14319 (648388), страница 9

Файл №648388 14319 (Сельская гаспадарка Беларусі) 9 страница14319 (648388) страница 92016-07-31СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 9)

Гродзенскае абласное ўпраўленне статыстыкі.

СВК РАЁНА КАРЫСТАЮЦЦА КАЛЯРОВЫМ ПАЛІВАМ

У сёлетнім студзені сельгаскааператывы раёна пачалі атрымліваць рознакаляровае паліва: пры дабаўленні спецыяльнага вадкага фарбавальніка бензін набывае сіні колер, а салярка — зялёны. Менавіта ў СВК навінкай будуць карыстацца па адной простай прычыне: такім спосабам будуць змагацца з раскраданнем паліва. Як расказаў галоўны інжынер па ахове працы раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сцяпан Станіслававіч Вольскі, вадкі фарбавальнік для нафтапрадуктаў мае назву “Dyeguard Blue 79R” і паступае да нас з-за мяжы — яго вытворцай з’яўляецца фірма “John Hogg Technical Solutions Ltd” з англійскага горада Манчэстэр. Па словах спецыяліста, падчас карыстання каляровым палівам неабходна захоўваць тэхніку бяспекі: пры яго пападанні ў арганізм чалавека могуць быць пашкоджаны лёгкія, часты кантакт з ім можа прывесці да высушвання ці трэшчынаў на скуры, а пары дадзенага прадукта могуць выклікаць санлівасць і галавакружэнне (мае пах, які ўласцівы араматызіраванаму вуглевадароду). Фарбавальнік уяўляе пэўную небяспеку для навакольнага асяроддзя: у вадзе ён не раствараецца, таму можа выклікаць доўгатэрміновыя неспрыяльныя эфекты ў водным асяроддзі. Безумоўна, трэба пазбягаць і з’яўлення паблізу гэтага імпартнага тавара адкрытага полымя або іскраў. Таму, па словах Сцяпана Вольскага, падчас атрымання гаспадаркамі каляровага паліва былі праведзены інструктажы механізатараў, вадзіцеляў, а ў дадзены момант распрацоўваецца інструкцыя па правілах яго прымянення.

Сельгаскааператывы атрымліваюць каляровае паліва ў Наваельні — на вытворчым участку філіяла “Слонімнафтапрадукт” РУП “Гроднааблнафтапрадукт”. У тэлефоннай размове дырэктар філіяла Іван Браніслававіч Шумскі паведаміў, што на такое паліва пераходзяць ва ўсёй Беларусі, а ў іншых краінах свету ім карыстаюцца даўно. На работу рухавіка аўтамашыны або трактара фарбавальнік, вядома, не ўплывае, затое з’яўляецца даволі небяспечнай атрутай. “У нас захоўваюцца ўсе меры засцярогі: прымяняем розныя сродкі абароны — спецыяльныя касцюмы, маскі, пальчаткі, — расказаў І. Б. Шумскі. — Утрымліваем гэты імпартны тавар у 20-літровых бачках у халодным памяшканні з добрай вентыляцыяй. Галоўнае — захаваць здароўе людзей. Неабходна таксама пільна сачыць, каб да каляровага паліва не мелі доступу дзеці”.

Па інфармацыі Івана Шумскага, ужо распрацаваны спецыяльныя лакмусавыя паперкі, з дапамогай якіх ДАІ пачне ажыццяўляць праверку прыватнага транспарту. Адбывацца яна будзе наступным чынам: да выхлапной трубы аўтамабіля з працуючым рухавіком падносіцца паперка, і тады на ёй з’явіцца афарбоўка, напрыклад, зялёнага колеру (калі аўтааматар набыў паліва ў знаёмага трактарыста). Дадзеныя праверкі ўжо прайшлі ў Мінску.

А. НІЧЫПАР.

МТФ “ЗАСЕЦЦЕ” ТРЫМАЕ МАРКУ

МТФ “Засецце”, характэрныя асаблівасці якой — круглагадавое ўтрыманне жывёлы і выкарыстанне сучаснага абсталявання — з’яўляецца адной з лепшых фермаў не толькі сельгаскааператыва, а і раёна. Аб гэтым красамоўна сведчаць паказчыкі мінулага года. Валавая вытворчасць малака тут склала 1184,2 т, што на 275,7 т больш, чым у 2006 годзе; надоі на карову — 4797 кг (+206 кг да мінулагодняга паказчыка). 1106,8 т малака прададзена дзяржаве (на 253,6 т больш, чым у 2006-м), вышэйшым гатункам — 64%. Тлустасць малака склала 3,52% (+0,03% да мінулагодняга паказчыка).

Аператар машыннага даення Галіна Вацлаваўна Даргевіч працуе на ферме з лістапада 2006 года — раней яна даглядала цялят на ферме ў Пенчыцах. Нягледзячы на невялікі працоўны стаж, у 2007-м жанчына надаіла ад каровы 5450 кг малака, стаўшы такім чынам адной з “пяцітысячніц” фермы (разам з Т. П. Ворахавай і Т. Ф. Міклаш). Яшчэ менш — усяго паўгода — працуе на ферме былая работніца райсабесу Ганна Іванаўна Андрукевіч (за гэты перыяд яна надаіла 2440 кг). У размове жанчыны аказаліся нешматслоўныя (мы завіталі на ферму падчас дзённай дойкі): “У нас арганізавана трохразовая дойка: ранішняя пачынаецца ў 6 гадзін, дзённая — у 12, вячэрняя — у 18 гадзін. Адначасова тры аператары дояць 24 каровы (а ўсяго ў нас 324 галавы), дойка доўжыцца чатыры гадзіны. Пасля трох працоўных дзён кожнай з нас даецца выхадны. Часу на сям’ю і гаспадарку, як бачыце, застаецца небагата”. Разам з імі працуюць яшчэ дзве жанчыны — Галіна Браніславаўна Марцукевіч і Ядвіга Эдмундаўна Бароўская. Загадчык фермы Тэрэза Браніславаўна Чырко ахарактарызавала ўсіх іх як старанных, адказных працаўніц: “Яны добра выконваюць свае абавязкі, умеюць прыйсці адна адной на дапамогу”. А намеснік старшыні СВК па ідэалагічнай рабоце Віктар Іосіфавіч Марцукевіч дадаў: “На гэтай ферме наогул няма выпадковых людзей, як няма і “цякучкі” кадраў”.

А. НІЧЫПАР.

ЯЎГЕН ВАРГАН: “РУСЬ-АГРА” НА ПЕНСІЮ НЕ ЗБІРАЕЦЦА

20 лютага 60-гадовы юбілей адзначыць адна з лепшых гаспадарак Дзятлаўшчыны — СВК “Русь-Агра”. З моманту свайго заснавання ў 1948 годзе яна прайшла нялёгкі, але слаўны шлях. Працаўнікі гаспадаркі неаднаразова ўдастойваліся высокіх узнагародаў Савецкага Саюза, сярод якіх ордэны Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Працоўнай Славы, “Знак Пашаны” і іншыя. І ў нашы дні СВК “Русь-Агра” традыцыйна дабіваецца добрых вытворчых паказчыкаў і заслужана з’яўляецца візітнай карткай не толькі раёна, а і вобласці. З 2006 года гаспадаркай кіруе Я. С. Варган. Карэспандэнт пагутарыў з ім напярэдадні святочнай падзеі.

– Яўген Сямёнавіч, што сёння ўяўляе сабой СВК “Русь-Агра”?

– Калектыў складаецца з 637 чалавек, з якіх жанчын — 239, моладзі ва ўзросце да 30 гадоў — 97. Агульная плошча кааператыва — 9190 гектараў, у тым ліку 8330 га сельгасугоддзяў (з іх 4679 га ворыва). Спецыялізацыя гаспадаркі — мясамалочная з развітай вытворчасцю збожжа, ільну, цукровых буракоў і бульбы. У нас функцыянуюць 3 вытворчыя ўчасткі, 8 малочнатаварных фермаў і 3 фермы па адкорму БРЖ, свінаферма, падсобны цэх. На нашых фермах — 1600 кароў і 3983 галавы БРЖ на адкорме, дарошчванні і ўзнаўленні, 1203 галавы свіней.

ЖЫВЁЛАГАДОЎЛІ — САМАЯ ПІЛЬНАЯ ЎВАГА

На базе СВК “Хвінявічы” адбыўся традыцыйны раённы семінар-вучоба па пытаннях сёлетняга зімова-стойлавага перыяду, вытворчасці сельгаспрадукцыі і ўзнаўленню статка. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па жывёлагадоўлі Віктар Сяргеевіч Дубовік, начальнік ДУ “Дзятлаўская раённая ветэрынарная станцыя” Іван Валянцінавіч Чырко, дырэктар селекцыйна-племяннога цэнтра Людміла Вітальеўна Юркевіч, інспектар па якасці і закупу сельгаспрадукцыі Васіль Васільевіч Гранкоўскі, загадчыкі фермаў, прадстаўнікі заатэхнічнай і селекцыйнай службаў усіх сельгаскааператываў раёна.

Спачатку ўдзельнікі семінара наведалі малочнатаварную ферму “Накрышкі”, дзе галоўны заатэхнік СВК “Хвінявічы” Марыя Сяргееўна Слушко азнаёміла прысутных з арганізацыяй справы падчас зімовага ўтрымання жывёлы на дадзенай ферме і ў цэлым па гаспадарцы. Пасля практычнай часткі надышла пара не менш карыснай тэорыі. Тэарэтычная частка семінара адбылася ў Хвінявіцкім сельскім доме культуры.

Першы слова ўзяў В. С. Дубовік. Ён падвёў вынікі мінулага жывёлагадоўчага года і падрабязна спыніўся на дасягненнях сёлетняга студзеня: “Безумоўна, у жывёлагадоўлі шмат праблем, аднак і па якасці, і па колькасці сельгаспрадукцыі патрабаванні сёння вельмі высокія. Абнадзейвае і радуе тое, што ў пераважнай большасці нашых гаспадарак да гэтага пытання адносяцца сур’ёзна. Мы сталі пакрыху “плюсаваць”, хаця па вытворчасці малака пачыналі год дрэнна. Адзначу станоўчую работу СВК “Граніт-Агра”, Белагурна”, “Хвінявічы”, “Жукоўшчына”. А СВК “Слава працы”, “Рудаяварскі”, “Раготна” трэба выпраўляць “мінусавыя” паказчыкі. Перад працаўнікамі жывёлагадоўчай галіны стаіць наступная задача: не зніжаць тэмпы вытворчасці, тым больш што кармамі фермы забяспечаны. Кожны на сваім працоўным месцы павінен для гэтага прыкласці намаганні, і вынік, спадзяюся, будзе дасягнуты”.

VI. Галоўныя праблемы

Сельская гаспадарка – найбуйнейшы спажывец водных рэсурсаў

Сельская гаспадарка зьяўляецца спажыўцом водных рэсурсаў нумар адзін ва ўсясьветным маштабе, бо на яе долю прыпадае каля 70 адсоткаў усяго аб'ёму забору прэснай вады з рэкаў, водных артэрыяў і ваданосных слаёў у сьвеце. У некаторых разьвіваных краінах гэтая лічба набліжаецца да 90 адсоткаў, бо акурат там знаходзіцца прыблізна тры чвэрці плошчы паліваных сельскагаспадарчых палеткаў зямное кулі.

Найбольш востра нястача вады адчуваецца ў самых засушлівых раёнах плянэты, дзе жывуць больш за два мільярды чалавек, у тым ліку прыблізна палова ўсіх бедных людзей сьвету. Ад вострае нястачы вады пакутуе большасьць раёнаў Блізкага Ўсходу і Паўночнае Афрыкі, а таксама гэткія краіны, як Мэксыка, Пакістан, Паўднёвая Афрыка і многія рэгіёны Кітая ды Індыі.

“Наяўнасьць і якасьць вады самым сур'ёзным чынам уплывае на здольнасьць людзей палепшыць сваё жыцьцё ў любым кутку плянэты”, -- адзначыў Паскуале Стэдута, кіраўнік Аддзелу водных рэсурсаў, разьвіцьця і кіраваньня ФАО. “У многіх рэгіёнах сьвету фэрмэры, якія спрабуюць вырабіць дастатковую колькасьць харчаваньня дый забясьпечыць сябе крыніцамі даходаў, сутыкаюцца з дадатковымі складанасьцямі, зьвязанымі з пастаянным паўторам засушлівых пэрыядаў і канкурэнцыяй за водныя рэсурсы”.

Вырашыць праблему нястачы вады шмат у чым можна дзякуючы выкарыстаньню тэхнікаў вядзеньня сельскай гаспадаркі, якія дазволяць забясьпечыць збор і назапашваньне большага аб'ёму дажджавой вады, скараціць непатрэбныя страты вады пры паліве, а таксама шляхам падвышэньня ўзроўню прадукцыйнасьці і зьмяненьня прыярытэтаў у выбары культураў для вырошчваньня і ўключэньня ў рацыён харчаваньня, зазначыў Паскуале Стэдута.

Стан сельскай гаспадаркі ў Беларусі

Сельская гаспадарка адыгрывае важную ролю ў эканоміцы Беларусі, хаця прыродныя ўмовы ацэньваюцца спецыялістамі як сярэднія, а многія выказваюцца пра нашу краіну як зону рызыкоўнага земляробства. Аднак сельская гаспадарка забяспечвае каля 9,5% УВП (звесткі 2005 года). У сельскай мясцовасці пражывае каля трэцяй часткі насельніцтва краіны, у 2005 г. у гэтай галіне эканомікі працавалі 10,6% занятага насельніцтва. У Беларусі самая высокая ў Еўропе забяспечанасць ворнымі землямі – 0,47 (паводле іншых крыніц – 0,6) га на кожнага жыхара (0,9 га сельскагаспадарчых зямель) – удвая больш, чым у Германіі, Францыі, Англіі. Усяго ў краіне 9011,5 тыс. га сельскагаспадарчых земляў, у тым ліку ў сельскагаспадарчых арганізацый – 7484,7 тыс. га (83,1%), у дачнікаў – 62,8 тыс. га (0,7%), у сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак – 130,5 тыс. га (1,4%), падсобныя гаспадаркі сельскіх жыхароў займаюць 880,7 тыс. га (9,8%) [1, 2, 3].

У 60-х гадах XX стагоддзя ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, быў узяты курс на інтэнсіфікацыю сельскагаспадарчай вытворчасці. Развіццё навукі, у прыватнасці хіміі і селекцыі, прывяло да таго, што ў сельскай гаспадарцы пачалі масава выкарыстоўваць мінеральныя ўгнаенні, ядахімікаты, новыя гатункі і гібрыды раслін. Узрасла механізацыя агравытворчасці. Земляробства стала адной з ахвяр стаўлення да Прыроды як да механізма, які працуе па вельмі простых правілах. Здавалася, што ўсё можна зразумець праз просты вопыт: унесці азотнае ўгнаенне – падлічыць прыбаўку ўраджаю ў гэтым годзе, распыліць ядахімікат – зноў падлічыць прыбытак ад павелічэння вытворчасці. Таму хімізацыя, меліярацыя і механізацыя сталі падмуркам новай канцэпцыя аргавытворчасці – інтэнсіўнай сельскай гаспадаркі, якая, насуперак традыцыйным практыкам, не прыстасоўвалася да Прыроды, а спрабавала яе прыгнесці.

У пачатку 90-х гадоў, нягледзячы на значныя палітычныя і эканамічныя змены, курс на інтэнсіфікацыю сельскагаспадарчай вытворчасці не змяніўся, аднак рабіліся спробы рэфармавання гэтай галіны эканомікі. У пачатковы перыяд рэформ (1992 – 1995 гг.) выкарыстоўваліся эканамічныя метады кіравання сектарам эканомікі, галоўным чынам, павелічэнне грашовай эмісіі, лібералізацыя цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю. У гэты перыяд былі зроблены першыя крокі ў правядзенні зямельнай рэформы. У 1992 г. дапушчальны памер прысядзібных участкаў павялічыўся ў два разы, што прывяло да хуткага развіцця нетаварнай сельскагаспадарчай вытворчасці. У гэты перыяд былі створаны першыя фермерскія гаспадаркі, пачалася прыватызацыя некаторых прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і гандлі прадуктамі харчавання.

У 1995 – 1998 гг. выкарыстоўваліся толькі адміністратыўныя метады кіравання эканомікай, рэформа аграрнага сектара эканомікі прыпынілася. Гэта не спрыяла вырашэнню наяўных праблем сельскай гаспадаркі. Сельская гаспадарка была абвешчана прыярытэтнай галіной эканомікі, якая падтрымлівалася за кошт ускосных субсідый (ільготных крэдытаў). Дзяржаўныя субсідыі ў пераліку на ажнаго працаўніка сельскай гаспадаркі перавышалі яго сярэднегадавую зарплату.

Пачынаючы з 1998 г. нарасталі эканамічныя і сацыяльныя праблемы ў сельскай гаспадарцы Беларусі. Краніцы фінансавання, як унутраныя, так і замежныя, рэзка скараціліся. Працягваўся спад сельскагаспадарчай вытворчасці, нягледзячы на дзяржаўныя датацыі. З 1990 па 1998 г. аб’ёмы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі пастаянна зніжаліся. Прычынамі былі неспрыяльная для сельскагаспадарчай вытворчасці палітыка цэн, падзенне попыту на прадукты харчавання ў выніку зніжэння даходаў насельніцтва, зніжэнне экспартных магчымасцей і скарачэнне інвестыцый у сельскую гаспадарку.

У 90-х гадах доля дзяржаўнага сектара ў агульным выкарыстанні зямлі скарацілася, а доля зямель пад прыватнымі падсобнымі гаспадаркамі павялічылася б больш чым у 2 разы. Пры гэтым фермеры і прыватныя гаспадаркі павялічылі плошчы, занятыя ўсімі сельскагаспаларчымі культурамі, вытворчасць у гэты перыяд узрасла, пры тым што ў дзяржаўным сектары яна зменшылася. Ураджайнасць у абодвух сектарах была параўнальнай, але прыватныя гаспадаркі мелі больш высокую ўраджайнасць зерневых культур і гародніны. Прыватны сектар адыгрываў галоўную ролю ў раслінаводстве, асабліва ў вытворчасці бульбы і гародніны.

І цяпер, у пачатку XXI стагоддзя, у аграрным сектары Беларусі галоўны напрамак развіцця – інтэнсіўная сельская гаспадарка, скіраваная на атрыманне максімальнай ураджайнасці з дапамогай шырокага прымянення хімічна сінтэзаваных сродкаў хімізацыі (пестыцыдаў, гербіцыдаў, інсектыцыдаў, фунгіцыдаў, стымулятараў росту, угнаенняў). Інтэнсіўная агравытворчасць патрабуе максімальных затрат рабочай сілы і тэхнікі, а таксама паліва. У Беларусі затраты энергіі на вытворчасць адзінкі прадукцыі ў 3 – 4 разы вышэйшая, чым у ЗША. Сабекошт адзінкі прадукцыі вельмі высокі і пастаянна павялічваецца ў першую чаргу ў выніку зніжэння ўрадлівасці глеб і іх дэградацыі, а таксама праз павышэнне цэн на паліва.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
958,22 Kb
Тип материала
Предмет
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6374
Авторов
на СтудИзбе
309
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее