54280 (669579), страница 5

Файл №669579 54280 (Рэлiгiя ўсходнiх славян. Увядзенне хрысцiянства) 5 страница54280 (669579) страница 52016-07-31СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 5)

Епіскапамі маглі быць толькі асобы, пастрыжаныя ў манахі. (ІІры пострыгу на галаве выстрыгаўся крыж.) Ніжняй царкоўнай ячэйкай быў прыход, цэнтрам якога з'яўлялася царкоўная пабудова. Цэрквы будаваліся на сродкі епіскапаў, князёў ці іншых багатых людзей (баяр, купцоў).

Унутраная структура царквы, арганізацыя культу вызначаліся актамi княжацкай улады і саміх царкоўных улад. Важнейшае значэнне меў статут князя Уладзіміра. Ён утрымліваў найбольш істотныя пастановы: аб устанаўленні дзесяціны на карысць царквы (г.зн. аб адліку дзесятай часткі ад княжацкіх даней "з усіх гарадоў"), аб стварэнні царкоўнага суда па справах злачынстваў супраць веры і царквы, аб парушэннях царкоўнай дысцыпліны і абрадаў, аб мнагажонстве, аб скасаванні шлюбаў. Царкоўны суд разглядаў справы аб спадчыннасці.

Статут Уладзіміра Святаславіча ў XII ст. шырока распаўсюдзіўся сярод духавенства ва ўсіх землях ўсходніх славян. Яго ўплыў адчуваецца ў Смаленскім статуце сярэдзіны XII ст. Княжацкія статуты фіксавалі формы і памеры матэрыяльнага забеспячэння епархій. Такое забеспячэнне складалася пачаткова з дзесяціны, прыбыткаў ад царкоунага суда.

Княжацкія царкоўныя статуты маюць важнае значэнне для вывучэння грамадскага і дзяржаўнага ладу славян. Яны былі юрыдычнымі дакументамі, якія фіксавалі ўзаемаадносіны царкоўнай улады (у асобе епіскапа ці мітрапаліта) са свецкай уладай (у асобе князя).

Полацкія царкоўныя статуты да нас не дайшлі. У тым, што яны існавалі, нельга сумнявацца. У "Жыціі..." Ефрасінні Полацкай гаворыцца, што яна, "положивши великое устроение обема манастырема" і даручыўшы абодва манастыры сваей сястры Еўдакіі, накіравалася ў Іерусалім. Ефрасіння "ўладжвала" манастыры, несумненна, з данамогай нейкага статута.

Раннім узорам статута епіскапіі з'яўляецца Смаленскі статут, які выдаў каля 1136 г. князь Расціслаў Мсціславіч. Статут утрымліваў умовы запрашэння епіскапа на новую кафедру і адлюстроўваў у старажытных землях Беларусі становішча ва ўзаемаадносінах паміж царкоўнай і свецкай уладай, якое склалася да 30-х гадоў XII ст.

3 узнікненнем епархіі князь перадаваў ей перш за ўсё дзесяціну ад даніны, якую ён збіраў у розных формах. Статутная грамата смаленскага князя Расціслава 1136 г. замацоўвае за епіскапам два сялы з зямлёй, якая да іх адносілася. Аднак застаецца невядомым аб'ём імунітэту царквы адносна гэтых сёл. Поўны царкоўны імунітэт, фінансавы і судовы, распаўсюджваўся на асобную, звязаную з царквой катэгорыю людзей — "прошчанікаў".

Феадальная рэнта, якая паступала ў выглядзе судовых падаткаў, падзялялася паміж князем і епіскапам, паколькі епіскапскі суд ажьіццяўляў сямейнае і шлюбнае права, а княжацкі суд — усе астатнія галіны права. Царква мела разам з фінансавым тэрытарыяльным імунітэтам таксама яшчэ судовы галіновы, які не быў звязаны з пэўнай тэрыторыяй. Акрамя таго, царква распаўсюджвала сваю судовую ўладу не толькі на сямейна-шлюбныя, але і на крымінальныя справы. Гэта адбывалася ў тым выпадку, калі ўдзельнікамі крыміналу з'яўляліся "царкоўныя людзі" — члены царкоўнага прытча.

Царква аказвала вялікі ўплыў на грамадзянскае жыццё і побыт насельніцгва. Яна імкнулася выступаць у якасці гаранта пагадненняў паміж князямі, якія замацоўваюць гэтыя пагадненні "крыжовым цалаваннем", распаўсюджаным у Полацкім княстве. Царква прымала ўдзел у перагаворах розных узроўняў. Яе прадстаўнікі выконвалі ролю паслоў. У Ноўгарадае галава царквы — архіепіскап — фактычна ўзначальваў наўгародскі ўрад.

У ІІолацку епіскап таксама займаў высокае грамадскае становішча. У перыяд феадальнай раздробленасці ён з'яўляўся як быццам адзіным прадстаўніком усей Полацкай зямлі, бо князёў, як мы ведаем, было шмат па роз­ных полацкіх удзелах. Епіскап удзельнічаў у вечавых сходах. Ад яго імя пісаліся дагаворы, якія заключаліся полацкім вечам, і да іх прывешвалася яго пячатка. Прыкладам можа быць грамата полацкага епіскапа Якава рыжскаму епіскапскаму намесніку і г. Рыга (каля 1300 г.). У грамаце Якаў гаворыць выключна аб мірскіх справах — адносна мірных адносін і гандлю хлебам. Слову дакумента "своймй детми, исправу дамь" выразна ўказваюць на ўдзел і важную ролю епіскапа у судзе. Полацкія епіскапы належалі да вузкага кола асоб, якія карысталіся віслымі пячаткамі, што прывешваліся да дакументаў.

Складана гаварыць аб ролі полацкага епіскапа ў дзяржаўным кіраванні, паколькі колькасць дакументаў, якія дайшлі да нас, невялікая. Аднак няма падстаў лічыць гэту дзейнасць нязначнай. Напэўна, полацкія епіскапы знаходзіліся ў меншай залежнасці ад мясцовых князёў, чым у іншых княствах ўсходніх славян, але, верагодна, яны не былі у такой меры незалежнымі і моцнымі ўладыкамі, як наўгародскія епіскапы.

Духавенства падтрымлівала свецкую ўладу і клапацілася аб уласных царкоўных выгадах. Царква атрымлівала ад князёў дзесятую частку дзяржаўных даходаў і, акрамя таго, значныя зямельныя ўладанні. Царква адстойвала прагрэсіўную тады ідэю неабходнасці моцнай княжацкай улады. У сваю чаргу свецкія ўлады садзейнічалі царкве.

Заключэнне

ІІрыняцце хрысціянства ва ўсход­ніх славян, у тым ліку ў беларускіх землях, мела выключна важнае гістарычнае значэнне. Яно супала па часе з усталяваннем дзяржаўнасці ў беларускіх землях і, безумоўна, станоўча паўплывала на ход гэтага працэсу.

У адрозненне ад язычніцтва хрысціянская вера ў адзінага бога Ісуса Хрыста адпавядала адзінаўладдзю князя ў дзяржаве, а значыць, духоўна асвячала гэту ўладу, а духавенства падтрымлівала яе і было ёй апорай. Хрысціянскае веравучэнне сцвярджала, што ўсякая улада ад Бога, а ўсё, што ад Бога, з'яуляецца свяшчэнным і нязменным.

У выніку прыняцця хрысціянства значна узрос аўтарытэт ІІолацкага і Тураускага каястваў, а затым і Вялікага княства Літоўскага. З імі як з роўнымі пачалі лічыцца іншыя хрысціянскія дзяржавы.

У той жа час прыняцце хрысціянства па вiантыйскай традыцыi значна ўскладніла адносіны з некаторымі краінамі Заходняй Еўропы і асабліва з рымскім папам. Гэтыя абставіны сталi найбольш адчувальнымі ў перыяд крыжацкай агрэсіі, якую духоўна асвячаў і падтрымліваў рымскі папа.

Прыняцце хрысціянства мела таксама значныя сацйяльна-эканамічныя вынікі для беларускіх зямель. Сувязі з хрысціянскімі краінамі, асабліва з Візантыяй, садзейшчалі развіццю рамяства і гайдлю, у першую чаргу знешняга.

Шырокі размах атрымала царкоўнае будаўніцтва. Значна ўзрасла патрэба ў раменіках, новых відах рамяства (выраб цэглы, абчэсванне каменю і iнш.).

З распаўсюджваннем хрысціянства паступова фарміравалася саслоўе духавенства, якое склалі самыя адукаваныя і ўплывовыя людзі. Знаёмства з вiзантыйскай культурай з'явілася стымулам для развіцця адукацыі, літаратуры, мастацтва, архiтактуры. Пры царквах і манастырах адкрываліся школы, перапісваліся кнігі. У беларускіх землях разгарнулася каменнае будаўніцтва. Саборы, цэрквы і манастыры сталі самымі прыгожымі і велічнымі будынкамі. Убранства гэтых будынкаў далучала веруючых людзей да высокага мастацтва.

ІІаляпшаўся маральны стан грамадства. Хрысціянскія запаведзі садзейнічалi усталявашію добрых адносін паміж людзьмі. 3 прыняццем хрысціянства зніклі такія заганы язычніцтва, яка ахвярапрынашэнне (у тым ліку людзей), мнагажонства, кроўная помета і інш.

Царква і духавенства аказалі ўплыў на ўсе сферы жыцця грамадства. Выні­кі гэтага ўплыву былі самыя розныя. М. Доўнар-Запольскі, які прааналізаваў шматлікія крыніцы, прыйшоў да высновы, што царква ва ўсходніх славян, валодаючы вялікімі правамі, велізарнымі матэрыяльнымі сродкамі ў XI—XIII стст., у справах палітычных даволі памяркоўна карысталася сваім уплывам і пераважна для падтрымання міру. Пры гэтым можна адназначна сцвярджаць, што прыход на змену язычніцтву новай хрысціянскай рэлігіі быў гістарычна абумоўлены і ў цэлым садзейнічаў прагрэсіўнаму развіццю грамадства.

Спiс лiтаратуры

  1. Лыч Л., Нявiцкi У. Гiсторыя культуры Беларусi – Мн., 1996.

  2. Качаноўскi I. Гiсторыя культуры Беларусi – Мн., 1994.

  3. Гiсторыя Беларусi ў 6 тамах. Т. 1 – Мн., В.П. “Экаперспектыва”, 2000.

  4. Гарошко Л. Уводзiны ў беларускую мiфалогiю //Бел. гiст. часопiс, 1996, №3.

1 Язычніцта (паганства) — умоўны тэрмін, які абазначае старажытныя вераванні і культы, што існавалі да пашырэння трох сусветных рэлігій: будызму, хрысціянства, ісламу. Назва находзіць ад царкоўна-славянскага слова "языцы" (народы, чужаземцы). Тэрмін "паганства" ўтвораны ад лацінскага слова "паганус" (язычнік).

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
695 Kb
Тип материала
Предмет
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
Почему делать на заказ в разы дороже, чем купить готовую учебную работу на СтудИзбе? Наши учебные работы продаются каждый год, тогда как большинство заказов выполняются с нуля. Найдите подходящий учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
7027
Авторов
на СтудИзбе
260
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее