60888 (674013), страница 3
Текст из файла (страница 3)
Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928–1941 гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў
Насельніцтва Беларусі
Асноўныя працэсы:
На 1940 г. колькасць насельніцтва БССР склала 9090 тыс. чалавек (1913 г. – 6899 тыс.). шляхі павелічэння – натуральны прырост і перасяленне з іншых рэгіёнаў СССР (індустрыялізацыя).
Міграцыя за межы БССР. З 1926 г. па 1939 г. выехала каля 600 тыс. чалавек (палавіна натуральнага прыросту насельніцтва). Прычыны: – пошукі лепшай долі, уцёкі з калгасаў, насільныя дэпартацыі і г.д.
Міграцыя ўнутры рэспублікі з сяла ў горад. Колькасць гарадскога насельніцтва павялічвалася, а сельскага паніжалася (1913 г. – 14% гэта гарадское насельніцтва, 1940 г. – 21%).
Змены сацыяльнай структуры грамадства. Доля рабочых і служачых у 1939 г. – 36,4%, калгаснікаў – 57,2%, эксплуататарскія класы зніклі з сацыяльнай арэны, «іншыя» склалі каля 6%.
Жыццёвы ўзровень насельніцтва
Паказчык жыццёвага ўзроўню залежыць ад тэмпаў росту нацыянальнага даходу (крыніца пашырэння вытворчасці і папаўнення фондаў народнага спажывання). Рост нацыянальнага даходу Беларусі з 1913 г. да 1940 г. амаль у 4 разы. Рост жыццёвага ўзроўню значна адставаў (рэшткавы прынцып яго забеспячэння). У выніку дзяржаўнай палітыкі пераразмеркавання асноўная частка даходу ішла на ваенна-прамысловы комплекс (1/4 частку бюджэту ў 1939 г., 1/3 у 1940 г.).
Заработная плата – асноўная частка даходу рабочых і служачых. Згодна з афіцыйнай статыстыкай, сярэднегадавая намінальная зарплата ў народнай гаспадарцы Беларусі кожны год (з 1928 г. па 1940 г.) расла на 16,2%. Аднак рэальная заработная плата працоўных не толькі не расла, а нават паніжалася.
Мерапрыемствы па павышэнню даходаў насельніцтва:
– Матэрыяльнае стымуляванне працы: павышэнне аплаты рабочых і служачых (у прамысловасці і будаўніцтве). Значны рост заработнай платы ў перадавікоў і наватараў вытворчасці (складала ад 500 да 1000 руб. і больш): у металапрамысловасці рост на 76%, у электрапрамысловасці на 57%, у тарфяной 91%, у харчовай 81%, у швейнай на 55%. Заработная плата стаханаўцаў і ўдарнікаў у 8–10 разоў перабольшвала зарплату звычайных рабочых.
– Увядзенне прэмій за перавыкананне вытворчых планаў, выплат за ўкараненне рацыяналізатарскіх прапаноў і вынаходніцтваў і іншых грашовых заахвочванняў.
Грамадскія фонды спажывання (выдаткі на адукацыю, культуру, ахову здароўе і інш.) – адзін з паказчыкаў матэрыяльнага дабрабыту, «асноўны сродак камуністычнага размеркавання».
Рост выдаткаў за 1928–1940 г. склаў 72 разы (з 29,3 млн. руб. да 1. 538,0 млн. руб.), дасягнуў 170 руб. на душу насельніцтва.
Спажыванне.
Спажыванне насіла абмежаваны характар. Прычыны:
– Фарсіраванне індустрыялізацыі патрабавала павялічыць частку нацыянальнага даходу, якая ішла на назапашванне, і скараціць, якая ішла на спажыванне.
– Вялікія памеры экспарту харчовых тавараў.
– Калектывізацыя вёскі – зніжэнне прадукцыйнасці с/г. Забарона прыватнага гандлю с/г прадукцыяй.
– Інтэнсіўны рост гарадскога насельніцтва вызваў павелічэнне спажывання харчовых і прамысловых тавараў.
– Парушэнне прапарцыянальнасці таварнай і грашовай масы ў абарачэнні. Рост грашовай масы – 45% (да 1930 г.), гэта ў 2 разы хутчэй за рост вытворчасці прадметаў спажывання, і ў 2,7 раза хутчэй за рост дзяржаўна-кааператыўнага рознічнага тавараабароту.
– Зніжэнне пакупной здольнасці рубля (з 1927 па 1932 г. на 60%). Як вынік – рост цэн на ўсе віды прадукцыі. З 1932 па 1940 г. цэны на асноўныя харчовыя тавары (акрамя хлебных прадуктаў) узраслі ў 2,2 – 5,7 раза, цэны на асноўныя нехарчовыя тавары прыкладна ў 1,5 – 2,5 раза.
Перыяд канца 20-х – пачатку 30-х гг. характаразуецца натуралізацыяй эканамічных адносін. Галоўная прыкмета – увядзенне нарміраванага водпуску тавараў спажывання (карткавая сістэма).
Мерапрыемствы па забяспячэнні насельніцтва:
1) Увод карткавай сістэмы размеркавання тавараў. У 1931 г. на нарміраваным забеспячэнні ў БССР знаходзілася 538,4 тыс. чалавек, у 1932 –700 тыс. былі ўведзены высокія цэны для камерцыйнага дзяржаўнага гандлю і нізкія нарміраваныя рознічныя цэны.
2) Стварэнне закрытых рабочых кааператываў (ЗРК). Яны мелі права рабіць па-запланавыя закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі на рынках і ў калгасах (дазваляла павялічыць продаж харчовых тавараў рабочым). Права на першачарговае забеспячэнне атрымалі ўдарнікі, рабочыя, што сістэматычна перавыконвалі вытворчыя заданні. У 1932 г. у Мінску было 11 закрытых кааператываў.
3) Арганізацыя сеткі сталовых, буфетаў на буйных прадпрыемствах. Ствараліся АРЗ – аддзелы рабочага забеспячэння, якія займаліся арганізацыяй нарыхтовак харчавання.
4) Ствараліся падсобныя гаспадаркі прадпрыемстваў. У 1932 г. была створана падсобная гаспадарка на заводзе «Асінторф» (66,5 га зямлі, малочная ферма на 48 галоў і свінагадоўчая ферма на 292 галавы). У 1934 г. яны мелі 27.021 га зямлі. За 1934 г. ад іх атрымана 30 тыс. т. бульбы, 15 тыс. т. капусты, 13 тыс. т. буракоў, 7 тыс. т. іншай агародніны. Прадукцыя падсобнай гаспадаркі пастаўлялася ў рабочыя сталовыя, магазіны і ларкі ЗРК.
5) Ствараліся калектыўныя агароды, індывідуальныя надзелы. 578 калектыўных агародаў мелі 7.972 га. зямлі. 58.456 сем’яў (22% ад агульнай колькасці рабочых сем'яў) надзелены індывідуальнымі ўчасткамі (6.874 га). 3 індывідуальных агародаў атрымана 60 тыс. т бульбы, 10 тыс. т агародніны.
6) 1935 г. – адмена карткавай сістэмы. Уведзены адзіныя дзяржаўныя рознічныя цэны на хлеб, муку, крупу, мяса і мясапрадукты, тлушчы, рыбу і рыбапрадукты, цукар і бульбу для ўсіх катэгорый спажыўцоў, гарадскога і сельскага насельніцтва. Новыя цэны былі вышэй нарміраваных, але значна ніжэй камерцыйных.
7) Да 1940 г. вырасла колькасць магазінаў да 18.728 (у 1928 г. –4502). Колькасць прадпрыемстваў грамадскага харчавання вырасла ў 9 разоў (2.487). рознічны тавараабарот вырас за 1928–1940 г. у 15,7 раз (да 524,4 млн. руб.).
Сацыяльная палітыка ў адносінах да калгаснікаў
Калгаснікі не мелі:
– Права на штогадовы водпуск;
– Аплачваемых бюлютэняў па хваробе;
– Аплачваемага водпуску па цяжарнасці і родам;
– Не быў вызначаны пенсійны ўзрост, не выплачваліся пенсіі.
Рэдкасцю ў сельскай мясцовасці былі электрычнасць, радыё, бытавыя паслугі, дашкольныя ўстановы.
Галоўная крыніца сялянскіх даходаў – прысядзібныя ўчасткі. Яны займалі 3,9% ад усіх с/г плошчаў. На іх вырошчвалася 45% усёй с/г прадукцыі краіны (70% мяса і малака, 45% шэрсці). Даходы з прысядзібнага ўчастка ішлі на пакупку тавараў спажывання і на ўклады ў ашчадныя касы. Уклады па БССР у 1928 г. склалі 4,5 млн. руб., 1941 г. – 174 млн. руб. (рост – 38 разоў).
Жыллёвы фонд павялічыўся з 1913 г. па 1940 г. у тры разы – да 4,8 млн. кв. м. Але рост плошчаў не паспяваў за ростам насельніцтва, да таго ж планы пяцігодак па ўвводу жылля не выконваліся. Навогул, камунальная гаспадарка ў беларускіх гарадах развівалася па рэшткаваму прынцыпу. Толькі ў 13 гарадах былі вадаправоды, у 4 – каналізацыя. Гарадскі транспарт – гэта электрычны трамвай у Віцебску (уведзены да 1913 г.) і Мінску (уведзены пасля 1917 г. на базе конкі), у 9 гарадах меліся аўтобусы (85 штук). З 20-х гг. у гэтай сферы зрухаў амаль не было.
Адукацыя
На 1940 г. у БССР налічвалася 12.294 агульнаадукацыйных школ усіх відаў (1.737 тыс. вучняў). З’явілася вышэйшая адукацыя (1921 г. – адкрыты БДУ, на 1940 г. – 25 ВНУ, з колькасцю студэнтаў 21,5 тыс.). Сярэдняя спецыяльная адукацыя – гэта 128 тэхнікумаў, 35034 навучэнцаў (на 1940 г.).
Спіс выкарыстаных крыніц
1. В.І. Галубовіч Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. В.І. Галубовіча – Мінск, 1996.
2. З гісторыі эканамічных рэформаў на Беларусі – Мн., 1990-е гг.
3. С.Ф. Шымуковіч Эканамічная гісторыя Беларусі / С.Ф. Шымуковіч – Мн, 2001.
4. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1–5. Мінск, 1993, 1999.