58032 (672273), страница 2

Файл №672273 58032 (Літаратура падарожжаў як гістарычная крыніца. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі) 2 страница58032 (672273) страница 22016-07-31СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 2)

3) перыяд Вялікай Айчыннай вайны (1941 – 1945) і першае пасляваеннае дзесяцігоддзе;

4) другая палова 1950 – сярэдзіна 1980-х гг.;

5) з канца 1980-х гг. па сучасны перыяд.

Разам з тым можна адзначыць шэраг агульных заўваг у дачыненні да вывучэння мемуараў навейшага часу. Відавочна рэзкае скарачэнне колькасці дзённікаў. Няцяжка растлумачыць, чаму такая папулярная раней форма запісу сваіх перажыванняў, пачуццяў, як дзённікі, у рэвалюцыянераў, партыйных і савецкіх работнікаў не выклікала цікавасці. Па-першае, у іх існавала пэўная прадузятасць у адносінах да такой формы (успомнім словы У. Маякоўскага, што «голос единицы тоньше писка»), дададзім да таго цвёрдую перакананасць у тым, што сентыментальнасць не павінна быць уласцiвай камуністу. Для творчай жа інтэлігенцыі, якая ўзрасла на глебе «беларусізацыі» да канца 1920-х гг., пісаць дзённікі стала небяспечна. Рэпрэсіі, а пасля вайна прадвызначылі рашэнне многіх аўтараў, што не час зараз пісаць дзённікі.

Многія з дайшоўшых да нас дзённікаў навейшага часу (як сведчыць характар запісаў у іх) вяліся аўтарамі для памяці, для таго, каб не забыць нічога істотнага і пасля на падставе запісаў аднавіць падзеі больш шырока; у іх адсутнічае такая характэрная рыса дзённікавых запісаў, як эмацыянальная насычанасць.

Вывучаючы ўспаміны, трэба разумець, што пісаліся яны часцей зусім у іншых умовах. Неабходна вылучаць два перыяды ў жыцці мемуарыста: 1) да апісаных падзей, уключаючы апошнія; 2) ад часу падзей да часу стварэння ўспамінаў. Значэнне першага перыяду зразумела, значэнне ж другога істотнае таму, што перажытае мемуарыстам пасля апісаных ім падзей часам міжвольна накладвае на трактоўку мінулага асаблівы адбітак. У дачыненні да іх у большай ступені, чым да іншых пісьмовых крыніц, трэба вызначыць пабуджальныя матывы, пэўны «сацыяльны заказ».

Успаміны, напісаныя праз невялікі тэрмін, больш дакладныя. І не толькі таму, што тыя ці іншыя дэталі яшчэ не сцерліся ў памяці мемуарыста. Справа яшчэ і ў тым, што жывыя сведкі гэтых падзей, іх вялікая колькасць прымушае аўтара да самаправеркі, самакантролю. Безумоўна, апошняе не пазбаўляе даследчыка ад неабходнасці супастаўляць звесткі мемуарных са сведчаннямі дакументальных крыніц.

У навейшы час істотна павялічваецца колькасць такіх відаў мемуарных крыніц, як біяграфічныя анкеты, аўтабіяграфіі, стэнаграфічныя запісы ўспамінаў і інш.

Біяграфічныя анкеты (ці анкеты біяграфічнага характару) найчасцей мелі афіцыйнае прызначэнне і змяшчалі пэўныя, рэгламентаваныя звесткі. У савецкі час гэты від дакументаў набыў асаблівае значэнне, паколькі партыйна-дзяржаўны апарат імкнуўся кантраляваць жыццё сваіх грамадзян. Дзесяцігоддзямі спецыяльныя службы распрацоўвалі анкетныя фармуляры, сачылі за дакладнасцю іх інфармацыі. Анкеты абавязкова запаўняліся ў выпадках, звязаных са зменай сацыяльнага становішча чалавека. Рэгламентаванасць зместу біяграфічных анкет прымушае многіх даследчыкаў адносіць іх не да жанру мемуарнай літаратуры, а да матэрыялаў справаводства пэўных устаноў, у выніку дзейнасці якіх яны фармiравалiся.

Аўтабіяграфіі адрозніваюцца ад анкет не толькі тым, што іх змест вызначаецца самім аўтарам, але і большым аб'ёмам. На змест аўтабіяграфіі вялікі ўплыў аказвала іх прызначэнне (уступленне ў камсамол, у партыю, паступленне на працу і г. д.). У той час як істотная частка іншых відаў мемуарнай літаратуры навейшага часу апублікавана, біяграфічныя анкеты, аўтабіяграфіі, стэнаграфічныя запісы ўспамінаў захоўваюцца ў архівах і яшчэ толькі чакаюць сваіх даследчыкаў.

У дачыненні да першага перыяду (1917 – 1927) можна адзначыць, што ў гэты час пераважаюць мемуары ўдзельнікаў рэвалюцыйнага руху, грамадзянскай вайны. Невялікія па аб'ёму, яны друкаваліся на старонках часопісаў, газет, а таксама асобных зборнікаў, прысвечаных 10-годдзю кастрычніцкіх падзей. Іх асаблівасцю было тое, што цікавай была не столькі асоба аўтара, колькі падзея ці асоба, аб якіх пісаў мемуарыст. Самі аўтары ў найменшай ступені пісалі свае ўспаміны ў адпаведнасці з кан'юнктурнымі меркаваннямі, але іх падбор да публікацыі быў, безумоўна, тэндэнцыйным.

У гэты ж перыяд з'яўляюцца і асобныя ўспаміны беларускіх нацыянальных дзеячаў. Часам яны былі прысвечаны сумным падзеям у нацыянальным жыцці. Так, у першыя ўгодкі смерці Івана Луцкевіча выйшаў зборнік, прысвечаны яго памяці. Безумоўна, што ў гэтым зборніку былі і спробы асэнсавання пройдзенага беларускім рухам этапу, якому І. Луцкевіч прысвяціў сваё жыццё. Шэраг матэрыялаў тут, безумоўна, далёкі ад біяграфічнага выкладання і, зразумела, усе аўтары прытрымліваюцца вядомага правіла: «аб памершых гавораць або добра, або нічога».

Наступны перыяд (канец 1920-х – 1930-я гг.) акрэсліваецца і якасцю, і колькасцю мемуарнай літаратуры. Рэпрэсіі вымушалі многіх аўтараў гаварыць меней аб сабе, болей аб падзеях. Да таго ж падштурхоўвала і татальная ідэалагізацыя. Мемуары нівеліруюцца, губляюць сваю індывідуальнасць і адметнасць. Яны не вельмі цікавыя для прачытання, але гэта не змяншае іх каштоўнасці як гістарычнай крыніцы. Асобна трэба сказаць аб мемуарнай літаратуры, што друкуецца на старонках шматлікіх перыядычных выданняў Заходняй Беларусі. У гэты ж час з'яўляецца і шэраг зборнікаў, прысвечаных асэнсаванню таго шляху, які прайшоў беларускі нацыянальны рух. У сярэдзіне 1930-х гг. спачатку на замежных мовах, а пасля 1937 г. на беларускай мове друкуюцца ўспаміны вядомага тэатральнага дзеяча і драматурга Ф. Аляхновіча «У кіпцюрах ГПУ». Гэта першая публікацыя аб сталінскіх рэпрэсіях на Беларусі.

У час нямецка-фашысцкай акупацыі Беларусі аповесць Ф. Аляхновіча друкавалася ў калабарацыйных выданнях. Нешматлікасць мемуарнай літаратуры, перадрукоўка ўжо выдадзеных матэрыялаў характарызуе гэты перыяд. Большасць запісаў вялася выключна для сябе (партызанскія дзённікі і інш.). Вайна не спрыяла пашырэнню такой з'явы, як мемуарная творчасць. Асобныя творы, што з'яўляліся ў гэты час, хутчэй нагадваюць справаздачы, чым эмацыянальнае ўражанне аб пачутым і перажытым.

Не адбылося істотных змен у развіцці мемуарнай літаратуры і ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. У большасцi той невялікай колькасці мемуарных твораў, што з'явіліся ў гэты час, пераважала ваенная тэматыка. Першыя партызанскія мемуары ствараліся па падабенству працы П. К. Панамарэнкі. Шэраг мемуарных крыніц, якія ўзніклі ў перыяд вайны і першыя пасляваенныя гады, адклаўся ў архівасховішчах. Да ліку апошніх можна аднесці апытальныя лісты («опросные листы для возвратившихся на Родину из германской неволи»). Гэта унікальная крыніца па пытаннях вывазу беларускага насельніцтва ў Германію і наступнага іх вяртання на Радзіму (анкеты запаўняліся ў 1945 – 1946 гг., больш за 8,5 тыс. анкет).

Пачынаючы з другой паловы 1950-х гг. сітуацыя істотна змяняецца. Ваенная тэматыка захоўвае сваё значэнне, але кола жадаючых выказацца істотна пашыраецца. Велізарная хваля выданняў партызанскай літаратуры асабліва акрэсліваецца па БССР у 1970-я – пачатку 1980-х гг. (па няпоўных дадзеных, за гэты час у рэспубліцы было выдадзена да 300 кніг і зборнікаў успамінаў падпольнага і партызанскага руху). Гэта не толькі ўспаміны кіраўнікоў Беларускага партызанскага руху (П. З. Калінін), але і мемуары сярэдняга кадравага звяна партызанскага руху – кіраўнікоў партызанскіх брыгад і злучэнняў, дыверсійных груп і г. д. Асвятленне падзей істотна залежала ад таго месца ў іерархічнай лесвіцы, якое займаў той ці іншы аўтар падчас вайны. Пры гэтым вышэйшае кіраўніцтва мела магчымасць скарыстаць, акрамя звестак з сваёй памяці, і іншыя крыніцы. Ва ўспамінах жа сярэдняга звяна партызанскіх кіраўнікоў падзеі, што адбываліся працяглы час, перададзены вельмі прыблізна. Асноўная ўвага ў азначаных мемуарных творах прысвечана найперш баявой дзейнасці. За невялікім выключэннем, у іх не апавядаецца аб няўдалых баявых аперацыях і памылках партызанскіх камандзіраў. У адносінах да мірнага насельніцтва пераважна прыводзяцца толькі факты падтрымкі і супрацоўніцтва. Безумоўна, што вывучэнне такiх твораў павінна праводзіцца пры абавязковым супастаўленні іх звестак (у найбольшай ступені гэта датычыцца вынікаў баявых дзеянняў – падрываў рэек, мастоў, знішчэння жывой сілы ворага і г. д.).

У азначаны перыяд з'яўляюцца звесткі аб шэрагу падпольных арганізацый, побач з успамінамі партызан усё часцей друкуюцца і мемуарныя творы падпольшчыкаў. Большасць публікацый выйшла да свята 40-годдзя вызвалення Беларусі, у прыватнасці два грунтоўныя зборнікі.

У 1960 – 1980-я гг. пэўнае асвятленне ў мемуарнай літаратуры атрымліваюць старонкі абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г. і яе вызвалення ў 1943 – 1944 гг. Яны закраналіся ва ўспамінах М. М. Воранава, Г. К. Жукава, І. М. Русіянава і інш.

У 1970-х гг. з'яўляюцца і іншыя накірункі ў мемуарнай літаратуры. Выходзяць у свет успаміны тых, хто не прымаў непасрэднага ўдзелу ў ваенных дзеяннях. Колькасць успамінаў партыйных і савецкіх кіраўнікоў такога кшталту на Беларусі была невялікай, паколькі пры падборы кіруючага складу строга выконвалі «партызанскі» прынцып. У шэрагу такіх мемуарных твораў нельга не адзначыць успаміны беларускага дыпламата К. В. Кісялёва.

Дарэчы, прыжыццёвае і пасмяротнае выданні (Кузьма Венядзіктавіч памёр 4 мая 1977 г.) істотна адрозніваюцца. Першае больш эмацыянальнае, непасрэднае па сваім змесце, тут шмат гумару (нават анекдоты). У другім – асноўная ўвага канцэнтруецца на «хібах капіталістычнага ладу», станоўчае ва ўбачаным і пачутым за мяжой амаль знікае. К. В. Кісялёў імкнецца быць дакладным у фактах, і ўсё ж многія з яго сведчанняў мэтазгодна (і вельмі карысна) спалучыць з вывучэннем дакументаў знешнепалітычнай дзейнасці БССР.

У 1970 – 1980-я гг. з'яўляюцца ўспаміны, у якіх адлюстроўваліся мерапрыемствы Савецкай улады ў Заходняй Беларусі, дзейнасць Кампартыі Заходняй Беларусі. Пры гэтым асобныя з аўтараў (як і многія савецкія кіраўнікі) выкарыстоўваюць розныя архіўныя дакументы, друк, перапіскуі г. д. У выніку такія мемуарныя творы набываюць рысы навуковых даследчыцкіх прац.

Характэрная рысай мемуарнай літаратуры перыяду другой паловы 1950 – сярэдзiны 1980-х гг. з'яўляецца выхад у свет зборнікаў успамінаў, прысвечаных пэўным асобам, выдомым дзеячам падпольнага і партызанскага руху, а таксама выдатным беларускім пісьменнікам і паэтам.

Успаміны саміх дзеячаў культуры ў гэты час з'яўляюцца ў розных формах – ад невялікіх нарысаў (нашкалт «З жыццяпісу» У. Караткевіча) да грунтоўных выданняў у некалькіх кнігах (для прыкладу, мемуары З. І. Азгура «То, что помнится...»). Успаміны П. В. Мядзёлкі (Сцежкамі жыцця. Мн., 1974) апавядаюць пра асобныя малавядомыя старонкі разгортвання нацыянальнага руху. Вывучаючы іх, можна заўважыць і прысутнасць пэўнай унутранай цэнзуры («внутреннего городового» паводле вобразнага вызначэння М. Е. Салтыкова-Шчадрына), і цэнзуры рэдактарскай, дзяржаўнай. З часу пераезду ў БССР у 1925 г. звесткі Паўліны Вінцэнтаўны становяцца занадта лаканічнымі, знікае эмацыянальнасць, вобразнасць («са старонак мемуараў знікае жыццё»).

Безумоўна, больш цікавыя звесткі былі ў тых успамінах, якія пісаліся без аглядкі на цэнзуру. Але асобныя з іх (як рукапіс Ларысы Геніюш) не маглі быць апублікаваны. Іншыя ж публікаваліся толькі за мяжой.

Дарэчы, перыяд другой паловы 1950 – сярэдзiны 1980-х гг. сапраўды характарызуецца пашырэннем выданняў мемуарнай літаратуры дзеячаў беларускай эміграцыі. Я. Калубовіч, В. Рагуля, Я. Малецкі і многія іншыя імкнуліся асэнсаваць пройдзены нацыянальным рухам шлях, зрабіць пэўныя высновы і для сябе, і для нашчадкаў. Падабенства лёсу гэтых аўтараў прадвызначыла ў многім падабенства і накіраванасць іх твораў. І ўсё ж кожны з іх мае і сваё гучанне, і свой асобны змест.

Так, В. Рагуля (былы беларускі пасол і сенатар польскага сейма ў 1920 – 1930-х гг.), акрамя сваёй біяграфіі, канцэнтруе ўвагу чытача на падзеях у польскім парламенце міжваеннага часу. Ён дэтальна аналізуе тэхнічны бок (падрыхтоўка, фінансаванне выбарчай кампаніі), прыводзіць цікавыя характарыстыкі беларускіх паслоў, аналізуе працу ў сойме і сенаце і інш.

У той жа час ва ўспамінах Я. Малецкага пераважаюць звесткі аб падзеях з часу ўз'яднання Беларусі (1939 г.). Зразумела, што аўтар акрэслівае адносіны насельніцтва да Савецкай улады і асабліва дэтальна аналізуе дзейнасць бальшавікоў у Вільні, акрэслівае масавыя дэпартацыі. Апісанне Я. Малецкім падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны цікавае тым, што аўтар належаў да сярэдняга звяна калабарацыйнага руху і таму мог больш рэальна ацэньваць вынікі дзейнасці яго кіраўніцтва. У азначаным творы прыводзяцца цікавыя характарыстыкі Ф. Акінчыца, Р. Астроўскага, І. Ермачэнкі. Безумоўна, што партызаны для яго – «бандыты», салдаты Чырвонай Арміі – «азіяцкага паходжання».

Увогуле нельга лічыць, што творы дзеячаў беларускай эміграцыі, пазбаўленыя цэнзуры, больш дакладна характарызуюць рэчаіснасць. Гэта толькі «праўда з аднаго боку», азначаныя аўтары жылі стэрэатыпамі свайго часу, настроямі таго асяродку беларускай эміграцыі, які характарызаваўся асаблівай псіхалогіяй і своеасаблівымі адносінамі да Савецкай улады.

Урэшце, апошні перыяд (як ужо адзначалася вышэй) яшчэ толькі акрэсліўся ў мемуарнай літаратуры. Галоўная яго рыса – публікацыя тых твораў, якія, безумоўна, не маглі быць надрукаваны раней. Сапраўднай падзеяй стала выданне рукапісу Л. Геніюш, што з лёгкай рукі М. Чарняўскага атрымаў назву «Споведзь». Сапраўды, Л. Геніюш можна назваць сумленнем нашай эпохі, сумленнем беларускай эміграцыі. Адданая справе, патрабавальная да сябе і да іншых, часам даволі рэзкая ў ацэнках, яна проста не магла жыць інакш. Л. Геніюш – таксама дзеяч беларускай эміграцыі, але паколькі яе ўспаміны пісаліся ў савецкіх умовах, то гэта адасабляе іх ад выдадзеных за мяжой. Аднак напісаны мемуары без аглядкі на цэнзара, следчага або стукача, гэта сапраўды споведзь – перад Богам, сучаснікамі, нашчадкамі. Ведаючы жыццё Л. Геніюш, можна дараваць ёй залішнюю падазронасць, якая знайшла адбітак і ў яе творы.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
119,62 Kb
Тип материала
Предмет
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
7029
Авторов
на СтудИзбе
260
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее