74415 (612389), страница 4

Файл №612389 74415 (Літаратура старажытнай Русі) 4 страница74415 (612389) страница 42016-07-30СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 4)

Такім чынам, «Слова пра паход Ігаравы» прысвечана гістарычна сапраўдным падзеям, у ім дзейнічаюць рэальныя гістарычныя героі. Аднак аўтар адлюстраваў свой час і гістарычную мінуўшчыну роднай зямлі не як летапісец, а як сапраўдны паэт. Яго твор – не храналагічна паслядоўны, дакументальна дакладны выклад падзей, а цэласная серыя яркіх, як бы выхапленых з самога жыцця малюнкаў. Яго апавяданне эмацыянальна афарбавана, ліра-эпічнае паводле характару. Гаворка пра сучаснае дапаўняецца аўтарскімі адступленнямі і разважаннямі пра мінулае Русі, напоўненымі глыбокай трывогай за яе будучыню.

У цэнтры твора – апісанне пахода князя Ігара на полаўцаў. Паэт услаўляе гераізм і рыцарскую доблесць старажытнарускіх воінаў. Апяваючы галоўнага героя як храбрага і мужнага воіна, для якога вышэй за ўсё рыцарскі гонар і слава, аўтар «Слова» адначасова дакарае яго за паспешлівасць і самаўпэўненасць, за тое, што ён выступіў у паход, не параіўшыся з іншымі, больш моцнымі князямі, і без іх вайсковай падтрымкі. Паэтычная аповесць пра паход на полаўцаў удзельнага рускага князя перарастае ў пранікнёнае і ўсхваляванае слова пра Радзіму, пра лёс усёй Рускай зямлі, у якім глыбока выявіўся сапраўдны грамадзянскі патрыятызм аўтара, яго шырокі гістарычны кругагляд, дзяржаўная і народная мудрасць. Прычыны няўдачы паходу Ігара аўтар бачыць у агульных сацыяльна-палітычных абставінах, якія склаліся на ўсходнеславянскіх землях у той час, калі «князи сами на себе крамолу коваху». Ён асуджае аднаго з галоўных пачынальнікаў мясцовага сепаратызму, саюзніка полаўцаў чарнігаўскага князя Алега (другая палова XI ст.), пры якім «сеяшется и растяшеть усобицами, погибашеть жизнь Даждьбожа внука, въ княжих крамолах веци человеком скратишась».

Горача перажываючы за будучыню роднай зямлі, спакутаванай няспыннымі міжусобіцамі і крывавымі, разбуральнымі набегамі знешніх ворагаў, аўтар звяртаецца да ўсіх рускіх князёў з палкім заклікам спыніць звады і сваркі: «Ярославли и вся внуце Всеславли! Уже понизите стязи свои, вонзите свои мечи вережени, уже бо выскочисте из дедней славе. Вы бо своими крамолами начясте наводити поганыя на землю Рускую.!» У гэтым асуджэнні міжусобіц, у гэтым закліку да яднання – асноўная ідэя «Слова пра паход Ігаравы», у якім выявіліся погляды перадавых колаў старажытнарускага грамадства, імкненні ўсяго народа.

Твор вылучаецца незвычайным багаццем і першароднай свежасцю мастацкіх малюнкаў, фарбаў, вобразаў, паэтычнай мовы, здзіўляючай ёмістасцю зместу. У ім жыве ўся Русь, якая фактычна з'яўляецца галоўным героем паэмы. У «Слове» гарманічна злучаны ў адзінае цэлае яе мінулае і сучаснае, прырода і людзі, рэальна-гістарычнае і мастацкае, кніжна-літаратурнае і вусна-паэтычнае, хрысціянскае і язычніцкае. Аўтар стварыў яркія, запамінальныя вобразы старажытнарускіх князёў. Тут і родны брат Ігара «яр тур» Усевалад, які на ратным полі засыпае ворага стрэламі, грыміць «о шеломы мечи харалужными», і ўсемагутны Яраслаў Асмамысл Галіцкі, які «подпер горы угорскыи своими железными плъки, заступив королеви путь, затворив Дунаю ворота, меча бремены чрез облаки», і князь суздальскі Усевалад, які можа «Волгу веслы раскропити, а Дон шеломы выльяти», і іншыя князі. З асаблівай сімпатыяй і павагай пададзены ў паэме вялікі князь кіеўскі Святаслаў, умудроны вопытам і сівізною валадар, які, паводле аўтара, няспынна клапаціўся пра інтарэсы ўсёй Рускай зямлі. Невядомы аўтар XII ст. стварыў таксама надзвычай прывабны, вельмі паэтычны вобраз рускай жанчыны. У славутым плачы Яраслаўны з вялікай мастацкай сілаю, са здзіўляючай цеплынёю і праўдзівасцю перададзены яе глыбокія перажыванні і пачуцці,

Здзіўляе шырокі кругагляд аўтара «Слова пра паход Ігаравы», яго высокая грамадзянска-патрыятычная пазіцыя, якая грунтавалася на агульнанародных і агульнарускіх інтарэсах, яго панарамнае і стэрэаскапічнае бачанне ўсёй Русі, усіх яе зямель і княстваў, яе гісторыі ў масавай і прасторавай перспектыве. У шэрагу найлепшых – старонкі, прысвечаныя Полацкай зямлі, Полацку, яго ваяўнічым князям, якія былі актыўнымі ўдзельнікамі складанага ўнутрыпалітычнага жыцця Старажытнай Русі. Паэт згадвае полацкага князя Ізяслава Васількавіча, які «позвони своими острыми мечи о шеломы литовския, притрепа славу деду своему Всеславу, а сам под грълеными щиты на кроваве траве притрепан литовскыми мечи». Асаблівае месца займае ў паэме вобраз нястомнага і непакорлівага Усяслава, полацкага князя (XI ст.), які ўсё сваё доўгае і бурлівае жыццё аддаў настойлівай барацьбе за ўмацаванне палітычнай магутнасці і незалежнасці Полацкага княства. Ён акружаны ў «Слове» таямнічым арэолам князя-чараўніка і паказаны як смелы, умелы, імклівы і таленавіты палкаводзец, герой незвычайных прыгод. Мудрым і дзейным паказаны Усяслаў Чарадзей на вялікакняжацкім троне ў сталіцы Кіеўскай дзяржавы, на які ён быў узведзены воляю народа. Бы эпічны казачны герой, ён надзелены незвычайнымі, чарадзейнымі здольнасцямі: можа ператварацца ў ваўка, нечакана знікаць і з'яўляцца ў самых розных месцах неабсяжнай Русі. З усіх герояў паэмы ён найбольш складаны і загадкавы. Усяслаў – вешчы, усемагутны і адначасова няшчасны, непрыкаяны князь. Аўтар асуджае сучасных яму полацкіх князёў, але з вялікай сімпатыяй і са спачуваннем ставіцца да Усяслава Полацкага і падае яго вобраз у духу вусна-паэтычных традыцый, як легендарнага, авеянага ўсенароднай славай героя. Вобраз яго ў «Слове» нясе вялікую ідэйна-мастацкую нагрузку, дапамагае глыбей асэнсаваць мінулае і сучаснае Русі, лепш зразумець аўтарскую ідэю.

Мастацкая сістэма паэмы звязана з фальклорам, з народнымі язычніцкімі ўяўленнямі. Яна насычана народнай сімволікай, вобразамі славянскай міфалогіі. Адметная асаблівасць аўтарскага светабачання – анімістычнае ўспрыняцце прыроды. Прырода ў «Слове» адухоўлена, персаніфікавана, яна як бы жыве з людзьмі агульным жыццём, суперажывае і саўдзельнічае ў іх справах, дапамагае, перасцерагае альбо перашкаджае героям. Паэтычныя вобразы «Слова» вылучаюцца багаццем асацыяцый, свежасцю і самабытнасцю. Яны грунтуюцца на тонкіх назіраннях над жыццём прыроды, працоўнай практыкай чалавека, воінскім побытам і сёння здзіўляюць нас сваёй дакладнасцю, трапнасцю і мастацкай смеласцю. Напрыклад, бітву паэт параўноўвае з сяўбою, жнівом, малацьбой і пірам. Усё гэта пераканаўча сведчыць пра глыбока народныя вытокі вобразнай сістэмы гэтай гераічнай песні.

«Слова пра паход Ігаравы» – сапраўды «залатое слова» старажытнарускай паэзіі, найкаштоўнейшы помнік культуры ўсходнеславянскіх народаў. Напоўненае сардэчнай трывогай за лёс роднай зямлі, глыбока патрыятычнае па духу, непаўторнае паводле жанравай формы, выключнае сваім багаццем і першароднай свежасцю вобразаў, пластычнасцю і музычнасцю паэтычнай мовы, яно з'яўляецца творам неўміручага ідэйна-эстэтычнага значэння. Створанае восемсот гадоў таму назад геніяльным майстрам мастацкага слова, яно і сёння жыве, хвалюе і захапляе нас.

Паэма перакладзена на шматлікія мовы народаў свету. Найбольш яна перакладалася на рускую і ўкраінскую мовы. Першым у беларускай літаратуры звярнуўся да «Слова пра паход Ігаравы» Максім Багдановіч, які ў 1910 г. пераклаў урывак пра полацкага князя Ізяслава. Поўныя пераклады паэмы на сучасную беларускую мову ўпершыню зрабілі Янка Купала (празаічны ў 1919 г., вершаваны ў 1921 г.) і Максім Гарэцкі (1922). Іх пераклады – яркая з'ява ў гісторыі перакладчыцкай справы на Беларусі. Яны выкананы ў лепшых скарынаўскіх традыцыях, па-майстэрску перадаюць не толькі змест, але і дух арыгінала. Таленавіты і дакладны пераклад гэтага твора на беларускую мову зрабіў у 1984 г. Рыгор Барадулін.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Анталогія даўняй беларускай літаратуры: XI – першая палова XVIII ст. / Уклад. С.Л. Гаранін, В.А. Чамярыцкі. Мн., 2003.

2. Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд / Пад рэд. М.А. Лазарука і А.А. Семяновіча. Мн., 1985; 4-е выд., 1998.

3. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ–ХІХ стагоддзяў: У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ – першая палова ХVІІІ стагоддзя. Мн., 2006.

4. Лойка А.А. Старабеларуская літаратура / Лойка А.А. – Мн., 2001.

5. Старабеларуская літаратура XI–XVIII стст. Хрэстаматыя / Уклад., прадм. Г. Тварановіч. Беласток, 2004.

6. Старажытная беларуская літаратура – Мн., 1990.

Размещено на Allbest.ru

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
1,71 Mb
Тип материала
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов курсовой работы

Свежие статьи
Популярно сейчас
Как Вы думаете, сколько людей до Вас делали точно такое же задание? 99% студентов выполняют точно такие же задания, как и их предшественники год назад. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6447
Авторов
на СтудИзбе
306
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее