53132 (Великое княжество Литовское), страница 2

2016-07-31СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Великое княжество Литовское", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "история" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "история" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "53132"

Текст 2 страницы из документа "53132"

павага да беларускай нацыянальнасці, адсутнасць рэлігійных ганенняў і нават імкненне ўзняць прэстыж праваслаўнай царквы зацвярджэннем асобнага ад Масквы мітрапаліта ў Кіеве (ім быў вядомы сваёй вучонасцю Грыгорый Цамблак) — усе

гэтыя ўмовы ў вышэйшай ступені спрыялі згуртаванню юнай дзяржавы і зрабілі палітыку Вітаўта нацыянальнай і папулярнай.

У знешняй палітыцы Вітаўт канчаткова вызваліў Літву і Русь ад ворагаў, якія насоўваліся на іх. Гэта была складаная і цяжкая праца, якая ўвянчалася доспехам. Прускі ордэн не задаволіўся прыняццем Літвой хрысціянства і, забыўшыся пра асцоўную задачу сваёй барацьбы — хрысціянскай пропаведзі, рыхтаваўся да грозных падзей. Вітаўт злучыўся з Ягайлам, таму што гэта была агульная справа, і разбіў рыцараў пры Грунвальдзе. або Танебергу (1410 г.). Паражэнне было настолькі моцнае, што ордэн распаўся. Вялікае княства Літоўскае не ведала татарскага ўладарніцтва ў той ступені, у якой яго зведала Русь усходняя. Але татары гаспадарылі ў паўднёвай Русі і былі сілай, з якой трэба было лічыцца. Вітаўт спачатку даволі ўмела вёў палітыку з татарамі, але паражэнне, якое ён пацярпеў пры Ворскле, паклала канец яго памкненням на паўднёвы ўсход. Але і становішча арды было не такое, каб націскаць на паўднёвую Русь. Таму татары фактычна пакінулі свае набегі на паўднёвыя межы дзяржавы. На ўсходзе, у зносінах з Масквой, Вітаўт рассунуў межы дзяржавы і нават некаторы чае трымаў у сферы свайго ўплыву Вялікі Ноўгарад. Цяжэй было Вітаўту ўстанавіць свае адносіны ў Польшчы з прычыны тэндэнцыі польскай дыпламатыі разглядаць Літву як дзяржаву, злучаную з Польшчай. Дзейнасць польскай дыпламатыі была настолькі агрэсіўнай, што, скарыстаўшы паражэнне на Ворскле, яна падштурхнула Вітаўта заключыць у 1401 г. акт уніі з Польшчай. Праўда, гэты акт быў аслаблены Гарадзельскім прывілеем 1413 г. Але адносіны Польшчы наводзілі Вітаўта на думку аб канчатковым аддзяленні Літвы ад гэтай дзяржавы. Вітаўт усё жыццё выношваў гэту мару, пакідаючы яе ажыццяўленне да найбольш зручната часу. Так, ужо ў 1398 г. ен заключае з Лівонскім ордэнам у Салінскім замку пагадненне, паводле якога Літва павінна стаць самастойнай дзяржавай, не звязанай з Польшчай ні ў форме васальнага падначалення, ні ў форме уніі. Гэта ідэя была папулярнай. Усялякага роду настойванні з боку Польшчы Вітаўт перадаваў на суд падданых. Так, калі каралева Ядвіга, незадаволеная зместам мірнага трактата Вітаўта з лівонскімі рыцарамі, напомніла яму пра яго васальнае падданства Польшчы, то Вітаўт склікаў сойм у Вільні і атрымаў ад прысутных аднагалосны адказ: «Мы не падданыя Польшчы, мы заўсёды былі вольныя; нашы продкі ніколі не плацілі даніны палякам і мы не будзем плаціць і застанёмся назаўжды пры сваіх вольнасцях».

Але Вітаўт, заняты ўмацаваннем дзяржавы, адкладваў канчатковае вырашэнне пытання аб разрыве з Польшчай. Гэту дзейнасць ён распачаў у канцы свайго вялікага княжання. Ён быў бяздзетны, між тым у Ягайлы былі сыны. А паводле Гарадзельскага прывілея, Літоўска-Руская дзяржава, у выпадку смерці Вітаўта бяздзетным, павінна была пераходзіць да Ягайлы і, наадварот, Польшча павінна пераходзіць Вітаўту ў выпадку смерці. Ягайлы бяздзетным. Але абодва былі тады ўжо вельмі паважанымі старцамі, і будучыня для Вітаўта была яснай. Вітаўт у 1427 г. ўзнімае пытанне пра законнасць нараджэння сыноў Ягайлы, але гэта далікатная справа была адхілена палякамі. Тады Вітаўт уступае ў больш цесныя зносіны з імператарам Сігізмундам і атрымлівае ад яго абяцанне прыслаць Вітаўту каралеўскі вянец, што азначала б акт поўнай самастойнасці. Назначаны быў і з'езд у Луцку на Валыні ў 1429 г., куды Вітаўт з'явіўся ў суправаджэнні бліскучай світы. Сюды прыбыў і германскі імператар Сігізмунд. Калі тут зайшла гаворка аб прызнанні Вітаўта каралём, то польскія дыпламаты пачалі моцную барацьбу. У рэшце рэшт яны выехалі з Луцка, за імі збег адтуль і Ягайла. Палякі звярнуліся нават да папы, які стаў на іх бок і звярнуўся да Вітаўта з адпаведным угаворам. Пытанне пра карону абмяркоўвалася на працягу многіх месяцаў, і ў верасні 1430 г. ў Вільні быў прызначаны акт каранавання Вітаўта. Сігізмунд адправіў яму карону, але палякі вырашылі яе перахапіць. Пасольства Сігізмунда не асмелілася пры такіх акалічнасцях прабірацца ў Літву і вярнулася назад. Шыкоўны з'езд, прызначаны для каранавання, на якім прысутаічалі Ягайла, вялікі князь маскоўскі і нават маскоўскі мітрапаліт Фоцій, пачаў паступова раз'язджацца. Састарэлы Вітаўт быў надзвычай засмучаны, захварэў і памёр у кастрычніку таго самага года ў прысутнасці Ягайлы і інш. ганаровых гасцей, якія яшчэ засталіся. Так скончылася спроба [каранацыі] Вітаўта. Вітаўт імкнуўся стварыць самастойную Літоўска-Рускую дзяржаву, апіраючыся пры гэтым на рускія вобласці і стварыўшы для апошніх, як мы бачылі, такія ўмовы, якія прыцягвалі да яго рускае насельніцтва, нягледзячы на тое, што ён здрадзіў праваслаўю і перайшоў у каталіцтва. Іншае становішча склалася пасля смерці Вітаўта, калі Ягайла апынуўся распарадчыкам лёсаў дзяржавы. Ягайла быў вядомы як прапаведнік каталіцызму. Сын рускай князёўны, ён, аднак, не карыстаўся папулярнасцю ў рускіх абласцях і баў там мала вядомы.

5. Барацьба пасля смерці Вітаўта. Пасля смерці Вітаўта (1430 г.) кароль Ягайла прызначыў яго пераемнікам малодшага з Альгердавічаў Свідрыгайлу. Гэты князь быў вядомы сваёй шматгадовай барацьбой з вял. кн. Вітаўтам. Калі яшчэ ў 1392 г. Віцебскі ўдзел перайшоў ва ўладанне вялікага князя Вітаўта (да гэтага часу Віцебск знаходзіўся ў пажыццёвым валоданні жонкі Альгерда Ульяны) і Вітаўт прызначыў свайго пляменніка Фёдара Васну, Свідрыгайла раптоўна з'явіўся ў Віцебску, забіў Ф.Васну і пакняжыўся тут. Віцябляне аказалі вельмі энергічную падтрымку свайму новаму князю, але ўсё ж ен не мог утрымацца, быў выгнаны Вітаўтам і павінен быў уцячы з Віцебска. Пасля доўгага бадзяння Свідрыгайла памірыўся з Вітаўтам і атрымаў ад яго ўдзел — Северскую зямлю. Але адтуль з прычыны ўзнікшай нязгоды зноў уцёк (пасля 1403 г.), хоць пазней (з 1410 г.) зноў з'явіўся на Севершчыне і валодаў ёю да смерці Вітаўта.

Прызнаючы пераемнікам вялікага князя Вітаўта такога ўпартага яго антаганіста, Ягайла, відаць, меў на ўвазе, што новы вялікі князь будзе прытрымлівацца іншай палітычнай праграмы і не будзе карыстаода падтрымкай тых элементаў, якія так высока ўзнялі ўладу Вітаўта. Відаць, Ягайла прызначэннем вялікім князем Свідрыгайлы хацеў выправіць тое, што было страчана палякамі пры яго папярэдніку. Вітаўт, сын Кейстута, апіраўся галоўным чынам на цэнтральную частку дзяржавы — уласна Літву і Жмудзь. Тут ведалі яго, бацьку Кейстута, тут падтрымлівалі і яго сына. Свідрыгайла, ускраінны князь, быў добра вядомы ў Віцебску, на Севершчыне, Валыні і Падоллі, але зусім невядомы літоўцам. Такім чынам, новы князь павінен быў апірацца хоць і на шматлікі, але малазгуртаваны ўскраінны элемёнт. Аднак усе гэтыя разлікі Ягайлы і яго польскіх дарадчыкаў аказаліся непрадбачлівымі. Перш за ўсё на самога Свідрыгайлу цяжка было паспадзявацца. Гэта быў чалавек вельмі здольны да кіпучай дзейнасці. але маланастойлівы і ў моцнай ступені адданы п'янству. У былога ўдзельнага князя, што ўдала ўзнімаў паўстанні многіх абласцей, не хапала ўмення палкаводца, які б вёў вялікае войска. Але за гэтымі асабістымі якасцямі, магчыма, і невядомымі Ягайлу, стаялі прычыны, відаць, зусім нечаканыя для палякаў. Свідрыгайла быў сапраўды вельмі папулярны сярод беларускага насельніцтва. Між тым беларускія вобласці, асабліва найбольш знатныя элементы іх насельніцтва, мелі шмат прычын для незадаволенасці існуючым становішчам рэчау. Перш за ўсё была зусім яснай небяспека, што пагражала рускай народнасці і вызнаваемвй ёю рэлігіі ад насоўвашія паланізму і каталіцызму. Потым арыстакратычныя элементы, якія пераважалі ў рускіх абласцях, — удзельныя князі і баяры — былі прыхільнікамі поўнай самастойнасці дзяржавы.

Свідрыгайла аказаўся вельмі непрыдатным вялікім князем у адносінах да палякаў і Ягайлы. Адначасова з прызначэннем яго вялікім князем польскія гарнізоны занялі Падольскую зямлю і палякі запатрабавалі ўступкі Валыні. Пры першым паведамленні пра заняцце палякамі Камянца Свідрыгайла прыйшоў у лютасць, арыштаваў караля Ягайлу, які знаходзіўся ў Вільні і адпусціў яго толькі тады, калі былі аддадзены распараджэнні пра вяртанне Падолля. Гэты рэзкі ўчынак паказаў роўным чынам і настойлівасць і бестактоўнасць новага вялікага князя; для палякаў стала ясным, што ад яго нельга чакаць ніякіх уступак. Свідрыгайла неадкладна сабраў вялікае войска, якое блішчэла шлемамі многіх удзельных князёў. адправіўся на Валынь і прымусіў Ягайлу зняць аблогу Луцка.

Усім гэтым Свідрыгайла моцна раздражняў палякаў і. акрамя таго, сваёй унутранай палітыкай ен узбройваў супраць сябе значную частку літоўцаў. Сярод апошніх знайшліся змоўшчыкі, якія на чале з князем Сямёнам Гальшанскім і братам Вітаўта ўдзельным князем старадубскім Жыгімонтам Кейстутавічам напалі ў горадзе Ашмяны на Свідрыгайлу, захапілі ў палон яго сям'ю і абвясцілі ад імя Ягайлы вялікім князем літоўскім Жыгімонта Кейстутавіча. Усё гэта было зроблена з дапамогай і па ўказцы палякаў.

Свідрыгайла паспеў схавацца ў Полацку. 3 гэтага моманту (1432 г.) на працягу двух гадоў Літоўска-Руская дзяржава знаходзілася ў міжусобнай барацьбе. Рускія ўдзельныя князі і буйное баярства сталі на бок Свідрыгайлы. Жмудзь і Падляшша пераважна з дробным служылым людам узняліся за

Жыгімонта. Хоць ва баку Свідрыгайлы была значная колькасная перавага, але ён рабіў ваенныя памылкі і таму прайграваў бітву за бітвай, пакуль, нарэшце, бітва пад Вількамірам не дала праціўніку такой перавагі, што Полацк. Віцебск і Смаленск прызналі Жыгімонта, а Свідрыгайла ўцёк у Кіеў і тут замацаваўся ў Кіеўскай і Валынскай абласцях. На самай справе ў гэтай бітве Свідрыгайла і яго прыхільнікі пацярпелі страшнае паражэнне. Было забіта 13 рускіх князёў і каля 40 тыс. воінаў. У палон трапілі 42 князі, 1500 баяр і нямецкіх баронаў, якія прыйшлі з лівонскім магістрам давамагаць Свідрыгайлу. Стварылася даволі няпэўнае становішча, якое існавала да 1440 г., калі ў Вільні быў зноў зроблены дзяржаўны пераварот; схлалася змова [на чале] з валынскімі князямі Чартарыжскімі, вынікам якой была смерць Жыгімонта. Акалічнасць гэту выкарыстала літоўская партыя і абвясціла вялікім князем малодшага брата польскага караля Уладзіслава II (Ягайлы) — Казіміра. 3 прычыны малалецтва

апошняга ад яго імя.стаў кіраваць літоўскі князь Ян Гаштольд. .

6. Аб'яднаўчая палітыка Казіміра Ягайлавіча. Так усталяваўся трывалы дзяржаўны парадак у Літоўска-Рускай дзяржаве. Пасля асвятлення знешняга боку гэтага смутнага перыяду ў гісторыі дзяржавы для нашай мэты важна звярнуць увагу і на ўнутраны бок тых жа падзей.

Вышэй было сказана, што Свідрыгайлу падтрымлівалі пераважна рускія вобласці. У іх былі свае нацыянальна-палітычныя мэты ў данным выпадку. Але ў гэтай барацьбе выліліся вонкі не толькі цесна звязаныя з рэлігійнымі нацыянальныя адрозненні, якія існавалі ў дзяржаве, але і адрозненні на глебе сацыяльна-эканамічнай. У войсках Свідрыгайлы былі не толькі рускія, але галоўным чыйам рускія ўдзельныя і служылыя князі, а таксама і буйное баярства, якіх было шмат у рускіх абласцях. Гэта баярства здавён засядала ў радзе, т. зн. думе ўдзельных князе ў, прывыкла кіраваць абласцямі пры сваіх князях. Побач з рускімі князямі і баярамі ў радах свідрыгайлавай арміі выступала і буйное радавітае літоўскае баярства. Прычына, што аб'ядноўвала арыстакратычныя элементы абедзвюх народнасцей, заключалася ў палітыцы Жыгімонта Кейстутавіча. Апошні засвоіў сабе палітыку Вітаўта, але стаў праводзіць яе больш рэзка і далей. Вітаўт змагаўся з удзельнымі князямі, акружаючы сябе амаль выключна чыста літбўскім элементам. Але ўжо пры ім рада зямянства папоўнілася ваборам з асяроддзя ніжэйшых класаў насельніцтва. Жыгімонт Кейстутавіч пайшоў далей у тым жа кірунку. Старажытны летапісец расказвае, што Жыгімонт вылучаўся крайняй жорсткасцю ў адносінах да

ўсяго шляхецтва, князеў і баярства ўсіх зямель як рускіх, так і літоўскіх, пгго Жыгімонт нават задумваў знішчыць усіх высакародных, праліць іх кроў і на іх месца падвяць «род халопскі». г. зн. сялянскі. Вось тая прычына, якая з'яднала арыстакратычныя элементы разнародных абласцей. Свідрыгайла не здолеў адстаяць інтарэсы знаці. Вось таму арыстакратычныя элементы,што ўвайшлі ў змову супраць Жыгімонта і забілі яго, не звярнуліся цяпер да Свідрыгайлы, а спыніліся на новым кандыдаце — Казіміру Ягайлавічу. Яго выбранне ўмацоўвала ўплыў арыстакратыі пераважна літоўскага паходжання.

Абставіны, што суправаджалі ўзвядзевне на прастол Казіміра, з вялікай сілай адлюстроўвалі сацыяльную барацьбу. У Смаленску «чорныя людзі», г. зн. віжэйшы клас, паўсталі супраць княжацкага намесніка Андрэя Саковіча, прагналі яго і пазбівалі многіх баяр; узнялася супраць новага гаспадара дэмакратычная Жмудзь; узнялося і Падляшша, якое выказалася за сына Жыгімонта — Міхаіла.

Новы ўрад ва ўсіх гэтых выпадках дзейнічаў вельмі тактоўна: ён пайшоў на кампрамісы. Казімір пацвердзіў абласцям устаўныя земскія граматы, дадзеныя яшчэ Вітаўтам, чым задаволіў як знакамітае «паспольства» гарадоў так і ніжэйшыя іх элементы. Становішча ўдзельных князёў на першым часе не было парушана, і нават некаторым былі вернуты ўдзёлы, адабраныя Жыгімонтам (напр., князю Алельку Уладзіміравічу вернуты яго Кіеўскі ўдзел). У рэлігійных адносінах новы ўрад быў абыякавы. Гэтыя дзеянні ўрада сведчылі пра яго імкненне ўтрымаць «даўніну» з яе дэцэнтралізацыяй. Але за гэтымі першымі крокамі ўрад выявіў імкненне пайсці насустрач новым патрабаванням жыцця, якія нараджаліся. Апошнія выяўляліся ў тым сэнсе, шго замест былой абласной раздробленасці перавагу набыралі цэнтралізатарскія элементы. Барацьба паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам паказала, штр княжацкія і баярскія элементы розных абласцей могуць згуртавацца так, як і дэмакратычныя элементы: на месцы баярства або дробнага зямянства Полацкай, Смаленскай, Валынскай і інш. абласцей выступала баярства або зямянства літоўска - рускае. Урад Казіміра. які накіроўваўся літоўцамі з аб'яднаўчымі памкнённямі, вельмі добра разумеў значэнне для дзяржавы гэтых аб'яднаўчых элементаў і зрабіў важныя крокі ў адпаведным кірунку. Так, у 1457 г. Казімірам была выдадзена дарчая грамата дваранству. У адрозненне ад грамат пачатку 15 ст. гэтая грамата замацавала пэўныя правы і за шляхецтвам усёй дзяржавы без адрознення абласцей, рэлігіі і нацыянальнасці; правы, пацверджаныя граматай, датычылі прадстаўнікоў духавенства.

князёў, зямян і нават мяшчан. Гэты дзяржаўны акт такім чынам разумеў і ўзнімаў шляхецтва.

Такім чынам, урад Казіміра. пачаўшы з кампрамісу, перайшоў потым да аб'яднаўчай палітыкі. Гэта палітыка непазбежна прыніжала ўдзельных князёў і буйное баярства і ўзвышала ў прававых адносінах радавое шляхецгва. Усім гэтым разбураўся як удзелыіы лад, так і вечавая самабытнасць] абласцей. Казімір нават зрабіў спробу актыўнай барацьбы з удзеламі, знішчыў у 1471 г. Кіеўскае княства, адабранае ім у слуцкага князя Сямёна Алелькавіча, і паслаў туды свайго намесніка'Гэты акт быў сустрэты ў асяроддзі рускай арыстакратыі варожа, у сувязі з чым узнікла змова супраць гаспадара, якая склалася ў 1482 г. і мела на мэце пасадзіць на прастол Міхаіла Алелькавіча Слуцкага. Змоўшчыкі паплаціліся сваімі галовамі. Але сам факт змовы цікавы як адна з пры чын арыстакратычнай рэакцыі на нацыянадьнай аснове Няўдалая змова выражала сабою імкненне князйў. Імкненні гэтыя гатовы былі ў поўнай меры быць ажыодёўленымі з пе раменай вялікага князя, каб прадаставіць уплыў менавіта гэтаму элементу.

7. Рускія князі і мяцеж Глінскага. Калі памёр Казімір, групы князёў Алелькавічаў, Гальшанскіх, Мсціслаўскіх і інш. на чале з кяязем Міхаілам Львовічам Глінскім выбралі на прастол другога сына Казіміра — Аляксандра. У Польшчы ж было вырашана выбраць старэйшага яго брата Альбрэхта. Прыхільнікі Польшчы павінны былі маўчаць на выбарах, таму што многія з вяльможных выбаршчыкаў з'явіліся з кантынгентамі войск у некалькі соцень чалавек (1492 г.).

Свежие статьи
Популярно сейчас
Почему делать на заказ в разы дороже, чем купить готовую учебную работу на СтудИзбе? Наши учебные работы продаются каждый год, тогда как большинство заказов выполняются с нуля. Найдите подходящий учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5232
Авторов
на СтудИзбе
424
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее