73853 (612281), страница 5
Текст из файла (страница 5)
Аналізуючы творы Васіля Быкава бачна, што яны прасякнуты высокай этычнай патрабавальнасцю аўтара да сабе і сваіх герояў, якіх ён выпрабоўвае ў сітуацыях выбару. У іх прасочваюцца такія з’явы экзістэнцыялізму як “сляпая ўлада выпадку”, “страх невядомасці”, “адчай асуджанага чалавека”, “крыўда на несправядлівасць лёсу”, “”гераічнае рашэнне” і іншыя.
“Мёртвым не баліць” аповесць, пабудаваная на рэалістычных падзеях. Прашоўшы вайну ад пачатку і да канца, Быкаў, як ніхто іншы ведае што такое фізічны боль, і што пакуты сумлення не маюць меры. Героі аповесці ўвесь час сутыкаюцца з тым, што ўсё ў гэтым свеце пераблыталася, супрацьлегласці памяняліся месцамі, але менавіта тады, калі здаецца, што горш ужо не можа быць, бо ўсё ўжо дайшло да краю, менавіта тады адбываецца нешта, што не ўкладваецца ў свядомасць чалавека.
“Мёртвым не баліць” нагадвае нам аб тым, як цяжка накапіць чалавечнасць, і як лёгка і хутка можна зруйнаваць усё тое, што было дасягнута такой крывавай цаной.
Негледзячы на тое, што паміж творчасцю Быкава і экзістэнцыялістаў ёсць шмат чаго агульнага, у канцы ХХ ст. пачынае выразна прасочвацца “ўласна быкаўскі” падыход да экзістэнцыялізму: ён пачынае больш чым раней надаваць увагі экзістэнцыялісцкай філасофіі, і робіць значны крок ад стыхійнага экзістэнцыялізму ў бок уласнай экзістэнцыялісцкай канцэпцыі чалавека і свету.
Такім чынам бачна, што звярнуўшыся да філасофіі экзістэнцыялізму дзякуючы абставінам і творчасці Сартра, Дастаеўскага, Васіль Быкаў праходзіць вялікі шлях, каб урэшце рэшт прыйсці да свайго “ўласнага экзістэнцыялізму”, які мае агульнае і рознае з першапачатковым філасофскім вучэннем. Да экзістэнцыялізму, навеянага жыццём і асаблівасцямі беларускай рэчаіснасці.
Спіс літаратуры:
1. Беларуская літаратура і свет
2. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. У 4 т. Т.3; Мн., Беларуская навука, 2002
3. Васіль Быкаў “Мёртвым не баліць”, Мн.: Мастацкая літаратура, 1989
4. Васіль Быкаў Доўгая дарога дадому, Мн.: ГА БТ “Кніга”, 2003
5. В.В. Віцько Ідэі экзістэнцыялізму ў беларускай літаратуры: гісторыя і асаблівасці. Зборнік канферэнцый, Мн. : МГЛУ, 2003
6. А.Л. Штейн, М.Н. Черневич, М.А. Яхонтова История французской литературы. Москва: «Просвещение», 1988
7. Лявонава Е. Творчасць Васіля Быкава і Жана Поля Сартра праз прызму традыцыі Дастаеўскага: філасофска – эстэтычныя перасячэнні // Роднае слова. 2000. №1
8. Лявонава Е. Творчасць Васіля Быкава і Жана Поля Сартра праз прызму традыцыі Дастаеўскага: філасофска – эстэтычныя перасячэнні // Роднае слова. 2000. №2
9. Васючэнка П.В. Экзістэнцыялізм у беларускай рэдакцыі // Крыніца 1996. №3
10. Лявонава Е. Агульнае і адметнае : Творы беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя ў кантэксце сусветнай літаратуры. Мінск, 2003
11. А. Камю «Миф о Сизифе. Эссе об Абсурде» пер. Руткевича в изд. «Сумерки богов», М. Политиздат, 1989
12. Кисель М.А. Экзистенциализм // Современная западная философия: Словарь. – М., 1991
13. Камю А. Миф о Сизифе// Миф о Сизифе; Бунтарь. – Мн.: ООО “Попурри”, 2000
14. Фокин С. Альбер Камю. Роман. Философия. Жизнь. – М., 1999
11