53148 (668315), страница 2

Файл №668315 53148 (Внешнеполитические предпосылки воссоединения Западной Беларуси в СССР) 2 страница53148 (668315) страница 22016-07-31СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 2)

Занепакояны такой сітуацыяй германскі бок пачынае больш актыўна звяртацца з прапановамі да СССР з мэтай высвятліць яго сапраўдную пазіцыю. Напрыклад міністр замежных спраў германіі Рыбентроп у прыватнай размове з савецкім пасслом у Берліне СССР Астахавым прапанаваў: “У Прыбалтыцы можа хапіць месца для нас і для вас. Рускія інтарэсы ў дадзеным регіёне не будуць сутыкацца з намі. Што датычцца Польшчы…, то ў выпадку правакацый з яе боку мы ўправімся з ёю за тыдзень…Мы зможам прыйсці да дамоўленнасці з Расіяй у адносінах да Польшы.15 Пася такіх прапаноў можна паставіць пад сумненне вартасць перамоў між СССР Англіяй і Францыяй, якія пачаліся 12 жніўня. Ёсць розныя меркаванні на гэты конт. Большасць даследчыкаў лічыць, што жнівеньскія перамовы не далі вынікаў з-за неправамоцнасці англійскіх і французскіх вайсковых місій на конт заключэння ваеннай дамовы ці канвенцыі, а таксама адмовы Польшчы на пропуск савецкіх войск праз яе тэрыторыю. ( хоць і вядома, што ў жніўні 1939 польскае кіраўніцтва мела даставерныя дадзеныя аб рыхтаваўшымся нападзе на Польшчу з Боку Германіі). Ёсць іншае меркаванне, 12 жніўня, ў дзень пачатку перамоў з Англіяй і Францыяй Молатаў, праз Астахава даў згоду абмеркаваць “польскае пытанне” і савецка-нямецкія дамовы. Такім чынам, СССР вёў вельмі складаную гульню на два франты, перамовы з Захадам былі афіцыйныя, а з Германіяй тайныя. Факт англа-французска-савецкіх перамоў выкарыстоўваўся як сродак уздзеяння на Германію для адстойвання сваіх пазіцый на перамовах, да таго ж перамовы з саюзнікамі маглі з’яўляцца выдатным варыянтам, калі Германія раптам адмовілася б ад супрацоўніцтва з Саюзам. Такая пазіцыя СССР была вельмі ўдалай: пры дасягненні дамоўленасцей з Германіяй СССР мог спыніць прерамовы с Захадам спасылаючыся на адмову ў выкарыстанні Румыніі і Польшчы ў якасці плацдарма для аказання дапамогі саюзнікам і нанясення ўдару па Германні, а калі германа-савецкія дамоўленасці не дасягнуты – уступаць у кааліцыю з саюзнікамі.

Пачынаючы з 12 жніўня германскі бок працягваў актывізаваць свае намаганні. 14 жніўня Рыбентроп адаслаў у Шуленбургу ў Маскву спецыяльную інструкцыю, дзе казалася, што Германія дасць згоду на прапановы СССР. Савецкае кіраўніцтва зразумела, што Германія гатова ісці на збліжэнне. Але Молатаў жадаў атрымаць папярэднюю згоду на надпісанне пакта аб ненападзе. Таму перамовы з Захадам былі працягнуты да 21 жніўня. 15 жніўня пасол Шуленберг паведаміў Молатаву аб гатоўнасці Рыбентропа на афіцыйны візіт у СССР. 17 жніўня ім былі перададзены наступныя прапановы міністра замежшых спраў Германіі: Рыбентроп прапаноўваў заключэнне пакта аб ненападзе срокам на 25 гадоў, перадаў абяцанні паўплываць на Японію з мэтай змены яе пазіцыі ў адносінах да СССР. Молатаў адказаў прапановай падпісаць гандлёвую дамову, а затым пакт аб ненападзе. У выніку 19 жніўня 1939 г. была заключана савецка-германская гандлёвая дамова. Яна прадугледжавала пастаўку у Гераманію сыравіны, узамен на атрыманне СССР крэдыта на закупку абсталявання для прамысловасці. Разам з тэкстам дамовы Савецкі Саюз перадаў Германіі праект пакта аб ненападзенні. Таксама савецкім бокам была выстаўленая спецыяльная ўмова: “Пакт быдзе дзейсны толькі ў тым выпадку, калі ў дадатак да яго будзе падпісаны спецыяльны пратакол, які будзе адлюстроўваць нашыя інтарэсы ў той ці іншай галіне знешняй палітыкі і які стане спецыяльнай часткай пакта”.16

Такім чынам СССР сам з’явіўся ініцыятарам сакрэтнага дадатковага пратаколу да дагавора аб ненападзенні ад 23 жніўня 1939 г. Менавіта гэты пратакол вызначыў лёс Польшчы зараз і іншых старан пазней. Аднак нельга пагацца з тым тэзісам, што менавіта СССР з’віўся галоўным віноўнікам таго, што зарылася з Польшчай 1 верасня 1939 г. Адказнасць трэба ўскласці на ўсе тыя бакі што не знайшлі магчымасцяў, ці не захацелі перапыніць будучы ход падзей на перамовах Францыі, Англіі, Польшчы, СССР і інш. краін. Толькі Германію можна безапеляцыйна назваць ініцыятарам усіх тых няшчасцяў, якія ахапілі сусвет 1 верасня 1939 г.

Гераманскае кіраўніцтва 20 жніўня зноў (зараз гэта А. Гітлер зрабіў асабістым зваротам да І.Сталіна) паставіла пытанне аб часе прыезду ў Маскву Рыбентропа, 21 быў атрыманы станоўчы адказ з датай 23 жніўня.17 У такіх знешненпалітычных абставінах Англія і Францыя схілі Польшчу даць згоду на вядзенне польска-савецкіх перамоў на конт аказання дапамогі СССР у выпадку нападзення на яе Германіі. Але зараз было ўжо позна. Савецкае кіраўніцтва зрабіла канчатковы выбар.

23 жніўня а 12 гадзіне міністр замежных спраў Германіі Іахім фон Рыбентроп прыбыў у Маскву. Перамовы завершыліся ўначы 24 жніўня, іх вынікам стала падпісанне “Договора о ненападении между Германией и Советским Союзом» 18, вядомага зараз як “Пакт Молатава–Рыбентропа”. Таксама тады быў падпісаны сакрэтны датковы пратакол, які меў асаблівае значэнне для лёсу і еўрапейскіх краін і асабліва Польшчы. На конт Польшчы ў гэтым дакуменце адзначалася: ”…2. У выпадку тэрытарыяльна-палітычнай перабудовы абласцей, якія ўваходзяць у склад Польскай дзяржавы, мяжа сфер інтарэсаў Германіі і СССР будзе прыблізна праходзіць па лініі рэк Нарэва, віслы і Сана. Пытанне, ці з’яўляецца ў абаюдных інтарэсах пажаданым захоўванне самастойнасці Польскай дзяржавы і якімі будуць межы гэтай дзяржавы, можа быць канчаткова высветлена толькі ў рэчышчы далейшага палітычнага развіцця.”19

Трэба адзначыць, што ўжо само існаванне такога дакумента, як пакт аб ненападзе паміж дзяржавамі, што не маюць агульнай мяжы з’ўляўся нонсенсам у дыпламатычнай практыцы і павінны быў выклікаць насцярожанасцт польскіх правячых колаў. Было натуральна зразумела, што калі мяжы няма, а пакт існуе, падпісаўшыя яго дзяржавы, гэтую мяжу збіраюцца ўсталяваць. Так і адбылося. Ужо 24 жніўня ядбылося паседжанне польскага ўрада на якім выпрацоўваліся адносіны да пакта Молатаў–Рыбентроп. Была распачата частковая мабілізацыя войска, актывізаваліся перамовы польскага ўрада з Англіяй на конт вайсковага саюза. Польскі ўрад быў упэўнены, што Велікабрытанія золее спыніць нямецкі напад па Польшчу. У сваю чаргу англійскія, а з імі і польскія дыпламаты памылкова адводзілі СССР ролю назіральніка ў польска-германскам канфлікце. Яны меркавалі што падпісанне пакта 23 жніўня мае пад сабой жаданне сутыкнуць Германію з Англіяй і Францыяй, а затым, аслабленым вайной праціўнікам, навязаць сваю палітыку. Акрамя таго, англійскія прапановы па ўрэгулявянню сітуацыі былі прынятыя афіцыйнай Варшавай, чым сарвалі сарвалі правядзенне поўнай мабілізацыі польскай арміі.

25 жніўня ў Лондане быў падпісаны польска-брытанскі дагавор аб саюзе. 28 жніўня між Молатавым і германскім паслом Шуленбургам было дадаткова падпісана тлумачэнне да “сакрэтнага дадатковага пратаколу”, дзе ўдакладнялася, што “мяжа сфер інтарэсаў Германіі і СССР будзе прыблізна праходзіць па лініі рэк Піса, Нарэва, Вісла, Сана.”20. 31 жніўня 1939 года на паседжанні ВС СССР пакт “Молатаў–Рыбентроп” быў ратыфікаваны, а 1 верасня ў 4.45 раніцы вермахт пачаў уступленне на тэрыторыю Польшчы, тым самым распачаўшы ІІ-ю сусветную вайну.

З самага пачатку вайны нямецкая дыпламатыя ўсяляк падштурхоўвала Савецкі Саюз выканаць свае абавязкі і выступіць супраць Польшчы з усходу каб ускласці развязванне вайны і на Саюз (размовы Шуленбурга з Молатавым 3, 9 верасня). Але І. Сталін, ствараючы бачнасць нейтралітэту да таго, што робіцца ля граніц яго дзяржавы ўсяляк адцягваў выступленне Чырвонай Арміі. Заключыўшы дагавор аб ненападзе з Германіяй ён разлічваў, што ў выніку нямецка-польскае вайны Англія і Францыя, якія мелі дагаворы з Польшчай, будуць уцягнуты ў вайну супраць Германіі, такім чынам вайна зяцягнецца, што будзе накарысць СССР. Сапраўды праз тры дні 3 верасня, згодна з прынятымі раней абавазкамі, Англія і Францыя абвесцілі вайну Германіі. Аднак сваечасовай эфектыўнай дапамогі польскай арміі яны не аказалі. А падзеі на польскім фронце, негледзячы на мужнае супраціўленне палякаў, развіваліся вельмі імкліва і трагічна для польскага боку. Дарэчы, да сенешняга часу сярод польскіх гісторыкаў пераважае меркаванне аб рэальных магчымасцях польскай арміі супрацьстаяць нямецкаму нападу, каб ей не перашкодзіў “удар у спіну” нанесены Чырвонай Арміяй, але на нашу думку гэта не адпявядае рэчаіснаці. Тая абстаноўка, што склалася на польска-германскім фронце да сярэдзіны верасня 1939 не пакідала шансаў на хоць якія паспяховыя абарончыя дзеянні. Пасля двух першых тыдняў вайны германа-польскі фронт ўжо распаўся і толькі асобныя часткі і групоўкі польскай арміі ізалявана працягвалі весці баявыя дзеянні. Германская армія аперуючы вялікімі танкавымі і матарызаванымі часткамі, заняла галоўныя прамысловыя цэнтры і 16 верасня замкнула кальцо акружэння польскіх войск на ўсход ад Варшавы. Нямецкія войскі выйшлі на лінію Львоў – Уладзімір-Валынскі – Брэст – Беласток. Асноўныя ваенныя сілы Польшчы паля гэтай кампаніі фактычна былі разгромлены.

З другога боку нельга пагадзіцца з меркаванем распаўсюджаным ў савецкай гістарыяграфіі, аб тым, што савецкая ваенная акцыя не планавалася і была вызваная толькі склаўшымся становішчам. 9 верасня на настойлівыя прапановы Шуленбурга распачаць вайсковыя Молатаў заверыў, што вось вось “пачнем” і што савецкія войскі чакаюць пакуль падзе Варшава. 10 верасня ён заявіў паслу, што “савецкі ўрад выкарыстоўвае прасоўванне нямецкіх войск, каб упэўніцца, што Польшча распалася і што СССР неабходна прыйсці на дапамогу ўкраінцам і беларусам”21. Дарэчы гэты тэзіс быў зразумелым для народа і адмяжоўваў СССР ад бачання яго агрэсарам. У сродках массавай інфармацыі была распчата кампанія з мэтай зняць з сябе адказнасць за вайсковыя дзеянні і высвятліць рэакцыю замежжа на плануемую акцыю. Яскравым прыкладам яе можа служыць публікацыя “О внутренних причинах военного поражения Польши”.22 10 верася перыядычны друк паведамляў аб спыненні звальння ў запас з Чырвонай Арміі, аб правядзенні частковага прызыву рэзервістаў, паколькі германа-польская вайна прымае пагражаючы характар і патрабуе захадаў па абароне краіны.”23 11 верасня быў аддадзены загад аб утварэнні на базе вайсковых акруг Беларускага і Украінскага франтоў. З 11 верасня забаранялася публікацыя дадзеных аб грузавых перавозках і пакажчыках прамысловасці, прымаліся спецыяльныя меры ахове прымысловых і іншых важных аб’ектаў.

Вайсковыя дзеянні Чырвоная Армія не пачынала. А ўціск на савецкае кіраўніцтва ўзмацняўся: Масква атрымала дэпешу, дзе заяўлялася, што калі Расія не пачне наступ на ўсходзе Германія ваенныя дзеянні спыніць і створыць на захопленых землях буферныя дзяржавы (польскўю, украінскую, беларускую). Аднак паляпшэнне знешнепалітычнай сітуацыі на ўсходзе СССР (15 верасня заключана савецка-японскае перамір’е) і рашэнне саюзнікаў (12 верасня на нарадзе ў Авіле(Францыя))не ўступаць у актыўныя баявыя дзеянні з Германіяй змянілі пазіцыю савекага кіраўніцтва. Акрамя таго 13-14 верасня перадавыя намецкія часткі пераправіліся праз Буг і перайшлі “лінію Керзана”, уступаючы ў “савецкую сферу інтарэсаў”. 16 верасня ў 16.00. у частках Чырвонай Арміі пачалі зачытваць загад аб выступленні ў вызваленчы паход на захад (аперацыя павінна была пачацца 17 верасня ў 5.00.). Вечарам тагож дня Молатаў сустрэўся з паслом Германіі Шуленбургам і заявіў, што 17-18 верасня Чырвоная Армія перайдзе савецка-польскую мяжу, каб абараніць народы Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ў сувязі з распадам Польшчы, дэзавуацыяй у сувязі з гэтым савецка-польскіх дамоўленасцяў і магчымасццю пагрозы беларускаму і украінскаму насельніцтву ўсходнепольскіх замель з боку трэціх дзяржаў.24 Потым гэтыя аргументы стануць асновай ноты перададзенай польскаму паслу Гжыбоўскаму.25 Далей, у дзве гадзіны 17 верасня асабіста Сталін вызваў да сябе Шуленбурга і ў прысутнасці Молатава і Варашылава заявіў, што а 6-й гадзіне раніцы пачнецца савецкі наступ, а затым запатрабаваў ад нямецкага боку прыказу германскім войскам не перасякаць мяжу па лініі Беласток–Брэст–Львоў. Таксама Шуленбург быў азнаёмлены з тэкстам ноты падрыхтаванай для пасла Польшчы Гжыбоўскага. Ноччу, а 3-й гадзіне Вацлаў Гжыбоўскі атрымае гэтую ноту, падпісаную Молатавым, ад намесніка міністра замежных спраў СССР Ул. Пацёмкіна. Полькі пасол, пакідаючы кабінет Пацёмкна, ноту не прыняў і яна была дастаўлена ў пасольства Польшчы кур’ерам. У 5.05 Гжыбоўскі перадае радыёграму польскаму ўраду ў Крамянец, дзе паведамляе аб савецкай агрэсіі. А ў гэты час войскі Беларускага і Украінскага франтоў ўжо пачалі пераход савецка-полькай мяжы, пачаўшы “вызвольны паход”. Такім чынам адбылося аб’яднанне Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ў адзінай савецкай дзяржаве.

Пасля ліквідацыі Польскай дзяржавы адбыўся другі візіт германскага міністра замежных спраў у Маскву. Тады, 28 верасня 1939г., між Молатавым і Рыбентропам быў падпісаны Германа–савецкі дагавор аб дружбе і мяжы між СССР і Германіяй.26 Тады ж былі падпісаны Даверчы пратакол і два сакрэтных дадатковых пратакола. Найбольш значным з іх быў адзін з сактэтных дадатковых пратаколаў, дзе мяжа вызначанная пратаколам ад 23 жніўня 1939г. мянялась такім чынам, што тэрыторыя Літоўскай дзяржавы трапляла ў сферу інтарэсаў СССР, а Люблінскае ваяводстваі частка Варшаўскага ваяводства адыходзіла да сферы інтарэсаў Германіі.27 Дагавор утрымліваў карту, дзе вызначалася новая мяжа між Германіяй і СССР. Яна адразу была надрукаваная савецкіх газетах (гл. дадатак).

Напрыканцы гэтага раздзела будзе лагічным звярнуцца да пытання аб юрыдычным замацаванні заходніх межаў СССР. Калі ў жніўні 1942г. польскі эмігранцкі ўрад выкарыстаў у Іране польскія вайсковыя часткі, якія былі сфарміраваны ў СССР згодна з польска-савецкай дамовай ад 30 ліпеня 1941 г., а затым у 1943 г. стала адкрыта праводзіць антысавецкую палітыку, урад СССР 25 красавіка 1943 г. разарваў адносіны з урадам Польшчы.

Такі паварот падзей прывёў да забеспакенасці саюзнікаў па антыгітлераўскай каааліцыі. У сувязі з гэтым на працягу Маскоўскай канфэрэнцыі міністраў замежных спраў СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, прадстаўнікі Англіі і ЗША прадпрымалі папыткі дабіцца ад СССР аднаўлення дыпламатычных зносін з урадам Польшчы. Дэлегацыія СССР выступала за незалежную Польшчу, але такая пазіцыя па польскаму пытанню не задавольвала ні ЗША, ні ў першую чаргу Англію. Таму пытанне аб межах Польшчы, у першую чаргу аб усходніх, а дакладней аб будучыні Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, было зноў паднята саюзнікамі СССР на Тэгэранскай канферэнцыі ў кастрычніку–снежні 1943 г.

Гэтае пытанне абмярковывалася, у асноўным, на працягу двухбаковых англа-савецкіх перамоў. Савеці бок прапаноўваў прыняць у якасці мяжы “лінію Керзана” (была устаноўленая ў 1919 г. краінамі Антанты), якая супадала б з этнаграфічнай мяжой польскага народа і праходзіла па лініі Гродна–Ялоўка–Няміраў–Брэст–Дарагуст–Усцілуг на ўсход ад Грубешава, праз Крылоў, далей на захад Равы Рускай, на ўсход Перамышля да Карпат. Пасля пацяглай дыскусіі па пытанну, У.Чэрчыль згадзіўся на ўсталяванне усходняй мяжы Польшсы па “лініі Керзана”, а заходняй – па “лінні ракі Одэр”. Такім чынам было прызнана права народаў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны заставацца ў складзе СССР.28

У ходзе барацьбы палякаў з германскай акупацыяй у Польшчы ўзнікла народная нацыянальная ўлада – Краёва рада народава. 21 ліпеня 1944 ёй быў заснаваны Польскі камітэт нацыянальнага вызвалення (ПКНВ), які з’яўляўся выканаўчым органам Рады. Ён быў падтрыманы СССР, але не прызнаваўся ні польскім эмігрантсім ўрадам, ні ЗША, ні Англіяй. Але дзякуючы пазіцыі савецкага ўрада эмігрантскі польскі урад Мікалайчыка быў вымушаны пайскі на кантакты з ПКНВ і ў жніўні 1944 г. ў Маскве распачаліся перамовы між эмігранцкім польскім ўрадам і ПКНВ. У кастрычніку яны былі працягнуты з удзелам Сталіна і Чэрчыля . На іх Мікалайчык працягваў патрабаваць заходнебеларускія і заходнеўкаінскія землі, але ПКНВ гэтыя патрабаванні не падтрымалў, як не адпавядаючыя нацыянальнаму прынцыпу. СССР заняў такую ж пазіцыю.29

Тым не меньш, урад Мікалайчыка, пры падтрымцы ЗША і Англіі, працягваў патрабаваць землі Заходняй Беларусі і Украіны. Таму пытанне аб усходняй мяжы Польшчы зноў стала прадметам дыскусіі на Крымскай канферэнцыі кіраўнікоў саюзных дзяржаў. У выніку працяглага абмеркавання быў прыняты савекі праект па Польшчы. Савецка польская мяжа была вызначана па нацыянальнаму прызнаку т.е. па “лініі Керзана”, з адступленнем ад яе ў некаторых раёнах на 5-8 км на карысць Польчшы.30

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
87 Kb
Тип материала
Предмет
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
7027
Авторов
на СтудИзбе
260
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее