59257 (673050), страница 2

Файл №673050 59257 (Роля дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічных адносінаў ў парэформеннай сельскай гаспадарцы і прамысловасці Беларусі) 2 страница59257 (673050) страница 22016-07-31СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 2)

Для кантролю за выкананнем закона ўводзілася фабрычная інспекцыя. Законам ад 3 чэрвеня 1885 г. не дазвалялася начная праца жанчын і падлеткаў (да 17 гадоў) на тэкстыльных прадпрыемствах. Наколькі гэта было важна, можна меркаваць па наступных дадзеных: у 1892 г. удзельная вага жанчын і дзяцей сярод усіх прамысловых рабочых складала 67-87 і 3-4,7% адпаведна (табліца №4).

Далейшаму развіццю фабрычнага заканадаўства садзейнічалі прынятыя 3 чэрвеня 1886 г, "Правілы аб надзоры за ўстановамі фабрычнай прамысловасці і аб узаемных адносінах фабрыкантаў і рабочых і аб павелічэнні колькасці чыноў фабрычнай інспекцыі"20. Заканадаўчы акт прадугледжваў, што пры дагаворы аб найме рабочым выдаваліся разліковыя кніжкі, у якіх вызначаліся ўмовы найму, а таксама фіксаваліся ўсе спагнанні з рабочых за прагулы прычыненую шкоду.

Разлік з рабочымі замест грошай купонамі, умоўнымі знакамі, хлебам, таварам і іншымі прадметамі забараняўся. Забаранялася вылічваць з рабочых плату за медыцынскую дапамогу, за асвятленне майстэрняў, за карыстанне пры работах для фабрыкі прыладамі працы.

Выдача заработнай платы рабочым павінна была праводзіцца не радзей аднаго разу ў месяц, калі наём заключаны на тэрмін больш за месяц, і не радзей за два разы ў месяц пры найме на нявызначаны тэрмін. У законе пералічвалася каля 20 выпадкаў, па якіх мог быць скасаваны дагавор аб найме. Так, наймальнік мог скасаваць дагавор у выпадку няяўкі на работу рабочага больш за 3 дні запар без уважлівай прычыны, а таксама калі паводзіны рабочага пагражалі бяспецы фабрычнай адміністрацыі і маёмасным інтарэсам фабрыкі.

Рабочы, які не атрымліваў у тэрмін заробак, меў права патрабаваць праз суд прыпынення заключанага з ім дагавору. Пры гэтым, калі патрабаванне прызна-залася абгрунтаваным, то на яго карысць прысуджалася, звыш належнай яму заработнай платы, асаблівае ўзнагароджанне ў памеры двухмесячнага заробку пры тэрміновым дагаворы, а пры дагаворы на нявызначаны тэрмін – двухтыднёвага заробку.

Рабочыя мелі права скасавання дагавору пры дрэнных адносінах да іх з боку гаспадара і яго адміністрацьіі, а таксама па прычыне парушэння ўмоў па забеспячэнні іх харчамі і памяшканнем, і калі работа шкодна дзейнічала на стан іх здароўя.

Правіламі прадугледжвалася, што нагляд за выкананнем неабходнага парадку на фабрыках і заводах ускладаўся на мясцовае дзяржаўнае кіраўніцтва і здзяйсняўся непасрэдна губернскай інспекцыяй па фабрычных справах пры садзейнічанні паліцыі. Уводзіліся правілы ўнутранага распарадку на заводах і фабрыках, якія зацвярджаліся фабрычным інспектарам.

Для падтрымання належнага парадку на прадпрыемствах кіраўнікам фабрычнай адміністрацыі дазвалялася накладаць на рабочых грашовыя штрафы за дрэнную работу, прагулы і за парушэнне парадку. Штраф за адно парушэнне не мог быць больш аднаго рубля. Усе накладзеныя на рабочага штрафы ў месяц не павінны былі перавышаць 1/з яго заробку. Грошы ішлі на асобны рахунак фабрыкі і маглі выкарыстоўвацца з дазволу фабрычнай інспекцыі толькі на задавальненне патрэб саміх рабочых. За парушэнне гэтых правіл фабрыкант падвяргаўся штрафу ад 25 да 100 руб.

3 аналізу асноўных артыкулаў закона ад 3 чэрвеня 1886 г. можна зрабіць выснову пра тое, што ён унес цэлы шэраг канструктыўных змяненняў і дапаўненняў у працоўнае фабрычна-заводскае заканадаўства, якія больш дэталёва акрэслівалі правы і абавязкі як гаспадароў-наймальнікаў, так і рабочых. Аднак ён датычыўся толькі так званых цэнзавых прадпрыемстваў – тых, што мелі не менш чым 30 рабочых пры адсутнасці механічнага рухавіка, або не менш чым 16 рабочых пры яго наяўнасці – і не распаўсюджваўся на дробную і рамесную прамысловасць, якая выпадала з-пад нагляду фабрычнай інспекцыі. У 1900 г. пры агульнай колькасці прамысловага пралетарыяту 237 тыс. чал. пад наглядам фабрычнай інспекцыі было толькі 48 346 чал.21

Пэўным крокам у гэтым накірунку быў прыняты 2 чэрвеня 1897 г. закон "Аб працягласці і размеркаванні рабочага часу ва ўстановах фабрычна-заводскай прамысловасці"22. У ім адзначалася, што працоўным часам для кожнага рабочага лічыцца той час, на працягу якога, адпаведна дагавору найму, ён лавінен знаходэіцца ў прамысловай установе для выканання работы. Прадугледжвалася, што для рабочых, якія заняты выключна ўдзень, працоўны дзень не павінен перавышаць 11,5 гадзіны ў суткі, а па суботах і напярэдадні шасці галоўных рэлігійных свят – 10 гадзін. Для рабочых, занятых хоць бы часткова ў начны час (з 9 гадзін вечара і да 5 гадзін раніцы), рабочы час не павінен перавышаць 10 гадзін у суткі.

Звышурочныя работы дапускаліся толькі ў выпадку, калі яны прадугледжваліся асобным пагадненнем паміж наймальнікам і рабочым. Аднак гэтае палажэнне фактычна заставалася на паперы, бо працягласць іх не абмяжоўвалася і цалкам залежыла ад наймальніка. Агульная тэндэнцыя можа быць вызначана наступным чынам: чым больш буйное і тэхнічна дасканалае прадпрыемства, тым лепшымі былі ўмовы працы, вышэй заработная праца і ніжэй працягласць рабочага дня. Так, у 1895 г. рабочыя запалкавай фабрыкі “Вікторыя” г. Барысава працавалі 14 гадзін у дзень, у той час як у 1894 г. на Добрушская папяровай фабрыцы ўпершыню ў Расійскай імперыі быў уведзены 8-гадзінны рабочы дзень без змяншэння заработнай платы.23

Разам з тым, законам ад 2 чэрвеня 1897г. упершыню ў Расійскай імперыі ўстанаўлівалася працягласць працоўнага дня для прамысловых рабочых і абавязковыя нядзельныя і святочныя дні адпачынку (66 дзён у год), што істотна абмяжоўвала самавольства капітапістаў.

3 ростам прамысловага капіталізму і пад уздзеяннем барацьбы рабочых за паляпшэнне свайго дабрабыту э пачатку XX ст. урад Мікалая II стаў рабіць пэўныя захады па далейшаму рэгуляванню сацыяльных адносін. Так, 2 чэрвеня 1903 г. было зацверджана "Палажэнне аб аплаце пацярпеўшых у выніку няшчасных выпадкаў рабочых і служачых, а роўна членаў іх сямействаў, у прадпрыемствах фабрычна-заводскай, горнай і горназаводскай прамысловасці"24. Адпаведна гэтаму палажэнню, уласнікі прадпрыемстваў павінны былі аплачваць рабочым за страту працаздольнасці ад цялесных пашкоджанняў, якія яны атрымалі на рабоце, калі яна перавышала 3 дні. Калі ж няшчасны выпадак на вытворчасці заканчваўся смерцю рабочага, то вы-платы рабіліся членам яго сям'і.

Аплата праводэілася ў форме дапамог і пенсій. Дапамога ў памеры заробку пацярпелага прызначалася з дня няшчаснага выпадку па дзень узнаўлення працаздольнасці альбо прызнання страты яе назаўсёды. Пенсіі прызначаліся ў выпадках поўнай страты працаздольнасці ў памеры 2/3 гадавога ўтрымання пацярпелага. Памер пенсіі членам сямейства памерлага – удаве, дзецям або бацькам – устанаўліваўся ў залежнасці ад ступені радства. Аднак агульная сума гэтай пенсіі не павінна была перавышаць 2/3 гадавога ўтрымання памерлага рабочага.

2 чэрвеня 1903 г. імператар Мікалай II таксама зацвердзіў "Палажэнне аб пенсіённай касе служачых на казённых чыгунках"25. Касы прызначаліся для выплаты пенсій і аднаразовых грашовых дапамог сваім членам і іх сямействам. Прычым члены касы карысталіся пенсіямі і дапамогамі незалежна ад тых пенсій і дапамог, якія яны маглі атрымліваць на аснове агульных законаў. Больш таго, павышаныя пенсіі прызначаліся асобам па выслузе гадоў у выпадку поўнай страты працаздольнасці і ўдзелу ў касе не менш за 10 гадоў, а звычайныя пенсіі па выслузе – з удзелам у касе не менш за 15 гадоў. Каса назапашвала сродкі ад штрафных грошай, дабравольных узносаў, абавязковых утрыманняў санкцый з членаў, даходаў касы і іншых спецыяльных назапашванняў.

12 снежня 1904 г. у царскім указе "Аб прадвызначэннях да ўдасканалення дзяржаўнага парадку" гаварылася пра тое, што будуць прадпрымацца меры па забеспячэнні рабочых на фабрыках і заводах дзяржаўным страхаваннем26.

Аднак работа па распрацоўцы і прыняцці адпаведных заканадаўчых актаў зацягнулася на шмат гадоў. I толькі 23 чэрвеня 1912 г. імператар падпісаў адразу 4 законы: "Аб заснаванні дзяржаўных устаноў па справах страхавання рабочых", "Аб заснаванні савета па справах страхавання рабочых", "Аб забеспячэнні рабочых на выпадак хваробы" і "Аб страхаванні рабочых ад няшчасных выпадкаў"27. Гэтыя законы распаўсюджваліся на ўсе прамысловыя прадпрыемствы, у якіх налічвалася не менш за 20 працуючых і прымяняліся паравыя катлы, машыны альбо жывёла, а таксама на тыя ўстановы, дзе машынная тэхніка адсутнічала, але колькасць працуючых была не менш за 30 чалавек.

Усе працуючыя па найму павінны былі застрахавацца ад няшчасных выпадкаў у страхавым таварыстве, членам якога быў таксама і гаспадар прадпрыемства. Страхаванне здзяйснялася за кошт прадпрыемства. Застрахаваныя асобы ў выпадку страты працаздольнасці ад няшчасных выпадкаў атрымлівалі страхавыя выплаты э сродкаў страхавога таварыства – дапамогу ці пенсію. Памер дапамогі ўстанаўліваўся з разліку сярэдняга дзённага заробку рабочага, памножанага на колькасць рабочых дзён, за якія налічвалася дапамога. Пенсіі назначаліся пры поўнай страце працаздольнасці ў памеры 2/3 гадавога ўтрымання рабочага, а пры няпоўнай – у памеры той долі 2/3 гадавога ўтрымання, якая адпавядала ступені страты працаздольнасці. Пенсіі назначаліся таксама членам сямейства памерлага, смерць якога наступіла ад няшчаснага выпадку (удаве, дзецям да 15-гадовага ўэросту, бацькам, братам і сёстрам да 15 гадоў). Дата выдачы пенсіі ўста-наўлівалася па дамоўленасці бакоў.

Закон рэгламентаваў дзейнасць страхавых таварыстваў. Статут страхавога таварыства зацвярджаўся міністрам гандлю і прамыслсвасці. Ён жа ўзначальваў савет па справах страхавання рабочых, у склад якога ўваходзіла шырокае кола чыноўнікаў высокага рангу. У губернях ствараліся дзяржаўныя ўстановы (присутствия) па справах страхавання рабочых на чале з губернатарам.

Законам "Аб эабеспячэнні рабочых на выпадак хваробы" прадугледжвалася стварэнне бальнічных кас. Яны маглі адкрываць і ўтрымліваць уласныя амбулаторыі, прыёмныя пакоі, бальніцы і радзільныя прытулкі. Касам дазвалялася супрацоўнічаць з гарадскімі, земскімі, а таксама з прыватнымі лячэбнымі ўстановамі. Уся лячэбная дапамога членам бальнічных кас была бясплатная, уключаючы лекі. Гэтыя расходы вяліся эа кошт гаспадара прадпрыемства. Касы маглі ўзяць на сябе выдаткі па медыцынскай дапамозе сем’ям сваіх членаў. На такія выдаткі вызначалася не больш 1/3 гадавога бюджэту касы. Касы аказвалі грашовую дапамогу сваім членам у выпадку хваробы, цяжарным і парадзіхам, на пахаванне.

Грашовыя сродкі бальнічных кас складаліся з узносаў членаў, прыплат гаспадароў прадпрыемстваў і інш. Памер узносаў вызначаўся агульным сходам членаў кас і складаў ад 1 да 2% з заработнай платы. Памер прыплат гаспадара прадпрыемства ў бальнічныя касы раўняўся 2/3 узносаў членаў. Справамі бальнічнай касы распараджаліся агульны сход касы і яе праўленне. Рэвізію касы маглі праводзіць члены фабрычнай інспекцыі.

Такім чынам, прынятыя 23 чэрвеня 1912 г. законы ўнеслі карэнныя змены, якія былі накіраваны на паляпшэнне сацыяльна-эканамічнага становішча рабочых, і вырашалі праблемы іх страхавання ад няшчасных выпадкаў і забеспячэння на выпадак хваробы. Ужо ў канцы 1913 г. на Беларусі налічвалася 99 бальнічных кас, у якіх удзельнічала 39 тыс. членаў, летам 1914 г. – 128 кас і каля 47 тыс. членаў. У тым ліку ў Мінскай губерні 25 кас, якія налічвалі 9,5 тыс. рабочых, у Магілёўскай – 17 кас, больш за 6 тыс. рабочых. Але страхаваннем было ахоплена толькі каля 17% рабочых28, бо дробныя і сярэднія прадпрыемствы не заўседы згаджаліся на матэрыяльнае забяспячэнне сацяльнай абароны рабочых і імкнуліся абыйсці фабрычныя пастановы, што тычыліся гэтага пытання.

Заканадаўчыя акты, якія былі прыняты ў другой палове XIX-пачатку XX стст., былі спробай упарадкавання сацыяльна-эканамічных адносінаў, якія ўзнікалі паміж уладальнікамі сродкаў вытворчасці і рабочымі і у пэўнй ступені адлюстроўвалі кардынальныя зрухі з аднаго боку і абмежаванасці з другога ў эканамічным развіцці як Расійскай імперыі, так і Беларусі. Але аб’ектыўна трэба адзначыць, што ступіўшы на шлях капіталізму значна пазней іншых краін Захаду, Расія мела дастаткова сталы вопыт сацыяльнага заканадаўства, які ні па чым не саступаў сацыяльным пастановам Отто фон Бісмарка, а у 1913 г. дзяліла 4-5-е месца з Францыяй па агульнаму колькаснаму паказчыку сусветнага сукупнага прыродна-дэмаграфічнага, фінансава-эканамічнага становішча і ваенна-тэхналагічнага патэнцыялу. Прырост насельніцтва ў Расіі паміж 1867 і 1913 г. быў у 2 разы большы, чым у папярэднія 50 гадоў. 3 1863 па 1897 г. колькасць жыхароў Беларусі вырасла з 3,5 млн. да 6,5 млн. і дасягнула ў 1913 г. амаль 10 млн. чалавек. Смяротнасць зменшылася, нараджальнасць павялічылася, паляпшаўся дабрабыт людзей. Аднак працягласць жыцця сялян для еўрапейскай Расіі ў 1896-1897 гг. складала 33,3 года і гараджан - 30,9 года29. Для параўнання – працягласць жыцця немцаў на пачатак XX ст. раўнялася 45 гадам. Такое значнае разыходжанне Расіі ад заходніх краін па гэтаму важнейшаму паказчыку тлумачыцца агульным адставаннем у працэсе фарміравання даіндустрыяльнага і раннеіндустрыяльнага грамадства.

Для Расійскай імперыі, адной з састаўных частак якой была Беларусь, 1861-1913 гг. – гэта перыяд фарміравання заканадаўчай базы, якой было наканазана забяспечыць эвалюцыйны радыкальны пераход ад феадальнай, прыгонніцкай да капіталістычнай, рынкавай гаспадаркі.

Як адзначаюць даследчыкі, галоўныя мадэлі сацыяльна-эканамічнага ўладкавання дзяржавы запазычваліся з тых краін Захаду, дзе яны дасягалі вышэйшага развіцця – у першую чаргу з Германіі. Прымяненне замежнага вопыту на практыцы заўсёды сутыкалася са значнымі цяжкасцямі, што вынікалі з мэт і сродкаў, тэарэтычных установак і характару іх рэалізацыі, прававых норм і канкрэтных інструментаў іх правядзення ў жыццё. Аднак у Расійскай імперыі ад паслядоўнага правядзення ў жыццё ў цэлым ліберальнага заканадаўства ў сацыяльна-эканамічнай сферы, яго павярхоўнасць і неэавершанасць з'яўляюцца адной з асноўных прычын рэвалюцыйных падзей пачатку XX ст.

Літаратура

1 Медушевский А.Н. Реформы в России XIX-XX веков: западные модели и русский опыт. Конференция во Франкфурт-на-Майне // Отечественная история, 1996, № 2; Куприянова Л.В. Российские предприниматели и проблемы социального страхования. 1880-1905 годы // Отечественная история, 1996, № 5; Степанов В.Л. Социальное законодательство Отто фон Бисмарка и законы о страховании рабочих в России // Отечественная история, 1997, №2 ; Кирьянов Ю.М. Рабочие в России на рубеже XIX-XX веков // Отечественная история, 1997, № 4.

2 Панютич В.П. Наёмный труд в сельском хозяйстве Беларуси. 1861-1914 гг. Мн., 1996; Ён жа. Рэформы дзяржаўных сялян на Беларусі (канец 50-х – 70-я гг. XIX ст.) // Беларускі гістарычны часопіс, 1993, № 3; Ён жа. Прававое становішча сялянства парэформеннай эпохі // Весці Нацыянальнай АН Беларусі. Сер. гум. н. 1998, № 1; Бейлькін Х.Ю. Чыгуначныя тарыфы і сельская гаспадарка Беларусі (канец XIX - пачатак XX ст.) // Весці АН Беларусі. Сер. гум. н., 1996, № 2; Ён жа. Некаторыя пытанні развіцця аграрнага капіталізму // Беларускі гістарычны часопіс, 1996, № 1.

Характеристики

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6933
Авторов
на СтудИзбе
266
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее
{user_main_secret_data}