43362 (662585), страница 2

Файл №662585 43362 (Гiстарычныя этапы фармиравання i развiцця беларускай мовы) 2 страница43362 (662585) страница 22016-07-31СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 2)

Пачатак 20 ст. азнаменаваўся пашырэннем нацыянальна-вызваленчага руху, ажыўленнем кнiгавыдавецкай дзейнасцi. 24 лiстапада 1905г. ўступiў у дзеянне так званы закон аб свабодзе друку, якi дазваляў друкаваць творы беларускай лiтаратуры i пераклады на беларускую мову з iншых моў. Аднак беларускую мову па-ранейшаму забаранялi выкарыстоўваць у сферы грамадска-культурнага i палiтычнага жыцця, не мела яна доступу i ў школы.

У 1906г. ў Пецярбургу было заснавана беларускае выдавецкае таварыства «Загляне сонца i ў наша аконца», якое праiснавала да першай сусветнай вайны. Выдавецтва пачало выпускаць першыя буквары на роднай мове: «Беларускi лемантар, або Першая навука чытання» К.Каганца (1906г.), «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткi (1906г.), «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Я.Коласа (1909). У 1907г. ў Вiльнi пачынае работу выдавецтва «Наша нiва», пазней узнiкаюць выдавецкiя суполкi «Мiнчук», «Наша хата», «Палачанiн» i iнш.

З1906г. пачынаецца гiсторыя беларускай легальнай прэсы, калi з’яўляюцца газеты «Наша доля», «Наша нiва», «Гоман», «Дзяннiца», «Bielarus». На беларускай мове таксама выдавалiся сельскагаспадарчы часопiс «Саха», лiтаратурна-навуковы штомесячнiк для беларускай моладзi «Лучынка», студэнцкi часопiс «Ранiца».

У 1918г. былi надрукаваны першыя падручнiкi па беларускай мове, сярод якiх найбольшае значэнне мела «Беларуская граматыка для школ» Б.Тарашкевiча. Аўтар яе паслядоўна вызначыў граматычныя рысы беларускай мовы, дакладна сфармуляваў асноўныя прынцыпы i правiлы беларускай арфаграфii. «Граматыка» паклала пачатак навуковай распрацоўцы правапiсных i граматычных нормаў беларускай мовы.

З 20-х гадоў ХХ ст. беларуская мова набывае шырокiя грамадскiя функцыi, што запатрабавала стварэння нацыянальнай тэрмiналогii, здольнай абслугоўваць важнейшыя сферы сацыяльна-грамадскага жыцця. У 1921г. да ажыццяўлення гэтай задачы прыступiла Навукова-тэрмiналагiчная камiсiя, а ў 1922г. заснаваны на яе базе Iнстытут беларускай культуры. На працягу 1922-1930-х гадоў было апрацавана i выдадзена 24 тэрмiналагiчныя галiновыя слоўнiкi.

У гэты перыяд разгарнулася шырокая дыскусiя па пытаннях нармалiзацыi беларускай лiтаратурнай мовы. Для ўпарадкавання нормаў роднай мовы ў лiстападзе 1926г. была склiкана Акадэмiчная канферэнцыя па рэформе беларускага правапiсу i азбукi. Для апрацоўкi матэрыялаў канферэнцыi i канчатковай выпрацоўкi праекта правапiсу была створана спецыяльная камiсiя ў складзе С.Некрашэвiча, А.Багдановiча, Я.Лёсiка, В.Ластоўскага, П.Бузука, Я.Бялькевiча, Я.Купалы, У.Чаржынскага. У 1933г. быў выдадзены «Праект спрашчэння беларускага правапiсу», на аснове якога Саўнарком БССР прыняў пастанову «Аб зменах i спрашчэннi беларускага правапiсу», якая ўпершыню ў гiсторыi беларускай лiтаратурнай мовы заканадаўча абвясцiла агульнадзяржаўнымi, г.зн. абавязковымi для кнiгадрукавання, радыёвяшчання, школьнага выкладання, справаводства i г.д. пэўныя нормы беларускага правапiсу i граматыкi. З улiкам гэтай пастановы ў 1934г. быў выдадзены разгорнуты i дэталёвы звод арфаграфiчных правiлаў «Правапiс беларускай мовы». Арфаграфiчная рэформа 1933г. ў гiсторыi беларускага мовазнаўства – з’ява неадназначная. З аднаго боку, яна ў значнай ступенi абагульнiла i рэалiзавала здабыткi беларускага мовазнаўства 20-х гадоў, пэўным чынам сiстэматызавала правапiс, спрыяла стабiлiзацыi арфаграфiчных нормаў беларускай мовы. З другога боку, рэформа падпала пад моцны палiтыка-iдэалагiчны ўплыў. Ва ўмовах узятага кiраўнiцтвам краiны курса на барацьбу з «нацдэмамi», на зблiжэнне народаў i злiццё iх культур у адну культуру з адной агульнай мовай важным стала не так адлюстраваць нацыянальную спецыфiку беларускай мовы, як прывесцi правапiс у адпаведнасць з рускай арфаграфiчнай традыцыяй. Таму i пасля рэформы ў беларускiм правапiсе заставалася шмат нявырашаных пытанняў, супярэчлiвых напiсанняў.

З мэтай далейшага ўпарадкавання беларускага правапiсу была створана Арфаграфiчная камiсiя на чале з Я.Коласам i К.Крапiвой, якая распрацавала «Праект змен i ўдакладненняў беларускага правапiсу» (апублiкаваны ў 1951г., дапрацаваны ў 1956г.), якi быў зацверджаны ў маi 1957г. спецыяльнай пастановай Савета Мiнiстраў БССР «Аб ўдакладненнi i частковых зменах iснуючага беларускага правапiсу». З улiкам гэтай пастановы ў 1959г. быў выдадзены збор правiлаў беларускай арфаграфii i пунктуацыi.

Са зменай палiтычнай сiтуацыi ў канцы 1980-х гадоў, калi Беларусь стала суверэннай дзяржавай, калi сталi пашырацца сферы выкарыстання беларускай мовы, павялiчвацца кола яе носьбiтаў, пытаннi аб новым удакладненнi i ўдасканаленнi правапiсу зноў сталi на парадак дня. 19 -- 20 лiстапада 1992г. у Мінску была праведзена канферэнцыя «Праблемы беларускага правапiсу». Удзельнiкi канферэнцыi прынялi пастанову, у якой адзначаецца, што рэформа правапiсу 1933г. ёсць факт палiтычнага ўмяшання ў моўны працэс.

26 студзеня 1990г. 14-я сесiя Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон «Аб мовах у Беларускай ССР» i вызначыла парадак ужывання беларускай, рускай i iншых моў у рэспублiцы. Паводле гэтага закона беларуская мова стала адзiнай дзяржаўнай мовай на тэрыторыi Беларусi. Закон прадугледжваў аднаўленне беларускай мовы найперш у сферы афiцыйна-справавога ўжытку, у адукацыi.

На жаль, 14 мая 1995г. адбыўся агульнарэспублiканскi рэферэндум, дзе большая частка насельнiцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе, г.зн., што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная ў розных сферах жыцця краiны, не з’яўляецца рэальным сродкам зносiн.

4. Разнавiднасцi беларускай мовы. Паняцце нормы. Сiстэма моўных нормаў

Як i многiя iншыя мовы свету, беларуская мова iснуе ў дзвюх разнавiднасцях: дыялектнай i лiтаратурнай.

Дыялектная мова – гэта мова народа, якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак. Гаворка – гэта мова аднаго цi некалькiх населеных пунктаў з аднатыпнымi моўнымi рысамi. Мясцовыя гаворкi распаўсюджаны толькi на пэўнай тэрыторыi, выкарыстоўваюцца звычайна ў вуснай форме. Гаворкi аб’ядноўваюцца ў дыялекты. На тэрыторыi Беларусi два дыялекты: паўночна-ўсходнi i паўднёва-заходнi, памiж якiмi вылучаюцца сярэднебеларускiя гаворкi, якiя з’яўляюцца пераходнымi. Кожны з дыялектаў мае свае асаблiвасцi ў лексiцы, фанетыцы, марфалогii, сiнтаксiсе, якiя адрознiваюць iх адзiн ад аднага i ад лiтаратурнай мовы. Напрыклад, лiтаратурнаму найменню калодзеж у паўднёва-заходнiм дыялекце адпавядае назва каварат, а ў паўночна-ўсходнiм – асвер.

Лiтаратурная мова – апрацаваная, упарадкаваная, унармаваная форма нацыянальнай мовы. Яна распаўсюджана на ўсёй тэрыторыi Беларусi, з’яўляецца сродкам зносiн у розных сферах жыцця беларускага народа. Для яе характэрна адзiнства, устойлiвасць, стабiльнасць, якiя забяспечваюцца цэлай сiстэмай нормаў.

Лiтаратурная норма – гэта ўзор або правiла, выпрацаванае грамадствам i зафiксаванае ў слоўнiках, граматыках, спецыяльных даведнiках. Афiцыйнае прызнанне нормы называецца яе кадыфiкацыяй. Змены нормаў адбываюцца нячаста, звычайна ў вынiку рэформаў або ўдакладненняў правапiсу.

У сiстэму моўных нормаў уваходзяць:

– арфаэпiчныя нормы, якiя вызначаюць правiльнае вымаўленне гукаў i iх спалучэнняў;

– акцэнталагiчныя нормы – правiльная пастаноўка нацiску;

– арфаграфiчныя нормы – правiльная перадача вуснай мовы на пiсьме;

– словаўтваральныя нормы – правiльнае ўтварэнне новых слоў у адпаведнасцi з законамi мовы;

– марфалагiчныя нормы – правiльнае ўжыванне формаў слоў;

– сiнтаксiчныя нормы – правiльная пабудова словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў;

– пунктуацыйныя нормы – правiльная пастаноўка знакаў прыпынку;

– лексiчныя i фразеалагiчныя нормы – правiльны выбар слова i ўстойлiвага выраза, дарэчнасць iх прымянення ў адпаведнасцi са значэннем;

– стылiстычныя нормы – выкарыстанне моўных сродкаў у адпаведнасцi з пэўным стылем, моўнай сiтуацыяй.

Лiтаратурная мова iснуе ў дзвюх формах – вуснай i пiсьмовай. Вуснай формай карыстаюцца пры непасрэдных моўных кантактах: у гутарках, на занятках, у публiчных выступленнях. Пiсьмовую мову ўспрымаюць зрокава, таму захаванне ў ёй лiтаратурных нормаў набывае сiлу закона. Асноўныя асаблiвасцi пiсьмовай мовы – дакладнае словаўжыванне i правiльная сiнтаксiчная арганiзацыя тэксту.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Плотнiкаў Б.А. Агульнае мовазнаўства / Б.А. Плотнiкаў. – Мн., 1994.

2. Антанюк Л.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум / Л.А. Антанюк, Б.А. Плотнікаў. – Мн., 2003.

3. Палуян А.М. Беларуская мова (прафесійная лексіка): курс лекцый / А.М.Палуян. 2006, – 134 с.

4. Янкоўскi Ф.М. Гiстарычная граматыка беларускай мовы / Ф.М. Янкоўскi– Мн.. 1989.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
632,53 Kb
Тип материала
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
Почему делать на заказ в разы дороже, чем купить готовую учебную работу на СтудИзбе? Наши учебные работы продаются каждый год, тогда как большинство заказов выполняются с нуля. Найдите подходящий учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6375
Авторов
на СтудИзбе
309
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее