73853 (612281), страница 4

Файл №612281 73853 (Экзістэнцыялізм) 4 страница73853 (612281) страница 42016-07-30СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 4)

“Мёртвым не баліць” нагадвае нам аб тым, як цяжка накапіць чалавечнасць, і як лёгка і хутка можа быць зруйнавана ўсё тое, што было дасягнута такой крывавай цаной: «Воля і мір - занадта кволыя дрэўцы, каб іх можна было вырасціць без усеагульнага клопату ўсёй трохмільярднай сям'і. Занядбанне гэтым урокам каштавала б зямной катастрофы». [3, с.492] Калі прасачыць за пасляваенным роздумам Васілевіча, то можна заўважыць шмат пафасу і страсці ў сцвярджэнні гуманістычных каштоўнасцей.

Чытаючы аповесць, часам здаецца быццам аўтар, якога ахоплівае жаданне высказацца, як бы адстаўляе героя ўбок, і сам уступае ў адкрытую палеміку з магчымымі апанентамі: «Вайна перад усім светам пацвердзіла нашу магутнасць і многім раскрыла вочы на нашыя хібы. У сорак пятым мы не толькі здабылі пера-могу. За чатыры гады вайны мы, як ніколі, згуртаваліся ў адно цэлае і ўбачылі, на што з немагчымага мы здольныя. Дух свабодалюбства і непадлегласці злу здабыў сабе ў той барацьбе магутныя крылы. Я веру, яны не апусцяцца». [2, с.660-661]

І менавіта ветэран Васілевіч, якога такія людзі, як Сахно і Гарбацюк, лічылі толькі здольным падпарадкавацца і выконваць загады, менавіта ён і нясе праз усю аповесць гэты дух змагання, змагання за сваю чалавечую годнасць ва умовах неспрыяльных акалічнасцей. Гэта выключны выпадак, калі чалавек, які ў поўнай меры зведаў, што такое жах вайны, так востра ўспрымае падзеі і так балюча рэагуе на магчымыя наступствы людской забыўлівасці. Вось дзе тлумачэнне таго, чаму мы бачым героя ў фінале твора перад вітрынай кнігарні. Гэта адбываецца таму, што сярод мноства кніг, у якіх сабраны і сканцэнтраваны эмоцыі, роздум і надзеі ўсіх часоў і народаў, сярод іх павінна быць кніга, што перадае яго боль і яго памяць.

У аповесці “Мёртвым не баліць” асабліва выразна прасочваецца быкаўскі строгі рэалізм, які ён сам называў «бесстароннім», «непрадузятым», дзякуючы якому аўтар наблізіўся да разгадкі мінулых трагедый, бед і паражэнняў. І нават негатыўная крытыка твора не здолела спыніць Быкава, які працягваў рабіць сваю справу, бо: «Свет, што раздзіраецца паміж дабром і злом, чакае не элегічных песнапенняў, а лекара і выратоўцы». [2, с.661]

Як бачна з вышэйсказанага, аповесць “Мёртвым не баліць” вельмі набліжана да твораў экзістэнцыялістаў. Можна правесці шмат паралеляў, знайсці шмат падобных тэм і сітуацый з творамі аўтараў-экзістэнцыялістаў. Аднак, у той жа час, ёсць і істотныя разыходжанні паміж іх творчасцю і творчасцю Васіля Быкава.

Пачынаючы недзе з 1994 года, можна даволі яскрава ўбачыць гэтыя разыходжанні, гэты іншы “быкаўскі” падыход да экзістэнцыялізму. Напрыклад у кнізе “Сцяна” (1997) бачна, што Быкаў надае больш чым раней ўвагі экзістэнцыялісцкай філасофіі, ён робіць значны крок ад стыхійнага экзістэнцыялізму ў бок уласнай экзістэнцыялісцкай канцэпцыі чалавека і свету.

Відавочна, што у гэты час у творчасці Быкава назіраецца значна большая ступень інтэграцыі экзістэнцыялістскай філасофіі ў мастацкі тэкст. Шмат твораў з гэтай кнігі напісаны ў жанры прыпавесці і, трэба адзначыць, што гэты жанр быў вельмі характэрны для экзістэнцыялістаў. Назва і кнігі і апавядання “Сцяна” не могуць не выклікаць асацыяцый са знакамітым творам Сартра “Мур”, апавяданнем, якое прынесла славу французскаму экзістэнцыялісту і назва якога сталася поруч з назвай яго ж рамана “Млосць” (1938) – своеасаблівай візітоўкай экзістэнцыялізму, эмблемай экзістэнцыялісцкага ўяўлення пра чалавечую долю – “сцяны абсурду” (А.Камю). [7, с.27]

Сітуацыі, якія адбываюцца ў творах абодвух аўтараў не могуць не ўразіць сваім падабенствам. Дзеянне ў абудвух творах адбываецца ў турэмнай камеры. Намаганні герояў, што ў Сартра (спроба навеці ворагаў на падманны след і адцягнуць уласны канец), што ў Быкава (спробы вязня расхістаць мур і праз каменную сцяну пракласці шлях на волю) не прыносяць поспеху, і намаганні гэтыя з’яўляюцца абсалютна процілеглымі жаданаму, у абодвух творах абсурдна-трагічны вынік.

З гэтага вынікае, што ёсць свядомыя этыка-эстэтычныя арыентацыі Васіля Быкава на экзістэнцыялісцкую літаратуру, асабліва на творчась Жана Поля Сартра.

Імёны Быкава і Сартра не аднойчы стаялі побач, іх вылучалі не толькі літаратуразнаўцы, але і філосафы-экзістэнцыялісты. На працягу сваёй творчасці яны нібы рухаліся насустрач адзін аднаму. Сартр ішоў да большай мастацкасці і сацыяльна-гістарычнай канкрэтнасці, Васіль Быкаў у сваю чаргу імкнуўся да большай філасафічнасці, да ўніверсальных сітуацый, ад “Мёртвым не баліць” да “Сцяны” і мноства іншых твораў, якія маюць дачыненне да экзістэнцыялізму і асабліва творчасці Сартра.

Калі ўважліва прааналізаваць творчасць Васіля Быкава, то немагчыма не заўважыць, што ў яго творчасці шмат традыцый рускага пісьменніка Фёдара Дастаеўскага. Быкаў быў “неабыякавы” да Дастаеўскага з самага пачатку сваёй літаратурнай дзейнасці, аднак найбольш яскрава ўплыў вялікага рускага пісьменніка праявіў сабе ў “Сотнікаве”, які з’яўляецца адным з найглыбейшых у сусветнай літаратуры ХХ ст. мастацкіх даследванняў душэўна-духоўнага ў чалавеку. Не былі далёкімі ад Дастаеўскага і экзістэнцыялісты, у тым ліку Сартр.

У “Сотнікаве” Быкава цікавіць магчымасці духу чалавека, яго ўнутраны свет. Ён пытаецца знайсці адказы на такія пытанні як: “Што такое чалавек перад знішчальнаю сілаю бесчалавечых абставін? На што ён здольны, калі магчымасці абараніць жыццё вычарпаныя ім да канца і прадухіліць смерць немагчыма?” Гэтыя пытанні нечым нагадваюць усім ваядомае пытанне Гамлета: быць альбо не быць? Трэцяга не дадзена.

Спачатку назва твора планавалася як “Ліквідацыя”, бо гэтае слова больш дакладна і глыбока дэманстравала задуму аўтара. Назва “Сотнікаў”, пад якой мы ведаем твор сёння, узнікла каб не было цэнзуры, бо тады патрабавалася пісаць пра пазітыўнае ў жыцці і ствараць станоўчыя вобразы. Тэрміна “ліквідацыя” быў шырока распаўсюджаны ў нацысцкай ідэалогіі. Пад ім маскіраваліся сапраўдныя планы фашыстаў: генацыд і этнацыд. Аднак твор Васіля Быкава зусім пра іншае.

Фізічная ліквідацыя Сотнікава наадварот падкрэслівае яго маральную перамогу, духоўную перавагу над ворагам. Герой пераадольвае свой страх перад смерцю, інстынкт самазахавання, ён робіць рашучы крок наперад, насустрач будучыні, дзе ён спадзяваецца, што жыццё чалавека “стане катэгорыяй – абсалютам, мераю і цаною ўсяго”.

Што тычыцца Рыбака, тут гаворка на самой справе ідзе пра ліквідацыю, бо герой ратуе сваё жыццё за кошт здрады, якая яму здаецца невялікай саступкай перад ворагам дзеля таго, каб потым, калі падвярнецца зручны выпадак, атрымаць рэванш. Рыбак заўсёды быў добрым партызанам, ён быў кемлівым, вынаходлівым, смелым, заўсёды спадзяваўся на свой вопыт, спрыт, удачу, “ды вось казалася, што як чалавек і грамадзянін, безумоўна, недабраў чагосьці”. Сам Быкаў растлумачыў прычыну маральнага падзення свайго героя, яна ў яго душэўнай усяяднасці, яго маральнай несфармаванасці, а таксіма ў тым што ён быў прымітыўным прагматыкам, які зусім не суадносіў мэты са сродкамі.

Відавочна, што пісьменнік перавёў апавяданне з сацыяльна-псіхалагічнага плана ў план філасофска-маральны, агульнагуманістычны. Па меры неабходнасці ён дае магчымасць высказацца кожнаму герою, бо спадзяецца, што чытач здольны сам зрабіць належныя высновы. Няцяжка заўважыць, што некаторыя з “апошніх” экзістэнцыяльных адкрыццяў Сотнікава ў сверы чалавечага духу: адзіная рэальная каштоўнасць у чалавека на свеце – яго жыццё, блізкія самому аўтару. У поле зроку Сотнікава невыпадкова ўваходзяць Вялікі Час, сама Гісторыя, якая пакідае свае вогненыя пісьмёны-знакі ў Бібліі, у жыцці Іісуса Хрыста, з часоў якога людзі вымушаны ахвяраваць сваім жыццём, каб свет не спаўзаў у прорву бесчалавечнасці: “Суцяшалі хіба духоўныя магчымасці, часам непадуладныя ніякай самай пагрозлівай сіле”. [1, с.421-422]

Нездарма з гэтага часу літаратурная крытыка загаварыла пра “новага Быкава”, пра жанр прыпавесці і “прыпавесцевасць” рэалістычнай літаратуры.

Як ужо адзначалася, творчасць Ф.Дастаеўскага мела непасрэднае дачыненне да творчасці экзістэнцыялістаў, і Васіль Быкаў не з’яўляўся выключэннем. Як і Дастаеўскі, экзістэнцыялісты даволі вялікую ўвагу звярталі на матыў дзіцячых пакутаў. Бясспрэчная прысутнасць традыцыі Ф. Дастаеўскага ў асэнсаванні "дзіцячай" тэмы ў В. Быкава; на важкасць гэтай тэмы ў творах празаіка ўжо звярталі ўвагу беларускія пісьменнікі і літаратуразнаўцы. У прыватнасці, Віктар Казько, для якога "дзіцячая" тэма з'яўляецца галоўнай, гаварыў пра яе спецыфіку ў В. Быкава: «Дзеці рэдка станавіліся ў шэраг галоўных герояў Васіля Быкава. Часцей за ўсе для аповеду аб іх жыцці адведзена аўтарам зусім няшмат радкоў. Але няма ніводнай яго аповесці з ліку "партызанскіх", дзе не былі б паказаны дзеці. Дзіцячыя лёсы ў кнігах Быкава крайне трагічныя... ...Вайна— гэта заўсёды чалавечыя пакуты. Але сама думка аб тым, што вайна — гэта пакуты і смерць дзяцей, невыносная для герояў Быкава. Можа, з усяго, што нясе ім ваенны лёс, гэтая думка, памяць, гэтае ўсведамленне віны за тое горкае, страшнае, што стала дзяцінствам іх дзяцей, самае цяжкае. Зрабіць усё, што ў іх сілах, уласнае жыццё аддаць, толькі б не было гэтых трагедый, — што гэта не проста "правільныя" словы, яны пацвярджаюць жыццём і смерцю... ...Пераступіць праз пакуты дзяцей для іх немагчыма». [7, с.29]

Думку В.Казько падтрымлівае і літаратуразнаўца Пятро Васючэнка: "Дзянінства ў быкаўскай прозе з'яўляецца не толькі аб'ектам апавядання або сродкам эмацыйнага ўзмацнення. Як і шэраг іншых жыццёвых рэаліяў (фізічныя пакуты, шлях, разбуранае жытло і г д.), пакутнае дзяцінства робіцца ў гэтай прозе своеасаблівым сімвалам і ў гэтай якасці актыўна ўдзельнічае ў канцэптуальным, філасофскім дыскурсе"[7, с.29]

Праблема маральнага выбару, якая займае адно з галоўных месцаў у творчасці Васіля Быкава, у апошнія часы яшчэ больш паглыбляецца, гэта праяўляецца ў з’яўленні “яснасці бачання” – катэгорыі, якая заўсёды вельмі цікавіла пісьменнікаў-экзістэнцыялістаў. Быкаўскія героі шукаюць адказы на шматлікія пытанні, якія ставіць перад імі эпоха, аднак сам аўтар, як ніколі раней, выразна ўяўляе той адрэзак гісторыі, які пераадольваюць яго героі-беларусы, ён глыбока разумее ўнутраны сэнс падзей, а значыць мае магчымасць прапанаваць варыянты далейшага развіцця беларускага грамадства. Адказы, якія ён прапануе, не заўсёды з’яўляюцца аптымістычнымі, бо многае ў жыцці насцярожвае пісьменніка, заклікае да паслядоўнай развагі, абуджае пачуццё сумнай іроніі. Аднак Быкаў таму і застаецца Быкавым, бо ў сваім працяглым і пераменлівым змаганні з часам не здаецца, а на пытанне “Дык што ж мы можам?” – упэўнена адказвае: “Мы можам тое, што мы ўмеем: пісаць...”

Заключэнне

Экзістэнцыялізм прамовіў абсурднасць чалавечага быцця. Чалавек, па меркаванням экзістэнцыялістаў, з’яўляецца носьбітам унутранай адзіноты і страха перад рэчаіснасцю. Філасофія экзістэнцыялізму лічыць свет бяссэнсавым, хаатычным і нерэгулюемым ніякімі законамі. Мэтай гэтага накірунку з’яўляліся сапраўдныя чалавечыя каштоўнасці, на карысць якіх чалавек павінен быў зрабіць свой канчатковы выбар, звярнуцца да “самога сябе”, “сваёй самасці”. Дзякуючы мастацкай мове гэты філасофскі накірунак зрабіўся такім папулярным.

Жан Поль Сартр з’яўляецца адным з заснавальнікаў гэтага накірунку, а яго трактат “Быццё і нішто” стаў афіцыяльным маніфестам экзістэнцыялісцкай школы. Герой Сартра гэта экзістэнцыяльны герой, які востра перажывае сваю адзіноту, млосць і які адчувае невыносны ціск акалічнасцяў, які вымушае яго спасцігаць катэгорыі “быцця” і “нішто”, гэтага героя бянтэжыць адсутнасць сэнсу ўласнага існавання, яго абсурднасць.

Галоўнымі тэмамі ў творчасці Камю з’яўляліся свабода чалавека і абсурд чалавечага існавання, а сродкам барацьбы з абсурдам Камю лічыў прызнанне гэтага абсурду. Камю лічыў, што павышаная ўвага Сартра да цёмных старон жыцця азначае абмежаванасць яго светаўспрымання. Ён, у адрозненне ад Сартра, не імкнуўся паказваць паўсядзённае жыццё, і быў далёкі ад інтарэсу да быту, да “гушчы жыцця”. Камю ўвёў такія паняцці, як “абсурд”, “абсурд быцця”, “чалавек абсурду” – той, хто адважваецца атрымаць усе неабходныя вывады з абсурднасці саміх рэчаў. А яго твор “Міф пра Сізіфа” з’яўляецца праслаўленнем свабоды чалавека, якая заваёўваецца цаной пагарды да смерці.

Васіль Быкаў судакранаецца з экзістэнцыялізмам, аднак вытокам гэтага з’яўляецца не філасофская сістэма, а беларуская рэчаіснасць. Такія паняцці як “памежная сітуацыя”, “выбар”, сустракаюцца не толькі ў экзістэнцыялістаў. У творчасці Быкава яны таксама займаюць не апошняе месца. У адрозненне ад Сартра, Быкава экзістэнцыялістам зрабіла само жыццё, якое не было шчодрым на падарункі.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
324,99 Kb
Тип материала
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов курсовой работы

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6714
Авторов
на СтудИзбе
286
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее