61128 (611379), страница 2

Файл №611379 61128 (БССР у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.)) 2 страница61128 (611379) страница 22016-07-30СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 2)

21 верасня 1943 года ў выніку замаха быў забіты гаўляйтэр В. Кубэ. Яго пераемнік генерал фон Готберг яшчэ больш актывізаваў адносіны з калабарантамі. У барацьбе з партызанамі ён прапанаваў абапірацца на мясцовыя сілы, дзеля чаго з верасня 1943 года пачаліся фарміравацца беларускія паліцэйскія атрады (замест БСА) якімі кіравалі немцы. Да лютага 1944 г. было створана 7 батальёнаў (каля 2167 чалавек). Але наглядалася масавае дэзертырства як з паліцэйскіх батальёнаў так і з БСА.

Пасля таго, як Чырванай Арміяй быў вызвалены Гомель, у Мінску ў снежні 1943 года была створана Беларуская Цэнтральная Рада з 14 чалавек - марыянетачны ўрад на чале з прэзідэнтам Р. Астроўскім. Галоўнай мэтай члены ўрада абвясцілі мабілізацыю сіл супраць бальшавізму. Але ЦБР атрымала права вырашаць толькі пытанні адукацыі, культуры, сацыяльнай дапамогі і стварыць войска - Беларускую краёвую абарону (Ф. Кушаль - кумандуючы). Загадам 6 сакавіка 1944 года была аб’яўлена прымусовая мабілізацыя пад пагрозай пакарання смерцю для нез’явіўшыхся. Стварэнне войска зацягнулася і было неактуальным - 27 чэрвеня 1944 года пачалося вызваленне Мінска. У гэты дзень у гарадскім тэатры адбыўся так званы II Усебеларускі кангрэс з бургамістраў, начальнікаў паліцый, членаў БЦР, СБМ і іншых “дэлегатаў”. Яны прынялі рэзалюцыі аб непрызнанні БССР, міжнародных пагадненняў, якія датычыліся БССР і хутка ад’ехалі ў Кёнігсберг і Берлін праводзіць агітацыйную працу сярод эмігрантаў і вывезеных на працу беларусаў па стварэнню беларускай арміі. Але ўся іх дзейнасць паказала крах намаганняў на стварэнне Беларускай дзяржавы з дапамогай нацыстаў. Беларускі народ не падтрымаў дзеячаў, якія супрацоўнічалі з палачамі.

Дзеля эканамічнай эксплуатацыі Беларусі быў створаны апарат, падначалены штабу па кіраўніцтву эканомікай “Ост”, ці “Ольдэбург”. У яго склад уваходзілі спецыяльныя гаспадарчыя каманды, інспекцыі, атрады для збору сродкаў вытворчасці і сыравіны. Былі вызначыны 17 кампаній, меўшых правы на эксплуатацыю рэсурсаў Беларусі, гэта Цэнтральнае гандлёвае таварыства “Усход”, “Герман Герынг”, прыватныя нямецкія фірмы, акцыянерныя таварыствы “Борман”, “Трэбец”, “Троль”, “Шляхт-гофт" і інш.

У гады вайны на тэрыторыі Беларусі дзейнічала каля 60 адносна буйных прадпрыемстваў пераважна ў металаапрацоўчай, мясцовай, лёгкай і харчовай прамысловасці. Дзейнічала значная колькасць дробных, рамесных, саматужных гаспадарчых адзінак. Прадпрыемствы, якія ўдалося акупантам пусціць у ход, у асноўным займаліся рамонтам сапсаванай тэхнікі, зброі, рухомага чыгуначнага саставу. Уцалеўшыя прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці абслугоўвалі армію вермахта. Увосень 1941 г. з 332, існуючых да вайны ў Мінску, буйных прадпрыемстваў гітлераўцам удалося запусціць 39, напярэдадні вызвалення сталіцы іх працавала толькі 19. Падзенне вытворчасці было абумоўлена як недахопам сыравіны, так і сабатажам працуючых, дыверсійнымі актамі партызан і падпольшчыкаў.

Акупанты праводзілі прымусовы набор рабочых на прадпрыемствы, праз абавязковую рэгістрацыю на біржы працы. Аднак толькі ў Мінску на пачатак 1943 г. не хапала 10 тыс. кваліфікаваных рабочых і каля 2-4 тыс. рознарабочых.

Ажыццяўляўся вываз сыравіны і абсталявання для прамысловасці Германіі. Вывозілі ўсё - станкі, абсталяванне прамысловасці, будаўнічыя матэрыялы, сыравіну для тэкстыльнай прамысловасці, лясныя багацці, тарфяныя рэсурсы (здабывалі і вывозілі шогод 790-800 тыс. т). Вывозілі нават рабоў - каля 380 тыс. маладых беларусаў выкарыстоўваліся на катаржных работах у рэйху.

Мясцовае насельніцтва атрымала дазвол на дробнае прыватнае прадпрымальніцтва, прыватную практыку для медыцынскіх і некаторых іншых работнікаў; уладання невялікімі саматужнымі прадпрыемствамі, майстэрнямі, крамамі. Тым, хто падтрымліваў "новы парадак", гарантавалася права на нерухомасць, маёмасць, зямлю. Аднак на практыцы ўсё гэта было рэалізавана ў даволі абмежаваных памерах. Быў дазволены камісійны гандаль. Дазвалялася гандляваць прадуктамі, але рэалізацыю сельскагаспадарчай прадукцыі маглі ажыццяўляць толькі тыя сяляне, якія выканалі ўстаноўленыя гітлераўцамі абавязковыя пастаўкі.

На акупіраванай тэрыторыі існавала сістэма абарачэння дзвюх валют: савецкай і акупацыйнай. Афіцыйны курс маркі быў завышаны, гаспадарчыя нямецкія банкі скуплялі вялікія сумы савецкай валюты і выкарыстоўвалі яе для фінансавання сваіх выдаткаў, ажыццяўляючы "легальнае" рабаванне Беларусі.

Падатковая сістэма акупантаў - гэта адзін з элементаў рабавання Беларусі. Існавалі дзве формы грашовага падатку: дзяржаўны і мясцовы. Дзяржаўны падатак, падатак з абароту, з прыбылі, падаходны спаганяўся з прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў. Грамадзяне абкладаліся падушным, адміністрацыйным падаткамі, страхавым зборам, падаткам для аплаты старастаў вуліц. Для сялян існавалі нормы абавязковых паставак прадукцыі.

У аграрнай палітыкі акупантаў вылучаюць тры асноўныя этапы.

Першы этап праводзіўся з лета 1941 г. да пачатку вясны 1942 г. У гэты перыяд захавалася калгасная сістэма пад відам “абшчынных гаспадарак” і “дзяржаўных маёнткаў” (саўгасы). Пакінуты пасады старшынь, брыгадзіраў, афіцыйна не распускаліся праўленні, рэвізійныя камісіі і г. д. Але інвентар і жывёла былі абвешчаны ўласнасцю германскай дзяржавы. У Заходняй Беларусі, дзе не паспелі правесці калектывізацыю, адбыўся зварот да індывідуальнай гаспадаркі. Вярталіся маёнткі былым уладарам - панам, асаднікам, заможным сялянам. Яны лічыліся адміністратарамі, кіраўнікамі былых сваіх маёнткаў, але права маёмасці на зямлю і інвентар не мелі. Там жа ствараліся дзяржаўныя маёнткі для будучых нямецкіх каланістаў.

Другі этап (вясна 1942 г. па лета 1943 г.) пачаўся з прыняцця закону "Аб новым парадку землекарыстання" у лютым 1942 г., які адмяняў калгасную сістэму і дэклараваў магчымасць трох пераходных формаў землекарыстання: абшчыннай гаспадаркі (замест калгасаў), земляробчых таварыстваў (кааператывы) і індывідуальнай сялянскай гаспадаркі. Гэта было вынікам правалу аграрнай палітыкі, заснаванай на захаванні калгасаў і неабходнасцю атрымаць падтрымку сялян - бо пачынаўся масавы партызанскі рух. Так сама неабходна было забяспечыць патрэбы Германіі ў прадуктах харчавання.

У заходніх абласцях рэспублікі ўзаконьваліся аднаасобныя гаспадаркі, права маёмасці распаўсюджвалася толькі на прысядзібныя ўчасткі. На калгасных землях ствараліся абшчынныя гаспадаркі. Сельскагаспадарчыя работы там вяліся супольна, а ўборка ўраджаю асобна кожным дваром на надзеле (6-7 га на двор). Устанаўлівалася калектыўная адказнасць за здачу натуральнага падатку, выкананне распараджэнняў акупантаў. Абавязковыя пастаўкі, якія дасягалі памераў паловы ўраджаю дапаўняліся аперацыямі па канфіскацыі сельскагаспадарчай прадукцыі. Таму для сялян палёгкі гэтае “рэфармаванне" не прынесла.

Трэці этап (лета 1943 г. па лета 1944 г.) пачаўся з прычыны паражэння пад Сталінградам, пагаршэнне становішча ў сельскай гаспадарцы і росту партызанскага руху.

3 чэрвеня 1943 г. была абвешчана “Дэкларацыя аб сялянскім праве ўласнасці”, якая ўстанаўлівала для сялян замест “права ўладання” права прыватнай ўласнасці на зямлю. У першую чаргу зямлю атрымлівалі сяляне, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Але з верасня 1943 г. пачалося вызваленне Беларусі і палажэнні “Дэкларацыі" сталі неактуальныя.

Эканоміка Беларусі значна пацярпела ад вайны. Частка прамысловых прадпрыемстваў была вывезена на ўсход, у тыл Чырванай Арміі, частка знішчына пры адступленні. Вялікая колькасць рэсурсаў і абсталявання была разрабавана акупантамі, вывезена ў Германію. Часткова гаспадарчыя магутнасці сапсавалі ці знішчылі партызаны і падпольшчыкі (каб прадухіліць іх выкарыстанне акупантамі). Акупацыйныя ўлады праводзілі гаспадарчую палітыку рабавання як прамысловых, сельскагаспадарчых, так і прыродных рэсурсаў краю. Да пачатку вызвалення эканамічны ўзровень развіцця Беларусі значна знізіўся нават ў параўнанні з першымі гадамі індустрыялізацыі.


5. Разгортванне партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупіраванай тэрыторыі

Ва ўмовах акупацыі захопнікі не мелі магчымасці раслабіцца ні на імгненне. Шырокае развіццё атрымала на Беларусі супраціўленне - партызанскі рух і дзейнасць падпольных арганізацый у гарадах.30 чэрвеня 1941 года ЦК КПБ выдала дырэктыву аб пераходзе на падпольную работу раённых пртыйных арганізацый. Да поўнай акупацыі Беларусі тут ужо дзейнічала 89 падпольных райкамаў і “троек”. У Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай і Пінскай вобласцях былі створаны абласныя падпольныя партарганізацыі. На нелегальнай рабоце ў Беларусі засталося каля 8.500 камуністаў. Было арганізавана 1400 камсамольскіх ячэек, якія аб’ядналі каля 5 тыс. чалавек. Асноўнымі накірункамі дзейнасці былі баявая - дыверсійная і палітычная - агітацыйная.

У другой палове 1941 года было створана Мінскае гарадское падполле, і ў снежні яно здзейсніла першыя буйныя дыверсіі на чыгуначным вузле. Дыверсіі адбыліся на чыгунке ў Брэсце, Гродна, Мазыры, Віцебске і інш. гарадах. У снежні 1941 года ў Гомелі падпольшчыкі Ц. Барадзін, Р. Цімафеенка здзейснілі дыверсію ў рэстаране, пад час якой загінула шмат афіцэраў і генералаў германскай арміі. У Оршы К. Заслонаў арганізаваў падрывы цягнікоў з дапамогай “вугальных мін”. У Магілёве медыцынскія работнікі Ў. Кузняцоў, Ф. Пашанін арганізавалі з дапамогай падробленых медкартак выратаванне параненых чырвонаармейцаў ад лагероў.

У 1942 годзе падпольныя цэнтры наладзілі сувязь з партызанамі і “вялікай зямлёй”. Аднак былі і страты. У сакавіку-красавіку 1942 года было разгромлена Мінскае падполле, арыштаваны яго кіраўнікі С. Заяц, І. Казінец, г. Сямёнаў, расстраляна каля 300 чалавек. Аднак падполле хутка аднавіла дзейнасць. У маі 1942 года на нарадзе была створана структура падполля, абраныя новыя кіраўнікі - І. Кавалёў, Дз. Караткевіч. Другі ўдар адбыўся ў верасні-кастрычніку. Былі арыштаваны сотні чалавек, у тым ліку кіраўніцтва; немцы ўдала правялі аперацыю па дыскрэдытацыі кіраўніка І. Кавалёва, у выніку чаго давер Масквы да Мінскага падполля знізіўся. Аднак у 1943 годзе падполле зноў актыўна дзейнічала, налічвала каля 9 тыс. чалавек і правяло каля 1500 дывервій, ажыццявіла ўдалы замах на гаўляйтэра В. Кубэ 22 верасня 1943 года.А. Мазанік, М. Осіпава, Н. Траян атрымалі за гэту аперацыю званне Герояў Савецкага Саюза.

У Віцебску ў 1941-42 гадах дзенічала 56 падпольных груп, аднак 13 лістапада 1942 года ў выніку масавых арыштаў была схоплена В. Харужая - адзін з кіраўнікоў падполля. Асаблівы інтарэс прыцягвала чыгунка. Ефрасінья Зянькова, член віцебскага падполля, арганізавала групу з 40 юнакоў і дзяўчат “Юныя мсціўцы" ў Обалі, дзе яны здзейснілі 21 дыверсію вясной 1942 года.

У Брэсцкай вобласці ў маі 1942 года члены былой КПЗБ І. Урбановіч і М. Крыштафовіч стварылі “Камітэт барацьбы з нямецкімі акупантамі”.30 ліпеня 1943 года на чыгуначным вузле ў Асіповічах была здзейснена адна з буйнейшых дыверсій другой сусветнай вайны.Ф. Крыловіч з дапамогай магнітнай міны падарваў 4 эшэлоны з гаручым, некалькі эшэлонаў з тэхнікай і навейшымі танкамі “тыгр”.

Падпольная барацьба набыла масавыя маштабы - праз беларускія падпольныя арганізацыі прайшло каля 70 тысяч чалавек.

У сельскай мясцовасці пад час акупацыі выявілася дзве формы супраціўлення - гэта невыкананне загадаў, па сутнасці сабатаж (пасіўнае супраціўленне) і прамая ўзброеная барацьба - ці партызанка (актыўнае супраціўленне). Першыя партызанскія атрады ствараліся як з мясцовых жыхароў, так і з акружэнцаў - салдат Чырвонай Арміі. Аднымі з першых атрадаў былі створаны ў Пінскім раёне, узначальваў яго В.З. Корж, а так сама атрад “Чырвоны партызан” пад кіраўніцтвам Ц. Бумажкова і Ф. Паўлоўскага, савецкіх і партыйных дзеячоў, якіх 6 жніўня 1941 года ўзнагародзілі Звёздамі Героеў Савецкага Саюза (першыя з партызан).

У другой палове 1941 года на Беларусі дзейнічала 60 атрадаў і груп, ўзнікшых стыхійна. А асноўная частка атрадаў - каля 430 - была створана партыйнымі і савецкімі дзеячамі, якія прайшлі інструктаж і кароткія курсы (дзейнічалі ў Магілёве, Лёзна, Віцебску, Гомелі, Мазыры, Полацку) у першыя тыдні вайны. У атрадах налічвалася каля 8300 чалавек.

Камандаванне групай армій “Цэнтр” было вельмі заклапочана актыўнай дзейнасцю партызан. І ў ліпені-жніўні 1941 года была праведзена першая буйная антыпартызанская аперацыя “Прыпяцкія балоты”, пад час якой гітлераўцы знішчылі 13788 мірных жыхароў.

Пасля бітвы пад Масквой пачаўся новы этап у развіцці партызанскага руха. Бітва паказала, што вайна будзе доўгай, а немцаў можна разбіць. Гэта вызвала прыток да партызан мясцовых жыхароў, якія былі вельмі незадаволены палітыкай адкрытага рабаўніцтва з боку акупантаў.

Вясной-летам 1942 года ў выніку роста колькасці партызанскіх атрадаў была вызначана іх арганізацыйная структура. Партызанскія атрады аб’ядноўваліся ў брыгады, якія ў сваю чаргу стваралі ваенна-аператыўныя групы. Кіраваць партызанскім рухам быў прызначаны Цэнтральны штаб партызанскага руха (узначаліў П. Калінін). Характэрнай рысай гэтага перыяду стала стварэнне партызанскіх зон. У студзені-лютым 1942 года ў Кастрычніцкім раёне Палесскай вобласці быў створаны “гарнізон" Паўлоўскага, які аб’ядноўваў 13 атрадаў колькасцю 1300 актыўных партызан. А ў Магілёўскай вобласці ў Клічаўскім раёне Клічаўскае партызанскае злучэнне 20 сакавіка 1942 года адваявала райцэнтр Клічаў. Клічаўскае партызанскае злучэнне налічвала 17 атрадаў і каля 3000 чалавек. Хутка партызанскія зоны ўтварыліся на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

У Віцебскай вобласці ў перыяд з лютага па верасень 1942 года ўдалося стварыць разрыў у фронце (“Суражскія вароты”), праз якія на захопленую тэрыторыю, па сутнасці, у тыл немцаў бесперапынна паступалі зброя, абсталяванне, прахадзілі дыверсійныя атрады.

У студзені 1943 года на Беларусі ўжо налічвалася 56 брыгад, якія аб’ядноўвалі 220 атрадаў, і існавалі 292 самастойных атрады. Гэта былі значныя сілы, таму яшчэ ў верасні 1942 года быў створаны Беларускі штаб партызанскага руха (узначаліў П. Панамарэнка).

Асноўныя дзеянні, якія праводзілі атрады - гэта разгром гарнізонаў, удары па камунікацыях, тэракты супраць прадстаўнікоў улад, рэйды па акупаванай тэрыторыі, а так сама стварэнне і абарона партызанскіх зон. У канцы 1942 года існавала самая буйная - Любаньска-Кастрычніцкая партызанская зона, якой кіравалі сакратары Мінскага падпольнага абкама партыі В. Казлоў і Р. Мачульскі. Існавалі яшчэ дзесяткі зон, якія ўтрымлівалі абласныя злучэнні партызан. Актыўнасць партызан вызвала рэпрэсіі акупантаў - толькі за май-лістапад 1942 года яны правялі 40 карных аперацый.

У 1943 годзе, калі фронт наблізіўся да Беларусі, колькасць партызанскіх атрадаў і ўступіўшых у рады партызан рэзка павялічылася - з 56 тыс. чалавек да 154 тыс., рост склаў 2,7 раза. Актыўна пераходзілі да партызан удзельнікі вайсковых частак, створаных калабарантамі - такіх было каля 12 тыс. чалавек. Адначасова наглядалася перадыслакацыя атрадаў і брыгад з усходніх рэгіёнаў Беларусі ў заходнія, дзе колькасць савецкіх партызан была меньшай. Да зімы 1943-1944 гадоў было перадыслакавана 12 брыгад і 14 асобных атрадаў (каля 7 тыс. чалавек). Гэта надала новы імпульс для разгортвання партызанскага руха на захадзе Беларусі - колькасць атрадаў тут павялічылася з 60 да 282, колькасць партызан склала 37 тыс. актыўных удзельнікаў.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
1,15 Mb
Тип материала
Предмет
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов курсовой работы

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6451
Авторов
на СтудИзбе
305
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее