72802 (612056), страница 2
Текст из файла (страница 2)
Даследчык А. Сямёнава зазначае: “Хаця Караткевіч пісьменнік, што належыць да плыні “рэалістычнага рамантызму", але бывае і майстрам жанравага жывапісу, умее стварыць яркія, з густам выпісаныя бытавыя карціны, шырока выкарыстоўвае іронію і нават сатыру. Мастак дае многа сюжэтнай прасторы і “жанраваму чалавеку” - прыгадаем хаця б паплечнікаў Братчыка, а таксама мітрапаліта Балвановіча ці ката з рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. І гэта сапраўды так. З вялікай выкрывальнай сілай здымае пісьменнік з “сыноў божых" арэол святасці, маральнай чысціні, даказваючы адваротнае і высмейваючы іх абмежаванасць, тупасць, “вынаходлівасць" таго ж ката, які прыдумляе мудрагелістыя клеткі-прыстасаванні не толькі для чалавека, але і для жывёл і гадаў, хто “хоць трохі іначай думае". Па-майстэрскі выпісаны аўтарам сцэны суда царкоўнікаў над мышамі і вынясення ім прыгавору, расправы над званамі, якія білі трывогу ў Ноч Белых Крыжоў, продажу індульгенцый, паседжання доказнай інквізіцыі, ганебнай змовы “падданых бога” з татарамі і інш. Нагаданыя моманты ўражваюць неадпаведнасцю паміж матэрыялам і формай яго выяўлення, кантрастам паміж неймавернасцю зместу і спакойнай, “эпічнай” манеры апавядання. Пісьменнікам у асноўным вытрымліваюцца спакойная інтанацыя, нетаропкі тэмп, як гэтага і патрабуе прачытанне біблейскага тэксту. І толькі іншы раз у апавядальную структуру твора прарываецца ўсхваляваны, з публіцыстычнымі ноткамі аўтарскі голас, поўны абурэння і непрымання.
Адной з характэрных асаблівасцяў рамана з’яўляецца прыгодніцка-дэтэктыўны сюжэт. Па сутнасці, Юрасю Братчыку разам з дванаццаццю апосталамі на самай справе даводзіцца перажыць містэрыю, з якой выступалі яны перад жыхарамі мястэчка Свіслач на пачатку твора. Хрыстос Ул. Караткевіча чыніць цуды (вяртае зрок “сляпым”, выратоўвае ад смерці п’яніцу, “пераўтварае” грошы ў камяні), адпраўляецца на Галгофу, каб быць распятым. Але гэтага не здарылася, бо той, хто адстойвае праўду і жыве дзеля другіх, вечны і неўміручы.
Так праз выпадковае, недарэчнае, іншы раз неверагоднае паказвае пісьменніккемлівасць, вынаходлівасць простага чалавека, яго мяккі гумар у адносінах да свайго брата і здзеклівасць, злы смех - да ворагаў. Усё гэта, як і дынамічнае развіццё дзеяння ў творы, частыя масавыя сцэны, перапляценне сур’ёзнага і камічнага, гратэскавага і смехавога надае раману характар займальнага народнага прадстаўлення. Такая характарыстыка твора, хоць у ім дамінуюць прыгодніцка-дэтэктыўныя элементы ў сюжэтна-кампазіцыйнай арганізацыі, не ставіць пад сумненне вялікай сацыяльна-філасофскай значнасці і гуманістычнай скіраванасці, бо асноўная мэта таго ж Братчыка Хрыста: “Адпусціць замучаных на свабоду, рабоў - з ланцугоў, бедных - з халуп, мудрых - з турмаў, гордых - з ярма".
Зробленае назіранне яшчэ раз дазваляе гаварыць пра твор Уладзіміра Караткевіча як шматпланавую жанравую структуру, дзе сумяшчаюцца рэалістычна-канкрэтнае, іранічна-саркастычнае, алегарычнае, авантурна-прыгодніцкае, рамантычнае, лірыка-публіцыстычнае.
Выклікае цікавасць таксама і кампазіцыя рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. Увесь матэрыял тут аформлены ў раздзелы, кожны з якіх адносна завершаны і мае сваю назву. Часцей за ўсё яна нагадвае крылаты выраз або ўзята з летапісаў або рэлігійных твораў. Вялікі ідэйна-эмацыянальны сэнс заключаюць у сабе эіграфы да раздзелаў, якія ў сціслай, прытчападобнай форме перадаюць змест напісанага. Іншы раз іх некалькі да аднаго раздзела, і тады кожны наступны ўдакладняе і развівае сэнс папярэдняга. Прычым крыніцы, з якіх чэрпае выслоўі пісьменнік, самыя разнастайныя. Сярод іх - царкоўныя кнігі, апокрыфы, летапісы, палемічныя творы, вусна-паэтычныя творы таго часу, егіпецкія гімны і паданні, усходнія казкі, старажытныя песні, багатая сусветная літаратура.
У некаторых месцах усё пералічанае ўведзена аўтарам непасрэдна ў тканіну пазаічнага апавядання і дае магчымасць меркаваць аб густах пісьменніка, шырокім коле яго інтарэсаў, плённай арыентацыі як на фальклор, народную смехавую культуру, так і на парадыйна-травесційную літаратуру, вытокамі якой з’яўляецца сярэдневякоўе, а таксама на класчнае мастацтва слова. Пра вернасць аўтара традыцыям сведчаць не толькі літаратурныя рэмінісцэнцыі, што даволі часта сустракаецца ў творы, але і прынцыпы адлюстравання жыцця, спосаб тыпізацыі герояў.
У дадзеным выпадку, па свайму светаадчуванню, творчай манеры, Ул. Караткевічу былі блізкія Ш. Кастэр, Ф. Рабле, Р. Ралан, М. Гогаль, М. Булгакаў.
Блізкасць Ул. Караткевіча да М. Булгакава перш за ўсё ў парадаксальнасці, ва ўменні спалучыць, здавалася б, зусім рознае, несумяшчальнае.
Скіраванасць рамана беларускага аўтара на сучаснасць заключаецца ў яго адкрытым, антываенным пафасе. Гнеўна асуджае Ул. Караткевіч усякага роду прыстасаванні для здзекаў над людзьмі. “На сценах, нібы залітых крывёю, віселі акрамя масак варонкі, шчыпцы, ціскі для ламання рэбраў. Стаялі ля сцен абрыдлівыя, незразумелай формы і прызначэння станкі… з ігламі шлемы… Нельга было паверыць, што такое магло быць паміж людзей".
Разважаючы пра падзеі першай палавіны XVI стагоддзя, ствараючы вобразы той эпохі, асабліва адмоўныя, пісьменнік знаходзіць аналагічныя ім у больш блізкія да нас часы. Змяшчэнне прасторава-часавых пластоў не парушае праўдзівага гучання мастацкага твора, а наадварот, дае магчымасць пісьменніку сцвердзіць думку, што бесчалавечнае, хлуслівае, жорсткае ва ўсе вякі было аднолькавым і мела адзіную мэту: “…ваюй за сваё, а асабліва супраць самай страшнай ерасі, чалавечага самамнення і жадання думаць, ваюй супраць самай страшнай ерасі, якую у Італіі завуць гуманізмам, таму што гэта рошчына вечнага неспакою” [9; 18].
Такім чынам, можна прыйсці да выніку, што аўтар рамана знайшоў даволі цікавую жанравую форму, якая лагічна выцякае са зместу, з’яўляецца надзвычай актыўнай у адносінах да жыццёвага матэрыялу. Легенду пра падарожжа Хрыста па Беларусі патрэбна было “апрануць" у адзенне праўдападобнасці - гэта значыць, патрэбна было стврыць рэалістычны фон, на якім нібыта адбываліся падзеі, вобразы гістарычных і выдуманых герояў, якія жылі ў той час і сустракаліся з Хрыстом. Калі гаварыць дакладней, пісьменніку патрэбна было прымусіць чытача паверыць у тое, пра што гаворыцца ў рамане. Аўтарская задума абумовіла ярка выражаны палемічны характар твора. Палемічнасць ідзе ад імкнення пісьменніка паглыбіць наша веданне гісторыі, выявіць далёкія супярэчнасці далёкага нам часу.
Глава ІІ. Стылёвая адметнасць рамана “хрыстос прызямліўся ў гародні"
Сінтэз разнастайных жанравых форм абумовіў, у сваю чаргу, стылёвую шматграннасць. Адметнасцю стылю рамана з’яўляецца тое, што ў ім паралельна існуюць два тыпы мастацкага адлюстравання жыцця - рэалістычны і рамантычны.
“Хрыстос прызямліўся ў Гародні" - твор рамантычны па адбору жыццёвага матэрыялу, выключнасці сюжэта, вастрыні канфліктаў, сістэме спецыфічных мастацкіх сродкаў. Як пісьменнік-рамантык Ул. Караткевіч мае схільнасць да канкрэтнага мясцовага каларыту. Яго выдуманыя героі жывуць і дзейнічаюць у Ваўкавыску, Слоніме, Міры, Навагрудку, Вільні, Гародн ііншых рэальных мясцінах, сустракаюцца з людзьмі, якія сапраўды жылі ў XVI стагоддзі. Аўтар шчодра перасыпае твор гістарычнымі і бытавымі рэаліямі: тут і падрабязнае апісанне Гродненскага замка і Машкаўскага манастыра, назвы тагачаснай зброі, кастры інквізіцыі, рытуалы правядзення суда рымска-каталіцкай царквой, паказ адзення, ежы, звычак людзей розных сацыяльных праслоек.
Выдуманыя героі помняць пра бітвы з татара-манголамі пад Крычавам і Крутагор’ем, спяваюць беларускія народныя песні, вядуць размовы пра “Біблію" Скарыны, ведаюць пра адкрыццё Калумба і інш. І чытач ідзе за логікай аўтарскай думкі, успрымае падзеі твора як сапраўдную рэальнасць, што мела месца ў жыцці. Аўтарская выдумка ў спалучэнні з гістарычнымі фактамі нарадзілі новую эстэтычную вартасць - мастацкую праўду.
Зыходзячы з рамантычнага бачання свету, Уладзімір Караткевіч малюе аб’ектыўную рэчаіснасць пераважна ў адным разрэзе - паказвае духоўны патэнцыял асобы, яе душэўную актыўнасць, пошукі свайго сапраўднага месца ў жыцці. Такой асобай у рамане з’яўляецца Юрась Братчык.
Сапраўды, прынцыпы індывідуалізацыі і тыпізацыі вобразаў у рэалістычных і рамантычных творах зусім розныя. Рэалістычны герой малюецца, як правіла, шматгранна і па-рэалістычнаму праўдападобна. Яму ўласціва складанасць характару, псіхалагізм, матывіраванасць паводзін, партрэтная і моўная індывідуалізацыя.
Паказальным у адносінах стылістыкі твора з’яўляецца самы пачатак рамана. Тут пісьменнік ужыў цікавы мастацкі прыём - так званае кампазіцыйнае абрамленне: апавяданне ў апавяданні. Акрамя пісьменніка, якому належыць вядучая роля ў арганізацыі сюжэта, у якасці апавядальнікаў выступаюць самі героі твора.
Ад імя Іуды і Багдана Роскаша аўтар палемізуе з аўтарамі хронік - глядзіць на далёкую гісторыю з пазіцый сучаснасці. Ён уводзіць у раман урыўкі з “Хронікі” Андроніка Лагафіла і супрацьпастаўляе іх “Слову двух сведкаў" - людзей, якія нібыта самі былі ўдзельнікамі Хрыстовай “адысеі" і таксама вялі запісы сваіх назіранняў. Таму тыя мясціны рамана, дзе апавяданне вядзецца ад імя “апосталаў", цалкам вытрыманы ў стылі тагачасных хронік і летапісаў.
Нацыянальная гуманістычная ідэя роўнасці беларусаў сярод іншых народаў, іх права на свабоднае, шчаслівае жыццё выказваецца пісьменнікам шляхам інтэрпрэтацыі біблейнага матыву пра нябесны Рай. У ноч перад распяццем Хрыстос-Братчык убачыў сон, быццам ён трапіў да маткі Марыі (своеасаблівае ўзнясенне перад распяццем). Рай у пісьменніка ўладкаваны на сялянскі лад. Тут пануюць мір і гармонія паміж людзьмі. Гэта, па сутнасці, аўтарскі ідэал жыцця, якое, па яго перакананні, павінна будзе ў будучыні ўсталявацца на зямлі [10; 7].
Раман заканчваецца сімвалічнай сцэнай сустрэчы Хрыста з сябрамі і сумесным пасевам жыта. Сцэна сімвалізуе аб’яднанне родных па духу людзей у сумеснай працы.
Паводле спосабу падачы матэрыялу “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" найбольш блізкі да аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха": у адным і ў другім творы прыгодніцкі элемент адыгрывае важную ролю ў развіцці сюжэта. Незвычайнасць падзей і сітуацый, як правіла, тлумачыцца канкрэтнымі абставінамі, зямным паходжаннем (першая сустрэча Хрыста з людзьмі, выгнанне мышэй з Гародні, уваскрашэнне Лазара).
Але па сваім змесце жыццёвы матэрыял у рамане “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" больш шырокі, аб’ёмны, сацыяльна значны, багаты на канфлікты. Супярэчлівы вобраз Часу раскрываецца ў лёсах розных непадобных герояў, якія ўзяты амаль з усіх сацыяльных сфер тагачаснага грамадства. Кожны вобраз-персанаж даследуецца ва ўсёй шматграннасці яго сувязей з грамадствам, яго ролі ў грамадскім жыцці, яго месца ў агульнанароднай справе. У гэтым сэнсе рамантычна-прыгодніцкі раман Ул. Караткевіча можна назваць яшчэ і раманам сацыяльна-гістарычным.
2.1 Характарыстыка вобразаў рамана
У цэнтры рамана вобраз Хрыста - Юрася Братчыка, які звязвае ў адно цэлае ўсе сюжэтна-кампазіцыйныя лініі твора і ўвасабляе сярэдневяковага чалавека, прадстаўніка тагачаснага беларускага народа актыўнага, неспакойнага, вясёлага і гарэзлівага, які вызваляўся з путаў царкоўных догмаў і засвойваў эстэтычныя і царкоўныя набыткі, што неслі новыя часы. Пісьменнік з любоўю і цеплынёй піша пра свайго героя. Хрыстос кемлівы, знаходлівы, вясёлы, гарэзлівы, махляр і прытворшчык. Але адначасова гэта мысляр і пакутнік, праўдашукальнік, народны абаронца і змагар. Страты, цяжкасці і няўдачы загартоўваюць яго. Нягледзячы на ўсе нягоды, герой застаецца аптымістам. Ён здольны здзіўляцца і захапляцца жыццём, радавацца і смяяцца. І смех гэты надзвычай разнастайны і багаты. Ён не столькі пацяшае, колькі ачышчае душу, выкрывае і асуджае злыя і варожыя грамадству сілы, бунтуе супраць гвалту і здзеку з чалавека. Часцей за ўсё ён сведчыць пра здароўе чалавека і здароўе ўсяго грамадства.
Вандроўны шкаляр, махляр - Юрась Братчык - цэнтральны ў рэалізацыі галоўнай ідэі твора, ён на працягу жыцця спасцігае праўду, няўхільна ідзе да народа, становіцца правадыром у барацьбе за права “людзьмі звацца", тым самым узвышаецца да паняцця “Бог". Нездарма ж на пачатку твора пісьменнік называе свайго героя Юрасём, а ў канцы - толькі Боскім імем Хрыстос.
Юрась Братчык падчас вандровак часцяком дзейнічае не па царкоўных законах, як, напрыклад, у сцэне сустрэчы Братчыка з ханам. Але ў галоўным Братчык-Хрыстос адпавядае свайму біблейнаму прататыпу: ён шкадуе ворагаў, у яго няма нянавісці да іх, яму агідныя гвалт, забойства, прыніжэнне чалавечай годнасці.
Біблійны і Караткевічаў вобразы Хрыста ў галоўным супадаюць - і адзін, і другі мужна неслі свой крыж пакут, яны як бы ўвабралі ў сабе ўвесь зямны боль. Але біблійны Хрыстос дараваў тым, хто распяў яго, а Юрась Братчык пракляў сваіх ворагаў, якія кпілі з яго.
Героі твора выглядаюць жывымі, а падзеі, апісаныя ў ім - пераканаўчымі і праўдзівымі. Тут, як і ў класічным гістарычным рамане, узноўлены каларыт і атмасфера далёкай эпохі, засяроджана ўвага на лёсе народным, выяўлены маштабны канфлікт.
Непаўторна раскрыліся ў рамане вобразы апосталаў, асабліва Багдана Роскаша (Фамы) і Іосіі бен Раввуні (Іуды). Няпростыя жыццёвыя выпрабаванні вынесла Марына Крывіц (Магдаліна). Уражваюць словы і паводзіны Фларыяна Басяцкага. Не проста як ідыёт, а як ідыёт ідэйны выступае ў кнізе войт Цыкмун Жаба.
Вобразы апосталаў аўтар намаляваў знешне падобнымі да біблейных. Але падабенства толькі вонкавае, гэта добра відаць з расповедаў апосталаў пра сябе. Творца па-свойму пераасэнсоўвае вядомыя біблейныя вобразы, падкрэсліваючы, як у выпадку з Хрыстом, што яны больш звычайныя людзі, чым святыя.