54280 (669579), страница 4

Файл №669579 54280 (Рэлiгiя ўсходнiх славян. Увядзенне хрысцiянства) 4 страница54280 (669579) страница 42016-07-31СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 4)

4. Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства

4.1 Хрысціянізацыя беларускіх зямель.

Некаторыя гісторыкі выказваюць меркаванне, што "найбольш старажытным рэлігійным цэнтрам Полацкай зямлі быў не Полацк, а горад Ізяслаўль". Каля Iзяслаўля (сучаснае Заслаўе) быццам быў заснаваны найбольш старажытны манастыр у Полацкай зямлі. Прыкмет існавання манастыра у Заслаўі пры шмматгадовых археалагічных даследаваннях не знойдзена. Але, напэўна, Ізяслаўль на Свіслачы быў сапраўды заснаваны Уладзімірам Святаславічам у апошняй чвэрці X ст., як гаворыцца ў Лаўрэнцьеўскім летанісе.

Выказваюцца думкі аб місіянерскай дзейнасці ў Полацкай зямлі скандынава Торвальда Вандроўніка, які вядомы па актыўным удзеле ў хрысціянізацыі Ісландыі ў канцы X ст. У "Сазе аб хрышчэнні" паведамляецца: "У тое лета, калi было прынята хрысціянства ъ Ісландыі, ад нараджэння госпада нашага Iсуса Хрыста прайшло 1000 гадоў... Торвальд, сын Кадрана, і Стэўнір, сын Таргiля, сустрэліся пасля (смерці) конунга Алава. Яны накіраваліся ўдваіх па ўсяму свету і да самага Йорсалахейма (Палесціны), адтуль – да Міклагарда (Канстанцінопаля) і далей да Кёнугарда (Кіева), яшчэ далей (на ўсход) па Непру (Дняпру). Торвальд памёр у Русіі недалёка ад Палтэскі (стараскандынпаъскае абазначэнне Полацка). Там ён пахаваны у адной гары ў царкве Іаана Хрысціцеля, i называюць яны яго святым. Так гаворыць Бранд Вандроўнік: "Я прыйіоў туды, дзе Торвальду, сыну Кадрана, Хрыстос даў успакаенне; там ён пахаваны ў высокай гары ўверх па цячэнню Драўна (Дрёвна) у царкве Іаана". Стэўнір накіраваўся тады на поўнач у Данію ... так паведаміў Ары Стары".

Даследчыкі спрачаюцца наконт таго, што разумець над тапонімам Драўна (Дрёвна) — гару ці раку. Калі гэта гара, дык яна магла знаходзіцца ля Полацка на беразе Дзвіны. Але калі рака, то мяркуюць, што ей магла быць Друя ці іншы вадаём у сістэме Браслаўскіх азёраў. I пытанне гата засецца нявырашаным і месца пахавання Торнальда дагэтуль не знойдзена. Між тым ёсць падставы меркаваць, што Торвальд нейкі час прапаведваў веру Хрыстову ў Полацкай зямлі, дзе існавала хрысціянская абшчына і была пабудавана царква, верагодна, спачатку драўляная. Тут Торнальд Вандроўнік памер і, напэўна, быў пахааваны прыхаджанамі.

Мусіць, хрысціянства ў Полацку было прынята прадстаўнікамі вышэйшай знаці ўслед за афіцыйным увядзеннем яго у Кіеве ў 988 г. Ізяслаў, сын Уладзіміра і Рагніеды, хутка пасля прыняцця новай веры пачау кпяжыць у Полацку. Аб клопаце па распаўсюджванні тут хрысціянства ўскосла свечыць харакгарыстыка Ізяслава, змешчаная ў познім Піканаўскім летапісе, дзе сказана, што князь "прилежаще прочитанию божественных писаний", г.зн. быў вельмі набожны.

У Цвярскі летапіс (таксама позні) трапіла цікавае паданне аб Рагнедзе-манахіні, якая быццам правяла апошнія гады свайго жыцця у "манастыры" пад імем чарніцы Анастасii. Але дзе ён мог размяшчацца, у летапісе не паведамляецца. Няма звестак, пісьмовых крыніц аб хрысціянстве у Полацкай зямлі ў часы княжання Брачыслава (1003—1044).

Сведчаннем актыўных кантактаў полацкага князя Усяслава (1044— 1101) з духавенствам служыць яго ўвага да шанавання кананізаваных у 1072 г. братоў дзеда — князёў Барыса і Глеба. Не выпадкова такія імёны былі дадзены таксама сынам Усяслава. Гэта пралівае святло на сту­пень хрысціянізацыі жыцця двара полацкага князя, а таксама на сувязь яго з царкоўным асяроддзем, якое з'явілася у Кіеве ініцыятарам шанавання святых Барыса і Глеба. Шаванне гэтых святых хутка атрымала распаўсюджанае у Полацкай зямлі, што відаць на прыкладзе помнікаў жывапісу ў Полацку (фрэскі святых Барыса і Глеба у Барысаглебскім (Бельчыцкім) манастыры) і прыкладнога мастацтва (віслая пячатка з выявай св. Глеба з археалагічных раскопак Мінска, бронзавы абразок з раскопак Копысі і інш.).

У Полацку у XII ст. існавала не менш 10 культавых манументальных збудаванняў, тры манастыры. Полацкая княжацкая сям'я цесна была звязана з Кіева-Пячэрскім манастыром. Добрыя адносіаы манастыра з Полацкам склаліся яшчэ пры жыцці Усяслава, якога падтрымліваў манастыр у 1068 г.

Пісьмовыя крыніцы, даныя мовазнаўства і хрысціянскія рэаліі, знойдзеныя ва Усходняй Прыбалтыцы ары археалагічных даследаваннях, сведчаць аб пранікненні сюды хрысціянскай рэлігіі не пазней XII ст. У Кукенойсе жыў святар Сцяпан, давераная асоба полацкага князя. Верагодна, у гэтым немалая роля належала полацкай Сафіі, пабудаванай у 50-я гады XI ст. Не выключана, што сабор займаўся місіянерскай дзейнасцю, распаўсюджваючы хрысціянскую веру сярод суседняга балцкага насельніцтва. Асобныя літоўскія князі прынялі праваслаўе.

Аднак вера ў IІолацкай зямлі распаўсюджвалася павольна і панінна была вытрымаць барацьбу з язычніцтвам. Язычніцкія вешчуны ў Полацку бы­лі ў пашане нават сярод прадстаўнікоў княжацкай дынастыі ІІасля афіцыйнага прыняцця хрысціянства. Летапіс прыпісвае Усяславу Полацкаму параджэнне ад "вяшчунства". Сама Полацкая зямля ўяўлялася летапісцам і аўтару "Слова пра паход Ігаравы" краінай чараўнікоў.

Аб надта замаруджаным працэсе хрысціянізацыі ў сельскай мясцовасці сведчаць даныя раскопак курганных могільнікаў. У беларускіх землях пад уплывам хрысціянства ў канцы X ст. пачынаецца наступовая змена пахавальнага абраду. Побач з рытуальным спальваннем памерлага (крэмацыяй) з'явілася так званая інгумацыя, памерлага змяшчалі ў курган у выцягнутым палажэнні.

Да перамогі хрысціянскага светаразумеаня было яшчэ далека. У пахавальных абрадах крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў і іншых плямён яшчэ доўга захоўваліся язычніцкія элементы: выпальванне глебы напярэдадні збудавання на ей кургана, рытуальная ежа, якую амяшчалі ў курган, трызна, выцяпіутае ўздоўж цела палажэнне рук (у хрысціянскіх пахайаннях рукі складзены на жываце).

Царква не столькі выдаляла язычніцтва з пахавальнага абраду, колькі прыстасоўвала яго да новага рытуалу. У канцы X — пачатку XI ст. з'явіліся пахаванні ў падкурганных ямах, змянялася палажэнне рук нябожчыка ад выцягнутага ўздоўж цела да складзенага на жываце, змяншаўся па колькасці пахавальны інвентар, пакуль ён зусім не знік у пачатку XIII ст.

У Тураве ўсталяванне хрысціянства сунраваджалася крывавымі па-дзеямі. Відаць, не выпадкова тураўскае паданне апавядае аб каменных крыжах, якія прыплывалі ў горад на Прыпяці, калі вада у рацэ была чырвонай ад крыві.

У мясцовых паданнях Турава нагадвалася імя пакутніка Дыянісія, які прапаведваў тут пасля Тура і быў забіы язычнікамі з суседняга паселішча, названымі міхнаўцамі — жыхарамі в. Міхнанічы (цяпер у Калінкавіцкім раёне). На думку беларускага вучонага А. Мельнікава, Дыянісій быў адным з хрысціян-місіянераў, якія пацярпелі ад язычпікаў.

Паводле паведамлення летапісу, пасля прыняцця хрысціянства у Кіеве князьУладзімір Святаславіч накіраваў у Тураўскую зямлю прыёмнага сына Святаполка у якасці пасадніка, які абавязаны быў раснаўсюджваць новую веру. Згодна паданню, якое дайшло да нас, сам князь Уладзімір заснаваў пад Пiнскам Лешчынскі манастыр.

У старажытных летанісах няма паведамленняў пра тураўскіх епіскапаў X-XI стст., аднак ёсць звесткі ў іншых крыніцах пра епіскапа Рэйнберна. Тураўскі князь Святаполк узяў шлюб з дачкой польскага караля Баляслава. 3 ей прыехаў калобжацкі епіскап Рэйнберн, які стаў раснаўсюджваць каталіцызм. Уладзімір арыштаваў Святаполка, яго жонку і Рэйнберна, які хутка памер у турме. У 1015 г. пасля смерці Уладзіміра княжыць у Кіеве пачынае Святаполк. У гэтым годзе адбылося забойства братоў князёў Барыса і Глеба, якія потым былі абвешчаньі першымі ўсходнеславянскімі святымі, аб чым ужо гаварылася. У 1054 г. хрысціянская царква канчаткова падзялілася на каталіцкую і праваслаўную.

Жонка князя Святаслава Ізяславіча Варнара заснавала ў Тураве Варварынскі манастыр, у якім жыла з дзецьмі пасля смерці князя. Епіскапская рэзiдэнцыя ў Тураве знаходзілася пры мужчынскім манастыры. У дзядзінцы Турава пры археалагічных раскопках выяўлены рэшткі мураванага сабора XII ст.

Такім чынам, вынікае, што распаўсюджанне хрысціянства у старажытных землях Беларусі мела агульныя рысы з зацьвярджэннем новай веры у іншшых землях усходніх славян. Яно было прынята спачатку вярхамі і паступова распаўсюджвалася сярод іншых пластоў грамадства.

4.2 Дваяверства.

Разглядаючы пытанне аб распаўсюджанні хрысціянства ва ўсходніх славян, гісторыкі ў мінулым, як і цяпер, выкарыстоўваюць тэрмін "дваяверства". Яно праяўлялася ў тым, што частка людзсй, пасля таго як прыняла хрысціянства, працягвала пакланяцца язычнiцкiм багам. 3 тым, што на Русі існаьала дваяверства, згаджаліся буйный гісторыкі праваслаўнай царквы. Аднак іншыя даследчыкі лічылі, што размова павінна ісці не пра ўстанаўлеіше дзвюх паралельных рэлігійных з'яў, а пра іх сiнкрэтызацыю. На іх думку, праз некаторы час пасля пранікнення хрысціянства на Русь паміж хрысціянствам і даўно існуючым тут язычніцтвам устанавілася пэўнае адзінства, прычым гэта адзінства было "не толькі знешнім, у сэнсе паралельнага існавання двух пачаткаў, але і ўнутраным у сэнсе іх узаемадзеяння і ўзапранікнення.

На Русі хрысціянства само засвоіла шэраг язычніцкіх уяўленняў і абрадаў. Ва ўсходнеславянскай вёсцы, якая захоўвала ў сацыяльнай структуры шмат сапраўдных архаізмаў, на працягу стагоддзяў закансерваваліся старажытныя, рэліктавыя элементы.

Царква вымушана была дапасоўваць нават свае святы і абрады да язычніцкага святочнага календара. Простыя людзі доўгі час заставаліся язычні­камі і язычніцкая па сваіх вытоках і аснове народная свядомасць выявілася ў вераваннях, звычаях, абрадах, вуснай народная паэзіі.

Хрысціянста, якое сфарміравалася ў працэсе хрысціянізацыі ўсходніх сла­вян і Кіеўскай Русі, не магло вьіцесніць нават з самасвядомасці людзей старажытныя язычтцкія вераванні. Таму элементы старажытнаславянскага складу жыцця і жывёлагадоўчага культу ўвайшлі ў хрысціянскі царкоўны каляндар.

У XI — XIII стст. працягвалі функцыяніраваць язычніцкія свяцілішчы. Гэту з'яву больш прымальна лічыць дваяверствам у славян.

4.3 Унутраная структура царквы.

Царква у перыяд сярэднявечча — гэта арганізацыя духавенства і веруючых, якая дзейнічае на аснове хрысціянскага веравучэння і культу. Для яе характэрны наяўнасць цэнтралізаванага кіравання на чале з іерархіяй духавенства і падзел прыналежных да царквы на прафесійньіх дзеячаў культу і радавых веруючых (у хрысціянстве – клір і міране).

На чале царквы на Русі стаяў мітрапаліт, які назначаўся канстанцінопальскім патрыярхам. Усходнеславянская царква была часткай візантыйскай грэка-праваслаўнай царквы.

Паволле правіл візантыйскай царквы, царкоўная структура павінна была адпавядаць структуры свецкай улады. Ужо ў канцы X — пачатку XI ст. ва Усходняй Еўроне пачалі стварацца царкоўныя акругі — епархіі (епіскапіі). У XII ст. з утварэннем новых самастойных княстваў колькасць епархій павялічвалася. Усяго да сярэдзіны XIII ст. было 16 епархій, вялікіх па плошчы.

Важна высветліць, калі пачалі стварацца епархіі на беларускіх землях. Гісторыкі праваслаўнай царквы на аснове ўскосных даных і параўнання звестак пісьмовых крыніц выказваюць меркаванні, што, напэўна, у 992 г. бы­ла створана Полацкая епархія.

У другой пісьмовай крыніцы непасрэдна гаворыцца пра заснаванне ў Тураве кафедры вялікім князем Уладзімірам у 1005 г. Дакумент уяўляе сабой своеасаблівую ўстаноўчую грамату Тураускай епархіі, дадзенай на імя Уладзіміра з пералікам гарадоў, якія ўваходзілі у гэту епархію. У грамаце названы першы епіскап Фама, сказана пра крыніцы матэрыялнага забеспячэння, пералічана шмат гарадоў, сярод якіх Пінск, Наваградак, Гародня, Берасце, Ваўкавыск, Слуцк, Копысь і інш.

3 утварэннем новых епархій (епіскапій) узмацняўся ўплыў мясцовых князёў на царкву, аслаблялася ўлада кіеўскага мітрапаліта, князі настойліва дамагаліся назначэння пажаданых ім кандытатаў на епіскапства ў сваіх землях і нярэдка мелі ў гэтым поспех. У Іпацьеўскім летапісе сустракаюцца паведамленні наступнага характару: мітрапаліт "постави Мину Полотьску" (1105), "поставиша епископа Козму" (1143). У 1183 г. мітрапаліт "посла" ў Полацк грэка Ніколу замест памерлага Дыянісія. Адсюль вынікае, што ў Полацк епіскап назначаўся кіеўскім мітрапалітам. Мяркуемая кандыдатура ўзгаднялася з полацкім князем, а затым, верагодна, павінна была быць ухвалена полацкім вечам.

У Тураве ў XII ст. былі праваслаўныя епіскапы грэк Ігнацій (1137), Іакім (пастаўлены ў 1144 г.), Кірыл (каля 1169 г.), Лаўрэнцій (названы ў летапісе пад 1182 г.). 3 іх найбольш вядомы Кірыл Тураўскі.

Усходнеславянская царква кіравалася канонамi (правіламі і пастановамі) візантыйскай царквы. Зборнік гэтых пастаноў, так званы Намаканон, які атрымаў назву "Кормчай кнігі", стаў асноўным статутам царкоунага кіравання ва ўсходніх славян. Крыніцамі канонаў былі балгарскія і сербскія пераклады візантыйскага Намаканона.

Драбленне Кіеўскай Русі, якое пачалося у другой палове XI ст., вызначала і драбленне царкоўнай арганізацыі. Епархіі ўсё больш адасабляліся ад мітраполіі. Культавае адзінства ўсходнеславянскай царквы захоўвалася. Але хрысціянскі культ пачаў набываць своеасаблівыя рысы ў розных месцах Усходняй Еуропы. Кіеўскі мітрапаліт заставаўся "першапрыстольнікам" сярод славянскіх архірэяў. Ён ставіў епіскапаў на кафедры, першапачаткова сам выбіраў кандыдатаў з грэкаў, якія прыязджалі на Русь, а зрэдку і са славянскіх манахаў. Пазней выбранне кандыдата стала правам мясцовай свецкай улады.

Епіскап быў у сваей ецархіі вышэйшым прадстаўніком царквы. Яму на-лежала права пропаведзі і нагляду за казаннямі святароў. Ен меў права рыхтаваць усе богаслужэбныя акты, назначаць святароў. Епіска быў галоўным начальнікам усіх царкоўных устаноў і ўсяго духавенства яго епархіі. Такса­ма ён меў права суда над царкоўнікамі па ўсіх грамадзянскіх і крымінальных справах і часткова права суда над вернікамі ("міранамі").

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
695 Kb
Тип материала
Предмет
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
7027
Авторов
на СтудИзбе
260
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее