153518 (622172), страница 3
Текст из файла (страница 3)
Глава 2. Патэнцыял і магчымасць развіцця індустрыяльнага турызму ў Беларусі
2.1 Аналіз рынку індустрыяльнага турызму ў Беларусі
Асноўнымі крыніцамі фарміравання нацыянальнага турыстычнага прадукту Беларусі з’яўляецца культурна-гістарычная спадчына і прыродна-рэкрэацыйныя рэсурсы. Да ліку перспектыўных крыніц развіцця нетрадыцыйных для Беларусі індустрыяльнага турызму трэба далучыць заснаваныя ў выніку вытворчай дзейнасці прыродна-антрапагенныя комплексы і тэхналагічныя аб’екты.
Заснаваннем для вылучэння індустрыяльнага турызма ў самастойны накірунак з’яўляецца імпэтны рост “індустрыяльных” турыстаў. Вопыт наведваючых прамыслова-тэхнічных аб’ектаў Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Нідэрландаў, ЗША сведчыць аб магчымасці умелай арганізацыі індустрыяльнага турызму і фарміравання інтарэсу да індустрыяльных аб’ектаў [8-29]. Урад кітайскага горада Шанхай зацвердзіў развіццё турыстычнай праграмы горада, згодна з якой індустрыяльнаму турызму надаецца роля прыярытэтнага накірунку [11].
Пад час існавання БССР у 1978 г. было прадстаўлена 206 вытворчых экскурсій, якія складалі 24,5% ад агульнай колькасці экскурсіі па рэспубліцы. Вытворчыя аб’екты з турыстычнымі мэтамі наведала 312,5 тыс. чал. ці 5,3% ад усіх турыстаў па БССР за 1978 г [5–138]. Ужо на той момант для забеспячэння масавасці і папулярнасці вытворчых экскурсій прыходзілася прапаноўваць большую колькасць і варыянтнасць тураў.
Апасля распаду СССР вытворчыя экскурсіі амаль што зніклі як прапанова на турыстычным рынку незалежнай Беларусі. Гэта злучана з прапагандысцкім характарам былых вытворчых экскурсій, а не з атрыманнем дадатковых даходаў.
На сённяшні момант арганізацыяй тураў з індустрыяльнай тэматыкай займаецца толькі некалькі фірм. Пад час тэлефоннага апытання мінскіх турыстычных фірм і пошуку ў інтэрнэце было высветлена, што вытворчыя экскурсіі робяцца выключна па заказу турыстычных груп і носяць складаны арганізацыйны характар па ўзгадненням з прадпрыемствамі. У Мінску вытворчыя экскурсіі прапануюць тураператар “Мінск-турыст” Ім па заказу арганізуюцца экскурсіі на завод “Кока-кола” пад Мінскам з дэгустацыяй прадукцыі, прычым сама экскурсія бясплатная і турысты плацяць толькі за паслугі тур. фірмы і трансфер, якія складаюць 250000 бел. руб. на групу; Шклозавод “Нёман” і наведванне шкломузея ў г. Бярозаўка кошт 800 тыс. на групу; наведанне ў “Гідраметцэнтр” у Мінску [дадатак1]. Дзяржаўнае аб’яднанне “Мінскаблтур” таксама па заказу арганізуе вытворчыя экскурсіі на буйнейшыя прадпрыемствы Мінска і Мінскага раёна, такія як “Кожгалантэя”, Мінскі завод халадзільнікаў “Атлант”, Мінскі аўтобусны завод. Кошт экскурсій з чалавека складае 40-60 тыс. бел. руб. на чалавека. У Гомелі турыстычная фірма “Грандтур” прапаноўвае вытворчыя экскурсіі на прадпрыемства Добрушскага фарфоравага завода і шклозавода ім. Ламаносава [12]. Турыстычная кампанія “Спутнік” г. Гомеля прапаноўвае экскурсіі на фабрыку цацак у Гомелі[15].
Амаль што ўсе экскурсіі, якія сёння прапаноўваюцца, разлічаныя на групы па 40 чалавек і робяцца па заказу гэтых груп. Такім чынам губляецца фактар індывідуалізацыі і спецыялізацыі інтарэсаў аднаго турыста. Турысту самому прыходзіцца шукаць групу і матэвіраваць іх на экскурсію. Пры гэтым інтарэсы асобных катэгорый турыстаў пры арганізацыі вытворчых і індустрыяльных тураў не ўлічваецца. Акрамя таго кошты экскурсій разам з трансспартам складаюць у сярэднім па 20-30 дал. ЗША з чалавека, што з’яўляецца завышаным коштам для айчыннага турыста. Таму індустрыяльны турыст абірае самаарганізацыю свайго наведвання на індустрыяльны аб’ект, з’ядноўваецца з рухам “сталкераў” і “дзігераў”, якія па сапраўднаму вывучаюць багатае індустрыяльнае мінулае і адметныя тэхналагічныя аб’екты Беларусі. Часам іх наведванні з’яўляюцца нелегальнымі і дастаўляюць прадпрыемствам пэўныя непрыемнасці. Тым не менш прадпрыемствы самі могуць іх пазбавіцца пры правільнай арганізацыі турыстычных наведванняў на свае аб’екты. Аднак такія туры амаль што не арганізуюцца. Асноўнымі прычынамі гэтага з’яўляюцца:
-
крызісны стан тэхналагічнай галіны. Кіраўніцтва шматлікіх вытворчых аб’ектаў не лічыць турыстычныя наведванні спрыяльнымі для фарміравання добрага іміджу беларускай вытворчасці і свайго аб’екта ў прыватнасці. На сённяшні момант 60% абсталяванне прамысловых прадпрыемстваў Беларусі маральна састарэлае і патрабуе змены, каля 40 % дзяржаўных прадпрыемстваў краіны стратныя. Такія аб’екты ў беларускага турыста, наўрацце, выклікаюць зацікаўленасць, тым не менш для турыста з высокаразвітых індустрыяльных краін такая спецыфіка, момант “шоку” і спосабы вытворчасці могуць выклікаць інтарэс. На прыкладзе такіх аб’ектаў можна прасачыць гісторыю масавай індустрыялізацыі СССР і БССР, яе асаблівасцей.
-
Адсутнасць кан’юктурнага вопыту арганізацыі індустрыяльнага турызма. На жаль, кіраўніцтва прадпрыемстваў, як з буйных гарадоў так і з правінцы, не разглядае індустрыяльны турызм сур’ёзна. Гэта злучана з першага з вытворчымі экскурсіямі, якія існавалі ў БССР і, якія выкарыстоўваліся ў прапагандысцкіх мэтах, а не ў прыбытковых. Тым не менш індустрыяльны турызм пры яго правільнай арганізацыі можа прынесці шмат станоўчых момантаў, у тым ліку пашырэнне рынку збыту прадукцыі.
-
Сістэма падпарадкавання. Ініцыятыўнасць кіраўніцтва прадпрыемстваў дзяржаўнай формы ўласнасці, якія прадстаўляюць большасць індустрыяльных аб’ектаў, залежыць ад шыраты паўнамоцтваў і загадаў зверху. Тым не менш кожнае прадпрыемства мае сваё адметную турыстычную спецыфіку. Для арганізацыі вытворчых экскурсій турыстычным фірмам прыходзіцца праходзіць доўгія працэдуры ўзгадненняў з прадпрыемствамі.
-
Фінансавыя ўкладанні. Арганізацыя тураў патрабуе пэўных затрат, злучаных з бяспекай турыстаў, турыстычнай інфраструктурай.
-
Бяспека вытворчасці. Прадпрыемствы не імкнуцца арганізаваць турыстычныя туры на свае аб’екты з-за захавання існуючай прадукцыйнасці і сакрэтаў вытворчасці.
-
Спецыяльны персанал. Арганізацыя самых простых тураў злучана з спецыяльным аддзелам, які адказвае за арганізацыю турыстычных экскурсій, прафесіяналізм і бачанне якога непасрэдна ўплывае на кан’юктурнасць турыстычнага прадукту. На жаль, на сённяшні момант існуе недахоп спецыялістаў у арганізацыі новых турыстычных тураў, і асабліва на месцах, дзе засталіся савецкія ўяўленні аб патрабаваннях турыстаў.
-
Экалагічнасць вытворчасці
Развіццё індустрыяльнага турызму трэба спалучаць з індывідуалізацыяй турыстычных патокаў і патрабаванняў і суадносіць з сістэмай поглядаў на вытворчасць розных турыстаў: грамадзяніна Беларусі, Заходніх краін ці СНД, які ад наведвання аб’екта чакаюць новых уражанняў, за якія яны гатовы даваць грошы,і неабавязкова такіх, якія будуць ствараць “патрэбны” імідж беларускай вытворчасці. Так, замежны турыст можа шукаць вобразы часоў СССР і працэсаў масавай індустрыялізацыі і калектыўных форм вытворчасці, што можа быць злучана з модай на Савецкую атрыбутыку ў Заходніх краінах. Усё гэта трэба ўлічваць пры арганізацыі тураў на індустрыяльныя аб’екты Беларусі.
2.2 Гісторыя развіцця гаспадаркі Беларусі
Стварыць пэўную атмасферу, узмацніць уражанні турыстаў адпаведна іх інтарэсам пры наведванні індустрыяльнага аб’екта дапамагае гісторыя гаспадаркі Беларусі, якая налічвае тысячы гадоў. На прыкладзі індустрыяльных аб’етаў Беларусі можна прасачыць не толькі станаўленне эканомікі і вытворчасці рэспублікі, аднак і некаторыя асаблівасці сусветнага развіцця індустрыяльнага грамадства, тэхналогій і спосабаў вытворчасці.
На тэрыторыі Беларусі, ўпершыню ў былым СССР, былі выяўлены старажытныя шахты і звязаных з імі майстэрні па апрацоўцы крэмняў. Гэта сведчыць аб існаванні тут ў далёкім мінулым буйных крэмніевых распрацовак. Вучоныя яшчэ ў 1966 годзе адзначалі, што вытворчы вопыт, назапашаны старажытнымі шахцёрамі Беларусі, - унікальная з’ява ў гісторыі сусветнай гаспадаркі [9-66]. З цягам часу ён шырока выкарыстоўваўся іншымі народамі ў самых розных накірунках горнай справы. Менавіта старажытныя гарнякі – крэмняздабывальнікі Беларусі, як і Англіі, выпрацавалі ўсе асноўныя прынцыпы канструкцыі шахтаў: пракладку ствалоў, штрэкаў, сістэмы вентыляцыі і асвятлення і г.д. Пачынаючы з 1962 года пачынаецца сістэматычнае вылучэнне старажытных шахт і майстэрань на тэрыторыі Беларусі, якія з’яўляюцца помнікамі індустрыяльнага мінулага нашай краіны. На жаль яны амаль не выкарыстоўваюцца ў турыстычных мэтах.
На Беларусі былі шырока распаўсюджаны розныя віды рамёстваў. Найбольш значнай была апрацоўка металаў, ювелірная справа, апрацоўка дрэва, ганчарная справа.
У 9-10 стагоддзе як самастойная галіна рамяства вылучаецца ювелірная справа. Аб высокім узроўні майстэрства ювеліраў старажытнай Беларусі сведчыць крыж Ефрасінні Полацкай, зроблены ў 1161 г. майстрам Лазарам Богшам. Большасць рамёсных тэхналогій мінулага сёння страчаны, аднак з некаторымі прыкладамі старажытных рамёстваў можна сустрэцца ў шматлікіх вёсках Беларусі, такімі як ткацкая вытворчасць.
Развіццё мануфактур Беларусі злучана з вядомымі асобамі мінулага не толькі Беларусі, аднак і суседніх краін. Так, у 1720 годзе жонкай канцлера ВКЛ Ганнай Радзівіл была пабудавана першае прадпрыемства мануфактурнага тыпу на тэрыторыі Беларусі - шкляны завод у Налібоках ( Зараз у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці ). У канцы 18 ст. на заводзе працавала некалькі дзесяткаў чалавек і выраблялася больш за 100 назваў розных вырабаў: аконнае шкло, шклянкі, чаркі, бакалы, бутэлькі. У 1751 г. князь Міхаіл-Казімір Радзівіл заснаваў у Слуцку фабрыку паясоў, якія карысталіся вялікім попытам. На фабрыцы было 24 станкі, якія абслугоўвалі мяшчане і прыгонныя сяляне.
У канцы 18 – пачатку 19 ст. адбываўся значны рост мануфактурнай прамысловасці Беларусі. У вёсцы Воранава быў заснаваны буйнейшы цагельны завод, вытворчасць якога дасягала да 1 млн. штук цэглы ў год. На грошы Пацёмкіна ў вёсцы Беражань быў арганізаваны першы на тэрыторыі Расейскай імперыі гадзіннікавы завод, які выпускаў гадзіннікі высокай якасці і пастаўляў іх царскаму двару Пецярбурга [9-120].
Прамысловы пераварот у Беларусі пачаўся у 30-х гадах 19 ст. Менавіта тады быў заснаваны металургічны завод ў Налібоках. Па памерам выпуску прадукцыі ён займаў першае месца ў Беларусі і быў адным з найбуйнейшых заводаў Расійскай імперыі. Аднак на Беларусі не сфарміраваліся такія буйныя прамысловыя цэнтры, якімі ў Расіі з’яўляўся Пецярбург, Масква, на Украіне – Харкаў, Кіеў. Галоўная прычына гэтага - спецыялізацыя беларускай прамысловасці на перапрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай, лясной, мінеральнай сыравіны, што абумовіла яе размяшчэнне ў асноўным у сельскай мясцовасці [9-171].
У апошняй трэці 19 ст. ў эканамічным жыцці Беларусі значную ролю пачынаюць адыгрываць банкі. Вядучае месца сярод крэдытных устаноў займаў Мінскі камерцыйны банк, аднак існавалі і шматлікія прадстаўніцтвы замежных банкаў.
У пачатку 20 стагоддзя у прамысловасці Беларусі пачалі ўзнікаць манапалістычныя аб’яднанні. Так, у чэрвені 1905 года у Мінску быў створаны камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга краю, які ўсталяваў адзіныя манапольныя цэны на рынку, рэгуляваў вытворчасць і продаж запалак. Больш за таго, беларускія запалкавыя фабрыканты ініцыявалі арганізацыю Усерасійскага запалкавага сіндыката [9-183].
Эканамічны ўздым стварыў спрыяльныя ўмовы для замежных інвестыцый. Іншаземны капітал стаў актыўна пранікаць у лесаапрацоўку і іншыя галіны прамысловасці. Так, буйная нямецкая фірма “Фрыц Шульц” (Лейпцыг) вяла лесаапрацоўку ў 4 маёнтках Бабруйскага павета. У маёнтках Вярхуціна яна пабудавала буйны лесапільна-фанерны завод, на якім працавала больш як 400 рабочых. Таварыства руска-амерыканскай вытворчасці пабудавала ў Мінску абутковую фабрыку “Арол”. Руска-бельгійскае акцыянернае таварыства пабудавала льнопрадзільную фабрыку “Дзвіна”, на якой працавала 1,5 тыс. рабочых[9-184].
З перамогай чырвонай рэвалюцыі, эканамічная сістэма і вытворчыя сувязі кардынальна змяніліся. З’явіліся калектыўныя формы вытворчасці. Першай калектыўнай гаспадаркай тыпу калгаса на Беларусі было так званае памесце Наяўляны Віцебскай губерні, у якое ўваходзіла 42 батракі. Да студзеня 1919 г. па 13 паветах Беларусі ўжо налічвалася 175 камун, 36 арцеляў і 75 таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі [9-213].
Беларуская гаспадарка прайшла і часы ваеннага камунізму 1918-1921 года, падчас якога ўсе свядомая стаўка на ліквідацыю таварна-грашовых рыначных адносін прывяла да практычнай адмены грошаў, пераходу на талонную сістэму, татальнай нацыяналізацыі прадпрыемстваў. Аднак у гэты час у строй уступаюць Добрушская і Шклоўская папяровыя фабрыкі, адноўлены шматлікія прадпрыемствы, такія як : Наспенскі, Ветранскі і Серкавіцкі завод [9-218].
Са студзеня 1930 г. І. Сталін і яго акружэнне перайшлі да фарсіраванных тэмпаў “індустрыялізацыі” – “вялікага скачка”, усталяваўся таталітарны рэжым. У Беларусі разгарнулася будаўніцтва новых прамысловых прадпрыемстваў, далі першую прадукцыю фабрыка штучнага валакна і трубаліцейны завод у Магілёве, бабруйскі, барысаўскі і гомельскі дрэваапрацоўчы камбінаты, буйнейшая ў рэспубліцы ГРЭС. Тым не менш не гледзячы на будаўніцтва новых прадпрыемстваў планы першай пяцігодкі не выконваліся. Да таго ж многім гаспадарчым працэсам наогул стала надавацца вострае палітычнае значэнне, невыкананне плана растлумачвалася інтрыгамі контррэвалюцыянераў, “нацдемаў”, “шкоднікаў”. Пачынаецца рух “стаханаўцаў”, нараджаецца новая працоўная культура “пакорлівасці”.