74420 (702550), страница 2

Файл №702550 74420 (Гісторыка-мемуарная літаратура) 2 страница74420 (702550) страница 22016-08-01СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 2)

Амаль адначасова з мемуарамі Фёдара Еўлашоўскага на поўдні Магілёўшчыны ў сяле Баркулабава былі напісаны ўспаміны невядомага нам жыхара той мясцовасці, якія затым увайшлі ў склад мясцовай "Баркулабаўскай хронікі" (прыкладна запісы за 1599-1608 гг.). Яны з'яўляюцца ў ёй значнай і самай цікавай у літаратурных адносінах часткай. Аднак дакладна вычленіць яе з гэтага зводу немагчыма. Па характары выкладання матэрыялу, намаляваных карцінах, па свежасці фарбаў і надзвычай яркіх бытавых дэталях яны ўяўляюць сабою жывыя, эмацыянальна насычаныя ўспаміны аўтара пра толькі што перажытае. Пад пяром мемуарыста яны набывалі форму панарамнага апавядання пра жудасныя гады пачатку XVII ст., калі ў выніку небывалай засухі наступіў страшны голад на беларускай зямлі. Аўтар спачувае "пашникам немаетным", гэта значыць бедным сялянам, якіх страх галоднай смерці зрываў з наседжаных месц і гнаў у невядомыя краі ў пошуках ратунку. Яго шчыра засмучае, што такія ж гарапашныя людзі, якія засталіся на месцах, не маглі нічым дапамагчы гэтаму бясконцаму патоку галадаючых і замярзаючых.

Так падрабязна, грунтоўна апісаць асобныя бакі сялянскага жыцця мог толькі чалавек, які добра ведаў штодзённы быт і звычаі вёскі, якому блізкім было жыццё простага народа. У полі зроку мемуарыста пастаянна знаходзіліся простыя людзі, іх цяжкая праца, сацыяльны быт, эканамічнае становішча, земляробчы каляндар і г. д. Гэта дазволіла яму стварыць шэраг выразных пейзажна-бытавых замалёвак сельскага жыцця.

У адрозненне ад Фёдара Еўлашоўскага баркулабаўскі мемуарыст праяўляў пэўную цікавасць да некаторых з'яў і фактаў грамадска-палітычнага і рэлііійнага жыцця, хоць сам не заўсёды ўлоўліваў іх логіку і сутнасць. Так, у прыватнасці, ён апісвае Брэсцкі царкоўны сабор 1596 г., з'яўленне ў Магілёве казакоў, царкоўных брацтваў. Падрабязна расказвае пра абодвух самазванцаў і характарызуе іх дзеянні, выказваючы пры гэтым свае адмоўныя адносіны да іх. Ваенныя паходы незалежна ад іх характару ён разглядае толькі з пункту гледжання таго, якую шкоду яны прыносілі гаспадарчаму жыццю ў тых мясцінах, дзе адбываліся. Вось чаму ён аднолькава асуджаў і казакоў і салдат дзяржаўнага войска Рэчы Паспалітай. Сімпатыі мемуарыста заўсёды на баку тых, хто станавіўся ахвярай ваенных сутыкненняў і ў полымі баёў губляў нажыты працай набытак. I таму невыпадкова яго расказ аб развязанай першым самазванцам вайне прасякнуты шчырым спачуваннен рускаму народу, у прыватнасці масквічам, якія аказалі ўпартае супраціўленне інтэрвентам. Выкрываючы другога самазванца, які аб'явіўся ў 1607 г. на Магілёўшчыне, падкрэсліваючы сваю непрыязнасць да "фальшывага цара маскоўскага", аўтар з пагардай называе яго "Дзмітрашом". Ён паказвае, што вайна, пачатая авантурыстам з мэтай заваявання царскага трона, была справай рук паноў Рэчы Паспалітай, якія дапамагалі яму спусташаць рускія землі.

У сваіх успамінах летапісец выступае як яркая творчая індывідуальнасць, як прадстаўнік дэмакратычнага напрамку ў беларускай літаратуры XVII ст. Ён быў таленавітым чалавекам і верагодней за ўсё прадстаўніком мясцовага праваслаўнага духавенства. Яго блізкасць да простага народа наклала адбітак на характар мовы, сакавітай, каларытнай, багатай народнай фразеалогіяй.

Распачатая самазванцамі і працягнутая польскім каралём Сігізмундам ІІІ інтэрвенцыя ў Расію знайшла адлюстраванне ў шэрагу помнікаў мемуарнай літаратуры, напісаных беларускімі аўтарамі на польскай мове. Розныя па сваёй ідэйнай накіраванасці, жанры, стылі і мастацкім майстэрстве, але звязаныя адзінствам тэмы, гэтыя помнікі даюць яркае ўяўленне аб тым, як яна падрыхтоўвалася і ажыццяўлялася.

"Дзённік падзей, якія адносяцца да Смутнага часу" (1603-1613 гг.; на польскай мове) значнай часткай належыць пяру мазырскага харунжага Іосіфа Будзілы. У ім шырэй і глыбей, чым у мемуарах іншых яго сучаснікаў, выкладзена гісторыя інтэрвенцыі і паказана, хто канкрэтна ў ёй удзельнічаў. Гэты твор - своеасаблівы летапіс пра ваенныя паходы і бітвы за час ад з'яўлення на палітычнай арэне першага самазванца да разгрому войск інтэрвентаў апалчэннем Мініна і Пажарскага. Уласнае апавяданне Іосіфа Будзілы ў гэтым летапісе пачынаецца з запісу ад 2 верасня 1607 г., гэта значыць з часу яго з'яўлення ў лагеры войск другога самазванца, вядомага ў гісторыі пад мянушкай "тушынскі злодзей". Запісамі Будзілы і завяршаецца гэты помнік. Многія ваенныя эпізоды, апісаныя ў "Дзённіку", пададзены з вялікім майстэрствам. Аўтар валодае дарам апавядальніка, які ўмее зацікавіць чытача сваімі асабістымі назіраннямі, а часам і ўзрушыць уяўленне тымі жахамі, сведкам якіх ён быў сам. Асабліва яркім з'яўляецца тое месца з яго ўспамінаў, дзе размова ідзе аб страшнай карціне голаду ў стане асаджаных у Крамлі інтэрвентаў.

Перыяд польскай шляхецкай інтэрвенцыі знайшоў таксама адлюстрававне ў "Дыярыушы" (на польскай мове) Самуіла Маскевіча, непасрэднага ўдзельніка падзей, апісаных у гэтым высокамастацкім творы. Галоўная ўвага ў ім удзелена ваенным дзеянням. "Дыярыуш" Маскевіча не з'яўляецца дзённікам у поўным сэнсе гэтага слова. Толькі яго кароткія пачатковыя запісы (з 1594 да 1604 г.) сапраўды маюць характар дыярыуша. Абраны ў гэтай частцы мемуараў прынцып падачы інфармацыі па гадах строга вытрыманы. Пасля запісаў 1604 г. летапісная манера выкладання мяняецца. На змену сухой канстатацыі фактаў прыходзіць разгорнутае, эмацыянальна насычанае сюжэтнае апавяданне. Простыя сказы ўступаюць месца сінтаксічна ўскладненым канструкцыям, і сам пераказ перарастае ў прагматычнае паведамленне пра бачанае і перажытае. Пры апісанні падзей аўтар часта то забягае наперад, то вяртаецца назад, парушаючы тым самым храналагічную паслядоўнасць пераказу. Змяшчэнне і паралельная падача аўтарам розных па часе падзей сведчыць аб тым, што "Дыярыуш" Самуіла Маскевіча ствараўся на ўспамінах аб мінулых часах. З гэтай прычыны і сама назва "Дыярыуш" з'яўляецца чыста ўмоўнай, паколькі гэты твор па сваёй жанравай прыродзе - тыповыя мемуары. Вартасць "Дыярыуша" Маскевіча - у аб'ектыўным выкладзе аўтарам сваіх назіранняў. Гаварыць праўду і толькі праўду, няхай нават часам і непрыемную, - вось прынцып, якім кіраваўся Маскевіч. У яго няма прадузятых адносін да тых людзей, аб якіх ён успамінае, незалежна ад таго, былі яны яго сябрамі або ворагамі. Так, падрабязна апісваючы асаду Смаленска, Маскевіч пахвальна адзываецца пра Міхаіла Шэіна як пра арганізатара абароны горада. Ён бачыць у ім перш за ўсё доблеснага воіна, кемлівага і вопытнага военачальніка, адзначае мужнасць і стойкасць абаронцаў горада. I на гэтым фоне падае ў негатыўным плане дзеянні военачальнікаў Рэчы Паспалітай, і ў прыватнасці братоў Патоцкіх, якія ў пагоні за асабістай славай узбунтавалі нават уласнае войска супраць галоўнага камандавання С. Жулкеўскага. У іншым месцы, захапляючыся перамогай над рускімі войскамі ў Клушынскай бітве (1610), якая адкрыла каралеўскім войскам бесперашкодны ўваход у Маскву, Маскевіч паказаў ваенную бяздарнасць Дзмітрыя Шуйскага, які ганебна ўцёк з поля бою, маючы амаль дваццаціразовую перавагу ў жывой сіле. I гэта не адзінкавыя факты непрадузятасці аўтара. Услаўляючы ваенную доблесць войска інтэрвентаў, С. Маскевіч неаднаразова падкрэсліваў дзёрзкую смеласць і гераізм рускіх воінаў, іх патрыятызм і ўпартасць, з якою яны абаранялі сваю сталіцу.

Успаміны аб часе, праведзеным у Расіі, у прыватнасці ў Маскве, - адно з яркіх месц гэтага "Дыярыуша". Аўтар добрасумленна аналізуе складаную ваенна-палітычную сітуацыю ў Расіі, тлумачыць дзеянні розных баярскіх груповак, іх узаемаадносіны паміж сабой і каралеўскім войскам Рэчы Паспалітай. Яму даводзілася раней бываць у такіх вялікіх гарадах, як Рыга, Вільня, Варшава, Львоў і Кракаў, але ні адзін з гэтых гарадоў не здзівіў яго прыгажосцю свайго архітэктурнага аблічча так, як Масква, якая, паводле яго слоў, сапраўды чымсьці нагадвала "трэці Рым". Працяглае знаходжанне ў Маскве, частае наведванне баяр у якасці ганаровага госця або сябра дало Маскевічу магчымасць пазнаёміцца з іх бытам і звычаямі. Асабліва здзіўлялі мемуарыста адсутнасць у рускіх баяр еўрапейскай адукацыі, іх адносіны да жанчын, музыкі і танцаў, характар баярскіх забаў, прыём гасцей і многае іншае, што затым дало яму магчымасць намаляваць яркую карціну Масквы таго часу.

Значнае месца ў "Дыярыушы" Маскевіч удзяліў паказу некаторых рыс жыцця рускага сялянства і яго адносін да інтэрвентаў. Справядліва падкрэсліваў, што выдаткі вайны рабілі жорсткім просты народ і прымушалі яго ўключацца ў барацьбу. Народная помста ў паказе Маскевіча хоць і страшная, але заканамерная як рэакцыя ў адказ на зло, якое прычынялася народу.

Падрабязна апісваючы ўсё ўбачанае і перажытае, Маскевіч адкрыта выказваў свае сімпатыі і антыпатыі, ён гневаўся і захапляўся, здзіўляўся і абураўся, выдаваў кожнаму па яго заслугах. Пры гэтым не шкадаваў ні дзяржаўных мужоў, ні сяброў, ні прыяцеляў, ні нават родзічаў. Крытычным ён быў і ў адносінах да сябе.

У "Дыярыушы" ва ўсёй паўнаце паўстае яркі вобраз самога мемуарыста. Гэта небагаты шляхціц, які яшчэ ў маладыя гады паступіў на ваенную службу ў надзеі выбіцца ў людзі і забяспечыць свой матэрыяльны дабрабыт. Праслужыўшы каля дваццаці гадоў і аб'ездзіўшы Прыбалтыку, Расію і Украіну, ён звольніўся ў чыне палкоўніка. Нягледзячы на сваю сціплую адукацыю, Маскевіч быў інтэлігентным чалавекам. Ён умеў прыстасоўвацца да розных умоў. Адвага і разважлівасць, вясёлы нораў і сяброўскія адносіны да іншых, уменне быць галантным і цікавым кампаньёнам здабылі яму павагу не толькі сярод шляхты, але нават і арыстакратыі. Як чалавек свецкага ладу жыцця С. Маскевіч быў індыферэнтным да рэлігіі. Абмежаваны вузкасаслоўнымі, каставымі ўяўленнямі засцянковай шляхты, ён клапаціўся толькі аб сваім матэрыяльным дабрабыце, а вырашэнне пытанняў вялікай палітыкі пакідаў магнатам.

Цікавым помнікам, які адлюстраваў падзеі нацыянальна-вызваленчай вайны пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага, з'яўляецца "Дыярыуш" сына Самуіла Маскевіча - Багуслава Маскевіча, непасрэднага ўдзельніка карных экспедыцый спачатку ў войску Іераміі Вішнявецкага на Украіне, а потым у войску Януша Радзівіла ў Беларусі. Гэты "Дыярыуш" пачынаецца з кароткіх аўтабіяграфічных запісаў за 1643 г. і абрываецца апісаннем падзей 1649 г. Значнае месца ў творы адводзіцца апісанню падзей, якія папярэднічалі паўстанню Багдана Хмяльніцкага, паказу жыцця магнацкага двара Іераміі Вішнявецкага і інш. Усё гэта служыць толькі пралогам да той асноўнай часткі "Дыярыуша", якая прысвечана апісанню пачатку і ходу нацыянальна-вызваленчай вайны. Трэба падкрэсліць, што Багуслаў Маскевіч, як і яго бацька Самуіл Маскевіч, праявіў не толькі ўменне назіраць, але і дакладна, а часта і вобразна перадаваць убачанае, пачутае і перажытае. Сведчаннем таго служыць у "Дыярыушы" апісанне Запарожскай Сечы, украінскага стэпу, разгрому Хмяльніцкім польскага войска пад камандаваннем Мікалая Патоцкага і Марціна Каліноўскага, падаўлення паўстання ў Мазыры і г. д. У яго "Дыярыушы" ёсць нямала добра выпісаных батальных сцэн, партрэтных і пейзажных замалёвак, тонкіх назіранняў, праўдзіва апісаных падзей і паводзін людзей ва ўмовах вайны, іх узаемаадносін. Аўтар паказвае вайну з усёю яе жорсткасцю, разарэннямі і незлічонымі ахвярамі. Асабліва ярка і праўдзіва паказаны карціны злачынстваў, учыненых у Мазыры, Бабруйску і пад Рэчыцай. Аднак палітычныя сімпатыі Б. Маскевіча на баку шляхецкай Рэчы Паспалітай, а не паўстаўшага народа, які, на думку мемуарыста, падрываў адзінства гэтай дзяржавы.

Разнастайныя падзеі грамадска-палітычнага і ваеннага характару, розныя бакі жыцця дробнай і буйной шляхты Беларусі XVII і XVIII ст. знайшлі адлюстраванне і ў шэрагу іншых, часам менш значных у літаратурных адносінах творах гісторыка-мемуарнай прозы, у якой асвятляліся, напрыклад, перыяды казацкіх паўстанняў, руска-польскай вайны 1654-1667 гг., дзяржаўна-палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай пазнейшага часу. З гэтага пункту погляду ўяўляюць цікавасць "Дыярыушы" сямейства Абуховічаў і іншых прадстаўнікоў мясцовай служылай шляхты рознага рангу, у якіх ярка адлюстраваліся іх класавыя пазіцыі. Так, у прыватнасці, у "Дыярыушы" Піліпа Казіміра Абуховіча, які ахоплівае падзеі грамадска-палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай за перыяд ад 1630 да 1654 г., досыць выразна відаць пазіцыя мемуарыста, буйнога акаталічанага феадала, заклапочанага ўнутраным неспакоем, выкліканым ростам і ўзмацненнем нацыянальна-вызваленчага руху, ініцыятыва якога зыходзіла ад патрыятычна настроеных запарожскіх казакоў. Для яго, як і для іншых прадстаўнікоў яго класа, надзеленых правам голасу і пэўным матэрыяльным дастаткам, выступленне казакоў і простага люду за свае жыццёвыя і рэлігійна-культурныя інтарэсы было варожым, а таму класіфікавалася не інакш як занадта небяспечнае свавольства, супраць якога, на думку Абуховіча, трэба змагацца самымі рашучымі мерамі, як гэта і было зроблена пры падаўленні ў 1635 г. паўстання Сулімы. Як заўзяты католік Абуховіч не лічыўся з рэлігійнымі інтарэсамі кальвіністаў і таму вітаў самы жорсткі разгром іх абшчыны ў 1640 г. у Вільні. Рашуча асуджаў Абуховіч і паўстанне пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага, называючы яго "сялянскім самаўпраўствам", якое памнажалася кожны дзень і прыносіла неймаверную шкоду шляхецкай Рэчы Паспалітай (рабаванні, папялішчы), прычым усё гэта рабілася ў саюзе з варожымі ёй шматлікімі татарскімі ордамі, што шукалі тут для сябе лёгкай нажывы.

Вялікую гісторыка-пазнавальную цікавасць мае "Дыярыуш" беларускага шляхціца Адама Каменскага-Длужыка, які трапіў у канцы 1657 г. у рускі палон і вымераў крокамі Расію ад Масквы і да ўсходняга Прымор'я. У сваіх успамінах, напісаных у форме дарожных нататкаў, ён праяўляе тонкую назіральнасць, цвярозы погляд на жыццё, аб якім расказвае ярка, а месцамі і з гумарам. На доўгім шляху нявольніка ў далёкі Якуцк, а адтуль у Запаляр'е і Прымор'е ў якасці зборшчыка ясаку Адам Каменскі-Длужык цікавіўся літаральна ўсім: адлегласцю паміж гарадамі і населенымі пунктамі, іх эканамічным становішчам і геаграфічным размяшчэннем, флорай і фаунай, жыццём, бытам і норавамі мясцовых жыхароў і г. д. Ён сімпатызуе абарыгенам, нягледзячы на іх язычніцкі лад жыцця і нізкі культурны ўзровень. Асабліва добра гаворыць аб прыангарскіх тунгусах: падкрэслівае іх гасціннасць, смеласць і вынослівасць, спрытнасць і вынаходлівасць. Усё гэта робіць "Дыярыуш" А. Каменскага-Длужыка каштоўным помнікам мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст., у якім упершыню пытанні геаграфіі і этнаграфіі Сібіры і Далёкага Усходу знайшлі сваё яркае адлюстраванне.

Пэўнае гісторыка-літаратурнае значэнне мае і сямейная хроніка Яна Цадроўскага, які ў 1637 г. у свіце Багуслава Радзівіла наведаў Галандыю, Францыю і Англію, а потым у 1641 г. зрабіў паўторную, поўную няўдалых прыгод паездку ў Галандыю. Даволі ярка ў гэтым творы пададзена карціна страшэннага голаду, які абрушыўся на Піншчыну ў 1656 г., і апавяданне аб тым, як інертны ў палітычных адносінах Цадроўскі быў уцягнуты ў шляхецкую змову ў Мінску супраць рускага войска. Але асабліва каларытна і па-мастацку праўдзіва апісана ім карціна пагрому езуітамі пратэстанцкай абшчыны ў Вільні ў 1682 г. Гранічна выразная, яна ўзрушае сваім трагізмам і тым вандалізмам, які праявілі тады езуіты ў адносінах да пратэстантаў.

пісьменніцтва літаратура гістарычная мемуарная


Спіс выкарыстаных крыніц

1. Мысліцелі і асветнікі Беларусі (X-XIX стагоддзі): Энцыклапедычны даведнік - Мн., 1995.

2. Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд / Пад рэд. М.А. Лазарука і А.А. Семяновіча - Мн., 1985; 4-е выд., 1998.

3. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2 т. Т.1: З старажытных часоў да канца XVIII ст. - Мн., 1968.

4. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ-ХІХ стагоддзяў: У 2 т. Т.1. Даўняя літаратура: ХІ - першая палова ХVІІІ стагоддзя - Мн., 2006.

Размещено на Allbest.ru

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
947,17 Kb
Тип материала
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
Как Вы думаете, сколько людей до Вас делали точно такое же задание? 99% студентов выполняют точно такие же задания, как и их предшественники год назад. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6392
Авторов
на СтудИзбе
307
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее