139230 (724842), страница 3
Текст из файла (страница 3)
Спачатку хрысціяне праследаваліся ў Рымскай імперыі за адмаўленне шанаваць афіцыйных багоў. Як гэта ні парадаксальна, але рымскія ўлады абвінавачвалі хрысціян у атэізме, гэта значыпь, бязбожнасці. Справа ў тым, што тут сутыкнуліся два розныя тыпы рэлігійнасці. Рымляне ўспрымалі сваіх шматколькасных багоў перш за ўсё як апекуноў таго ці іншага дзеяння, чалавека альбо імперыі ў цэлым. Яны таксама шанавалі багоў заваяваных імі народаў, з мэтай дабіцца апякунства апошніх. Але яны патрабавалі, каб шанавалі іх багоў, перш за ўсё – Генія (ад лац. gens – род), імператара, які лічыўся ягоным апекуном і ўвасабленнем унутранай сілы мужчыны. Гэта быў не столькі рэлігійны, колькі палітычны акт. Тым самым чалавек дэманстраваў сваю адданаспь імператару. Патрэбна для гэтага было няшмат -спаліць крыху ладану перад статуяй Генія. Аднак хрысціяне адмаўляліся зрабіць нават гэта, бо не маглі шанаваць іншых багоў, і таму ўлады іх праследавалі. Таксама ў першых хрысціян не было таго, у чым рымляне бачылі сутнасць рэлігіі: храмаў, статуй багоў, ахвяр. Хрысціянскае богаслужэнне, спачатку было простым, складалася з малітваў, чытання Новага Запавету, казанняў і прычашчэння. Збіраліся веруючыя па нядзелях, тайна, дзе-небудзь на ўскраіне горада. У грамадскай свядомасці аб хрысціянах распаўсюджваліся чуткі як аб святататцах, амаральных людзях, якія выконваюць канібальскія абрады і займаюцца оргіямі.
Першае праследаванне хрысціян адбылося ў 64 г. пры імператары Нероне, які абвінаваціў іх у падпальванні Рыма і падвергнуў жорсткім пакаранням. Праследаванні не былі сістэматычнымі, яны то абвастраліся, то знікалі зусім, усё залежыла ад палітыкі канкрэтнага імператара. Таму хрысціяне маглі, хаця з цяжкасцямі, існаваць і, нават, пашыраць сваю колькасць. Рымская імперыя знаходзілася ў крызісе, яе афіцыйная рэлігія страціла сваю духоўную сілу і не магла перашкодзіць распаўсюджванню хрысціянства.
Найбольш жорсткі перыяд ганенняў хрысціянства перажыла пры імператары Дыаклеціане (284-305). Але ў 305 г. апошні адрокся ад улады і адбываюцца рэзкія перамены ў становішчы царквы. Пераемнік Дыаклеціана Галерый у 311 г. загадаў адмяніць праследванні хрысціян. У 313 г. імператары Канстанцін і Ліцыній выдаюць знакаміты Міланскі эдыкт, згодна з якім хрысціянства прызнаецца цярпімай рэлігіяй, хрысціяне атрымліваюць права адкрыта адпраўляць свой культ і валодаць маёмасцю. А ў 324 г. хрысціянства абвяшчаецца дзяржаўнай рэлігіяй Рымскай імперыі .
Аднак сама імперыя набліжалася да свайіго канца. Глыбокі ўнутраны крызіс абвастрыўся пад уплывам нашэсцяў варвараў, якія ўвесь час пагражалі Рыму. Па гэтай прычыне імператар Канстанцін у 330 г. перанёс сталіцу на ўсход у заснаваны ім горад Канстанцінопаль, а ў 395 г. імперыя падзялілася на дзве часткі : заходнюю і ўсходнюю.
Гэтыя адміністратыўныя падзелы мелі вялікае значэнне для лёсу хрысціянскай царквы. Імператар, які знаходзіўся ў Канстанцінопалі, усё больш страчваў рэальную палітычную ўладу ў заходняй частцы, якая паступова апыняецца пад кіраўніцтвам варвараў. У 476 г. гуны захапілі Рым, і іх правадыр Аларых адаслаў у Канстанцінопаль знакі імператарскай улады: карону і скіпетр. Гэтая падзея лічыцца канцом Рымскай імперыі. Усходняя яе частка, якая атрытмала назву Візантыйскай імперыі праіснавала яшчэ да сярэдзіны ХV ст., а на тэрыторыі заходняй часткі паступова складваюцца новыя дзяржавы. У гэтых умовах на захадзе ўсё больш узмацняецца ўлада Рымскага папы, як духоўная, так і свецкая. Ён робіцца цэнтрам, вакол якога канцэнтруецпа грамадства, вядзе перамовы з варварамі, ажыццяўляе раздачу хлеба бедным і г.д. Заходняя царква пачынае актыўную дзейнасць па распаўсюджванню хрысціянства сярод варвараў і атрымлівае іх падтрымку. Аднак сувязь папы з усходняй часткай Рымскай імперыі ўсё больш слабее, хаця ён па-ранейшаму лічыцца кіраўніком ўсёй царквы. На Усходзе паступова ўзвышаецца Канстанцінопальскі патрыярх, які, як епіскап сталіцы, не жадаў падпарадкоўвацца Рымскаму папе. У V ст. ён стаў называць сябе Усяленскім патрыярхам, гэта значыць, кіраўніком як усходняй, так і заходняй царквы, што выклікала энергічны пратэст Рыма. Саперніцтва паміж Канстанцінопальскім патрыярхам і Рымскім папай за ўладу цягнулася некалькі стагоддзяў з пераменным поспехам. Усё гэта ў рэшце рэшт прывяло да расколу. У 1054 г. Рымскі папа і Канстанцінопальскі патрыярх узаемна праклялі і адлучылі ад царквы адзін аднога. Хрысціянская царква падзялілася на дзве часткі : усходнюю – праваслаўную, што значыць "правільную", і заходнюю – каталіцкую, што значыць "сусветную".
Трэба падкрэсліць, што віну за раскол нясе як заходні, так і ўсходні бок. Сапраўднай прычынай яго з'яўляюцца амбіцыі кіраўнікоў царквы. Вынікі расколу былі вельмі сур'ёзнымі: Еўропа падзялілася на дзве часткі, якія вельмі часта ставіліся варожа адна да адной.
У 1965 г. Канстанцінопальскі патрыярх Афінагор І і Рымскі папа Павел VI узаемна знялі праклён, але узнавіць адзінства царквы не ўдалося. Зараз узаемаадносіны паміж праваслаўнай і каталіцкай царквой можна ахарактарызаваць як насцярожаныя.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Росс Ф., Хиллс Т. Великие религии человечества. – М.: ООО "Изд-во Медицина и питание, 1989. – 317с.
2. Радугин А.А. Введение в религоведение: теория, история и современные религии / А.А. Радугин. – М., 1997.
3. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб. пособ. / Автор-сост. П.И. Костюкович. – Мн.: Новое знание, 2000. – 480с.
4. Мень А. История религий: В 2т. – М.: "ФОРУМ-ИНФРА-М", 1998. Т.1-2.
5. Адзіночанка В.А., Рэлігіязнауства: вучэбны дапаможнік для ВНУ / В.А. Адзіночанка. - Минск : Універсітэцкае, 2001. - 240 с.
4. Костюкович П.И. Религиоведение: Уч. пособ. – Мн.: "Новое знание", 2001. 192с.