43384 (662597), страница 2
Текст из файла (страница 2)
Сівец. Так завецца белавус – лугавая трава, якая цвіце пухнатым белым кутасікам. Таму, хто першы пасяліўся ў вёсцы каля такога лугу, ці ў каго былі белыя вусы, і мянушку далі Сівец, а потым запісалі прозвішчам.
Чыкун. Гэтым словам у некаторых мясцінах называюць кульгавых на адну ногу. Кажуць – не ідзе, а чыкае.
Якулевіч – ад мянушкі Якуль, як называлі тых, хто меў звычку пераптваць усё, што пытаюцца ў яго, і празмерна карыстаўся словам як.
Высновы
Імя чалавека – гэта самае жывое слова, бо яно разам з носьбітам праз увесь яго век, пачынаючы з тых дзён, калі немаўля пачынае асэнсавана гаварыць. І перш чым разумець слова “я” як асабістую прыналежнасць, дзіця разумее, што яно мае сваё імя і часта замяняе ім асабовы займеннік.
Мянушкі, як і імёны ды прозвішчы, - гэта своеасаблівы ўмоўны знак гісторыі. Вось чаму, дакопваючыся да першаасновы асабовага імя, заўсёды пазнаеш таямніцы жыцця. Цэлыя гістарычныя эпохі прадстаюць перад вачыма, калі праглядаеш захаваныя да нашага часу спісы, разрадныя кнігі, метрычныя кнігі царкоўныя і касцёльныя, спісы рэкрутаў-навабранцаў, кнігі запісу актаў грамадзянскага стану.
Таму нельга бяконца прыдмваць новыя імёны. Лепш навучыцца разумна карыстацца тым, што прыдумана або ўтворана ўжо, пашыраць колькасць імёнаў за кошт даўно забытых, самых зручных і мілагучных. Самае страшнае – гэта панаванне моды на імёны, калі яна становіцца самамэтай.
Імя чалавеку даецца адно на адно жыццё, а мода – справа перыядычная і часовая.
Спіс літаратуры
-
“З гісторыі ўласных імёнаў”, Высіль Шур, Мінск, “Вышэйшая школа”, 1993, стр.: 1, 8, 27-58, 149-153
-
“Слова жывое, роднае, гаваркое...”, Уладзімір Юрэвіч, Мінск, “Юнацтва”, 1992, стр.: 78-186