139153 (724785), страница 3

Файл №724785 139153 (Агульная характарыстыка рэлiгii) 3 страница139153 (724785) страница 32016-08-01СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 3)

Трэба адзначыць, што у розных рэлігіях кожны з вышэйназваных структурных кампанентаў адыгрывае розную ролю. Напрыклад, у праваслаўі і каталіцтве ўсе гэтыя часткі прысутнічаюць у развітым выглядзе: ёсць распрацаванае веравучэнне, багаты і разнастайны культ, моцная і дакладна іерархізаваная рэлігійная арганізацыя. Вялікі націск робіцца на паглыбленні веры і яе рэалізацыі у штодзённым жыцці. Але існуюць рэлігіі, дзе аднему з гэтых кампанентаў надаецца значна менш увагі, чым іншым. Напрыклад, у першабытных рэлігіях веравучэнне было вельмі нераспрацаваным, і рэлігія ў асноўным зводзілася да культу - чалавек не столькі разважаў аб звышнатуральным, колькі ўзаемадзейнічаў з ім. У антычнай Грэцыі і Рыме ніхто не патрабаваў ад чалавека, каб ён верыў ва ўсе тыя міфы аб багах, якія існавалі. Галоўнае, каб ён удзельнічаў у агульнагарадскіх ахвярапрынашэннях, дэманструючы тым самым лаяльнасць да апекуноў дзяржавы. У іншых рэлігійных накірунках, такіх як, напрыклад, пратэстанцкія секта баптыстаў, пяцідзесятнікаў, адвентыстеў, культу надаецца вельмі мала ўвагі, асноўны націск робіцца на веру і мараль.

3. Функцыі рэлігіі

Функцыя рэлігіі – гэта тая роля, якую яна выконвае ў грамадстве. Любая рэлігія аказвае ўплыў на свядомасць і паводзіны людзей і з'яўляецца адной з важных частак грамадскага жыцця. Калі даследуюць функцыі рэлігіі, шукаюць адказы на пытанні: “Якім чынам рэлігія дэейнічае?”, “Які характaр і накіраванасць яе ўздзеяння на індывіда і грамадства ў цэлым?”, “Што яна дае канкрэтнаму чалавеку альбо cупольнаcці?”.

Функцыі рэлігіі мяняліся ў працэсе гістарычнага развіцпя. У першабытным і раннекласавым грамадстве, калі рэлігійныя адносіны не былі дакладна дыферэнцаваны ад іншых відоў грамадскіх адносін, рэлігія выконвала шмат неўласцівых для яе функцый: палітычных, эканамічных, судовых, адукацыйных і г.д. Напрыклад, на Старажытным Усходае жрацы займаліся навуковымі даследваннямі, адукацыяй і справаводствам. Але па меры развіцця і дыферэнцыяцыі грамадства паступова вылучаюцца і развіваюцца спецыфічныя функцыі рэлігіі.

Зараз называюць чатыры асноўныя з іх: светапоглядная сэнсаствараючая, інтэграцыйная і рэгулюючая.

Светапоглядная функцыя - гзта асэнсаванне і тлумачэнне свету. Кожная рэлігія тым ці іншым чынам дае адказы на пытанні адкуль свет узнік, якія тэндэнцыі ягонага развіцця, і куды ен у рэшце рэшт прыдзе. Напрыклад, згодна з хрысціянствам, свет створаны Богам, потым, у выніку першароднага граху, адпаў ад яго, і зараз ідзе працэс узнаўлення першапачатковага адінства, які завершыцца Апошнім Судом і канцом свету. Згодна з будызмам, ёсць незлічоная колькасць светаў, якія ўзнікаюць, праходзяць розныя перыяды свайго развіцця, а потым знікаюць. Наш свет – адзін з іх.

Вядома, што зараз асноўную светапоглядную функцыю выконвае навука: менавіта яна дае адказы на пытанні аб узнікненні, пабудове і тэндэнцыях развіцця свету. У розныя перыяды гісторыі суадносіны паміж рэлгійнай і навуковай карцінай свету мяняліся. Напрыклад, у сярэднявяковай Еўропе рэлігія шмат у чым падмяняла навуку, імкнучыся даць усеагульную карціну свету. У перыяд Адраджэння пачынаецца разыходжанне паміж навуковым і рэлігійным светапоглядам, якое ў Новы час ператвараецца ў адкрытуго варожасць з абодвух бакоў. Асаблівай вастрыні канфлікт дасягнуў у XIX стагоддзі, калі існавала агульнараспаўсюджанае меркаванне, што рэлігійны і навуковы светапогляд несумяшчальны паміж сабой. Але ў XX стагоддзі сітуацыя істотна эмянілася. 3 аднаго боку, рэлігія перастала прэтэндаваць на валоданне ўсеагульнай карцінай свету, прызнала самастойную каштоўнасць навуковага светапогляду і свае памылкі ў канфлікце з навукай. 3 другога – большасць сучасных вучоных не ставіцца варожа да рэлігіі, і многія з іх з'яўляюцца веруючымі людзьмі. 3 абодвух бакоў робяцца крокі да ўзаемапавагі. Распаўсюджаным зараз з'яўляецца погляд, што навуковы і рэлігійны светапогляд знаходзяцца ў стане не супярэчання, але патэнцыяльнага ўзаемадапаўнення. Падкрэсліваецца, што рэлігія асэнсоўвае і тлумачыць не столькі свет сам па сабе, як гэта робіць навука, колькі ў яго дачыненні да челавека, шукае сэнс падзей. Такім чынам, светапоглядная функцыя рэлігіі цесна звязана з сэнсаствараючай.

Сэнсаствараючая функцыя - наданне сэнсу чалавечаму жыццю, падтрымка чалавека ў цяжкасцях і знаходжанне шяхоў выхаду з іх. Жыццё чалавека, у адрозненне ад існавання жывелы, не можа быць апісана толькі як працэс рэалізацыі біялагічных інстынктаў харчавання і працягвання роду. Кожны чалавек, незалежна ад яго культурнай прыналежнасці, жыве дзеля чагосьці. Калі адсутнічае мэта, жыццё губляе свой сэнс, і чалавек не можа нармальна будаваць паводзіны. Звычайна людзі задумваюцца аб сэнсе свайго жыцця ў яго пераломныя моманты: у юнацтве, пры выбары прафесіі, жыццёвых няўдачах, канфліктах, у старасці. Але само жыццё патрабуе свайго сэнсу: кожны чалавек прыйшоў у гэты свет без сваей згоды (бацькі не пытаюцца ў сваіх будучых дзяцей нараджаць іх ці не) і ягонае існаванне не будзе вечным - як вядома, людзі паміраюць. Таму перад кожным чалавекам яўна альбо няяўна непазбежна ўзнікаюць пытанні: "Навошта я з'явіўся ў гэты свет? Якая мэта майго тут знаходжання? Што я павінен рабіць, каб ажыццявіць гэтую мэту?”.

Адказ на гэтыя пытанні можа давацца ў межах розных галін культуры: штодзённага жыцця, філасофіі,навукі, мастацтва і г.д. Такім чынам, кожная з іх па-свойму выконвае сэнсаствараючую функцыю. Спецыфіка рэлігіі заключаецца ў тым, што яна тлумачыць сэнс чалавечага жыцця, абапіраючыся на палажэнне аб наяўнасці звышнатуральнага – таго, што выходзіць за межы прыроды і мае для веруючых найбольшую каштоўнасць. Для рэлігіі характэрна імкненне надаць сэнс любой праяве чалавечага жыцця. Нават такія з”явы як хваробы, пакуты, смерць не бессэнсоўныя для веруючых, а ў некаторах рэлігіях нават маюць пазітыўнае значэнне. Менавіта ў гэтым – адна з асноўных прычын прыцягальнасці рэлігійнага светаўспрымання, бо чалавек не можа існаваць ў бессэнсоўным асяроддзі і імкнецца знайсці тлумачэнне любой падзеі, асабліва ў крызісныя моманты жыцця.

Рэлігія надае сэнс для дзейнасці не толькі асобнага чалавека, але і цэлых грамадскіх аб'яднанняў. Напрыклад, рухі сацыяльнага пратэсту ў мінулым, як правіла, змяшчалі ў сабе моцны рэлігійны кампанент і сваю мэту бачылі ў аднаўленні вышэйшай справядлівасці, якая была парушана пануючымі класамі.

Інтэграцыйная функцыя – аб'яднанне сваіх прыхільнікаў і ператварэнне іх у аднадумцаў у палітычных, маральных, эканамічных і іншых пытаннях. Можна назваць вельмі шмат прыкладаў інтэграцыйнай функцыі рэлгіі. Так каталіцтва доўгі час аб'ядноўвала Заходнюю Еўропу, праваслаўе – рускія землі, на падставе ісламу адбылося ў VІІ стагоддзі аб’яднанне арабскіх плямёнаў.

Рэлігійнае адзінства з'яўляецца надзвычай моцным фактарам аб'яднання. Людзі, якія шануюць адных і тых жа багоў і, адпаведна, прытрымліваюцца адных і тых жа каштоўнасцей, утвараюць цэласную сацыяльную групу, вельмі ўстойлівую ў адносінах да знешніх неспрыяльных умоў. Спробы разбурыць такую групу, як правіла, прыводзяць да яе яшчэ большай інтэграцыі і ўзмацнення. Шмат прыкладаў таму дае гісторыя розных сект, якія доўгі час існавалі ва ўмовах жорсткіх праследаванняў, але захавалі адзінства і адданасць сваім поглядам.

Даволі часта рэлігійнае адзінства з'яўляецца адной з падстаў, на якіх фарміруецца дзяржаўная супольнасць. Так ва ўмовах феадальнай раздробленасці на Русі і варожых узаемаадносін паміж княствамі адсутнічала пачуццё этнічнага адзінства, людзі лічылі сябе разанцамі, уладзімірцамі, наўгародцамі і г.д. Аб'ядноўвала іх адчуванне агульнасці "рускай" веры – праваслаўя.

Вельмі яскравым прыкладам у гэтай сувязі з'яўляецца гісторыя яўрэйскага народа, які амаль дзевятнацаць стагоддзяў жыў у выгнанні сярод іншых народаў, якія даволі часта ставіліся да яго варожа. Аднак, дзякуючы перш за ўсё сваёй рэлігіі, яўрэі эахавалі нацыянальнае і культурнае адзінства.

Кожная рэлігія не толькі аб'ядноўвае сваіх прыхільнікаў, але таксама раз'ядноўвае іх з прыхільнікамі іншых рэлігій. Гэта можа адбывацца як у вельмі мяккай, калі веруючыя проста адрозніваюць свае погляды ад іншых, але ставяцца да іх талерантна, так і ў вельмі жорсткай форме, калі “cапраўднай” абвяшчаецца толькі ўласная рэлігія, а ўсе тыя, хто з ёй хаця б у нечым нязгодны, успрымаюцца як ворагі. Рэлігійная нецярпімасць парадзіла ў гісторыі вельмі шмат крывавых канфліктаў.

Трэба адзначыць, што ў гісторыі нашай краіны рэлігія адыграла хутчэй дэзінтэграцыйную, чым інтэграцыйную ролю. Тэрыторыя Беларусі знаходзілася на перакрыжаванні інтарэсаў дзвюх дзяржаў: праваслаўней Расіі і каталіцкай Польшчы, якія імкнуліся выкарыстаць рэлігію ў сваіх палітычных мэтах. Таму раней, як правіла, прыняцце беларусамі праваслаўя схіляла іх у бок Расіі, а каталіцтва – у бок Польшчы. На тэрыторыі Беларусі амаль заўседы існавала шмат рэлігійных накірункаў, прычым, не адзін з іх не з'яўляўся безумоўна пануючым, як гэта было у нашых суседзяў на ўсходзе і захадзе. Гэта садзейнічала рэлігійнай талерантнасці беларусаў, але таксама не дало ім магчымасці аб'яднацца на падставе агульнанацыянальнай рэлігіі. Зараз у нашай краіне існуюць тэндэнцыі беларусізацыі як у каталіцтве, так і ў праваслаўі.

Рэгулюючая функцыя - стварэнне нормаў паводзін, якімі абавязаны карыстацца веруючыя у сваім штодзённым жыцці. У кожнай рэлігіі рэгулюючай функцыі надаецца вельмі вялікае значэнне. Нормы паводзін, якія прадпісваюцца, разглядаюцца як выкананне чалавекам сваіх абавязкаў перад звышнатуральным. У адных рэлігіях даюцца ўказанні, як сябе паводзіць у кожнай магчымай сітуацыі, для іх характерна наяўнасць мноства правіл, якія павінны дэталёва рэгуляваць паводзіны чалавека. У другіх даюцца толькі агульныя прынцыпы паводзін, і кожны чалавек павінен самастойна ўжываць іх да канкрэтнай сітуацыі.

Раней рэлігія рэгулявала амаль усе сферы чалавечай жыццядзейнасці непасрэдна. Нормы права грунтаваліся на рэлігійных прынцыпах. Зараз у еўрапейскіх краінах рэлігія выконвае сваю рэгулюючую функцыю ў асноўнам праз мараль, але таксама ў асобных выпадках аказвае ўплыў і на прыняцце прававых нормаў. Так, напрыклад, у Польшчы приняты закон "Аб абароне жыцця", згодна з якім аборты дазваляецца рабіць толькі у абмежаваных выпадках (калі зачацце адбылося ў выніку згвалтавання, калі вядома, што народзіцца хворае дзіця і калі нараджэнне дзіцяці пагражае жыццю маці). Як абгрунтаванне на карысць прыняцця і існавання гэтага закону прыводзіцца хрысціянскі прынцып "не забі". Таксама шмат у якіх краінах Усходу нормы права непасрэдна грунтуюцца на прынцьпах ісламу.

4. Тыпы рэлігіі

Да гэтага мы разглядалі рэлігію як цэласны феномен культуры і спрабавалі вызначыць яе характэрныя рысы. Але, трэба памятаць, што рэлігіі самой па сабе няма. Рэальна існавала і існуе мноства канкрэтных рэлігій. Этнаграфічныя і гістарычныя даследаванні выявілі вялікую разнастайнасць вераванняў і абрадаў, якія былі ў розных народаў на розных этапах іх гістарычнага развіцця. Працэс трансфармацыі і знікнення адных рэлігійных накірункаў і ўзнікнення новых працягваецца і па сённяшні дзень. Па розных меркаваннях зараз у свеце налічваецца прыкладна ад двух да трох тысяч розных рэлігій.

Таму адной з асноўных задач рэлігіязнаўства з'яўляецца сістэ-матыэацыя рэлігій, як тых, што існавалі ў гісторыі, так і тых, якія ёсць зараз. Для рашэння гэтай задачы неабходна вызначыць крытэрыі сістэматызацыі, выходзячы з якіх, магчыма было б параўноўваць паміж сабой розныя рэлігіі, выяўляць падабенства і розніцу паміж імі.

Такіх крытарыяў існуе шмат, і таму ёсць шмат класіфікацый рэлігіі. Мы разгледзім некаторыя з іх.

Кожная рэлігія можа быць разгледжана з пункту погляду колькасці тых звышнатуральных істот, якія ў ей шануюцца. Па гэтаму крытэрыю рэлігіі падзяляюцца на дзве вялікія групы: політэістычныя і монатэістычныя.

Політэістычныя (ад грэч. poly шмат, theos – бог) - гэта такія рэлігіі, у якіх ёсць шмат звышнатуральннх істот (не абавязкова багоў, гэта могуць быць духі альбо дэманы), Асноўная колькасць рэлігій, якія існавалі альбо зараз існуюць у свеце, з'яуляюцца політэістычнымі.

Найбольш вядомы прыклад політэістычнай рэлігіі - гэта рэлігія антычнай Грэцыі, дзе шанаваліся такія багі як Зеўс, Пасейдон, Аід, Гера, Афіна, Артэміда, Апалон і г.д. Політэістычнай таксама была тая рэлігія, якая існавала на нашых землях да прыняцця хрысціянства і дзе шанавалі Пяруна, Ярылу, Жыжаля, Зюзю і іншых багоў. Ёсць рэлігіі, у якіх эвышнатуральных істот вельмі шмат. Напрыклад, у індуізме толькі багоў налічваецца 3,5 тысячы. І наогул неверагодная колькасць звышнатуральных істот існуе ў сінтаізме (нацыянальная рэлігія японцаў) – 330 мільёнаў.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
258,57 Kb
Тип материала
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6455
Авторов
на СтудИзбе
305
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее