42627 (662195)

Файл №662195 42627 (Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковых тэкстаў. Сродкі арганізацыі навуковых тэкстаў)42627 (662195)2016-07-31СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ

Кафедра беларускай і рускай моў ФДП і ПА

Рэферат на тэму:

«КАМПАЗІЦЫЙНА-СТРУКТУРНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ НАВУКОВЫХ ТЭКСТАЎ. СРОДКІ АРГАНІЗАЦЫІ НАВУКОВЫХ ТЭКСТАЎ»

Мiнск, 2008

КАМПАЗІЦЫЙНА-СТРУКТУРНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ НАВУКОВЫХ ТЭКСТАЎ

Навуковы стыль характарызуецца абстрактнасцю, аб’ектыўнасцю, лагічнай паслядоўнасцю меркаванняў, інфармацыйнай накіраванасцю і дакладнасцю ў вызначэнні паняццяў. Асноўная мэта стылю – данесці аргументаваную інфармацыю ясна, лагічна і паслядоўна.

У залежнасці ад сферы абслугоўвання (навука, тэхніка, вучэбны працэс), ад асаблівасцяў прадмета і аўтарскіх задач у межах навуковага стылю выдзяляюць некалькі падстыляў: уласна навуковы, навукова-тэхнічны, навукова-вучэбны і навукова-папулярны.

Уласна навуковаму падстылю ўласцівы акадэмізм і так званая сухасць падачы інфармацыі.

Навукова-тэхнічны падстыль характарызуецца значнай інфармацыйнай насычанасцю. З трох відаў падачы інфармацыі: фактаграфічнай (звесткі пра факты, з’явы, працэсы); логіка-тэарэтычнай (паведамленне аб спосабах атрымання інфармацыі, вывады) і ацэначнай (адносіны аўтара да выказвання) у гэтым падстылі пераважаюць першыя два.

У навукова-вучэбным і навукова-папулярным падстылях, акрамя першых двух спосабаў падачы інфармацыі, выкарыстоўваецца і ацэначны. З мэтай прыцягнення ўвагі могуць ужывацца элементы эмацыянальнасці: выкарыстанне зваротаў, выражаных дзеясловамі (разгледзім, успомнім), эпітэтаў, параўнанняў і асаблівых уступаў.

Мал. 1. Навуковы тэкст

Сферы выкарыстання

Мэты зносін

Стылёвыя рысы

Моўныя сродкі

Падстылі

Асноўныя віды тэк-стаў

Навука і тэхніка, вучэбны працэс

Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадметаў, растлумачыць сутнасць з’я-вы, яе прычы-ны і пад.

Абстракт-насць, да-клад-насць, аб’ектыў-насць і аргумен-таванасць

Агульна-ўжывальныя словы з аб-страктным значэннем, тэрміны; развітыя апавядаль-ныя сказы, злучнікавая падпарадка-вальная сувязь

Уласна навуковы

Навукова-вучэбны

Манагра-фіі,ды-сертацыі, навуко-выя арты-кулы, да-клады, тэзісы да-кладаў і інш.

Падручні-кі, вучэб-ныя і ме-тадычныя дапамож-

Навукова-тэхнічны

Навукова-папуляр-ны

нікі, рэфе-раты, кур-савыя праекты і інш.

Патэнт-ныя апі-санні, тэх-нічныя ін-струкцыі, анатацыі і інш.

Навукова-папуляр-ныя вы-данні, эн-цыклапе-дыі.

Структурнай адзінкай навуковай літаратуры, дзе адлюстроўваюцца яе характэрныя асаблівасці і адметныя рысы, з’яўляецца навуковы тэкст.

Тэкст – ( лац. textum – тканіна, сувязь, будова) – гэта напісанае, надрукаванае або вуснае паведамленне з сэнсавай і структурнай завершанасцю. Аснову будовы тэкстаў складае мінімальная сэнсава закончаная адзінка – сказ. Для навукова-тэхнічных і навукова-вучэбных тэкстаў такой асновай з’яўляюцца складаныя сказы з разнастайнымі ўмоўнымі, прычынна-выніковымі, умоўна-выніковымі і іншымі адносінамі. На фоне складаназалежных канструкцый ужываюцца і простыя сказы, якія з’яўляюцца фармулёўкамі вынікаў доследу або загалоўкам абзаца, як бы новай тэмай. Па тэматычным прынцыпе тэкст падзяляецца на наступныя кампаненты: тэма – падтэма – мікратэма.

Тэма – гэта сутнасць выказвання, яго адпраўны пункт, які падказваецца сітуацыяй і кантэкстам. Тэкст заўсёды мае адну тэму, якая ў сваю чаргу складаецца з некалькіх асобных падтэм.

Сказы, аб’яднаныя падтэмай, утвараюць частку тэксту, якая ўключае адзін ці некалькі абзацаў – галоўных кампазіцыйна-структурных адзінак тэксту. Класічнай формай абзаца лічыцца абзац, які ў першым сказе змяшчае фармулёўку тэмы, у наступных сказах – яе развіццё, а ў апошніх – вынік. Але часта можна сустрэць абзацы без апошніх сказаў-вынікаў. Абзац таксама можа ўключаць адзін сказ-тэму або некалькі мікратэм. Інтанацыйна і структурна сказы аб’ядноўваюцца ў пэўныя мікратэмы, якія здольныя выражаць закончаную думку аўтара, т. зв. складаныя сінтаксічныя цэлыя. Падтэмы могуць уключаць адначасова некалькі мікратэм.

У навуковых тэкстах, дзе даюцца апісанні рэчываў, эксперыментаў, фармулююцца задачы ці выбіраецца методыка даследавання, “абзацы-тэмы” адносна самастойныя і не маюць цеснай сувязі паміж сабой. Абзац у такіх тэкстах іграе спецыфічную ролю актывізацыі ўвагі: вось новая тэма, новая думка, на якую трэба звярнуць увагу!

Для мiжфразавай сувязi i сувязi на ўзроўнi абзацаў i частак навуковага тэксту могуць выкарыстоўвацца пабочныя словы, лексiчныя паўторы, указальныя i асабовыя займеннiкi, злучнiкi i злучальныя словы тыпу такім чынам, разам з тым, па меры таго як, тым не менш, у той час калi, нягледзячы на тое што i iншыя.

У залежнасці ад спосабаў выкладу інфармацыі адрозніваюць тры тыпы тэкстаў: апавяданне, апісанне і разважанне.

Тэксты тыпу апавядання характэрны для мастацкай літаратуры, асабліва пры перадачы падзей, дзеянняў, якія адбываюцца паслядоўна, маюць пачатак, развіццё і заканчэнне. Зрэдку элементы апавядання можна сустрэць у навукова-папулярных і навукова-вучэбных тэкстах.

Апісанне перадае прыкметы прадметаў, дзеянняў, стану ў пэўнай паслядоўнасці і часта выкарыстоўваецца пры характарыстыцы працэсаў, доследаў, эксперыментаў. Апісанне можа быць аб’ектыўным ( у тэкстах навуковага і афіцыйна-справавога стыляў) і суб’ектыўным ( у тэкстах мастацкай літаратуры).

У разважанні разгляд пэўных пытанняў, праблем падаецца паслядоўна, аргуметавана, з канкрэтнымі вывадамі і заключэннямі.

Разважанне ў алгебры і геаметрыі часта будуецца па схеме: аксіёма → доказ → вывады. Такі тып тэксту называецца доказам і выкарыстоўваецца пры разглядзе тэарэм і ўраўненняў.

Часта ў тэкстах дакладных навук можна сустрэць або толькі разважанне (матэматыка), або толькі апісанне (фізіка, хімія), аднак больш пашыранымі формамі перадачы інфармацыі з’яўляюцца тэксты тыпу “апісанне-разважанне”.

ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ СРОДКІ АРГАНІЗАЦЫІ НАВУКОВЫХ ТЭКСТАЎ

Аснову навуковых тэкстаў складаюць стылістычна нейтральныя агульналітаратурныя словы тыпу думаць, гаварыць, пісаць, вялікі, малы, розум і інш., а таксама тэрміны (вузкаспецыяльныя і шырокаўжывальныя).

Пэўную частку лексікі тэкстаў навуковага стылю складаюць словы агульнанавуковага выкарыстання. Часцей за ўсё гэта іншамоўныя ці нават інтэрнацыянальныя словы з абстрактным значэннем тыпу дослед, праблема, працэс, аналіз, даследаванне, аперацыя, факусіравацца, фармуляваць, функцыянаваць і інш., якія выкарыстоўваюцца для азначэння паняццяў, перадачы інфармацыі, актывізацыі мыслення, дзеяння, ўзбагачаюць мову навукі разнастайнымі сінанімічнымі канструкцыямі і з’яўляюцца асновай выкладу навуковых тэкстаў розных галін навукі, тэхнікі і культуры.

У навуковай літаратуры можна сустрэць амаль усе часціны мовы са сваімі характэрнымі асаблівасцямі ўжывання. Самымі частотнымі ў навуковых тэкстах з’яўляюцца назоўнікі, дзеясловы, прыметнікі і дзеепрыметнікі, ужыванне якіх мае пэўную абумоўленасць і носіць своеасаблівы характар.

Марфалагічныя асаблівасці

Назоўнікі:

  1. • аддзеяслоўныя назоўнікі з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн-), -анн-, -к: адлюстраванне, вылучэнне, вылічэнне, перасячэнне, наладка і інш.;

  2. • назоўнікі, утвораныя ад уласных імёнаў: ампер, джоўль, ом, нобелій, кюрый і інш.;

  3. • назоўнікі ў форме роднага склону, звязаныя шляхам “нанізвання”: метады атрымання выніку, працэсы абстрагавання розных ступеняў і інш.;

  4. • рэчыўныя назоўнікі ў форме мн. ліку: газы, солі, смолы, окіслы, пары, металы і інш.

Прыметнікі:

• прыметнікі ў складзе ўстойлівых тэрміналагічных спалучэнняў: праекцыйны апарат, амплітуднае размеркаванне, бінарнае поле, машынныя аперацыі і інш.;

• якасныя прыметнікі (як правіла, без ступеняў параўнання): вялікая калорыя, малая, але – найпрасцейшы закон, найбольшы агульны дзельнік;

• прыметнікі, утвораныя ад уласных імёнаў, якія ўваходзяць у склад тэрміналагічных словазлучэнняў-паняццяў: дыяфантавы ўраўненні, алгебра булева, алгебра булахава і інш.;

• складаныя прыметнікі (часцей тэрміны): вектарна-матрычны, квазілінейны, клінаграфічны;

• субстантываваныя прыметнікі ў форме адзіночнага ці множнага ліку: прамая, крывая, датыкальная, аднаклетачныя і інш.

Дзеепрыметнікі:

• дзеепрыметнікі прошлага часу з суфіксамі -ўш-, -ш-, -л-, -н-, -ен-, -т-, -ан-: напісаныя, вылітыя, прарослыя, пасінеўшыя і інш., а таксама ў складзе тэрміналагічных словазлучэнняў: лінія разамкнутая, вышыня апушчаная і інш.;

• дзеепрыметнікі цяперашнягя часу з неўласцівымі беларускай мове суфіксамі -уч-, -юч-, -ач-, -яч-, -ем-, -ім-, якія ўваходзяць у склад тэрмінаў ці ўстойлівых спалучэнняў: азаціруючая атмасфера, цякучы стан, разглядаемы вопыт, кантралюемы тавар і інш.

• субстантываваныя дзеепрыметнікі ў форме адзіночнага ці множнага ліку: нахіленая, ламаная, пераменныя і інш.

Пры перакладзе з рускай мовы на беларускую дзеепрыметнікі з неўласцівымі для беларускай мовы суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-) лепш замяняць:

- даданым сказам: делящийся – які дзеліцца; представляющий – які выяўляе;

  1. - назоўнікам: считывающее устройство – прыстасаванне для счытвання, управляющий – кіраўнік;

- прыметнікам: предшествующий – папярэдні.

Дзеясловы:

    1. • дзеясловы ў форме 3-й асобы цяперашняга часу: адрозніваюць выразы, захоўваецца інфармацыя, абазначаюць пераменныя і інш.;

    2. • дзеясловы ў форме будучага часу абвеснага ладу (са значэннем пазачасавасці і для надання рыс дыялагічнасці): выпішам ураўненне, дакажам тэарэму, зробім разлік і інш.;

    3. • дзеясловы-інфінітывы ў спалучэнні з мадальнымі і іншымі словамі (са значэннем неабходнасці, як сродак вырашэння рэкамендацыі): трэба адзначыць, неабходна размяжоўваць, варта звярнуць увагу і інш.;

    4. • зваротныя дзеясловы, характэрныя для навукова-тэхнічнага стылю, дзе яны падкрэсліваюць значэнне пастаянства:

запісваецца

  1. інфармацыя счытваецца

перадаецца

Пры перакладзе на беларускую мову дзеяслоўныя суфіксы

-ірава-, -ырава-, характэрныя для іншамоўных дзеясловаў (лідзіраваць, суміраваць, эмігрыраваць), у большасці выпадкаў замяняюцца суфіксамі -ава-, -ява-: дэфармаваць, дыстыляваць, фатаграфаваць (гл. стар.8).

Займеннікі:

• замест займенніка я выкарыстоўваецца пашыранае ўжыванне займенніка мы, так званае «аўтарскае мы», «мы – сукупнасці»:

Як мы разгледзілі вышэй, розніца ў электраправоднасці дзвюх груп матэрыялаў будзе залежаць ад іх унутранай структуры.

Сінтаксічныя асаблівасці

Спецыфіка навуковага выкладу шырока прадстаўлена разнастайнасцю сінтаксічных канструкцый, якія падзяляюцца па мэце выказвання:

  1. • пераважнае ўжыванне апавядальных сказаў (з мэтай перадачы інфармацыі ў сцвярджальным ці адмоўным сэнсе);

  2. • абмежаванае ўжыванне клічных сказаў (са значэннем «звярні ўвагу!»); праз аўтаномныя ці ўстаўныя канструкцыі;

  3. • шырокае ўжыванне пабуджальных сказаў (з мэтай запрашэння да сумесных дзеянняў або разважанняў): Дакажам гэту тэарэму. Выведзем гэту формулу, карыстаючыся атрыманымі раней разлікамі.

  4. • абмежаванае ўжыванне пытальных сказаў, часцей у канструкцыі – “пытанне – адказ” ці рытарычных пытанняў (з мэтай канцэнтрацыі ўвагі і папулярызацыі тэксту): Ці змаглі б тады малекулы розных рэчываў перамешвацца? Зразумела, не. па складзе:

двухсастаўныя, развітыя сказы, ускладненыя аднароднымі і адасобленымі членамі (з мэтай класіфікацыі ці сістэматызацыі з’яў, прадметаў і інш.):

- аднародныя члены могуць звязвацца: бяззлучнікавай сувяззю, пры дапамозе злучнікаў і, а, але, ды, не толькі – але і, а таксама з выкарыстаннем абагульняльнага слова:

Камп’ютэры бываюць не толькі настольныя (дэсктоп), мініяцюрныя (ноўтбук), кішэнныя, але і вельмі вялікія, звышхуткасныя і звышмоцныя (рабочыя станцыі).

Састаўныя выказванні атрымліваюцца з элементарных з дапамогай лагічных аперацый: адмоўя, кан’юнкцыі, дыз’юнкцыі.

- адасобленыя члены сказа могуць быць выражаны:

  1. 1) азначэннем – дзеепрыметнікавым зваротам:

Такія часціцы павінны валодаць значнай энергіяй пераадольвання энергетычнага бар’ера, утворанага паміж іх электроннымі абалонкамі.

2) акалічнасцямі – дзеепрыслоўнымі зваротамі ці дзеепрыслоўямі:

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
121,29 Kb
Тип материала
Учебное заведение
Неизвестно

Тип файла документ

Документы такого типа открываются такими программами, как Microsoft Office Word на компьютерах Windows, Apple Pages на компьютерах Mac, Open Office - бесплатная альтернатива на различных платформах, в том числе Linux. Наиболее простым и современным решением будут Google документы, так как открываются онлайн без скачивания прямо в браузере на любой платформе. Существуют российские качественные аналоги, например от Яндекса.

Будьте внимательны на мобильных устройствах, так как там используются упрощённый функционал даже в официальном приложении от Microsoft, поэтому для просмотра скачивайте PDF-версию. А если нужно редактировать файл, то используйте оригинальный файл.

Файлы такого типа обычно разбиты на страницы, а текст может быть форматированным (жирный, курсив, выбор шрифта, таблицы и т.п.), а также в него можно добавлять изображения. Формат идеально подходит для рефератов, докладов и РПЗ курсовых проектов, которые необходимо распечатать. Кстати перед печатью также сохраняйте файл в PDF, так как принтер может начудить со шрифтами.

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
7027
Авторов
на СтудИзбе
260
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее