139162 (724794), страница 3

Файл №724794 139162 (Нетрадыцыйныя рэлiгii) 3 страница139162 (724794) страница 32016-08-01СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 3)

Як такога культу ў Царкве Аб'яднання няма. Галоўнае ў ёй, згодна з веравучэннем Муна, - не фармальныя каноны і абрады, а людзі, якія клапоцяцца аб іншых. Таму вялікае значэнне надаецца дабрачыннай, а таксама палітычнай дзейнасці. Сацыяльная дактрына Царквы Аб'яднання свядома і паслядоўна антыкамуністычная. Камунізм разглядаецца Мунам як праява Сатаны.

Царква Аб'яднання арганізавана па прынцыпу адзінай сям'і. Усе яе члены лічацца дзецьмі Сэн Мён Муна і ягонай жонкі Хак-Джа Хан-Мун. Яны абвешчаны Сапраўднымі Бацькамі чалавецтва. Калі рэальныя бацькі супраць уступлення сваіх дзяцей у Царкву Аб'яднання, дык яны служаць Сатане, і, безумоўна, слухацца іх не трэба. Мун рэгулярна падбірае супругаў сярод сваіх паслядоўнікаў. Тыя маладыя людзі, якія не менш 3-х гадоў займаліся місіянерскай дзейнасцю і прывялі ў новую веру прынамсі трох чалавек, могуць падаць свае дадзеныя Муну, які іх вывучае і падбірае супружніцкія пары. Потым будучыя супругі на працягу года вывучаюць адзін аднаго і калі прыходзяць да высновы, што падыходзяць адзін аднаму, уступаюць у шлюб. Бласлаўляе іх Мун. У Царкве Аб'яднання практыкуюцца масавыя вянчанні на стадыёнах. Колькасць уступаючых у шлюб пар пры гэтым дасягае некалькі дзесяткаў тысяч чалавек.

На тэрыторыі СССР Царква Аб'яднання пачала неафіцыйна дзейнічаць у пачатку 70-х гг. Яе членамі ў асноўным былі. замежныя спецыялісты, якія тут працавалі. Савецкія ўлады справядліва лічылі Царкву Аб'яднання антыкамуністычнай арганізацыяй, і таму тых іншаземцаў, якіх падазравалі ў прыналежнасці да яе, пад рознымі зачэпкамі высылал і з краіны. У пачатку 80-х гадоў у некаторых буйных гарадах з'явіліся першыя муніты з савецкіх грамадзян. У асноўным гэта былі перакананыя антыкамуністы. Легалізацыя дзейнасці Царквы Аб'яднання адбывалася пасля таго, як у красавіку 1990 г. Мун наведаў СССР і сустрэўся з прэзідэнтам М.С. Гарбачовым. У Расіі Царква Аб'яднання зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі, колькасць мунітаў тут па розных ацэнках складае 1,5 - 2 тысячы чалавек.

На Беларусі муніты з'явіліся ў 1992 годзе. Сама Царква Аб'яднання, згодна з нашым заканадаўствам, лічыцца дэструктыўным рэлігійным аб'яднаннем і таму не рэгіструецца. Яна дзейнічае тут праз свае дачыныя арганізацыі: Студэнцкую Асацыяцыю "САRР" і "Міжнародную федэрацыю жанчын за мір ва ўсім свеце". Колькасць членаў гэтых арганізацый невялікая, але яны вядуць актыўную місіянерскую дзейнасць у асноўным праз розныя курсы і семінары, на якіх прапагандуюцца ідэі Муна.

Сатанізм з'яўляецца паслядоўна антыхрысціянскім рэлігійным накірункам. Яго прыхільнікі шануюць Сатану як антыпода хрысціянскага Бога. Згодна з хрусціянскім веравучэннем Сатана (ад старажытнаяўрэйск. satan - праціўнік) - гэта крыніца ўсяго зла на зямлі, вораг чалавека, валадар пекла, кіраўнік ўсёй нячыстай сілы. Па свайму паходжанню - гэта анёл, які паўстаў супраць Бога і быў скінуты ў пекла. Адно з яго шматлікіх імёнаў - Люцыфер - "Анёл ранішняй зоркі". Шанаванне Сатаны пачалося яшчэ ў першня стагоддзі нашай эры. Да яго звярталіся за дапамогай у благіх справах: знішчэнне ворага, насыланне зла, падман і г.д. Лічылася, што Сатана можа выканаць любую просьбу чалавека, але ўзамен забірае сабе ягоную дущу. У сярэднія стагоддзі ў Заходняй Еўропе былі шырока распаўсюджаны так званыя "чорныя месы", у якіх шанаваўся Сатана. Гэта была пародыя на хрысціянскую месу, правілася яна ноччу, у разбуранай царкве, на алтары змяшчалася распранутая жанчына, на жывот ёй клалася распяцце дагары нагамі, паміж кален ставілася чаша, куды лілася сапраўдная кроў - у час чорнай месы рэзалі нехрышчонае немаўля. Хрысціянская царква рашуча змагалася з сатанізмам. Пры гэтым вельмі часта ў зносінах з Сатаной абвінавачваліся нявінныя людзі: жанчыны-знахаркі, ерэтыкі, псіхічна хворыя, якіх у выніку спальвалі на вогнішчы. Асабліва пацярпелі жанчыны, бо лічылася, што яны па сваей прыродзе схільныя да сувязяў з Сатаной. Так званая "працэсы над ведзьмамі" - адна з ганебных старонак у гісторыі хрысціянскай царквы.

Сатаніскі рух XX ст. уяўляе сабой шэраг накірункаў, кожны са сваёй праграмай і заснавальнікам. Найбольш вядомым з апошніх з'яўляецца англійскі акультыст Алістэр Кроўлі (1875 - 1947). Сваім паслядоўнікам ён абяцаў дасягнення сатанінскай моцы шляхам напаўнення сексуальна-аргіястычнай энергіяй, якая "пранізвае ўвесь космас". Для гэтага ім была распрацавана складаная сістэма магічных рытуалаў, куды ўваходзілі крывавыя ахвярапрынашэнні, ужыванне наркотыкаў і сексуальная ненармальнасці. Кроўлі прапаведаваў маральную ўседазволенасць і любыя пачуццёвыя асалоды па прынцыпу "рабі тое, што табе падабаецца". Сам ён памёр ад перадазіроўкі наркотыкаў.

Адной з самых вядомых сатанінскіх арганізацый XX ст. з'яўляецца "Царква сатаны", заснаваная ў 1966 г. у ЗША былым дрэсіроўшчыкам львоў Энтані Шандарам Лавэем, які ў Вальпургіеву ноч, 30 красавіка, гучна абвясціў аб пачатку сатанінскай эры на Зямлі. Яшчэ да гэтай "гістарычнай падзеі", у 1959 г. тыражом 125 тысяч асобнікаў выйшла напісаная Лавэем "Біблія Сатаны", якая атрымала шырокае распаўсюджванне ў Амерыцы і Еўропе і вытрымала некалькі перавыданняў, у тым ліку і на рускай мове. Уся гэтая кніга пабудавана на перакручванні евангельскіх палажэнняў. Асноўным абавязкам чалавека абвешчана дасягненне самазацвярджэння любымі сродкамі. "Князь цемры" для яро наваяўленых прыхільнікаў - гэта ўвасабленне самаўзвялічанага Я. Адвяргаюцца "слабыя", "лібералы" і "вырадкі''. Д'ябал уяўляецца ў аўры гэткага супермэна, імітаваць якога павінны ягоныя прыхільнікі. Вось некалькі палажэнняў з "Бібліі Сатаны": "Той, хто падстаўляе другую шчаку - труслівы сабака", "Ты павінен кіраваца сваімі прыроджанымі інстынктамі", "Няхай будуць праклятыя лагодныя, бо яны ўспадкуюць прыгнёт", "Няхай будуць дабрашчасныя моцныя, бо яны будуць валадарыць зямлёй", "Ці не з'яўляемся мы, кіруючыся інстынктамі, драпежнымі звярамі? Калі чалавечыя істоты цалкам перастануць рабіць адзін аднаго сваёй здабычай, ці змогуць яны працягваць сваё існаванне?". У той жа час у "Бібліі Сатаны" адмаўляюцца крывавыя ахвярапрынашэнні, асабліва чалавечыя, - мэтай сатаніста абвяшчацца самарэалізацыя шляхам паслядоўнага адмаўлення хрысціянскіх нормаў, а не прычыненне блага іншаму чалавеку.

Лавэй разглядаў Сатану як выратавальніка, які клапоціцца аб плоцкіх патрэбах чалавека. Ён лічыў, што чалавек, па сваёй сутнасці з'яўляецца жорсткай і эгаістычнай істотай, часам больш нізкай, чым жывёла, таму трэба аддаваць Д'яблу д'яблава.

На тэрыторыю былога Савецкага Саюза сатанізм пранік у пачатку 70-х гадоў праз Адэсу. Потым сатанінскія арганізацыі былі створаны ў Маскве і Ленінградзе і далей у мног іх іншых, як правіла, буйных гарадах СССР.

Існуюць сатаністы ва ўмовах строгай канспірацыі, часта іх дзейнасць мае крымінальны характар, і звестак аб гэтай секце вельмі мала. Вядома, што на тэрыторыі Расійскай федэрацыі зараз існуе ад 80 да 100 сатанінскіх арганізацый у больш чым 40 гарадах, пры гэтым каля 40 - толькі ў Маскве, і каля 10 - у Санкт-Пецярбурзе.

Дакладная колькасць сатанінскіх арганізацый на тэрыторыі Беларрусі невядома. Мяркуецца, што яны ёсць амаль ва ўсіх буйных гарадах краіны. Праўда, тэрмін існавання гэтых арганізацый, як правіла, невялікі. У асноўным складаюцца яны з моладзі, для якой сатанізм - адна з экзатычных забаў, якая нярэдка спалучаецца з алкаголем, сексам і наркотыкамі. Распаўсюджанню сатанізму ў маладзёжным асяроддзі спрыяе зацікаўленасць так званым "цяжкім рокам", у якім музыка, прызначаная выклікаць у слухачоў агрэсіўную энергію, спалучаецца з тэкстамі, у якіх адмаўляюцца хрысціянскія і гуманістычныя каштоўнасці і, часам, адкрыта прапаведуецца культ Сатаны.

У пачатку 90-х гадоў сатаністы ў краінах былога Савецкага Саюза заявілі аб сабе шэрагам гучных крымінальных спраў, у асноўным з нагоды апаганення хрысціянскіх храмаў і рытуальных забойстваў. На тэрыторыі Беларусі адбылося адно такое забойства. У кастрычніку 1995 г. у Брэсце двое сатаністаў сякерай забілі маладога чалавека, таксама члена сатанінскай групоўкі. У асноўным сатаністы на сваіх службах садысцкі забіваюць катоў і сабак, а потым выкарыстоўваюць іх кроў з рытуальнымі мэтамі.

Хрысціянства сатаністы лічаць "ілжывай жыдоўскай рэлігіяй", яны выварочваюць крыжы на могілках, робяць на цэрквах надпісы тыпу "Сатана жывы", "Смерць хрысціянскім сабакам", малююць перавёрнутую зорку і лічбу 666. Нярэдка гэта робіцца з хуліганскіх меркаванняў юнакамі, якія не маюць да сатанізму ніякіх адносін.

Сацыялагічныя і псіхалагічныя даследаванні сведчаць, што, як правіла, да сатаністаў трапляюць тыя маладыя людзі, у сем'ях якіх няма ўзаемапаразумення і пачуцця адзінства, таму яны гвалтоўным чынам імкнуцца задаволіць гэтыя патрэбы, пры адначасовым вострым адчуванні жаху і бессэнсоўнасці жыцця. Такім чынам, сатанізм для іх з'яўляецца спосабам агрэсіўнай кампенсацыі атрыманых псіхічных траўм, самазацвярджэння сябе шляхам адмаўлення прынятых маральных норм. Як правіла, гэта спалучаецца з пошукам задавальнення ў наркотыках, алкаголі альбо сэксе пры агульнай незадаволенасці самім сабой і адчуванні сваёй духоўнай убогасці. Вельмі часта гаворка павінна весціся не аб свядомым прыняцці чалавекам сатанінскіх поглядаў, а аб ягонай псіхічнай траўміраванасці і маральнай дэзарыентацыі.

Трэба адзначыць, што паняцце "нетрадыцыйная рэлігія" даволі ўмоўнае, і пад яго падпадаюць вельмі непадобныя паміж сабой вераванні і культы, таму да іх патрэбны дыферэнцыраваны падыход. Зараз у свеце налічваецца 121 мільён прыхільнікаў нетрадыцыйных рэлігій.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Грыгор'ева В.В. , Канфесіі на Беларусі (к.ХVII – ХХ стст.) / В.В. Грыгор'ева, У.М. Завальнюк, У.І. Навіцкі, А.М. Філатава. – Мн.: ВП "Экаперспектыва", 1998. – 340с.

2. Адзіночанка В.А., Рэлігіязнауства: вучэбны дапаможнік для ВНУ / В.А.Адзіночанка. - Минск : Універсітэцкае, 2001. - 240 с.

3. Костюкович П.И. Религиоведение: Уч. пособ. – Мн.: "Новое знание", 2001. – 192с.

4. Круглов А.А. Основы религиоведения. – Мн.: ТетраСистемс, 2002. – 192с.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
184,29 Kb
Тип материала
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6384
Авторов
на СтудИзбе
308
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее