72884 (701787), страница 3

Файл №701787 72884 (Віктар Казько: біяграфія і творчасць) 3 страница72884 (701787) страница 32016-08-01СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 3)

Ствараецца сінкрэтычнае цэлае рамана — шматпластавая рэальнасць, знітаваная ў прасторы і часе, але і канфліктная ўнутры сябе. Мяжа канфліктнасці палягае паміж адвечным, заведзеным на тысячагоддзі прыродным рухам — і неспакойнай, мітуслівай чалавечай чыннасцю. «Прыродзе, акрамя чалавека, ніхто і нішто не супярэчыць», — такая думка выспаведваецца ў рамане. Княжбор, які падаваўся раем зямным, можа абярнуцца і пеклам, калі антаганізм паміж чалавекам і прыродай пераўзыдзе пакладзеныя яму межы; так і здараецца, калі ў выніку няўмелай, варварскай меліярацыі вёску знішчае паводка,

В. Казько паспрабаваў вырашыць няпростую мастакоўскую задачу: пераасэнсаваць праявы і наступствы меліярацыі ў філасофскім плане, перавесці «вытворчыя» эпізоды ў жанравы дыяпазон прыпавесці. Умяшанне тэхнакратаў у спрадвечнае быццё Палесся мусіць успрымацца як аналаг першароднага граху, як. замах на Эдэм, парушэнне маральнай забароны («нерушы»). Каб забяспечыць гэты пераход, пісьменнік скарыстаў некаторыя біблейскія архетыпы: паводка, спакуса, пакаранне чалавека стыхійнымі бедствамі. Разам з тым некаторыя апісанні ў раздзелах «Выбар», «У зоне знішчэння» выглядаюць чыста тэхналагічнымі, перагружанымі спецыяльнай тэрміналогіяй, перыферыйнымі ў дачыненні да задумы твора.

Нязгода, прынцыповае разыходжанне паміж двума галоўнымі персанажамі рамана — старшынёй княжборскага калгаса Мацвеем Роўдам і міністэрскім функцыянерам Шахраем — праяўляюцца не як звыклы вытворчы канфлікт (як магло падацца з асобных эпізодаў твора), а як дзве адрозныя і канфліктныя формы экзістэнцыі, адрозныя спосабы духоўнага і маральнага існавання.

Шахрай — чалавек, які цалкам адмовіўся ад той маральнай нормы, што абумоўлівае сувязь чалавека з зямлёй, прыродай; ён, былы паляшук, адчувае агіду да таго, чым уяўляецца жывое і адметнае Палессе. «Гэта можна толькі ненавідзець», — грэбліва кажа Шахрай, калі за акном машыны разгортваецца адмысловы краявід яшчэ не кранутага меліярацыяй балота. Меліярацыю Шахрай апраўдвае неабходнасцю «карміць людзей», апраўдвае разбурэнне натуральнага біятопу вялікім «хлебам». Але ў вуснах чалавека, які страціў пачуццё крэўнасці, знітаванасці з зямлёй — калыскаю ўсяго жывога, — гэтыя словы гучаць як танная дэмагогія. Інстынктыўнае, амаль жывёльнае пачуццё крэўнасці з'яўляецца ў Шахрая адно тады, калі штось пагражае яго ўласнай асобе. Гэтак, чалавек, па чыйму цыркуляру быў вынішчаны вялізны абсяг Палесся, панічна баіцца закрануць лязом брытвы радзімку на ўласным твары. Загана Шахрая — не недахоп так званага «экалагічнага мыслення», яна палягае ў груба прагматычным, не суадносным з маральнасцю і духоўнасцю стаўленні да жыцця. І прыходзіць у супярэчнасць з маральным імператывам, афарыстычна абвешчаным у Евангеллі: «Не хлебам адзіным жыць будзе чалавек» (Паводле Марка, 4, 4).

Персанаж, які выглядае апанентам Шахрая ў адносінах да Палесся, у маральнай чуйнасці, пачуцці знітаванасці з родным краем, прыродай, — Мацвей Роўда. У бягучай крытыцы, якая сустракала раман, вобраз Роўды крыху паспешліва атаясамліваўся з новай, сучаснай мадыфікацыяй так званага «станоўчага героя» — разважлівага, надзеленага адказанасцю за свае і калектыўныя ўчынкі, гістарычным мысленнем. Аднак Роўда, пры ўсёй сваёй непадобнасці да Шахрая, усё ж выглядае ў творы не носьбітам дабра, а саўдзельнікам — хай сабе і па няведанні — злачынства, якое здзяйсняецца над Палессем. Бо і ён пераступае праз забарону, сэнс якой зашыфраваны ў метафарычным загалоўку твора: «не руш».

Разам з тым Мацвей Роўда з'яўляецца не толькі носьбітам віны людзей перад Палессем, але і адказчыкам за яе. Як і персанажы папярэдніх аповесцей В. Казько, пасталелыя «дзеці вайны», Роўда надзелены балючым сумленнем, схільнасцю да пакутлівых рэфлексій — рысай, якой цалкам пазбаўлены Шахрай. Калі робяцца відавочнымі жахлівыя наступствы гвалту меліяратараў над Палессем — эрозія і абязводжванне глебы, падзенне ўрадлівасці, збядненне і вынішчэнне унікальнай флоры і фауны, — у свядомасці Роўды выспявае пакутлівы працэс самаацэнкі, суда над сабою.

Як і ў «Высакосным годзе», гэты псіхалагічны працэс перадаецца з падключэннем метафарычнага пісьма, міфатворчасці. Героя вінавацяць не толькі вяскоўцы-палешукі, якім даводзіцца збіраць змарнаваны засухай і пылавымі бурамі ўраджай, — яму мрояцца «вочы Палесся», якія пазіраюць з бяздоннай прорвы з дакорам і асуджэннем.

Танальнасць гэтых эпізодаў рамана надзвычай эмацыйная, пранізлівая, часам у такой ступені, што назіраецца педаліраванне, нагнятанне аднаго і таго ж пачуцця, пазбаўленага адценняў. Можна канстатаваць і наўмысную перагружанасць твора ўскладнёнымі метафарамі, своеасаблівую стылёвую таўталогію, тады, прыкладам, калі героі «Нерушы» ўвесь час уяўляюць сябе часцінаю Палесся — раслінамі, багнай, лесам, Жалезным Чалавекам. Нагрувашчванне таўталагічнай вобразнасці стварае некаторую сюжэтную сумбурнасць, за што слушна ўпікала празаіка крытыка.

Аднак кульмінацыйныя, найболыц драматычныя сюжэтныя моманты апраўдваюць і эмацыйны лішак, і метафарычную перанасычанасць рамана, бо ў іх адбываецца канцэптуальная «пераплаўка» эмпірычнага матэрыялу, яго пераўвасабленне і актуалізацыя. У кантэксце нашага часу гэтыя эпізоды выглядаюць надзвычай сімптаматычнымі, прароцкімі. Так, асушанае Палессе называец-ца аўтарам «зонай энішчэння», і гэта нагадвае і пра слынную «зону» ў фільме Таркоўскага «Сталкер», і пра будучую «зону адчужэння» на Палессі пасля Чарнобыля. Раман завяршаецца ўражлівым апісаннем катастрофы — чорнай пылавай буры, якой адпомсціла Палессе за гвалт над сабою.

Раман «Неруш», такім чынам, мае ў сабе элементы новага све-таадчування — трывогі за будучыню, прадчування катастроф. Эмацыйны «выбух» папярэдніх рэчаў В. Казько звязаны збольшага з мінулым; гэта творы-рэквіемы. У «Нерушы» горшае прадбачыцца ў будучыні. У асобных, надзвычай драматычных эпізодах твора праглядаюцца апакаліптычныя матывы, што дае падставу сцвярджаць пра новую з'яву ў беларускай раманістыцы — набліжэнне да жанру рамана-антыутопіі, надзеленага футуралагічнай, папераджальнай і прагнастычнай функцыямі. Неабходнасць такога жанру тэарэтычна абгрунтаваў Алесь Адамовіч, ён жа стварыў і ўзор такой рэчы — рускамоўны раман «Апошняя пастараль».

Сярод твораў В. Казько няма рамана, які цалкам адпавядаў бы жанравым канонам антыутопіі. Але можна сцвярджаць пра ўзмацненне апакаліптычных і антыутапічных тэндэнцый, гэтаксама як і пра інтэлектуалізацыю яго прозы, набліжэнне да яшчэ аднаго сучаснага раманнага жанру — філасофскага рамана. Пра гэта сведчыць наступны буйны твор пісьменніка — «Хроніка дзетдомаўскага сада» (1986). Твор гэты, як і ў свой час «Суд у Слабадзе», наноў падсумаваў творчы досвед пісьменніка, прычым у ім злучыліся не толькі дзве ўлюбёныя празаікам тэмы — абяз-доленага дзяцінства і стасункаў чалавека і прыроды, але дадалася і новая — чалавек у кантэксце гісторыі. Гістарычны абсяг, ахопле-ны позіркам празаіка, аказаўся значна шырэйшым за жыццёвы шлях герояў, чые лёсы прасочвае В. Казько. Таму раманны час, сканцэнтраваны вакол падзей XX ст. (рэвалюцыя і грамадзянская вайна, час калектывізацыі і рэпрэсій, другая сусветная вайна, пасляваенная разруха і нішчымніца, нарэшце, васьмідзесятыя гады), але рэтраспектыўны план твора сягае ў больш аддаленую мінуўшчыну, не толькі гістарычную, але і легендарную, міфалагічную.

Структуру твора ўскладняе яшчэ і так званы «аўтарскі час» — апісанні пакутлівага працэсу творчасці, пошуку кампазіцыйна-сюжэтнай цэласнасці. У часопісным варыянце твор меў назву «Сад, або заблытаны след рамана», што паказвала на эксперыментальную жанравую прыроду твора, яго ўскладнёнасць і асацыятыўны, амаль эсэістычны лад пісьма.

Пісьменнік вольна распараджаецца мастацкім хранатопам, сумяшчае розныя часавыя пласты, эксперыментуе з прасторавымі асацыяцыямі. Гэта стварае асаблівы тып светаадчув,ання, калі чалавек можа адчуць у сабе ўвесь сабраны ў кропку сусвет, суперажыць цяжар універсальнай экзістэнцыі. Так, аднаму з персанажаў рамана, Уладзіку, — юнаку з надзвычайна далікатнай і чуйнай натурай, аднойчы «здалося, што ён увабраў у сябе ўсё: ваду, дрэвы, сонца, неба. Сусвет размясціўся ў ім, здратаваны бурамі, землетрасеннямі, выбухамі атамных бомб, нёсся ў невядомае і вось-вось павінен быў даканаць яго, раздзерці, разбіць на планеты і зоры».

Пашыраны ў рамане прыём, ужываны і ў «Нерушы», — атаясамліванне сябе з прыродай, зліццё з ёю, сінкрэтызм светаадчування. Герой-апавядальнік, прыкладам, не раз уяўляе сябе ўсім, што ёсць у прыродзе, — «спакоем і цішынёю, сонцам і небам, краснапёркаю, рыбінаю, страказой, што празрыста планіравала над вадой».

I, наадварот, жывым істотам — звярам, птушкам, рыбам — надаюцца ўласцівасці чалавечага розуму. Літаратурны кантэкст, у якім тварылася «Хроніка дзетдомаўскага сада», ведае шмат прыкладаў падобнага адухаўлення і антрапамарфізму: Гаспадар вострава ў «Развітанні з Мацёрай» В. Распуціна, Вавёрка ў аднайменным рамане А. Кіма, Стары бабёр у «Паляванні на Апошняга Жураўля» А. Жука, ваўчыца Ахбара ў «Пласе» Ч. Айтматава. Характэрна, што ўсіх аўтараў, у тым ліку і В. Казько, цікавіць не столькі «псіхалогія» жывой істоты, колькі магчымасць праз падключэнне «звярынай» мудрасці, з элементамі інтуіцыі, інстынкту, даследаваць цьмяныя праявы светабудовы, дайсці да патаемных вытокаў існавання чалавека ў прасторы-часе,

Так, у рамане «Хроніка дзетдомаўскага сада» з'яўляецца зубр Сноўдала, надзелены не толькі розумам філосафа, але і містычнай здольнасцю вандраваць праз час. Падуладны свайму інстынкту, адной яму вядомай мэце, Сноўдала прабягае лес, балоты, горад, чорны тунэль, апраметную. Праходзіць нязнанымі калідорамі часу, апынаецца ў розных эпохах.

Бег зубра, які як бы «сшывае» раз'яднаныя прасторава-часавыя пласты, стварае асаблівы тып мыслення, уласцівы прозе другой паловы XX ст., — архетыповы. Архетып пазначае паўторы, вяртанне да адвечных праблем і канфліктаў. Поруч з зубрам паў-стае вобраз паляўнічага — Барталамеўса Шпаковіча, вядомага тым, што на пачатку стагоддзя забіў апошняга зубра ў Белавежы. Зубры зноў з'явіліся ў пушчы, але неўміручым стаўся і Шпаковіч, чыя прывідная постаць пераследуе Сноўдалу на яго шляху. Шпаковіч гатовы страляць яшчэ і яшчэ — і напрыканцы твора гэты стрэл прагучаў. Так мадэлюецца архетып адвечнага палявання, паводле якога свет выглядае палярызаваным: у адвечным процістаянні знаходзяцца ў ім забойцы і ахвяры, разбуральнікі і стваральнікі. Паўстае дылема, вядомая з «Эклезіяста»: будаваць або руйнаваць, раскідваць або збіраць камяні.

Пытанне ўскладняецца тым, што ў грамадскім жыцці дагэтуль не ўсталяваліся дастаткова трывалыя крытэрыі стваральнай дзейнасці: яны трактуюцца адвольна не толькі ў розных гра-мадскіх сістэмах, але і на ўзроўні індывідуальнай чалавечай экзістэнцыі. Невераемная ўскладнёнасць, заблытанасць этычнага пытання праглядаецца ў галоўнай сюжэтнай лініі рамана: узаемадачыненнях і лёсах двух персанажаў, Мар'яна Знаўца і Сідара Місцюка.

На першы погляд, гэта героі-антаганісты: першы — летуценнік, ідэаліст, гатовы без роздуму пакласці ўласнае жыццё на алтар ідэі, хай сабе і не выпрабаванай часам, але зманлівай і прыгожай. Другі — паслядоўны прагматык, эгацэнтрыст, першая думка якога — пра ўласнае жыццё, магчымасць выжыць любым коштам у трагічным збегу абставін.

Першы звязаў свой лёс з ідэаламі савецкай улады, ваяваў, старшыньстваваў у калгасе, нарэшце, выхоўваў беспрытульных «шкетаў» у дзіцячым доме. Другі ўсяляк прыстасоўваўся, прыгандлёўваў, падымаў гаспадарку, карміў сям'ю. Але лёс з дзіўнай настойлівасцю ды іроніяй будзе не толькі сутыкаць, але і знітоўваць разам шляхі гэтых непадобных людзей. Бацька Місцюка тра-піць у лік раскулачаных, бацька Знаўца будзе рэпрэсаваны, а героі сустрэнуцца ў адным лагеры. Пасля вайны абодва будуць працаваць у дзетдоме: Мар'ян — дырэктарам, Сідар — намеснікам па гаспадарчай частцы. Вельмі часта сімпатыя аўтара будзе схіляцца на бок Мар'яна як носьбіта духоўнасці, «бяссрэбніка» і працаўніка. Гэта дало падставу некаторым крытыкам безагаворачна залічыць Знаўца ў шэраг «станоўчых» герояў, Місцюка — у «адмоўныя». Ідэалізм першага і віталізм другога персанажаў не антаганістычныя паводле сваёй прыроды; гэта ненатуральныя абставіны ставяць іх у адносіны канфліктнасці. Зноў высвечваецца пытанне пра парушэнне маральнай забароны, адказнасць за якое кладзецца на ўсіх людзей. Тэма страчанага Эдэму цяпер разгортваецца праз метафарычны вобраз Саду. Метафара матэ-рыялізавана ў вобразе яблыневага саду, які колісь належаў па-мешчыкам, шматкроць высякаўся, нішчыўся — і зноў адраджаўся дзякуючы высілкам пагранічнікаў, дзетдомаўцаў, самога Мар'яна Знаўца. Чыннасць дзеля іншых, ахвярнасць, падзвіжніцтва — гэтыя маральныя якасці праяўляюцца ім у клопаце пра сад. Іх як быццам бракуе Місцюку, які марыць паставіць у дзетдомаўскім садзе сваю хату.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
206,44 Kb
Тип материала
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
Почему делать на заказ в разы дороже, чем купить готовую учебную работу на СтудИзбе? Наши учебные работы продаются каждый год, тогда как большинство заказов выполняются с нуля. Найдите подходящий учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6998
Авторов
на СтудИзбе
262
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее
{user_main_secret_data}