73469 (702085), страница 3
Текст из файла (страница 3)
- Я да нас яшчэ зайду, цераз дзень які... Што вы самі пра ўсю гэту справу думаеце?
— Што я магу думаць? Што я ведала і што думала — адразу тады расказала» (тэкст 1941 г.).
Як бачым, адрозненні цікавыя. Паводле зместу першых трох выданняў Назарэўскі быў упэўнены, што Зося ведае, дзе схаваны грошы, а яна вымушана была апраўдвацца. У разважаннях Назарэўскага была свая логіка: калі жонка данесла на мужа, яна і абавязана выкрыць яго да канца. «Я думаю, што вы грошы знойдзеце» — гэта значыць Назарэўскі ўсе надзеі ўскладаў на жанчыну: яе муж заварыў кашу, яна пра яго паведаміла, дык няхай і далей стараецца. Калі ж Зося паспрабавала перавесці гаворку ў рэчышча шчырай даверлівасці, то Назарэўскі на гэта не пайшоў.
У рэдакцыі 1941 г. сэнсавыя акцэнты расстаўлены ўжо інакш: Назарэўскі больш просіць, чым загадвае. Зося не адмаўляецца дапамагчы, яна будзе шукаць, але яна зараз гаворыць не пра тое, што «знойдзе», а што «грошы знойдуцца». Зося не апраўдваецца, а Назарэўскі не наступае, не цісне на яе. Жанчына імкнецца — і тут, і ў далейшым як мага менш упамінаць слова «следчы».
Перачытваючы сёння «Трэцяе пакаленне», мы не маем на мэце закрэсліць пэўны перыяд творчасці пісьменніка ці паставіць пад сумненне яго самабытны талент. Гаворка ідзе пра іншае — пра неабходнасць аб'ектыўнай ацэнкі твора. «Трэцяе пакаленне» — гэта адна з трагічных старонак гісторыі беларускага народа, яго культуры, літаратуры. Калі твор па-ранейшаму ўключаць у школьную праграму, то ацэнка яго павінна быць адпаведнай — не суцэльнай апалагетыкі аўтарскай канцэпцыі, як было дагэтуль, а сапраўды навуковай, аб`ектыўнай, сур`езнай.
Спіс літаратуры
-
Мушыцкі М. Ці быў Міхал Тварыцкі ворагам народа? Абнавіцца духам: старонкі сучаснай літаратурнай крытыкі/Склад. Н. Е Пашэковіч. – Мінск, 1992
-
Гніламедаў У. В., Казлова В. В., Лазарук М. А. і інш. Гісторыя беларускай літаратуры: 20 стагоддзе (20-50-я гады). Мн., “Вышэйшая школа” - 2000
4














