоў на трон, але да РП адыходзілі Смаленскія і Чарнігава-Северскія землі.

Пасля смерцi Жыгiмона III (1632) Міхаілам І была здзейснена няўдалая спроба вяртання Смаленска. Спроба новага караля Ўладзiслава IV Вазы (1632-1648) захапіць Маскву таксама не прынесла яму поспеху. У адпаведнасці з Палянаўскім мірам ад 17 мая 1634 г., пацвярджалася непарушнасць граніц паміж Расіяй і РП. Акрамя таго, Расія абавязалася выплаціць 20 000 руб., а кароль канчаткова адмаўляўся ад прэтэнзій на рускі трон.

Сацыяльна-эканамічнае становішча ВКЛ канца XVI – першай паловы XVII стст. характарызавалася ўсталяваннем фальварачна-паншчыннай сістэмы, умацаваннем зямельнай уласнасці феадалаў, якія імкнуліся павялічыць свой прыбытак шляхам павелічэння эксплуатацыі залежных сялян.

Умацаванне прыгнёту адчуваў таксама працоўны люд гарадоў і мястэчак ВКЛ, асабліва тых, якія належалі свецкім і духоўным асобам. Адным са спосабаў пазбаўлення ад феадальнага прыгнёту з’яўляліся ўцёкі на поўдзень ВКЛ. Там, за «парогамі» Дняпра, у Запарожскай Сечы ў канцы XVI ст. узнікла своеасаблівае напалову ваеннае, этнічна неоднароднае саслоўе – запарожскае казацтва. Частка яго – так званае рэестравае казацтва – знаходзілася на службе ў караля РП, мела ўстойлівы прыбытак і пэўныя прывілеі.

Паўстанне запарожскiх казакоў, якое пачалося ў красавіку 1648 г., адыграла вызначальную ролю ва ўздыме антыфеадальнага руху на беларусі. Поспехі паўстанцаў на чале з гетманам Б. Хмяльніцкім у маі 1648 г. у баях з каралеўскімі войскамі пад Жоўтымі Водамі і Корсунем выклiкалi узброеныя выступленнi беларускiх сялян i гараджан. Для падтрымкi народнага руху Б. Хмяльнiцкi накiраваў на Беларусь казацкiя «загоны» (атрады) на чале з Галавацкiм, Крывашапкам, Нябабам, Хвясько i iнш. Адначасова ад Гомеля да Барысава, Быхава i Магiлёва рассылалiся гетманскiя ўнiверсалы з заклiкам да паўстання. Да восенi 1648 г. жыхары Мазыра, Турава, Гомеля, Рэчыцы i iх наваколляў «усе паказачылiся i паклялiся адзiн другому стаяць да апошняга». Асобныя фарміраванні шляхты былі разбіты пад Кобрынам, Мазыром, Чэрыкавым і інш.

Чарговая перамога Б. Хмяльніцкага над польскім апалчэннем пад Піляўцамі 21 верасня 1648 г., актывізавала паўстанцкі рух на Беларусі. Мясцовая шляхта пачала фармiраваць свае сілы і вербаваць наёмнiкаў. Агульнае кiраўнiцтва шляхецкім войскам было ўскладзена на вялікага гетмана літоўскага Я. Радзiвiла. У кастрычніку 1648 г. г. шляхецкае войска на чале са стражнікам Мірскім пасля ўпартай барацьбы авалодалі Пінскам i жорстка пакаралі яго абаронцаў, забіўшы больш за 3 тыс. мяшчан, у тым лiку жанчын i дзяцей. Такi ж лёс спасцiг абаронцаў Чэрыкава. У студзені 1649 г. Я. Радзівіл на чале 10-тысячнага войска прайшоў па Тураву, Петрыкаву, Мазыры, Бабруйску, Рэчыцы і на працягу зімы падавіў усе лакальныя ачагі паўстання.

Вясной 1649 г. з Украіны на Палессе прыбыў 3-тысячны загон палкоўніка Галоты і паўстанне ізноў стала разгарацца. Неўзабаве тут з’явіліся загоны Гаркушы, Пабадайлы, Крычэўскага i iнш. Б. Хмяльніцкі працягваў накіроўваць казакоў на Беларусь, каб скаваць сілы Радзівіла і не дапусціць іх злучэння з каралеўскімі войскамі. Але 21 чэрвеня 1649 г. шляхце ўдалося разграміць групоўку сялянска-казацкіх паўстанцаў на чале з М. Крычэўскім, а затым лагер Пабадайлы каля Лоева. У выніку паўстанцкі рух рассеяўся на асобныя плыні, страціў масавасць і набыў форму партызанскай барацьбы.

6 жніўня шляхецкае войска ВКЛ захапіла Кіеў аб’ядналася з каралеўскім. 28 верасня 1651 г. Б. Хмяльнiцкі быў вымушаны падпісаць не выгадны для сябе Белацаркоўскі мір. Застаўшыся без казацкай падтрымкi, беларускiя паўстанцы не здолелi працягваць адкрытую барацьбу, некаторы час дзейнiчалi паасобку, але ў далейшым былi вымушаны спынiць супрацiўленне. Відавочна, што ў ліку прычын паражэння паўстання на Беларусі з’яўлялася адсутнасць такой арганізаванай сілы як казацтва і адзінага цэнтра кіравання. Усе выступленні як сялян, так і мяшчан, былі лакальнымі і не скіроўваліся на дасягненне адзінай мэты. Тым не менш, па сваім характары, маштабах яны мелі прыкметы антыфеадальнай вайны.

Свежие статьи
Популярно сейчас
Почему делать на заказ в разы дороже, чем купить готовую учебную работу на СтудИзбе? Наши учебные работы продаются каждый год, тогда как большинство заказов выполняются с нуля. Найдите подходящий учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5209
Авторов
на СтудИзбе
430
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее