73469 (702085), страница 2

Файл №702085 73469 (Раман К. Чорнага "Трэцяе пакаленне": вобразы, спецыфіка вырашэння канфлікту, сучасны погляд на твор) 2 страница73469 (702085) страница 22016-08-01СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 2)

Што ж гэта, прабачце, за вораг народа, які сваё шчасце бачыць у працы? А можа, ён навучыўся цярпець? Можа, адчуў вялікі жыццядзейны сэнс працы? Можа, калі працаваў, дык і быў тады сапраўдным гаспадаром жыцця, стваральнікам усіх каштоўнасцей? Як бачым, логіка аўтарскай трактоўкі характару герояў не супадае з логікай жыцця. Прычынаю гэтага і былі тыя ўступкі, якія К. Чорны рабіў як пісьменнік пад уплывам абставін 30-х гг.

Варта спыніць увагу на сцэнах, дзе пісьменнік узнаўляе асобныя моманты побыту рабочых-будаўнікоў. У рамане пазначана, што рабочыя дружна працуюць і пасля працы гэтак жа дружна спяваюць. «На высокім грудзе свяціліся восемдзесят чатыры акны двух першых баракаў. Адтуль чулася гармонь і песня хорам — там ніяк не маглі ўгаманіцца». Але ж духоўнае жыццё чалавека, напэўна, не вычэрпваецца ўдзелам у калектыўных спевах. У кожнага рабочага, у кожнай сям'і, відаць, былі свае праблемы. Пра гэта ў творы не гаворыцца, А шкада, бо калі мы бачым, як на будаўніцтве арганізаваны побыт яе ўдзельнікаў, дык нельга зрабіць вывад, што духоўны ўзровень іх жыцця вышэй узроўню жыцця Міхала.

Рашучую нязгоду выклікаюць і адносіны Назарэўскага да Міхала, адносіны не проста асабістыя, чалавечыя, а як прадстаўніка новай улады, як носьбіта сацыялістычнай маралі. Абаронца дзяржаўных інтарэсаў, выразнік ідэй гуманізму і сацыяльнай справядлівасці. якім у рамане лічыць сябе Назарэўскі, літаральна здзекуецца з Міхала-ўласніка, іранічна атэстуе яго «працавічком». Асаблівае абурэнне выклікае спроба Назарэўскага даказаць, нібыта Тварыцкі вораг народа, патэнцыяльны здраднік, які прадасць Радзіму, калі яму гэта будзе выгадна. «Ён шкодзіў гэтай нашай рабоце, хочучы прысвоіць тое, што належыць усёй мясцовасці, усяму народу. Ён раз сказаў — я сам з народа. Гэта праўда, ён-то з народа, але стаў адшчапенцам і ў такім выглядзе ворагам народа. 3 сваёй нары, якая нам здаецца цеснай, як магіла, ён з ганарыстай недаверлівасцю паглядае на ўвесь свет. Ен гатоў падтрымаць прыход усялякіх цёмных сіл, гатоў прадаць усялякую народную справу, што мы і ўгледзелі выразна». Ніякіх аўтарскіх тлумачэнняў да прамовы прадстаўніка ўлады ў рамане няма. Чытачу прапаноўваюць прыняць на веру сістэму доказаў Назарэўскага. Але гэта хісткія доказы, надуманыя абвінавачванні.

У прамове на судзе Назарэўскі сказаў, што адзежына Міхала парваная, смярдзючая, хоць і дала, а можа,не раз, прытулак вялікім грашам. У грамадскага абвінаваўцы няма ніякіх маральных праў смяяцца са смярдзючай адзежыны селяніна, бо ўлада не пнклапацілася, каб даць яму лепшую. Сваёй іроніяй Назарэўскі засведчыў адарванасць ад набалелых праблсм сялянскага жыцця. А намякаць на тое, што Міхал і раней, відаць, займаўся цёмнымі справамі, грашовымі махінацыямі,— непрыстойна. Для людзей тыпу Назарэўскага — суд над Міхалам — гэта не трагедыя пэўпага чалавека, а выпадак, каб на адзінкавым прыкладзе даць многім з прысутных на судзе ўрок сацыяльнай педагогікі: адных прыстрашыць, другіх папярэдзіць, бо судзяць Міхала Тварыцкага не толькі за прысвоеныя грошы з дзяржаўнага банка, але і як хутараніна, аднаасобніка, які не хацеў падпарадкоўвацца вагадам, а спрабаваў пайсці сваім шляхам.

Аўтарская тэндэнцыйнасць шкодзіць і вобразу Скуратовіча, у абмалёўцы якога пераважаюць змрочныя фарбы, выкрывальная інтанацыя.

Нельга не сказаць і пра заключную частку рамана, прысвечаную паказу шкодніцкай дзейнасці Сцепуржынскага-Наўмысніка і Скуратовіча-Чарпакевіча, рэзідэнта замежнай разведкі. Частка гэта ўспрымаеццп як штучны дадатак да твора. Усё тут нейкае ненатуральнае, надуманае, малаверагоднае, адна недарэчнасці. нагрувашчваецца на другую. Сур'ёзны змест заменепы дэтэктыўнымі сітуацыямі. Дзеянні таго ж Наўмысмііса, які хоча скінуць з рыштаванняў краўца,— гэта танная белетрыстыка. Цяжка ўвогуле разабрацца, у чым сутнасць шкодніцкай працы героя: то ён быццам бы збірае нейкія звесткі пра будаўніцтва, то нібыта павінен быў спаліць новыя карпусы завода. Вось так паднесці запалку, і няхай гараць-шугаюць цагляныя будынкі. Потым падпал яму замянілі забойствам начальніка. Спаліш, кажуць, а бальшавікі зноў адбудуюць.

Незразумелыя і матывы паводзін Наўмысніка. Ён добры спецыяліст, добры работнік, а чаму ён стаў шкоднікам - тэма гэта ў рамане пытання не ставіцца. Дастаткова таго, што калісьці Сцепуржынскі быў багаты. Вось на якім прымітыўным узроўні асвятлялася тэма шкодніцтва.

Гэтак жа павярхоўна паказаны і ўзаемаадносіны Наўмысніка і Несцяровіча. Наўмыснік выпрошвае ў начальніка будаўніцтва патрэбнае яму пасведчанне і бясконца паўтарае байку пра сваё батрацкае мінулае, пра ўдзел у барацьбе за савецкую ўладу, а Несцяровіч класавым нюхам чуе ідэйна чужога чалавека. Зноў — павярхоўнасць, падмена мастацкіх задач публіцыстычна-агітацыйнымі.

Сцэны, калі Міхал прыносіць золата Славе, таксама вытрыманы ў традыцыях ілюстрацыйнай літаратуры. Тут пануюць блакітная атмасфера, шчасце і ціхамірнасць, усеагулытая згода: людзі, якія жывуць побач з Зосяй,— поўнае ўвасабленне дабрачыннасцей. «Няма хцівасці, няма скупасці, няма ў аднаго да другога нянавісці. Не рвуць адзін аднаго за горла, рады адзін аднаму, не ходзяць на пакутных дарогах босыя і галодныя, дзеці сіроцтва не ведаюць». Перад намі — яскравы прыклад літаратуры, якая сваю задачу бачыла не ў адлюстраванні праўды жыцця, рэальных канфліктаў і супярэчнасцей, а ў яе падфарбоўцы, палепшанні.

Адна з гераінь рамана — Ірына Назарэўская — выпрацавала звычку расказваць дзецям на працягу дваццаці хвілін чарговую «казку выхадного дня»: «Ну, а цяпер, калі няма ні багатых, ні бедных, а жывуць людзі роўныя, усе к багаццю ідуць, к сытасці, пасля к раскошы пойдуць, калі чалавечае жыццё ў нас стала такое, што калі чалавек родзіцца на свет, то ён ужо, значыцца, будзе жыць як чалавек, а раней бацькі яшчэ думалі: як жа прыстроіць яго к жыццю?» Дык вось заключная частка «Трэцяга пакалення» — таксама прыгодніцкая казка, толькі ўжо для дарослых. Менавіта так і ўспрымалі твор, прынамсі, некаторыя дарослыя. Вось вытрымка з ліста, які даслаў у газету «Літаратура і мастацтва» чытач М. Гаўзін у 1936 г. Ліст пераканаўча раскрывае тагачаснае чытацкае ўспрыманне твора: «Я прачытаў раман Кузьмы Чорнага «Трэцяе пакаленне», і ён мне вельмі спадабаўся. Спадабаўся таму, што, чытаючы яго, яшчэ больш яскравей пазнаеш і бачыш шкодніцкія метады класавага ворага і становішся да яго яшчэ больш класава пільным». Вось, аказваецца, якія «высакародныя» пачуцці абуджаў раман!

Міжвольна ўзнікае пытанне: няўжо такі самапатрабавальны мастак, як Чорны, не бачыў унутраных супярэчнасцей, уласцівых яго раману? Думаецца, бачыў. Але на пэўны перагляд свайго твора адважыўся толькі ў пачатку 40-х гг., калі грамадска-палітычная атмасфера ў краіне крыху змянілася ў лепшы бок. Рыхтуючы чацвёртае выданне, якое выйшла ў 1941 г., пісьменнік унёс, у ранейшы тэкст пэўныя карэктывы, хоць яны — і пра гэта трэба сказаць адразу — не паўплывалі карэнным чынам на ідэйную канцэпцыю твора. Папраўкі мелі на мэце крыху прыглушыць, паелабіць антыгуманную скіраванасць рамана, выправіць прадузятасць характарыстыкі вобраза галоўнага героя.

Калі мець на ўвазе канкрэтны змест паправак, дык аўтар, у прыватнасці, скараціў тэрмін знаходжання Тварыцкага ў лагеры. У выданнях 1935, 1936, 1937 гг. Міхала накіроўвалі на будаўніцтва электрастанцыі «адбываць да канца тэрмін», у тэксце 1941 г. Міхал, дзякуючы добрай працы, ужо зусім адбыў свой тэрміп. Гэтай папраўкай Чорны ўскосна зменшваў віну Тварыцкага. Адпаведна і аўтарскія адносіны да героя станавіліся болей гуманнымі. Удакладняецца і працягласць тэрміну, на які быў асуджаны Міхал. У выданні 1941 г. дапісаны выдзеленыя ніжэй сказы: «Ен даўно не бачыў ні Славы, ні Зосі, ужо гадоў два ён іх не бачыў » і «...самае важнае хутчэй вярнуцца да Зосі і Славы і жыць разам». Папраўкі пэўным чынам закрэсліналі ранейшыя абвінавачванні Міхала як ворага народа.

Драматызм канфлікту Міхала з грамадствам паслабляецца і тым, што ў творы — ад рэдакцыі да рэдакцыі фігуруе розная сума ўкрадзеных з банка грошай. «— Ведаеш, колькі там было грошай? —Ну, колькі?». У выданнях 1935, 1936 гг.— «каля паўмільёна», у 1937-м «мяшок грошай, найболып буйнымі паперкамі», у 1941-м «паўмеха грошай, найбольш буйнымі паперкамі». Агульнае, неканкрэтнае, можна сказаць, бытавое «мяшок грошай», «паўмеха грошай» — сінонім слова «мпога», «шмат». А вось «каля паўмільёна» — гэта ўжо юрыдычная тэрміналогія, дакладная лічба, патрэбная следчым, каб устанавіць віну прыцягнутага да адказнасці.

У выданні 1941 г. зроблена яшчэ адна значная папраўка — пісьменнік апусціў сцэну выступлення Зосі на судзе, дзе яна сведчыла супраць мужа. Пісьменнік імкнуўся прыглушыць матыў супрацоўніцтва Зосі са следчымі. Ён ужо не хацеў паказваць яе як афіцыйнага антыпода ўласнага мужа. Хопіць, маўляў, таго, што жанчына расказала ўладам пра свае падазрэнні наконт Міхала.

3 тэксту рамана выкінуты і наступны вялікі фрагмент, зноў жа такі звязаны са сцэнай суда над Міхалам і адносінамі да яго з боку Зосі: «3 свайго месца Зося заўважыла, што ён ніяк не змяніўся, такая самая асталася і барада. Толькі позірк яго быў нейкі разгублены. Зося думала: «...прывыклы да свае нары, ён выведзены тут напаказ перад усім народам». Ніхто не ведаў, што гэтая жанчына, у вялікай шэрай хустцы, ціхая, на сваім месцы пры сцяне недалёк ад сцэны, ёсць жонка Міхала Тварыцкага. Яе заўважылі і пра яе загаварылі толькі назаўтра, калі яна пачала даваць паказанні. Яна гаварыла вельмі мала, скупа. Гаварыла тое самае, што калісьці, заўсёды дома, казала яму, Міхалу Тварыцкаму, што казала Назарэўскаму» (тэкст 1935, 1936, 1937 гг.).

Чаму гэты ўрывак аказаўся паза тэкстам выдання 1941 г., асаблівых тлумачэнняў, думаецца, не патрабуе. Пісьменнік адчуў супярэчлівасць, нават непрымальнасць уласнай канцэпцыі ў маральным. плане і таму паспрабаваў даць іншую трактоўку вобразу гераіні, у характары якой і ўвасабляліся ягоныя погляды. Былі апушчаны і Зосіны заўвагі адносна знешняга выгляду Міхала, якія сведчылі аб душэўнай чэрствасці і сардэчнай глухаце жанчыны. Яны гучалі кашчунна: хіба камера папярэдняга заключэння была домам адпачынку?

Звяртае на сябе ўвагу і яшчэ адна купюра, зробленая пісьменнікам у тэксце: «Гэтыя людзі выбралі сваіх засядальнікаў у суд і з нецярплівасцю чакалі выхаднога дня, калі пачнецца разгляд справы» (тэкст 1935, 1936, 1937 гг.). Вядома, у гэтым невялікім фрагменце дакладна фіксіраваліся рысы сацыяльнай псіхалогіі людзей 30-х гг., іх схільнасць верыць любым афіцыйным паведамленням, гатоўнасць расквітацца са «злачынцам», «шкоднікам», хоць віна апошніх і не была даказана. Тым не менш К. Чорны ахвяраваў змястоўным урыўкам, каб прыглушыць думку аб тым, што менавіта народ судзіць Тварыцкага.

Рыхтуючы выданне 1941 г., Чорны ўнёс пэўныя папраўкі і ў сюжэтную лінію Назарэўскі — Зося, напоўніўшы больш багатым зместам іх узаемадачыненні. У першых трох выданнях Назарэўскі, напрыклад, прыязджаў на будаўніцтва, галоўным чынам, каб дапамагчы разблытаць справу з аграбленнем банка, і наведваецца ён да Зосі, як да старой знаёмай, каб даць ёй заданне — знайсці схаваныя грошы. Зараз (у рэдакцыі 1941 г.) мэта прыезду Назарэўскага крыху іншая: дапамагчы не толькі следству, але і Зосі. Назарэўскі аказваецца менавіта тым чалавекам, перад кім Тварыцкая можа раскрыць сваю душу, паспавядацца. Чалавечыя якасці Назарэўскага — вось на якіх момантах ставіцца зараз акцэнт. Нават яго знешняе аблічча пададзена ў інакшым асвятленні. Ен болей нагадвае таго параненага чырвонаармейца, якому ў свой час дапамагла Зося, парабчанка на хутары ў Скуратовіча, і які лічыць сваім чалавечым абавязкам аддзячыць ёй за яе высакародны ўчынак.

Дзеля нагляднасці супаставім тэкст выданняў 30-х гг. і 1941 г.

«— Я пасля разграміў банду, я камандаваў атрадам. Але пра гэта мы будзем мець час пагаварыць пасля. Слухайце, Зося, дзе ён схаваў грошы?

- Паверце мне, што я не знаю.

- Памажэце знайсці.

- Добра, я не буду мець спакойнай хвіліны, пакуль не перапару ўсю сваю сялібу. Я ўвесь час буду шукаць.

- Я тут буду дзён тры, мяне можна знайсці ў сельсавеце. Я думаю, што вы грошы знойдзеце.

- Буду старацца знайсці, але ж не магу напэўна гаварыць.

- Добра. Цераз дзень я сам зайду. Значыцца, мы дагаварыліся. Што вы самі пра гэтую ўсю справу думаеце?

- Што я думаю! Што ён сам гаворыць?

Ён вытрымаў паўзу і сеў. Яна зразумела: нічога ён ёй пра гэта не скажа. Твар яго стаў чужы і халодны. Яна загаварыла:

—Я не ведаю, што думаць. Што я ведала і што думала — адразу тады ппйшла і расказала следчаму»(тэкст выданняу' 1986, 1986, 1937 гг.).

«— Пасля разграмілі банду. Слухайце, Зося, памажыце Знайсці грошы. Зрабіце ўсё, што можаце, каб знайсці.

- Добра, я не буду мець спакойнай часіны, пакуль не знойдуцца грошы. Я ўвесь час буду шукаць.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
213,71 Kb
Тип материала
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
7153
Авторов
на СтудИзбе
253
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее