73340 (702029), страница 2

Файл №702029 73340 (Паэма А.А. Куляшова "Cцяг брыгады") 2 страница73340 (702029) страница 22016-08-01СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 2)

Усе асноўныя элементы паэтыкі гэтага выдатнага твора арганічныя і мэтазгодныя. Яны надаюць паэме поліфанічнасць і шырыню, што ўжо неаднойчы засведчана нашай крытыкай. Спыняцца яшчэ раз на гэтым няма патрэбы. Хочацца толькі адзначыць адну кампазіцыйпую асаблівасць твора, якая паказвае, наколькі тонка і глыбока адчувае і разумее паэт законы архітэктонікі вялікага паэтычнага жанру.

«Напісаць паэму для паэта — гэта прайсці нейкі жыццёвы этап. Многа ўмельства і працы патрабуе гэта форма паэзіі. Адна з цяжэйшых тайн яе — архітэктоніка. Як велізарны архітэктурны ансамбль, паэма патрабуе пачуцця музычнай меры. Інакш няма ансамбля»,— пісаў паэт Іосіф Уткін у артыкуле «Сцяг паэта», адным з самых першых водгукаў на паэму Куляшова (газета «Литература и искусство», 1943, 21 жніўня). Пачуццё меры выяўляецца ў «Сцягу брыгады» і ў тым, што пасля кожнага драматычна напружанага эпізода паэт робіць эмацыянальную разрадку: гэта і мірная сцэнка жыцця ў кутку, куды яшчэ не трапіў вораг («Жыў ляснік са сваёй леснічыхай каля завадзі ціхай...»), і інфармацыйна-сюжэтныя звязкі, і вобразы цішыні, спакою: «Нас азёрныя вабілі далі, зязюлі ўвесь час кукавалі, быццам дрэвы лічылі, лічылі, камісара лячылі...»

«Паэма — гэта апанаванае ўзыходжанне»,— гаварыў вядомы французскі паэт Рэнэ Шар. Гэта вельмі стасуецца да куляшоўскай паэмы. Паэма нарошчвае свой змест не толькі сюжэтным развіццём, але і ўсё новымі і новымі эмацыянальнымі ўзмацненнямі. Напружаны бой («Вораг лезе і лезе,— лезе ў брані і жалезе, перамогу ён чуе...»); горкае адступленне («Доўга помніцца будзе мне гэтае чорнае ранне і халодная сцежка мая...»); маркотнае вяселле («Ладзіць гэта вяселле Мядзведскі — прыслугач нямецкі... За Мядзведскага замуж ідзе пад пагрозай дзяўчына, бо бацькі яе ў лютай бядзе...»); пакаранне Мікіты Ворчыка, шчымлівая сустрэча з хлопчыкам, які вельмі нагадвае Алесю Рыбку сына («Мне здаваўся даўгім яго шлях, босы, бег ён праз ямы, па халоднай зямлі, па лістах і па сэрцы маім таксама...»).

Узрушаная, драматычная, паэма Куляшова ўвабрала ў сябе велізарны свет народных перажыванняў, боль і патэтыку ваеннага часу. Яна ўвабрала ў сябе і мноства тьшовых калізій суровай тагачаснай рэальнасці. Паэма ўзбуйніла і пранікліва выявіла многія абставіны і перыпетыі першых месяцаў вайны: і шлях воінаў з акружэння, і выратаванне сцяга, і побыт на захопленай ворагам зямлі. «Для тысяч і тысяч нашых людзей, якія аставаліся ў акружэнні і выходзілі з яго, рашэнне пытання аб тым, ці далой ісці ў надзеі недзе дагнаць фронт, або заставацца, як тады гаварылі, «у зяцях» у якой-небудзь удавы або салдаткі і нават ва ўласнай жонкі,— рашэнне гэтага пытання было экзаменам на воінскую, грамадзянскую і палітычную сталасць»,— пісаў А. Твардоўскі. Гэта пытанне вырашаюць героі паомы Куляшова, калі спыняюцца на начлег у «добрай удавы» Лізаветы, і тады, калі чуюці. Ілжывае фашысцкае паведамленне, што «немцы ўжо дайшлі да Урала».

«— I куды, і куды мы ідзём? — крыкнуў Ворчык ад злосці.— У якую магілу нясём непатрэбныя косці? Можа войска няма, можа праўду ўдава мне казала, што карычневая чума дапаўзла да Урала...»

Выключнай гнуткасцю, багаццем інтанацый, незвычайнай выразнасцю і ёмістасцю валодае верш, якім напісана паэма. У ім месціцца безліч псіхалагічных адценняў, ён чуйна адгукаецца на падзеі і адпаведна ім становіцца то гнеўным, то пяшчотным, то запаволена-стрыманым, то напружаным. Спавядальны маналог змяняецца дыялогам, народны фразеалагізм — кніжным высловам. Гэта шмат разоў добра ілюстравалася многімі даследчыкамі, але цяжка ўтрымацца, каб не нагадаць яшчэ раз, як дакладна ставяцца словы ў радку, акцэнтуючы самае істотнае («не знаходжу ватоўкі сваёй — знёс Мікіта»), як паслухмяна перайначваецца тон размовы (ад суровага ў адных выпадках да бадай што гуллівага, калі героі патрапляюць да Лізаветы, «вясёлай кабеты»: «Спіць у хаце Смірноў — на пярыне, сплю я ў пуні — на канюшыне, а Мікіта Ворчык — у клеці. Колькі клопатаў Лізавеце!»). Мужная клятва воіна:

Не, не гэтак прыйду я ў дом,

3 новай каскай прыйду, са штыком.

Не нікчэмным, слабым жабраком,

А як бацька прыйду я ў дом,

Сонца ў дом

Прынясу на штыку...—

становіцца, не губляючы вышыні і напалу, пяшчотным словам бацькі, у ёй ужо чуецца запаветная мара:

Малаком

Напаю дачку,

Пасаджу свайго сына я

На жывога,

На баявога

Каня.

Так яшчэ раз, з новым душэўным адценнем, прагучаў адзін з галоўных матываў паэмы — народжанае болем за родную зямлю палкае жаданне вярнуцца дадому вызваліцелем.

Спалучэнне суровай патэтыкі і трагізму, лірычнай задушэўнасці і патрыятычнай страснасці надаюць паэме вялікую эмацыянальную сілу. «...Прачытаўшы паэму беларускага паэта Аркадзя Куляшова,— пісаў Іосіф Уткін ва ўжо згаданым артыкуле пра паэму,— немагчыма не адчуць за яе тонкімі і празрыстымі сценкамі сімпатычную і адораную натуру аўтара паэмы. Мяккае святло, якое праменіцца з гэтага твора, гэта, безумоўна, унутранае святло паэта, які глыбока любіць свой народ і шчыра падзяляе яго пакуты».

Паэма знайшла гарачы водгук у чытачоў, з'явілася вялікай падзеяй у савецкай літаратуры ваеннага часу.

«У тыя напружаныя дні...усе мы, каму надарылася тады прачытаць гэту паэму, адчулі ў ёй тую задушэўную сілу, веліч думак і шырыню перажыванняў, тую свежасць, якая ўласціва сапраўдным выдатным творам»,— пісаў М. Луконін.

«Я памятаю, як у блакадным Ленінградзе Павел Кабзарэўскі, які толькі што вярнуўся са шпіталя і яшчэ не паспеў уставіць выбітыя асколкам зубы, чытаў мне... паэму Аркадзя Куляшова «Сцяг брыгады», чытаў па-беларуску... Гэта быў цуд з вялікай літары. Гэта быў цуд пранікняння паэзіі ў саму святую сутнасць народнай душы, у яе сімвалы»,— прыгадваў М. Дудзін.

«Мне помніцца час, калі з'явілася паэма Аркаддзя Куляшова «Сцяг брыгады», якая тады ж захапіла і запаланіла мяне сваёй народнасцю, глыбінёй, свежай вобразнасцю і значнасцю сказанага паэтам»,— успамінаў К. Куліеў.

У артыкуле, прысвечаным «Новай кнізе» Куляшова, А. Твардоўскі назваў паэму «Сцяг брыгады» «агульнапрызнаным дасягненнем савецкай паэзіі ваенных гадоў, якое не страціла сваё значэнне і сёння». «Пра гэту паэму,— сказаў выдатны савецкі паэт,— шмат пісалі, але гэта з тых паэтычных тварэнняў, у якіх у запасе такая ёмкасць зместу і такая, не ўся на паверхні размешчаная, сіла выказвання, якія неаднойчы яшчэ прыцягнуць увагу...» Паэма, якая стваралася ў цяжкую пару, у самы разгар вайны, выказвала вялікую веру ў перамогу, сёння ўспрымаецца як выдатны мастацкі дакумент свайго часу, які розвабакова раскрывае сэнс нашай перамогі, падтрымлівае нязгасную памяць аб вялікіх выпрабаваннях народных.. Яна стала адным з буйнейшых дасяг ненняў усёй савецкай паэзіі, бліскучым узорам народнасці ў мастацтве па «вялікай істотнасці, гістарычнай значнасці зместу ў спалучэнні з багаццем самастойных і арганічна нацыянальных сродкаў формыі (А. Твардоўскі).

Літаратура

  1. Бечык В. Выбраныя літаратурна-крытычныя артыкулы. –Мн., 1989;

  2. Арочка М. Беларуская савецкая паэма. – Мн, 1979.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
105,71 Kb
Тип материала
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
7021
Авторов
на СтудИзбе
260
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее