60497 (673768)

Файл №673768 60497 (Заходняя Беларусь у складзе Польшчы)60497 (673768)2016-07-31СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў

Рэферат па тэма:

Заходняя Беларусь у складзе Польшчы

Падрыхтавала:

студэнтка 3га курса,

Новiк Я.М.

Мiнск, 2007

Паводле Рыжскага мірнага дагавора, з 18 сакавіка 1921 г. да Польшчы была далучана заходняя частка Беларусі: Гродзенская губерня, Навагрудскі, Пінскі, частка Слуцкага, Мазырскага і Мінскага ўездаў Мінскай губерні, Лідскі, Ашмянскі, Дзісненскі ўезды Віленнскай губерні. Тэрыторыя Заходняй Беларусі складала тады 112 955 км.кв. Яна была падзелена на чатыры ваяводствы: Палескае, Вiленскае, Наваградскае i Беластоцкае. А насельніцтва ў 1931 г. складала 4,6 млн. чалавек. Пры тым беларусы састаулялi 65%, палякi -15, яурэi -11, украiнцы -4, лiтоуцы -2,5, рускiя -2. Таксама неабходна падкрэслiць, што 85% насельніцтва краю жыло ў вёсцы і толькі 15% - у горадзе. У адпаведнасцi з дагаворам урад Польшчы павiнен быу даць беларускаму насельнiцтву усе правы, аднак гэтыя абавязацельствы не выконвалiся. Заходняя Беларусь з'яулялася аграрным прыдаткам прамысловых раёнау Польшчы, рынкам збыту i крынiцай таннай сыравiны i працоунай сiлы. Эканамічная палітыка правячых колаў была скіравана на тое, каб пакінуць “усходнія крэсы” (“ускраіны”-так найчасцей польскiя улады называлi Заходнюю Беларусь) у становішчы аграрна – сыравіннага прыдатку больш развітых прамысловых раёнаў карэннай Польшчы.

Прамысловасць Заходняй Беларусi пасля вайны вастанаулiвалася вельмi марудна. Большасць прадпрыемствау – невялiкiя фабрыкi i заводы – займалiся пераапрацоукай прадуктау сельскай гаспадаркi i некаторых вiдау мясцовай сыравiны. Беларускiя рабочыя апынулiся у вельмi цяжкiм становiшчы. Працавалi яны па 12-14 гадзiн у суткi, а атрымоувалi у 1,5, а то i у 2 разы менш, чым у цэнтральных раёнах Польшчы. Шырока распаўсюджаная сістэма штрафаў яшчэ больш змяншала заробкі рабочых.

У вынiку пастаяннага скарачэння прамысловай вытворчасцi, закрыцця фабрык i заводау у Заходняй Беларусi панiжауся жыццёвы узровень рабочых. Пастаянным спадарожнікам было хранічнае беспрацоўе.

Польскiя улады вялi сапраудную эксплуатацыю прыродных багаццяу Заходняй Беларусi. Так, за 1921-1936 гг. плошча лясоў тут зменшылася больш як на 400 тыс.га. Асабліва моцна знішчалася Белавежская пушча.

Аграрныя адносіны ў Заходняй Беларусі характарызаваліся панаваннем буйнога памешчыцкага землеўладання, малазямеллем большай часткі сялян. На долю бедных i сярэднiх гаспадарак, якiя складалi каля 94,2% ад агульнай колькасцi, прыходзiлася толькi 38,8% зямлi, астатнiя – 61,2% - знаходзiлiся у руках памешчыкау i кулакоу, якiя складалi 5,6% ад агульнай колькасцi гаспадарак.

У пачатку 20-х гадоу польскiя улады правялi зямельную рэформу, якая уключала у сябе:

- Парцэляцыю. Гэта продаж дробнымі ўчасткамі(парцэлямі) часткi памешчацкай і дзяржаўнай зямлі з мэтай насаджэння на “крэсах” польскіх вайсковых каланістаў – асаднікаў з ліку былых удзельнікаў польска – савецкай вайны 1919-1920 гг. Яны павінны былі служыць апорай панскай улады і нярэдка выкарыстоўваліся для падаўлення вызваленчага руху.

- Камасацыя. Гэта аб’яднанне некалькіх дробных зямельных надзелаў сялян да аднаго цэлага, з адначасовым высяленнем на хутар.

- Скасаванне сервітутаў. (Саумесных зямель памешчыкау i сялян).

Польскае кiраунiцтва актыуна насаждала на беларускiх землях ваенных каланiстау – асаднiкау, большасць якiх састаулялi польскiя афiцэры. Яны атрымоувалi бясплатна цi за невялiкую плату зямельныя надзелы па 15 – 45 г. Да 1934 г. На тэрыторыi Заходняй Беларусi было паселена 8442 асаднiка. Памешчыкi i асаднiкi вельмi жорстка экспуатавалi беларускае сялянства, якое масава бяднела. Шмат збяднелага сялянства у пошуках лепшай долi вымушана было ехаць у iншыя краiны - асабліва ў Францыю, дзяржавы Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. З 1925 па 1938г. толькі з трох ваяводстваў Заходняй Беларусі выехалі на пастаяннае жыхарства ў іншыя краіны 78,1 тыс. чалавек.

Але цяжкасцi для беларускага насельнiцтва заключалiся не толькi у эканамічным і сацыяльным становішчы. Не менш цяжкiм быу i нацыянальны прыгнёт беларускага народа. Польскія ўлады ў 20-30-х гадах праводзілі ў Заходняй Беларусі палітыку паланізацыі карэннага насельніцтва, каб зрабіць край этнічна польскім і такім чынам назаўсёды замацаваць сваё панаванне на нашых землях.Пануючыя класы Польшчы ставілі сваёй мэтай выкараніць нацыянальную свядомасць беларусаў, апалячыць іх і гэтым зліквідаваць глебу для барацьбы за нацыянальнае вызваленне. Ужо з першых дзён захопу краю польскія ўлады пачалі закрываць беларускія школы, якіх у 1918-1919 гг. сіламі грамадскасці было адкрыта каля 350. У 1925 г. засталося ўсяго 4 беларускія школы. На скаргi беларусау на паусямеснае закрыццё беларускiх школ мiнiстр адукацыi Скульскi адказау: «Заверяю вас, что через десять лет в Польше даже со свечой не найдёте ни одного белоруса». Беларускія і рускія школы былі ператвораны ў польскія. У 1938-39 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не засталося ні адной беларускай школы.

Асаблiва жорсткiмi былi меры польскiх улад па знiшчэнню беларускай мовы. Тых, хто чытау i пiсау на беларускай мове, лiчылi неадукаванымi i пазбаулялi выбарчых правоу. У дзяржаўных установах не дазвалялася карыстацца беларускай мовай. Беларусаў на дзяржаўную службу не бралі. Беларус, калi не згаджауся стаць палякам, быу пастаулен у вельмi цяжкае становiшча. Напрыклад у горадзе яму было цяжка знайсцi працу, у вёсцы беларускiя землi у першую чаргу аддавалiся палякам-каталiкам. Адным з вынікаў нацыянальнага прыгнёту была крайне нязначная колькасць беларускай інтэлігенцыі.

Культурнае жыццё беларускага народа таксама абмяжоўвалася і падаўлялася. Не было беларускіх тэатраў. Прагрэсіўныя газеты канфіскоўваліся і закрываліся, іх рэдактараў садзілі у турму. У пачатку 1930-х гг. у турмах Польшчы знаходзілася больш 10 тыс. палітзняволенных.

Насельнiцтва Западнай Беларусi амаль не атрымоувала медыцынскай дапамогi. Нiзкi жыццёвы узровень насельнiцтва i адсутнасць медыцынскай дапамогi выклiкалi высокую смяротнасць сярод насельнiцтва нашай краiны.

Зразумела, што беларускi народ не мог мірыцца са сваім паднявольным становішчам, з акупацыяй Заходняй Беларусі і падзелам сваёй Бацькаўшчыны. На працягу 20 год ён вёў барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Цяжкае эканамічнае становішча і палітычнае бяспраўе працоўных, жорсткі нацыянальны прыгнёт вызначылі характар і мэты вызваленчай барацьбы. Беларускае насельніцтва было заўсёдным чыннікам нестабільнасці, а пры пашырэнні нацыянальна-вызвольных ідэяў станавілася адкрыта пагрозлівай і варожай для польскай акупацыі сілай. «Вогнішча беларушчыны», паводле слоў аднаго з ідэолагаў польскай каланізацыі Заходняй Беларусі Ў.Студніцкага, стварала б сур'ёзную пагрозу каланіяльным планам Польшчы. Таму невыпадкова дзейнасць у Заходняй Беларусі нацыянальных арганізацыяў па выхаванні самасвядомасці, прапагандзе ідэі аб'яднання ўсіх беларускіх земляў у адну дзяржаву, выданне беларускамоўнай літаратуры, адкрыццё школ і навуковых установаў, іншыя формы працы выклікалі рэпрэсіі з боку польскай улады. Арышты беларускіх настаўнікаў і дзеячоў культуры, канфіскацыя газет і часопісаў, зачыненне беларускіх гімназіяў у Барунах, Наваградку, Клецку, Радашкавічах ды іншых месцах, публічныя судовыя працэсы над нашымі патрыётамі, катаванні беларускіх дзеячоў у турмах Лукішкі, Вронкі, у Картуз-Бярозе ды інш., дыскрымінацыйнае ў дачыненні да беларускага насельніцтва школьнае, аграрнае, рэлігійнае заканадаўства - вось няпоўны пералік рэаліяў з жыцця Заходняй Беларусі пад польскай уладай.

Асноўнымі сіламі вызваленчай барацьбы супраць польскага прыгнёту былі палітычна актыўная частка рабочага класа, працоўнага сялянства, дэмакратычная інтэлігенцыя. У барацьбе за нацыянальныя правы ўдзельнічалі і нацыянальна свядомыя прадстаўнікі дробнай буржуазіі. У ходзе барацьбы вызначаліся тры асноўныя сацыяльнапалітычныя лагеры:

  • Буржуазнапамешчыцкі.

  • Дробнабуржуазны, дэмакратычны.

  • Пралетарскiх i рэвалюцыйных сiл.

Пануючае эканамічнае і палітычнае становішча ў Заходняй Беларусі, як і ва ўсёй Польшчы, займала польская буржуазія і памешчыкі. Апошнія адрозніваліся тут асаблівай рэакцыйнасцю. Эканамічна параўнальна моцнай была яўрэйская буржуазія. Але ў палітычных адносінах яна не мела значнай вагі. Беларуская нацыянальная буржуазія, у асноўным дробная гарадская і заможнае сялянства, была нешматлікай і палітычна слабай, залежнай ад польскай i яурэйскай буржуазii.

Інтарэсы польскай буржуазіі і памешчыкаў выражалі польскія буржуазныя партыі - нацыяналдэмакраты (эндэкі), хрысціянскія дэмакраты (хадэкі) і створаны ў 1928 г. так званы беспартыйны блок супрацоўніцтва з урадам (ББСУ), а таксама звязаныя з імі арганізацыі. За гэтымі палітычнымі сіламі стаяла польская буржуазная дзяржава з яе шматлікім чыноўніцтвам, арміяй, паліцыяй, судом і турмамі. Заадно з уладамі была каталіцкая царква, якая мела значны ўплыў сярод каталіцкай часткi насельнiцтва.

У апазіцыі да ўрада знаходзіўся дробнабуржуазны дэмакратычны лагер, у які ўваходзілі тры палітычныя сілы. Гэта польскія рэфармісцкія і дробнабуржуазныя партыі, яўрэйскія дробнабуржуазныя нацыянальныя партыі і беларускія нацыянальнадэмакратычныя партыі і арганізацыі. Яны стаялі на пазіцыях легальнай парламенцкай барацьбы за дэмакратычныя і нацыянальныя правы.

Урадаваму лагеру супрацьстаяў таксама рэвалюцыйнадэмакратычны лагер, які складалі рабочы клас, сялянства, гарадская бедната, дэмакратычная інтэлігенцыя. Яны былі прадстаўлены радыкальнымі народнымі арганiзацыямi, што узаемадзейнiчалi з камунiстычнай партыяй.

Вызваленчая барацьба ў Заходняй Беларусі праходзіла пад уплывам расійскіх рэвалюцый і падзей, што адбываліся ў Беларускай ССР. 3 БССР працоўныя Заходняй Беларусі звязвалі свае надзеі на лепшую будучыню. У 1919-1923 гг. у Заходнюю Беларусь вярнуліся з Расіі больш 700 тыс. бежанцаў часоў першай сусветнай вайны, сярод якіх нямала было ўдзельнікаў рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Яны ў значнай частцы уключылiся у змаганне супраць памешчыкау i буржуазii.

У першай палове 20-ых гадоў вызваленчы рух у Заходняй Беларусі яшчэ не дасягнуў шырокіх памераў. Арганізацыі кампартыі толькі ствараліся, былі малалікімі і не мелі значнага ўплыву на масы. У гэты час большасць насельніцтва верыла ў лозунгі польскіх, беларускіх, яўрэйскіх дробнабуржуазных нацыянальных партый.

З 1921 г. У Заходняй Беларусi дзейнiчала арганiзацыя Таварыства беларускай школы (ТБШ). ТБШ унесла вялiкi уклад у падтрымку беларускай культуры. Гэтая арганiзацыя змагалась за беларускую школу, адкрывала бiблiятэкi, клубы, выдавала газеты, падручнiкi, кнiгi i г.д. У канцы 1937 польскiя улады забаранiлi дзейнасць ТБШ.

У 1921-1922 гг. Прайшоў шэраг забастовак, але забастоукi яшчэ насiлi стыхiйны характар. У 1923 г. у Вiльне была створана камунiстычная партыя Заходняй Беларусi. Пасля стварэння КПЗБ партызанскi рух распрастранiуся на на усёй тэррыторыi Заходняй Беларусi. У 1923 г. Агульная колькасць партызан складала каля 6 тыс. чалавек. Яны правялi каля 300 баявых аперацый. Польскiя улады жорстка распраулялiся з удзельнiкамi партызанскага руху. У 1925 г. склалася сiтуацыя, якая магла прывесцi да узброеннага паустання. У гэтых умовах польскi урад увеу на тэрыторыю Заходняй Беларусi вялiкую колькасць рэгулярных войскау. У жнiунi 1929 г. стыхiйна успыхнула стачка на шклозаводзе'"Нёман" Адсутнасць арганiзаванасцi абумовiла толькi частковае задавальненне патрабаванняу працоуных У пачатку 30-х гадоу прайшлi забастоукi на прамысловых прадпрыемствах Беластока. Вiльнi. Брэста. Гродна. Больш як чатыры месяцы зiмы 1932-33 гг. баставалi больш як 7000 працоуных i сялян Белавежскай пушчы. 3 прыходам да улады у Германi фашыстау, рэзка узросла пагроза мiру i дэмакратьi. Польшча у 1934 г. заключае з рэйхам пагадненне аб мiрным вырашэннi спрэчных пытанняу, а праз год уводзщь Канстытуцыю, якой ящэ больш абмяжоувалiся дэмакратычныя правы i вольнасцi. Большая частка выступленняу працоуных праходзiла пад знакам адзiнага Народнага фронту. Нельга забываць што на барацьбу супраць улад узнiмалiся не толькi рабочыя, але i сялянства. Напрыклад за 1931-1933 гг. было зарэгiстравана, акрамя масавых, каля 460 выступленняу сялян. Летам 1935 г. Пачалося знакамiтае выступленне нарачанскiх сялян-рыбакоу, у якiм прымалi удзел каля 5 тыс. чалавек. Пасля рэвалюцыйнага падъёму 1936-1937 гг. у Заходняй Беларусi пачауся спад рабочага i сялянскага руху. Гэта было звязана у значнай меры СА Сталiнскiмi рэпрэсiямi, якiя закранулi кiруючых дзеячау беларускага вызваленчага руху (В.З. Харужая, А.С. Славiнскi i шмат iншых).

Спiс скарыстанай лiтаратуры

  1. История Беларуси: Учебн. Пособие. П.И Бригадин, Л.А. Жилунович и др. – Мн., 1997.

  2. 150 пытанняу i адказау з гiсторыi Беларусi. -Мн., 1999.

  3. Нарысы гiсторыi Беларусi частка 2. М.П. Касцюк i iнш. –Мн., 1995.

  4. Гiсторыя Беларусi ад старажытнасцi да сучаснасцi. C.В. Паноу. –Мн., 2002.

  5. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. Мн., 1972. Т.3

  6. Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. – Мн., 2000.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
93,47 Kb
Тип материала
Предмет
Учебное заведение
Неизвестно

Тип файла документ

Документы такого типа открываются такими программами, как Microsoft Office Word на компьютерах Windows, Apple Pages на компьютерах Mac, Open Office - бесплатная альтернатива на различных платформах, в том числе Linux. Наиболее простым и современным решением будут Google документы, так как открываются онлайн без скачивания прямо в браузере на любой платформе. Существуют российские качественные аналоги, например от Яндекса.

Будьте внимательны на мобильных устройствах, так как там используются упрощённый функционал даже в официальном приложении от Microsoft, поэтому для просмотра скачивайте PDF-версию. А если нужно редактировать файл, то используйте оригинальный файл.

Файлы такого типа обычно разбиты на страницы, а текст может быть форматированным (жирный, курсив, выбор шрифта, таблицы и т.п.), а также в него можно добавлять изображения. Формат идеально подходит для рефератов, докладов и РПЗ курсовых проектов, которые необходимо распечатать. Кстати перед печатью также сохраняйте файл в PDF, так как принтер может начудить со шрифтами.

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6850
Авторов
на СтудИзбе
273
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее
{user_main_secret_data}