72802 (612056), страница 3
Текст из файла (страница 3)
Сярод апосталаў асаблівая ідэйна-сэнсавая нагрузка падае на вобразы Іуды, Багдана Роскаша. Характар Багдана Роскаша раскрываецца ў сутычцы з Тадэем Квясткгайлам. У адрозненні ад многіх сваіх сучаснікаў Багдан Роскаш мае багатую душу, адчувае сваю годнасць, ганарыцца сваёй мовай.
Вобраз апостала Фамы У. Караткевіч трактуе насуперак Бібліі: Фама не адразу паверыў ва Уваскрэсенне Хрыстова, у рамане ён верыць у справу вызвалення Радзімы.
Вобраз Іуды таксама супрацьлеглы свайму евангельскаму прататыпу. Раввуні, які бачыў і разумеў заганы тагачаснага грамадства, актыўна выступаў супраць ліха і гвалту. Слова “прарок" у беларускай літаратуры з лёгкай рукі Янкі Купалы асацыюецца з паняццем “мастак", бо гэта наканаванне мастака - абуджаць народ, умець самому ўбачыць ісціну і данесці яе да народа. І сапраўды, насуперак Святому Пісанню, Іуда піша Евангелле пра жыццёвыя прыгоды Хрыста-Братчыка. І калі ісці далей за біблейным сюжэтам, то ён павінен быў здрадзіць - прадаць Хрыста за трыццаць срэбранікаў. Але У. Караткевіч пайшоў іншым шляхам: не Іуда здрадзіў, а астатнія апосталы (акрамя Фамы) прадалі Хрыста, атрымаўшы за гэта па трыццаць срэбранікаў. Гэты факт з’яўляецца яўнай прыкметай гратэску [10; 6].
Цікавым з’яўляецца той факт, што два самыя годныя апосталы былі рознай нацыянальнасці: беларус і іудзей. Такім чынам пісьменнік надае нацыянальнай праблеме агульначалавечае гучанне, падкрэслівае, што ў ідэйнай барацьбе не мае значэння этнічнае паходжанне.
Паводзіны і ўчынкі Хрыста пісьменнік узгадняе з біблейскім сюжэтам. Але Братчык-Хрыстос дзейнічае другі раз насуперак біблейскім традыцыям. Узяты ў палон Хрыстос кажа сваім суддзям: “І не за самазванства вы мяне судзіце… Уваскрэсні зараз Бог, уваскрэсні той, з каго пачалася ваша справа, вы і з ім зрабілі б тое ж, што са мной” [9; 242]. Ён вытрымлівае катаванні, не раскайваецца ў зробленым, да канца гатовы несці крыж. Бурмістра горада Юстына ён пераконвае, што нараджаецца новая парода людзей. Іх можна абылгаць, але нельга вытруціць іх імёны і справы з памяці народнай.
Наогул, у кнізе супрацьпастаўлены дзве сілы, прадстаўленыя адпаведнымі вобразамі. Адна сіла - царкоўнікі і прадстаўнікі ўлады: кардынал Лотр, дамініканец Фларыян Басяцкі, біскуп Камар, войт Цыкмун Жаба, мітрапаліт Балвановіч, багатыя гародзенскія мяшчане; другая - беларускія сярэдневяковыя асветнікі і вучоныя Кашпар Бекеш, Альбін Крыштофіч, разьбяр Кляонік, каваль Кірык Вястун, селянін Зянон, прадстанікі простага люду. Уладзімір Караткевіч - рамантык. Мабыць, таму ён свядома карыстаецца апісаным вышэй прыёмам кантрасту.
У вандроўках па вёсках, мястэчках і гарадах Беларусі Братчыка-Хрыста і апосталаў суправаджае Марына Крывіц. Гэта таксама спецыфічнае пераасэнсаванне біблейнага вобраза Марыі, "што названая Магдалінаю, з каторай выйшла сем д'яблаў", якая разам з іншымі, вылечанымі ад ліхіх духаў і хваробаў жанчынамі, суправаджала Хрыста і Яго апосталаў у вандроўках па гарадах і сёлах.
Насуперак біблейнаму вобразу блудніцы, што адразу паверыла ў Хрыста і пакаялася, Марына Крывіц спачатку выступае ў ролі шпіёна з варожага лагера. Але потым, калі Яна разгледзела сутнасць Братчыка-Хрыста, палюбіла яго.
Характары герояў, іх паводзіны і ўчынкі ацэньваюцца аўтарам праз апісанне мовы вобразаў. Так, напрыклад, уражваюць словы і паводзіны дамініканца Фларыяна Басяцкага, мяккі, незвычайна багаты інтанацыямі голас якога "нібы зачароўваў, нібы душу цягнуў з вачэй". Калі ён гаварыў, то з ягонага рота "нібы плыў смярдзючы гной, нібы травінка-джала высоўвалася з-пад языка".
Хрысціянскія вобразы і матывы з'яўляюцца ключавымі ў раскрыцці галоўнай ідэі рамана "Хрыстос прызямліўся ў Гародні": паказаць духоўнае абуджэнне нацыі, усведамленне ёю сваёй годнасці ў сваім далёкім мінулым і праз гэта пазбаўленне нацыянальнага бяспамяцтва сучаснікаў. Вера ў выратавальнага Месію характэрная для большасці беларусаў (ды й не толькі беларусаў). Нават калі выкарчоўваліся рэлігійныя карані, яна працягвала сваё жыццё на ўзроўні падсвядомоасці. Просты народ інстынктыўна спадзяваўся, што прыйдзе нехта добры і справядлівы і зменіць іх жыццё. Надзея на лепшую долю выявілася ў фальклоры, асабліва ў чарадзейных і сацыяльна-побытавых казках. Менавіта таму і здолей У. Караткевіч з такой пераканальнасцю перадаць атмасферу трывогі і надзеі, што ахапіла жыхароў Гародні пасля прыходу Братчыка з апосталамі [10; 6].
2.2 Адметнасці мовы твора
Твор напісаны надзвычай вобразнай, маляўнічай, багатай, сакавітай і добрай сучаснай мовай. Архаізавана ў рамане толькі танальнасць. Для ілюстрацыі гэтага возьмем радкі: "Будучы на схіле дзён, рыхтуючыся да агульнай чашы чалавечай…" і заключныя: "Выйшаў сейбіт сеяць на нівы свая".
Пісьменнік часта звяртаецца да Бібліі, што таксама пэўным чынам адбілася на стылі. Ён умела выкарыстоўвае інверсію і стараславянізмы, якія надаюць твору велічнае і ўрачыстае гучанне: "гішторыяй круцельскай", "рачоны Хрыстос у Гародню зайшоў", "ныня і мы разам з вамі", "і не было яснасці ў душы ягонай". Акрамя таго, аўтар шырока ўжывае гістарызмы: ратман, каноны, корд, баніцыя і іншыя.
Уладзімір Караткевіч шырока выкарыстоўвае народныя выслоўі. Побач СА словамі высокага кніжнага стылю ўжывае прастамоўныя словы і выразы, свае ўласныя параўнанні - простыя, натуральныя, часам арыгінальныя і незвычайныя: "аж ногі да зямлі прыкіпелі і неба здалося з літоўскі кажух", "зямля было чорная. Уся ў сетцы трэшчын, у глыбокіх расколінах, сухая, як далонь земляроба і як порах", "горад гудзеў як вулей, у які нейкі гарэза кінуў каменьчык"
У творы моцна адчуваецца іранічна-гумарыстычны гратэскавы пачатак, які ўзнік з усведамлення беларускім сярэдневяковым чалавекам паўнаты жыцця, з адчування ім смешнага ў рэчаіснасці. Аднак пры ўсім камізме сітуацый, у якія трапляюць героі, пісьменнік гістарычна дакладны.
Бачна, што ў творы персанажы (Братчык і Лотр, Басяк) супрацьпастаўленыя адзін адному. Сваё стаўленне да гэтых персанажаў аўтар выказаў, надзяліўшы іх зняважлівымі прозвішчамі: Лотр - па-народнаму значыць круцель, нягоднік, падлюка, а Басяцкі - басяк, няправедны. Яны, амаль не раздумваючы, аддалі Радзіму на рабаванне татарам. Пры гэтым бессаромна прыкрываліся хрысціянскімі догмамі, цытавалі радкі Святога Пісання.
Асэнсоўваючы постаць Хрыста, Уладзімір Караткевіч уводзіць у твор "словы" ад летапісца, ад другога летапісца і ад двух сведкаў. І такі супастаўляльна-параўнальны погляд на далёкія падзеі надае большую пераканаўчасць, глыбіню і шматграннасць аўтарскаму апавяданню. Уладзімір Караткевіч захапляецца старажытнай беларускай мовай, яе чароўным, лаканічным і трохі наіўным стылем, часта дае слова летапісцу, які хоць часам і "наблытаў і сям-там нахлусіў, але застаўся геніем стылю, геніем мовы".
Сапраўднай маленькай жамчужынай, згубленай у старой пыльнай кнізе, выглядае прыведзенае ў рамане апісанне гісторыі з сукняй. Караткевіч заўважыў, што апавяданне пра сукню напісана ў летапісца такой "цудоўнай, грубай і плоцкай мовай, так па-беларуску гавораць, гарлаюць і спрачаюцца ў ім удзельнікі гэтай гісторыі, такія яны жывыя, нягледзячы на адлегласць стагоддзяў". Гэта вызначэнне добра стасуецца і да адлюстраваных ім падзей і характараў у рамане. Пісьменнік не толькі паказаў матывацыю тых або іншых учынкаў сваіх герояў, раксрыў іх адметнасць, але і стварыў пераканаўчыя і яркія малюнкі людскога натоўпу, даў яскравыя апісанні тагачаснай зброі, адзення, вуліцаў і плошчаў Гародні.
Заключэнне
Уладзімір Караткевіч творча спадкаваў еўрапейскія традыцыі выкарыстання біблейных матываў і вобразаў. Як пісьменнік самабытны і арыгінальны, ён трактаваў біблейныя сюжэты, вобразы і матывы ў адпаведнасці са сваім светапоглядам, светаадчуваннем, з асаблівасцямі свайго таленту і тымі задачамі, якія ставіў пры напісанні твора.
Аўтару важна паказаць духоўную эвалюцыю героя (Юрася Братчыка), абуджэнне яго нацыянальнай годнасці, любові да людзей, адказнасці за лёс радзімы і народа. Хрыстос у рамане выступае абуджальнікам свядомасці, чалавечай годнасці, творчай ініцыятывы. У Караткевіча Хрыстос больш зямны ў параўнанні са сваімі біблейнымі прататыпамі, што адначасова набліжае і аддаляе ад нас героя рамана, бо звычайнаму чалавеку нашмат цяжэй здзейсніць тое, што наканавана святым.
Асаблівасцю мастацкай інтэрпрэтацыі хрысціянскіх матываў і вобразаў з’яўляецца іх выразная праекцыя на сучаснасць. У кантэксце рамана хрысціянская ідэя зліваецца з ідэяй патрыятычнай, набывае ярка акрэсленае гуманістычнае гучанне.
У адрозненні ад катаў, што апісаны ў рамане Ул. Караткевіча, сённяшнім катам не патрэбныя клеткі, бо яны мараць пра адначасовую смерць мільёнаў і мільярдаў. У гэта не хочацца верыць. Але пагроза чалавечай цывілізацыі вельмі адчувальная ў ХХ стагоддзі. І пісьменнік папярэджвае, асуджае, паўстае супраць яе. У гісторыі было дастаткова трагедый, каб людзі зразумелі іх агіднасць - такі асноўны вывад аўтара. Зямля павінна вечна квітнець у “нятленным ззянні вечнай красы" - такую жыццясцвярджальную ідэю даводзіць да чытача раман Ул. Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.
У разгледжаным творы пісьменнік развіў традыцыі “карнавальнай літаратуры”, плённа выкарыстаў гратэск. Раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" увабраў у сябе і традыцыі народнай смехавай культуры. Гэты твор пра лёс прадстаўікой самых розных класаў і праслоек.
У сваім творы Уладзімір Караткевіч паказаў заканамернасць перамогі новага, прагрэсіўнага і чалавечнага над аджываючым, кансерватыўным і антыгуманным.
Такім чынам, у выніку праведзенай работы, намі была дасягнута мэта даследвання (выявіць асноўныя жанрава-стылёвыя адметнасці рамана Ул. караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”).
Акрамя таго, можна гаварыць пра вырашэнне асноўных задач, якія ставіліся перад курсавой работай, а іменна:
Прааналізаваць крытычную і метадычную літаратуру па тэме даследавання;
Вызначыць асноўныя асноўныя жанрава-стылёвыя адметнасці рамана Ул. караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”;
Разгледзець твор беларускага майстра на прадмет наяўнасці ў ім тых ці іншых прыкмет стылю, асаблівасцей жанравай прыналежнасці.
Спіс выкарыстанай літаратуры
-
Абола, М. Неугасимый свет доброй благородной души / М. Абола // Уладзімір Караткевіч і яго творчасць ў еўрапейскім культурным кантэксце: навуковы зборнік. - Мінск. - 2000. - С.105 - 108.
-
Бахарава, М. Пад вясёлай маскай прытворшчыка (традыцыі смехавай культуры Франсуа Рабле ў творчасці Уладзіміра Караткевіча) - на прыкладзе рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" / М. Бахарава // Першацвет. - 1998. - №1. - С.112 - 116.
-
Гісторыя беларускай літаратуры 20ст. У 4 т. Т.4. Кн.1. - Мінск - 1992. - 928 с.
-
Грамадчанка, Т. Перад праўдай высокай і вечнай: беларуская проза сёння. - Мінск. - 1991. - 186 с.
-
Жабінская, М. Спадчына Караткевіча - крыніца агульнага гуманізму / М. Жабінская // Наша слова. - 2005. - 14 снежня. - С.12.
-
Жаўняровіч, Пятро. Няўдалае пызямленне “Хрыста" ў Санкт-Пецярбурзе /П. Жаўняровіч // Дзеяслоў. - 2006. - №6 - С.278 - 287.
-
Івашын, В. Да вышынь рэалізму: Асноўныя тэндэнцыіразвіцця беларускай дакастрычніцкай і савецкай літаратуры. - Мінск. - 1983. - 265 с.
-
Караткевіч Ул. Задума: узнікненне і ўвасабленне /Ул. Караткевіч // ЛіМ. - 1971. - №5. - С.9-10.
-
Караткевіч У. Збор твораў: У 2 т. Т.2: Хрыстос прызямліўся ў Гародні (Евангелле ад Іуды). - Мінск. - Маст. літ. - 1980 - 437 с.
-
Конан, І. Нацыянальная гуманістычная ідэя ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" / І. Конан // Роднае слова. - 2007. - №3. - С.6 - 7.
-
Лявонава, Е.А. “Узысці на сваю галгофу…” інтэрпрэтацыя біблейскіх вобразаў і матываў ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" // Лявонава Е.А. Агульнае і адметнае. - Мінск: Маст. літ. - 2003. - С.90-126.
-
Лявонава, Е.А. Алюзія на вобраз Хрыста ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" / Е.А. Лявонава // Беларуская мова і літаратура. - 2001. - №4. - С.121 - 127.
-
Мальдзіс, А. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча / А. Мальдзіс // ЛіМ. - 1991. - 25 кастрычніка. - С.6-7.
-
Прашковіч, Л.І. Аб жанрава-стылістычных асаблівасцях рамана Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" / Л.І. Прашковіч // У кн.: Белар. літаратуразнаўства. Міжвуз. зборн. Вып.3. - Мінск. - Выд-ва БДУ. - 1975. - С.107 - 117.
-
Сабалеўскі, А. Тэатральнае спасціжэнне Караткевіча /А. Сабалеўскі // Масква. - 2001. - №12. - С.12 - 16.
-
Салдаценка, Н. На шляху да вобраза. Парцэляцыя як сінтаксічны сродак павышэння інфармацыйнасці тэксту - на матэрыяле рамана Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" /Н. Салдаценка // Роднае слова. - 1994. - №7-8. - С.49 - 53.
-
Сцяпанава, А. Рысы еўрапейскага постмадэрнізму ў творах Уладзіміра Караткевіча (на матэрыяле рамана Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”) /А. Сцяпанава // Уладзімір Караткевіч і яго творчасць ў еўрапейскім культурным кантэксце: навуковы зборнік. - Мінск. - 2000. - С.58-62.
-
Чарнышова, Л.В. Адлюстраванне народных і хрысціянскіх уяўленняў пра зямлю ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" /Л.В. Чарнышова // Веснік БДУ: культура і мастацтва. - 2007. - №7. - С.27 - 32.
-
Шынкарэнка, В.К. Жанравыя асаблівасці рамана Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”/В.К. Шынкарэнка // Белар. літ. Вып.13. - Мінск. - 1985. - С.99.
-
Шынкарэнка, В. Нястомных пошукаў дарога. Праблемы паэтыкі сучаснай беларускай гістарычнай прозы. - Мінск. - 2002. - 216 с.
-
Яскевіч, А. Карані маладога дрэва. - Мн. - 1967. - 254 с.