43398 (662609), страница 2

Файл №662609 43398 (Праблемы развіцця і функцыянавання сучаснай беларускай тэрміналогіі) 2 страница43398 (662609) страница 22016-07-31СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 2)

Акрамя заключэння аб непарыўнай сувязі тэрміналогіі з сістэмай адпаведнай нацыянальнай мовы, на аснове праведзенага аналізу гістарычных фактаў і фактаў сучаснай тэрмінаграфічнай практыкі можна зрабіць вывад аб пэўнай заканамернасці. Сутнасць гэтай заканамернасці заключаецца ў тым, што сучасныя літаратурныя мовы (у тым ліку і беларуская), якія маюць даўнюю пісьмовую традыцыю, развітую сістэму лексічных, словаўтваральных, лексіка-семантычных, граматычных і іншых сродкаў, здольны выконваць усе функцыі чалавечых зносін, адной з якіх з’яўляецца так званая мова навукі і тэхнікі. Сама па сабе гэта заканамернасць і сведчыць аб непарыўнай сувязі тэрміналогіі з сістэмай сродкаў адпаведнай нацыянальнай мовы.

У выніку можна зрабіць заключэнне, што аб’ектыўнамоўных абмежаванняў для развіцця і выкарыстання беларускай тэрміналогіі не існуе. Аднак існуюць іншыя, пераважна суб’ектыўныя абмежаванні. Гэта недастатковае валоданне беларускай мовай некаторымі вучонымі, выклад-чыкамі, служачымі, праблемы папаўнення тэрміналагічнага фонду ў сувязі з развіццём адпаведных галін дзейнасці, пытанні моўнай палітыкі і інш.

Відавочна, што менавіта моўная палітыка дзяржавы вызначае “запатрабаванасць” ці “незапатрабаванасць” нацыянальнай тэрміналогіі ў адпаведнасці з выкарыстаннем або невыкарыстаннем нацыянальнай мовы ў дзяржаўных органах, у навуцы, выкладанні, эканамічным і грамадска-палітычным жыцці, як відавочна і тое, што сучасная моўная палітыка недастаткова садзейнічае запатрабаванасці беларускай мовы і тэрміналогіі. У той жа час ёсць пэўная мяжа для ўзнаўлення і актывізацыі тэрміналагічнай лексікі. Пры працяглай незапатрабаванасці, нефункцыянальнасці яна паступова набывае элементы штучнасці, безжыццёвасці, уласцівыя так званым мёртвым мовам ці, вобразна кажучы, мёртвым стылям пэўных няпоўнафункцыянальных моў, магчымасць далучэння да якіх для беларускай мовы зусім не выключана без кардынальных змен у сучаснай моўнай палітыцы Рэспублікі Беларусь. У сучаснай беларускай тэрміналогіі ўжо існуе пласт тэрмінаў, якія пры сваёй адпаведнасці зместу паняццяў, рэалій і заканамернасцям сучаснай беларускай мовы ўспрымаюцца як штучныя (часам ацэньваюцца носьбітамі мовы як недарэчныя, “смешныя”) толькі з-за таго, што звязваюцца ў свядомасці з “ненавуковым” ці “недзелавым” стылем, паколькі практыкі выкарыстання ў навуковым і дзелавым стылях не маюць. Асацыяцыя толькі з агульнаўжывальным, часта нават толькі з размоўна-бытавым стылямі і выклікае іх непрымальнасць, “смешнасць”.

Усе функцыі мовы як найважнейшага сродку зносін паміж людзьмі пэўным чынам звязаны з развіццём грамадства, паколькі такія істотныя з’явы, якія вылучаюць чалавека з біялагічнага свету як Homo sapiens (чалавек разумны) -- мова, свядомасць і грамадскі характар працоўнай дзейнасці, быцця, -- цесна ўзаемазвязаны паміж сабой. Асноўныя функцыі мовы і маўлення маюць розную ступень універсальнасці ці этнічнай адметнасці, што вельмі актуальна для так званых дзвюхмоўных і дыглосных моўных сітуацый, якія ўласцівы сучаснаму беларускаму грамадству.

Выключная значнасць камунікатыўнай ролі і дасканаласці мовы як найважнейшага сродку зносін становіцца зразумелай у тым відавочным факце, што ўзрастанне ролі чалавечых зносін выступае адной з умоў і складальных частак сацыяльнага прагрэсу. Развіццю грамадства адпавядае развіццё маўленчых зносін, здольных адлюстроўваць і наладжваць складаную, і разнастайную дзейнасць людзей ва ўсіх сферах грамадскага быцця.

Для грамадстваў з так званымі дзвюхмоўнымі і дыглоснымі сітуацыямі рэалізацыя камунікатыўных функцый абедзвюх моў з’яўляецца складанай і практычна невырашальнай у поўнай меры. Хоць моўная сітуацыя як адзін з прадметаў сацыялінгвістыкі -- гэта з’ява шматаспектная, шматпрыкметная і адзіная класіфікацыя ўсёй разнастайнасці моўных сітуацый на Зямлі практычна немагчыма, аднак агляды такіх сітуацый на аснове тыпалагічна значымых прыкмет паказваюць, што збалансаваныя (раўнаважныя) моўныя сітуацыі пры юрыдычна абвешчаным шматмоўі ці двухмоўі практычна немагчымы. Гэта пацвярджаецца звычайна прыкладамі Швейцарыі, Бельгіі і іншых краін. Напрыклад, з чатырох дзяржаўных моў Швейцарыі (рэтараманская, французская, нямецкая, італьянская) сацыяльны статус рэтараманскай, якую лічаць роднай 50 тысяч чалавек -- менш 1% насельніцтва, няроўны становішчу астатніх моў Швейцарыі.

Параўноўваючы моўную сітуацыю Беларусі, можна адзначыць адваротнае становішча: па дадзеных перапісу 1979 года каля 84% (а па дадзеных перапісу 1999 года – каля 82%) беларусаў, якія жылі ў БССР і каля 70% усяго насельніцтва лічыла роднай беларускую мову, аднак па сваіх сацыяльных функцыях яна зараз, як і ў перыяд БССР стаіць відавочна ніжэй за рускую. Акрамя таго сам факт, што 18% беларусаў (на 2% больш у параўнанні з дадзенымі перапісу 1979 года) сёння не лічаць мову сваіх продкаў роднай мовай, сведчыць аб працэсе асіміляцыі карэннага насельніцтва Беларусі ва ўмовах пераважнага выкарыстання рускай мовы ў дзяржаўным і грамадскім жыцці. Да таго ж значны працэнт гарадскога насельніцтва ва ўмовах недастатковай папулярызацыі, культывавання нацыянальнай мовы і культуры слаба валодае беларускай мовай.

З’яўляючыся духоўным зместам людской жыццядзейнасці сацыяльнай арганізацыі і пазнання, якія выяўляюцца ў нацыянальна адметных тыпах эканомікі, правасвядомасці, мастацтва, рэлігіі, тэарэтычных і практычных ведаў, культура сапраўды выступае “сэнсам жыцця народа”. Мова ж як сродак зносін і мыслення, кансалідацыі грамадства ёсць базавы, асновапаложны элемент культуры.

Відавочна, што побач з інтэграцыйнымі працэсамі ў эканоміцы патрэбны не менш актыўныя працэсы ў папулярызацыі, культывавання нацыянальнай мовы, культуры, як гэта наглядаецца зараз у славянскім свеце, у Заходняй Еўропе (дзяржаўныя меры Францыі, Германіі ў падтрымку моў карэнных этнасаў). Відавочна, што для захавання беларускай мовы ва ўмовах беларуска-рускага двухмоўя неабходна яе дзяржаўная падтрымка. Як і любая іншая мова, якая знаходзіцца ў суседстве з мовай самай вялікай дзяржавы свету, што мае значна большую вядомасць, значны міжнародны прэстыж, прытым, што рускамоўнае насельніцтва Беларусі вызначаецца значна большай сацыяльнай актыўнасцю, займае кіраўніцкія пасады ў дзяржаве, беларуская мова не зможа захаваць высокі сацыяльны статус. Адным з найважнейшых момантаў выступае ў гэтым напрамку пашырэнне функцый беларускай мовы ў дзяржаўнай сферы, у грамадскім жыцці, яе выкарыстанне ў органах дзяржаўнага кіравання, у дзяржаўных арганізацыях, установах, на прадпрыемствах.

Мова -- найважнейшае культурнае дасягненне народа, аб’ект яго любові і гонару. Яна мае і вялікую кансалідуючую ролю ў грамадстве. Па-першае, аб’ядноўвае пакаленні з глыбокай даўніны, па-другое, аб’ядноўвае грамадства на кожным канкрэтным адрэзку часу і ў геаграфічнай прасторы. Мы можам і сёння чытаць і разумець помнікі старажытнага беларускага пісьменства − дагаворы старажытнага Полацка, Віцебска, Смаленска з Рыгаю і Гоцкім берагам, старажытныя беларускія берасцяныя граматы, “Дагавор Полацка з Рыгай” 1330 г., “Даравальную грамату” Вітаўта літоўскім канонікам 1399 г., “Судзебнік” караля Казіміра Ягелончыка 1468 г., “Кнігу судовых спраў” 1516 г., Статут Вялікага княства Літоўскага і іншыя тэксты дзелавога старажытнабеларускага пісьменства (да нашага часу дайшлі амаль 600 тамоў твораў старажытнага беларускага дзелавога пісьменства так званай Літоўскай метрыкі).

Мноствам старажытных беларускіх помнікаў можна сапраўды ганарыцца, іх колькасць, асабліва друкаваных, значна большая з суседнімі Расіяй і Украінай. Можна ганарыцца і самім фактам таго, што пры вядомых перапынках у выкарыстанні беларускай мовы ў дзяржаўным і грамадскім жыцці нам зразумелы ўсе пісьмовыя старажытнабеларускія тэксты, што сведчыць аб захаванні моўнай пераемнасці. Аднак, імкнучыся да аб’ектыўнасці, нельга не сказаць, што ў нашым грамадстве не захавалася ў належнай меры самае галоўнае -- шырокае веданне гэтых моўных помнікаў старажытнабеларускага пісьменства, як і народна-гістарычных традыцый у цэлым.

Дзелавое старажытнабеларускае пісьменства XIV - XVIII стагоддзяў, летапісы XV - XVII стагоддзяў, мастацкая і палемічная літаратура, першыя беларускія і ўсходнеславянскія граматыкі, рэлігійная літаратура XVI - XVII стагоддзяў, у тым ліку і выдатная спадчына Ф.Скарыны, перакладная жыційная літаратура XV - XVI стагоддзяў, мемуарная літаратура XVII стагоддзя - уся гэта багатая моўная спадчына часта проста невядома людзям і таму не можа быць аб’ектам любові і гонару, вялікім аб’яднаўчым фактарам.

Аб’яднаўчая роля мовы ў гістарычным часе становіцца аб’ектыўна магчымай таму, што мова - гэта сродак камунікацыі, а не яе змест, які, як вядома, зменлівы. Сродак жа камунікацыі - гэта нешта універсальнае, нязменнае для ўсіх пакаленняў. Аднак сёння мы не можам сказаць, што беларуская мова выконвае кансалідуючую функцыю ў грамадстве, яе сацыяльны статус зніжаецца. Чыста аб’ектыўна не можа выконваць такую функцыю і руская мова, паколькі не з’яўляецца мовай карэннага насельніцтва (па дадзеных перапісу насельніцтва 1999 г. беларускую мову лічаць роднай 7 мільёнаў 30 тысяч чалавек -- 82% беларусаў і 18% небеларусаў).

Узмацненне інтэграцыйных працэсаў у эканоміцы еўрапейскіх і іншых дзяржаў свету, узрастанне сусветнай стандартызацыі адбываюцца адначасова з актывізацыяй гуманітарнай культуры, у цэнтры якой знаходзіцца цікавасць да індывідуальнасці, адметнасці. У гэтай сувязі сучасныя сацыяльныя лінгвісты адзначаюць, што ўзмацняецца цяга самых розных народаў да сваіх каранёў, да “свайго роднага”, блізкага, нідзе не паўтаральнага, у тым ліку -- да роднай мовы. Для чалавека ў роднай мове захоўваецца жыццёва важны вопыт першага знаёмства са светам. Вось чаму так важна зберагчы гэта натуральнае моўнае асяроддзе.

Выразным сведчаннем таго, што для чалавека вельмі важна зберагчы традыцыйнае, натуральнае моўнае асяроддзе выступае той факт, што нягледзячы на значныя перыяды забароны або абмежаванага выкарыстання беларускай мовы ў дзяржаўным грамадскім жыцці, пераважная большасць беларусаў лічыць яе роднай.

Сучасная канцэпцыя гуманітарнай падрыхтоўкі спецыялістаў заснавана на сусветнай гуманістычнай тэндэнцыі захавання і развіцця нацыянальна-культурных асаблівасцяў.

Для станаўлення і развіцця асобы кіраўніка, лідэра асабліва неабходны сфарміраваныя веды па пытаннях нацыянальнай мадэлі свету, сутнасці нацыянальнага светаўспрымання, звязанага з рэалзіацыяй ідэй дабра і справядлівасці ў грамадстве, дзяржаве, народна-гістарычных традыцый, якія бяруць свой пачатак з асаблівасцей этнагенезу. Яны выяўляюцца ў адметных рысах псіхалогіі, паводзін і адлюстраваны ў народных традыцыях, у этнаграфіі, рэлігіі, фальклоры, народным укладзе жыцця, мове, літаратуры і іншых пластах нацыянальнай культуры.

Па сутнасці толькі ў выніку дасягнення і абагульнення ведаў аб нацыянальным менталітэце, нацыянальным характары, аб асаблівасцях фарміравання ідэі беларускай дзяржаўнасці і ідэй дабра і справядлівасці ў дзяржаве ўвогуле, асаблівасцей нацыянальнай самасвядомасці і міжнацыянальных адносін і г.д. магчымы выяўленне і фармуляванне нацыянальнай ідэі, якая з’яўляецца неабходным элементам пабудовы эфектыўнай дзяржавы.

Сусветная практыка дзяржаўна-эканамічнага развіцця сведчыць аб тым, што хоць эканоміка і з’яўляецца рухавіком развіцця дзяржавы, аднак сілкуецца гэты рухавік з крыніцы гуманітарнай якасці, паколькі ў аснове развіцця грамадства знаходзіцца чалавек з яго духоўнымі якасцямі, каштоўнасцямі, запатрабаваннямі (Л. М. Лыч).

Усведамленне і ўлік нацыянальных асаблівасцяў не як нечага вышэйшага ў параўнанні з іншымі народамі, а як непаўторнага злучэння нацыянальных і агульначалавечых рыс і каштоўнасцей, са стратай якіх свет народаў стаў бы, па дакладным выказванні Дз.С.Ліхачова, “сумным і шэрым”, мае прынцыпова важнае значэнне для кансалідацыі народа на аснове высокіх духоўных крыніц, традыцый, каштоўнасцей, гэта значыць мае грамадскае і дзяржаўнае значэнне. Узнаўленне і развіццё нацыянальных форм быцця на аснове вывучэння нацыянальнага гістарычнага вопыту і духоўных каштоўнасцей ствараюць самыя спрыяльныя ўмовы для развіцця асобы.

Практыка сучаснага жыцця паказвае, што многія спецыялісты, кіраўнікі ці ўвогуле не разважаюць пра такія грамадска важныя пытанні, як нацыянальныя асаблівасці, нацыянальная ідэя, ці свядома адыходзяць ад такіх разважанняў з-за несфарміраванасці названых вышэй ведаў і перакананняў, часта абумоўленай гістарычнымі ўмовамі. Пры фарміраванні гэтых ведаў і перакананняў важна не аддаваць такое прынцыпова важнае пытанне на водкуп толькі аднаму грамадска-палітычнаму руху. Гэта наносіць вялікі ўрон ўсяму працэсу развіцця нацыянальнай самасвядомасці, кансалідацыі грамадства на аснове нацыянальных традыцый, станаўленню нацыянальнай ідэі.

Яшчэ адным важным комплексам пытанняў гуманітарнай падрыхтоўкі кіраўнікоў выступаюць цесна звязаныя з пытаннямі беларусазнаўства праблемы сацыялінгвістыкі: народы свету і мовы, шматмоўныя супольнасці, сусветная стандартызацыя і нацыянальная культура, мовы свету і нацыянальна-моўная палітыка, нацыянальныя асаблівасці, мова як духоўная спадчына, якая аб’ядноўвае пакаленні, сітуацыя двухмоўя ў свеце, дыглосія як від незбалансаванага двухмоўя, прававы статус моў і юрыдычны спектар падыходаў да моў, законы аб мове і правы асобы (адміністрацыйная практыка, фінансава-эканамічныя рычагі), мова і грамадства, мова і этнас, мова і культура і г.д.

Асобным аспектам гуманітарнай лінгвістычнай падрыхтоўкі кіраўнікоў з’яўляецца фарміраванне ведаў аб маўленчых паводзінах і культуры маўлення ў прафесійна-службовых адносінах, аб асаблівасцях афіцыйна-дзелавога стылю, маўленчай культуры дзелавой палемікі, публічнага дзелавога маўлення, рэкламнай дзейнасці, арганізацыйнай дзейнасці.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Сцяцко П.У., Гуліцкі М.Ф., Антанюк Л. А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. Мн., 1990.

2. Арашонкава Г.У., Булыка А.М., Люшцік У.В., Падлужны А.І., Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі. Мн., Беларуская навука, 1999. 175 с.

3. Сучасная беларуская літаратурная мова. Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія. Мінск, Вышэйшая школа, 1984, 190 с.

4. Беларуская мова. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Мн., Вышэйшая школа, 1987. 429 с.

5. Антанюк Л.А. Беларуская мовапрафесiйная лексіка: Курс лекцый/ Антанюк Л.А., Плотнiкаў Б.А. – 3-е выданне. – Мн., 2005. –240 с.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
157,22 Kb
Тип материала
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6376
Авторов
на СтудИзбе
309
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее