72884 (701787), страница 4

Файл №701787 72884 (Віктар Казько: біяграфія і творчасць) 4 страница72884 (701787) страница 42016-08-01СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 4)

Паміж тым, паняцце «сад» мае недалёкую асацыяцыю з выказваннем вальтэраўскага Кандыда «Кожны вырошчвае свой сад» і таму можа атаясамлівацца з індывідуальным выбарам, воляй распараджацца ўласным лёсам. Місцюк абірае свой шлях, ён «урабляе ўласны сад» працуе на зямлі і заахвочвае да працы іншых, узгадоўвае цягавітых, рахманых сыноў. А Знавец так і не здолеў стварыць уласнай сям'і.

Ніводзін з варыянтаў выбару, ніводзін з двух шляхоў не выглядае цалкам дасканалым; чым больш разыходзяцца шляхі Місцюка і Знаўца, тым больш паглыбляецца канфлікт твора. Яго кульмінацыйны пункт — заняпад дзетдомаўскага будынка, саду, няшчасці, якія ідуць следам. Ссыхаюць стогадовыя дубы, мялее рэчка, знікаюць бабры, пачынаецца нашэсце на вёску мышэй і пацукоў, гінуць пчолы, на лес накідваюцца пажары. Згушчэнне, канцэнтрацыя змрочных фарбаў надаюць фіналу рысы Апакаліпсіса. Не здымае змрочнага ўражання кволая спроба катарсісу: з пажарам, які вось-вось перакінецца на вёску, ідуць змагацца людзі, наперадзе ўсіх — дзеці. У цэлым твор прасякнуты выразным прадчуваннем катастрофы. Калі раман з'явіўся ў друку, катастрофа ўжо выбухнула — яе эпіцэнтрам сталася якраз Гомельскае Палессе.

Варта было чакаць, што такі эмацыйны, чуйны да грамадскай бяды і болот мастак як Віктар Казько, адразу адгукнецца на гэтую трагедыю новым раманам, яшчэ больш трагічнага гучання і апакаліптычнага зместу. Шэраг беларускіх літаратараў неўзабаве адрэагавалі на чарнобыльскую бяду публіцыстычнымі, паэтычнымі, драматургічнымі творамі. Разам з тым у абноўленай, складанай грамадскай атмасферы канца 80 — пачатку 90-х гадоў выспявала перакананне, што час адкрытых сацыяльных заказаў і аўтаматычнага выканання іх літаратарамі мінаецца. Выспявае неабходнасць няспешнага заглыблення ў адвечныя праблемы. Чарнобыльская катастрофа — такая звышз'ява, адэкватнае спасціжэнне якой адбудзецца, магчыма, на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.

У той жа час літаратурны досвед апошніх год пэўным чынам спраецыраваўся і на творчасці В. Казько — празаік актыўней выступаў у жанры публіцыстыкі, спрычыніўся да перагляду і карэкцыі ранейшых уяўленняў пра гісторыю, месца чалавека ў грамадстве..Так, у нарысе «Дзікае паляванне каралёў сталіншчыны» пісьменнік ва ўласцівай яму сімволіка-метафарычнай манеры пераасэнсоўвае канфліктную сітуацыю, звязаную са святкаваннем і разгонам удзельнікаў свята Дзядоў на Маскоўскіх могілках і каля Курапатаў у кастрычніку 1988 г. Актыўна выступаючы ў камерных жанрах — навеле, эсэ, нарысе, — В. Казько ў постчарнобыльскі час не забываўся і на творы буйных жанравых форм, у якіх праглядаюцца ўвесь яго папярэдні творчы досвед, асноўныя праблемы, але ў новым, часам нечаканым ракурсе.

Аповесць «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» тэматычна прымыкае да шэрага твораў празаіка, угрунтаваных на палескім матэрыяле. Хаця час дзеяння твора — пасля Чарнобыля, апо-весць не выглядае спробай маштабнага мастакоўскага спасціжэння агульнабеларускай трагедыі. Аўтар проста не ставіў такой звышзадачы, хаця «знакі бяды», згубны подых нябачнай радыяцыйнай смерці абумоўліваюць асаблівую атмасферу аповесці, надзвычай гнятлівую, на мяжы з безнадзейнасцю.

Мікракатастрофа, якую апісвае В. Казько, — высячэнне ляснога масіву ў «зоне», — лакадьная па маштабе, не ідзе ні ў якое параўнанне ні з чарнобыльскай бядой, ні з сацыяльнымі катаклізмамі, якімі перапоўнена гістарычнае быццё нашага народа на працягу стагоддзя. Але аўтар надае гэтай падзеі трагічныя харакгарыстыкі Апакаліпсіса. Знішчэнне лесу сталася апошняй кропляй, якая ўзбурыла бясконца цярплівых і цягавітых палешукоў. Але ні іх бунт, ні спроба самога аўтара падсумаваць горкі плён гістарычных памылак і расчараванняў у гэтым творы няздатныя вывесці да нейкай канцэптуальнай яснасці са стану бязладдзя, сумбуру і хаосу. Пякучая плазма постчарнобыльскіх рэалій разам з рэшткамі, аскдепкамі ранейшых раскіданых сацыяльных міфалагем ствараюць гэты сумбур, які сам аўтар падкрэслівае ў публіцыстычных адступленнях.

Аповесць эмацыйна «перагрэтая», перагружаная метафорыкай, публіцыстычнай і фантасмагарычнай фактурай. Але яе бясспрэчную каштоўнасць выяўляюць некалькі паляшуцкіх тыпажоў, якія нясуць у сваіх характарыстыках не толькі рэгіянальныя, але і многія сучасныя, глабальныя постчарнобыльскія рысы. Пісьменнік назірае ломку светагіоглядаў, на жаль, не пазначаную адметамі пакаяння і катарсісу. Яго палешукі з «партыйнымі» мянушкамі — «Стадш», «Кагановіч», «Берыя» — маральна спустошаныя, скалечаныя і спітыя асобы. Гэтыя характары тыпалагічна блізкія тым «бамжам», якіх вывеў у сваім «Зломе» А. Дудараў, і «цэзарам» з чарнобыльскай зоны, апісаных Віктарам Карамаза-вым у аповесці «Краем белага шляху».

Біблейскія інтанацыі твора стасуюцца з яго апакаліптычнымі матывамі. Паўтараецца скразны матыў шэрага твораў В. Казько — зруйнаванне Эдэму. На гэты раз тэма агульналюдскага граху раскрываецца ў прыпавесці пра чорнага бусла, якую распавядае сваёй унучцы стогадовая бабуля. Лёс бусла, які ў часы раю зямнога навучыўся лятаць, адарваўся ад матухны-зямлі і не сягнуў да неба, атаясамліваецца з трагічным і, магчыма, памылковым выбарам, які зрабіла чалавецтва, стварыўшы тэхнакратычную цывілізацыю.

Вяртанне да раней распрацаваных тэм, канцэпцый сталася заканамернасцю творчасці В. Казько, што адпавядае і універсальнай рысе сучаснай прозы — яе «парабалізму», пераасэнсаванню архетыпаў. Так, тэма «страчанага дзяцінства» ў прынцыпова новым ракурсе рэалізуецца ў аповесці «Но Пасаран» . Час, у які памяшчае герояў-падлеткаў В. Казько, надзяляецца не меншым драматызмам і канфліктнасцю, чым ваенны. Гэта — апошнія гады культаўскай эпохі, працяг выкарчоўвання «ворагаў народа», «халодная вайна» з яе наступствамі — шпіёнаманіяй, падазронасцю, ідэалагічнымі кампаніямі.

У гэтых варунках выгадоўваецца новае пакаленне — дзеці, у чыёй свядомасці наіўная вера ва утапічныя ідэалы стасуецца з паранаідальнай нянавісцю да «Захаду», спрошчана-прымітыўнымі ацэнкамі рэчаіснасці, дэфармаванай этыкай, у якой дамінуюць абстрагаваныя класавыя догмы. Дзеці мараць пра «сусветную рэвалюцыю», нават «рыхтуюцца» здзяйсняць яе, здабываюць зброю, але гэтыя гульні абарочваюцца цяжкімі наступствамі. Но Пасаран — так клічуць цэнтральнага персанажа твора — губляе бацьку, якога гэбісты абвінавачваюць у захаванні зброі і арганізацыі банды.

Вяртанне ў дзяцінства з'яўляецца для пісьменніка спробай ураўнаважыць дысгарманічныя праявы створанага ім мастацкага свету. В. Казько ў апошні час імкнецца абвергнуць устойлівую мастацкую формулу ранейшых твораў — разбуранага Эдэму, спа кушанага Сусвету. Адсюль — спробы пашырэння эстэтычнай прасторы праз падключэнне незямных, касмічных рэалій. Адна з такіх спроб робіцца ў аповесці «Прахожы» (1995).

У гэтым творы аўтару ўбачылася небяспека чалавецтву звонку, з Космасу ў выглядзе каметы, якая пагражае сутыкнуцца з Зямлёй. Гэтая сюжэтная пасылка дае падставу герою-апавядальніку задумацца над лёсам і прызначэннем чалавечай цывілізацыі: ці не на згубу Сусвету створана яна? Ці не пагражае сама Зямля астатняму Сусвету, калі зямляне прарвуцца ў неабсяжны Космас? Постчарнобыльскія рэаліі, праявы духоўнага і сацыяльнага распаду, якія штодня назірае герой, нібыта пацвярджаюць сумную здагадку. Але фінал твора, як адзначае крытык Д. Бугаёў у артыкуле «Пахавальная песня з пробліскамі надзеі» («Крыніца», 1997, № 12), двухсэнсоўны. Ён можа азначаць не толькі гібель, але і адраджэнне, абнаўленне жыцця людзей на Зямлі.

Пераадоленне змрочных, апакаліптычных прагнозаў, якое робіцца часткай аўтарскай пазіцыі, адбываецца праз своеасаблівую ўнутраную барацьбу, спрэчку з самім сабой. У выніку пісьменнік мусіць задумацца над самой прыродай мастацкай творчасці, яе патаемнымі, дагэтуль не прасветленымі матывацыямі. Плёнам такога роздуму сталася аповесць «Да сустрэчы...» (1997), у якой распавядаецца пра смерць Майстра. Апроч відавочнай рэміні-сцэнцыі з раманам М. Булгакава «Майстар і Маргарыта», твор мае выразную жыццёвую паралель: ён прысвячаецца памяці знакамітага кінарэжысёра В. Турава. У творы, аднак, мы назіраем героя сумарнага — мастака, які гэтаксама, як і герой «Прахожага», раздумвае пра недасканаласць і, магчыма, заганнасць шляху развіцця, абранага зямной цывілізацыяй. У аповесці шмат рэалій, якія ўварваліся ў яе проста «з вуліцы»: хлопчыка-нямка абвінавачваюць у пастарунку ў выкрыкванні антыўрадавых лозунгаў; дзяўчынка марыць стаць прастытуткай... Прысуд Майстра сучаснікам і свайму часу жорсткі: чалавецтва таксама канае, знаходзіцца ў апошняй стадыі распаду. Ідэал мастацтва — адзінае, што процістаіць у гэтым смутным творы татальнаму бязладдзю.

Затое ў рамане «Бунт незапатрабаванага праху» апакаліптычнае кола прозы В. Казько зноў размыкаецца. У гэтым творь ажыццявіўся адзін са сталых творчых прынцыпаў пісьменніка разгортванне і паказ чалавечай душы як Сусвету, з яго неабсяж насцю і бясконцасцю ў часе. Герман (ён жа Юры, Георгі) Говар як і герой «Прахожага», вядзе падвойнае жыццё: рэальнага чала века і фантастычнай, таямнічай істоты, здольнай да пераўвасабленняў, трансцэндэнтальных вандровак. Тэма непахаванага праху (відавочная рэмінісцэнцыя з праблемай маўзалея і знаходжанне цела правадыра ў ім) раскрываецца як роздум пра жыццё пасля смерці — смерці цывілізацыі, калі яна прайшла праз усе згубныя «постіснасці», крочыла ў новае тысячагодцзе. Магчымасць такога жыцця даводзіцца ў «Эпілогу» рамана, у якім распавядаецца пра жыццё людзей, што наноў засялілі атручаныя Чарнобылем раёны. Пісьменнік вяртаецца да свайго ўлюбёнага матыву Саду, які трэба даглядаць нягледзячы ні на што. Відавочна, аднак, што і ў гэтым творы апошняя кропка ў роздуме над лёсам і перспектывай цывілізацыі пісьменнікам не пастаўлена.

Творы В. Казько апошніх год дадаюцца да творчага досведу празаіка відавочным плёнам і абумоўліваюць новы канцэптуальны пласт яго прозы — вострасацыяльны, звязаны з актуаліямі канца XX ст. Агульны вектар творчасці В. Казько праглядаецца ў кантэксце беларускай прозы як рух або тэндэнцыя да стварэння рамана новага кшталту, у якім наспявае пераход сінкрэтызму ў сінтэтызм, аналітыкі і дыдактыкі ў канцэптуальнасць і філасафічнасць.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
206,44 Kb
Тип материала
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
Как Вы думаете, сколько людей до Вас делали точно такое же задание? 99% студентов выполняют точно такие же задания, как и их предшественники год назад. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6998
Авторов
на СтудИзбе
262
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее
{user_main_secret_data}