13160-1 (607598), страница 2

Файл №607598 13160-1 (Гістарычная самаідэнтычнасць насельніцтва Беларусі ў 11 - 17 стст) 2 страница13160-1 (607598) страница 22016-07-30СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 2)

Пасля марных спробаў Усяслава Чарадзея аспрэчыць гэткае становішча справаў і рэалізаваць прэтэнзіі на вярхоўную ўладу ў Кіеўскай Русі, ўсталявалася своеасаблівае “статус кво”. Кіеўскія князі, прызнаючы правы полацкага княскага роду на Полацк і не прэтэндуючы на полацкі княскі стол, разам з гэтым не лічылі, што полацкая дынастыя абсалютна незалежная ад Кіева. Наадварот, прызнанне вярхоўнай ўлады вялікага кіеўскага князя, яго “старэйшынства” і выкананне звязаных з гэтым абавязкаў (супольныя паходы на полаўцаў) разглядалася як неабходная ўмова для захавання полацкімі князямі сваіх воласцяў. Натуральна, што ў вылучаных з агульнародавага ўладання Ізяславічаў-Рагвалодавічаў гэта не выклікала аніякага захаплення, але кіеўскія князі сілай зброі прымушалі полацкіх валадароў быць у іх “волі”. Калі Брачыслаў са сваім дзядзькам Яраславам быў “за едін”, што як слушна лічыць Ю.Заяц, сведчыла пра яго самастойнасць і роўны статус з Яраславам[30], то ўжо пра нашчадкаў Усяслава Чарадзея так казаць не выпадае. Іх палітычная залежнасць ад Кіева відавочная. Дазволім сабе прывесці колькі прыкладаў, якія красамоўна пацвярджаюць гэткія рэаліі 12 ст. Паказальна, што атрымаўшы галоўны, полацкі стол, сын Усяслава Чарадзея Давыд ужо праз два гады пасля смерці бацькі бярэ удзел у выправе на полаўцаў у 1103 г. супольна з іншымі князямі Кіеўскай Русі, а ў 1104 , з імі ж - супраць свайго роднага брата Глеба Менскага[31]. Спробы паказаць Давыда “ізгоем” немагчыма абгрунтаваць пры дапамозе захаваных крыніцаў, як і сцвердзіць, што пасля смерці бацькі на галоўным полацкім стале “сеў” Барыс[32]. Мы салідарызуемся з найбольш аргументаваным на сённяшні дзень меркаваннем Вячаслава Насевіча пра тое, што пасля смерці Ўсяслава Барыс атрымаў ва ўладанне Друцк[33]. Спробы Глеба Менскага захапіць воласці, якія належылі да вотчыны Яраславічаў, як вядома, скончыліся вельмі сумна. Прычым з кантэксту летапіснага паведамлення пра паход Манамаха супраць Глеба у 1116 г. выразна вынікае факт яго “старэйшынства” над менскім князем: “...Глеб же, вышед из города с детми и с дружиною, поклонися Володимеру, и молвиша речи о мире, и обещася Глеб во всем послушати Владимира. Володимер же омирев Глеба и наказав его о всем, вдасть ему Менеск, а сам възратися Киеву”[34]. Паказальна, што ніводны з Усяславічаў за брата не заступаецца. Гэта, як лічыць Эдуард Загарульскі, сведчыць пра тое, што самыя полацкія князі лічылі паход кіеўскага князя на свайго брата слушным і справядлівым, бо апошні выказаў прэтэнзію на вотчыну Яраславічаў і парушыў нормы княскага землеўладання [35].

Пасля смерці Манамаха нежаданне полацкіх князёў прызнаць над сабой вярхоўны сюзэрэнітэт яго пераемніка Мсціслава выклікала карны кааліцыйны паход у 1128 г. У яго выніку быў узноўлены звыклы парадак рэчаў: “...пополчане сътснувшеси выгнаша Давыда и с сынъми и поемши Рогволода идоша к Мстиславу просвяще к себе княземъ и створи волю ихъ Мстиславъ и поимше Рогволода ведоша и Полотьску”[36]. Полацкія князі склалі хроснае цалаванне кіеўскаму ўладару, у якім абавязваліся браць удзел у вайсковых паходах Кіева супраць стэпавікоў. Адмова выконваць свае васальныя абавязкі (удзельнічаць у выправе супраць полаўцаў) прывяла ў 1130 г. да высылкі прадстаўнікоў полацкай дынастыі ў Візантыю[37].

З цягам часу ў Полацкай зямлі паступова стабілізавалася пастаянная арыентацыя яе князёў той ці іншай лініі на адпаведную лінію паўднёварускіх князёў. Друцкія Барысавічы абапіраліся на Манамаха і манамахавічаў, Глебавічы - спачатку на Ізяславічаў, а з сярэдзіны 12 ст. - на Ольгавічаў[38]. Шукаючы дапамогі ў князёў няполацкіх дынастыяў палачане вымушаныя былі і самыя падтрымліваць апошніх у міжусобнай барацьбе і нават прызнаваць іх вярхоўны сюзэрэнітэт. Праілюструем гэтую тэзу некалькімі красамоўнымі прыкладамі. У 1151 г. полацкае веча, выдаліўшы Рагвалода і запрасіўшы на полацкі стол Расціслава Глебавіча, звяртаецца да наўгарод-северскага князя Святаслава Ольгавіча за дапамогай і дэкляруе яму васальную вернасць: ... “слашася Полотьчане к Святославу Олговичу с любовью, яко имети отцом собе и ходить в послушании его, и на том целовати крест”[39]. Выразна сведчаць крыніцы і пра васальную залежнасць полацкіх князёў ад Андрэя Багалюбскага, ў паходах якога яны бралі ўдзел. Асабліва красамоўнае сведчанне аб гэтым знаходзім у летапісным паведамленні 1174 г. пра выправу на Кіеў, калі Багалюбскі “...полотьским князьям пойти повеле всем”[40].

У канцы 12 ст. Полацкая зямля ўсё болей і болей трапляла пад пратэктарат смаленскіх князёў, а з 1222 г. на полацкім княскім пасадзе мы ўжо бачым князя з дынастыі смаленскіх Расціславічаў – Святаслава Мсціславіча. З гэтага часу Полацкае княства канчаткова траціць апошнія рэшткі былой самастойнасці[41].

Паспрабуем падвесці вынік. Мы імкнуліся паказаць, што, нягледзячы на абумоўлены генеалагічнымі прычынамі сепаратызм, гісторыю Полацкай зямлі нельга разглядаць па-за кантэкстам гісторыі Кіеўскай Русі. Канешне, няма падставаў адмаўляць і тэзу пра тое, што менавіта з гісторыі Полацкай зямлі бярэ адлік дзяржаватворчая традыцыя на нашых землях. Але тым больш няма ніякіх падставаў казаць пра поўную палітычную незалежнасць ці ізаляванасць Полацку ад Кіева. Так, дарэчы, не лічылі і сучаснікі. Полацкая зямля ўспрымалася наўгародскімі летапісцамі як складовая частка метаэтнапалітычнай агульнасці, у якую уваходзілі і іншыя княствы Кіеўскай Русі, звязаныя дынастычнымі стасункамі і прыналежнасцю да адзінага канфесійнага цэнтру - Кіеўскай мітраполіі. Асабліва гэта выразна кідаецца ў вочы пры характарыстыцы вайсковых канфліктаў паміж Ноўгарадам і Полацкам. Войны, якія адбываюцца паміж усходнеславянскімі княствамі, паміж “сваімі”, ў вачах летапісцаў з’яўляюцца грахоўнаю справаю, а ўнікненне ад іх трактуецца як справа богакарысная. Зусім іншы эмацыйны фон прысутнічае пры апісанні войнаў з прадстаўнікамі іншых краінаў і народаў, якія знаходзіліся па-за межамі Кіеўскай Русі як дзяржаўна-генеалагічнай агульнасці. Узорным з’яўляецца паведамленне пра выправу наўгародскага князя Яраслава на Полацкую зямлю ў 1194 годзе: “На ту же зиму ходи князь Ярослав с новгородьци и с пльсковици и ладожаны и с всею областью Новгородьскою к Полтьску, и устретоша полоцяне съ поклоном на озере на Касъпле; и възьмъше мир, възвратишася Новугороду: бог бо не вда кръви пролитья крестьяном межи собою”[42]. Для Канстантынопаля было відавочным фактам, што Полацк, як і іншыя ўсходнеславянскія землі, і ў рэлігійным, і ў дзяржаўным плане залежныя ад Кіева. Няма ніводнага дакументу ні рымскай курыі, ні грэчаскага патрыярхату ў якім бы было зафіксавана асобнае месца Полацкай зямлі ў тагачаснай іерархіі дзяржаваў і такім чынам прызнаная, згодна нормаў тагачаснай правасвядомасці, роўнасць полацкіх князёў з іншымі суверэнамі. Для візантыйскага гісторыка 12 ст. Іанна Кінамы існуе толькі адна сталіца “Таўраскіфіі” - Кіеў “...каторы пераўзыходзіць іншыя тамашнія гарады, лічыцца мітраполіяй таго народу, атрымоўвае архірэя з Візантыі і карыстаецца іншымі важнымі перавагамі” [43]. У спісе “рускіх” епіскапстваў 12 ст., падпарадкаваных мітрапаліту Русі, змешчаным у “Notitia Episcopatuvim” і датаваным 1170-79 гг., на чацвёртым месцы пазначана і полацкая кафедра [44].

У Полацкай зямлі, як і ў іншых усходнеславянскіх землях, пры вырашэнні пытанняў звязанных з сям’ёй і шлюбам, у царкоўным судзе шырока скарыстоўвалі “Устав князя Ярослава”. Менавіта з полацкай архіепіскапскай кафедрай звязана таксама кадыфікацыя ды стварэнне ў пачатку 15 ст., адаптаванага да тагачасных рэаліяў жыцця праваслаўнага насельніцтва ВКЛ, зборніка “Архангельскага тыпу” і змешчанага ў ім асноўнага ізвода “Устава Ярослава”[45]. Пры вывучэнні гандлёвых дамоваў 13-14 стст. Полацку з Рыгай, кідаецца ў вочы той факт, што ў Полацкай зямлі скарыстоўваліся для пакарання за крымінальныя злачынствы нормы “Рускай Праўды”. На гэтую акалічнасць, дарэчы, ў свой час звярнуў увагу і Міхайла Грушэўскі [46].

Калі пагадзіцца з Аляксеям Чарняцовым, які лічыць што Радзівілаўскі летапісны звод быў укладзены у Полацку [47], то мы можам меркаваць і пра тое, якая гістарычная спадчына ўспрымалася як “свая” палачанамі 15 ст. Паказальна, што нягледзячы на прыпіскі, якія акцэнтуюць увагу на падзеях у Полацку (узгадка ў летапісу “полочан”, услаўленне вечавых парадкаў у шэрагу усходнеславянскіх гарадоў, у тым ліку і Полацку, успамін пра які ў адпаведным месцы Лаўрэнцьеўскага летапісу адсутнічае), полацкая гісторыя разглядаецца ў агульным усходнеславянскім кантэксце. Што ўжо казаць пра насельнікаў іншых земляў Беларусі, якія ўваходзілі ў склад Смаленскага, Чарнігава-Северскага, Тураўскага і Галіцка-Валынскага княстваў ды былі непарыўна звязаныя з запачаткаванымі ў Кіеве традыцыямі дзяржаўнасці, канфесійнай і гістарычнай самаідэнтыфікацыі? Іншая справа, што гэтыя факты мусяць адэкватна ўспрымацца і трактавацца. Адмаўленне таго факту, што менавіта Кіеўская традыцыя перадвызначала культурнае аблічча беларускіх земляў у 11 - 13 стст., звязана найперш з рэакцыяй беларускіх гісторыкаў на “масквацэнтрычныя” канцэпцыі гісторыі Кіеўскай Русі, якія панавалі ў савецкай паваеннай навуцы і па сутнасці ўзыходзілі да запачаткаванай у маскоўскай сярэднявечнай гістарыяграфічнай традыцыі, дзе Масква абвяшчалася адзіным легітымным правапераймальнікам кіеўскай спадчыны.

Не менш цікавым з’яўляецца пытанне пра тое, як успрымалася ўзнікненне новай дзяржавы – ВКЛ і ўваходжанне ў яе склад усходнеславянскіх земляў насельніцтвам Беларусі. Вельмі істотная інфармацыя па гэтаму пытанню змешчана ў помніках Наўгародскага летапісання - Наўгародскім першым летапісе старэйшага і малодшага ізводаў. Магчыма, што адной з верагодных крыніцаў інфармацыі для наўгародскага летапісца пра тыя падзеі маглі стаць аповяды полацкага епіскапа наўгародскага паходжання Сымона, альбо Сімеона Наўгародца, які быў полацкім архірэем менавіта ў гэты час[48]. Ён згадваецца як адзін з удельнікаў Уладзімірскага сабору 1274 г. Маем на ўвазе ацэначныя характарыстыкі летапісца літоўскіх князёў Міндоўга, Таўцівіла і Войшалка. “Убиша князя велика Миндовга свои родици, свещавшеся отаи всех. Того же лета роспревшеся убоици Миндовгови о товар его, убиша добра князя Полотьского Товтвила, а бояры полотьскыя исковаша, и просиша у полочан сына Товтвилова убить же; и он вбежа в Новгород с мужи своими; Тогда Литва посадиша свои князь в Полотьске; а полочан пустиша, которых изъимали с князнем их, а мир взяша. …Воишелг …позна истинную веру хрестьянскую…По убиении же отца своего, не хотящю ему сего створити, но Богу попущьшю на них, на поганую Литву, за христьянскую кровь, вложи сему в сердце, соимя с себе ризу, обещася Богу на три лета, како прияти риза своя, а устава мнишьского не остая; съвкупи около себе вои отца своего а приятели, помолився кресту честному, шед на поганую Литву, и победи я, и стоя на земли их все лето. Тогда оканьным взда Господь по делом их: всю бо землю оружием поплени, а по христьянской веселие бысть всюда”[49]. Як бачым, усе гэтыя літоўскія князі характарызуюцца вельмі станоўча. Адмоўныя характарыстыкі заслугоўваюць толькі іх канкурэнты. Яны выступаюць у летапісе жывым увасабленнем паганскай падступнасці і крывадушнасці. Войшалк не проста помсціць за бацьку, ён жывое ўвасабленне Боскай кары паганым “за христьянскую кровь”. Вельмі красамоўныя і характарыстыкі, змешчаныя ў Іпацьеўскім летапісу. У свой час Аркадзь Насонаў выказаў меркаванне пра тое, што агульны арыгінал Іпацьеўскага і Хлебнікаўскага спісаў хутчэй за ўсё быў напісаны ў Турава-Пінскім княстве, ў горадзе Пінску. Забойства Войшалка Львом летапісцам трактуецца як справа інспіраваная д’яблам [50].

Крэўская унія і хрысціянізацыя Літвы ў каталіцтва перакрэслілі магчымасць канчатковай культурнай асіміляцыі балтаў-літоўцаў па праваслаўнаму “русінскаму” ўзору, стварыла сітуацыю дыскрымінацыі праваслаўных нобіляў ды спыніла місійную дзейнасць праваслаўнай царквы на балцкіх землях Вялікага Княства. Гэта адразу выклікала рэакцыю ў тагачаснай праваслаўнай беларускай гістарыяграфіі. Сучаснымі беларускімі гісторыкамі амаль не звяртаецца ўвагі на “Летописец русских царей” (вядомы таксама пад назвай “Летописца Переяславля Суздальского”) як на важнейшую крыніцу для асэнсавання гістарычнай самаідэнтычнасці насельніцтва беларускіх земляў у 14 ст. Даказана, што старажытнейшая частка “Летописца…” (запісы да 1110 г. і два дадатковыя артыкулы 1137 і 1143 гг. ) створана ў ВКЛ чалавекам, які належаў да праваслаўнай царквы і адмоўна ставіўся да каталіцтва[51]. Уладзімір Пашута звярнуў увагу на шэраг фактаў, якія дазволілі яму выказаць меркаванне пра тое, што ў “Летописце русских царей”, Архіўным хранографе і Іпацьеўскім летапісе захаваліся сляды літаратурна-палітычнай апрацоўкі, узнікненне якой ён звязваў з дзейнасцю царкоўнага цэнтру ў Наваградку[52]. Праўда, ён лічыў, што помнік створаны ў канцы 13 - пачатку 14 ст. Аднак нам здаецца найбольш верагодным часам стварэння беларускай часткі помніка якраз час пасля Крэўскай уніі. Інакш немагчыма растлумачыць палемічную завостранасць артыкулаў скіраваных супраць “лаціннікаў”, антыкаталіцкі запал укладальніка беларускай часткі тэксту, як і падкрэсліванне большай цывілізаванасці ды вышэйшасці “рускіх” земляў у параўнанні з літоўскімі. Паказальна, што ў “Летописце” ўжыта нязвыклая ды нехарактэрная для Кіеўскай Русі тытулатура ўсходнеславянскіх уладароў – замест слова “князь” скарыстаны тэрмін “цар”. Тое ж самае тычыцца і тэрміналогіі змешчанага разам з “Летописцем” Архіўнага звода статута Святога Уладзіміра. У ім двойчы ўжыта слова “царь”, “царство” замест альбо ў дадатак тэрміну “князь,” “княжество” [53]. Другім, вельмі сімптаматычным адрозненнем гэтага помніка ад ранніх помнікаў усходнеславянскага летапісання, з’яўляецца падкрэсленная канстатацыя факту залежнасці літоўскіх плямёнаў ад Русі ў мінулым. Рэдакцыя запісу пра данніцкую залежнасць неславянскіх плямёнаў істотна адрозніваецца сваёй завостранасцю ад рэдакцый змешчаных у Лаўрэнцьеўскім, Радзівілаўскім і Іпацьеўскім летапісах: “…Печера, Имь, Литва, испръва исконніи данници и конокоръмци, Зимгола, Корсь, Нерома сиречь Жемоить, Либь”[54]. Такім чынам, важнейшай мэтай аўтара “Летописца” бачыцца імкненне падкрэсліць вышэйшы статус усходнеславянскай дзяржаўнасці ды большую даўнасць царкоўнай традыцыі ўсходнеславянскіх земляў былой Кіеўскай Русі, ўвайшоўшых у ВКЛ, у параўнанні з этнічнай Літвой. Акцэнтуецца ўвага на папярэдняй данніцкай залежнасці Літвы ад Русі. Гэтай мэце павінна была спрыяць і тытулатура якую скарыстоўвае аўтар помніка кажучы пра Рурыкавічаў ды створаную імі дзяржаву – “Царь”, “царство”. Справа ў тым, што слова “Цар” (у адрозненне ад выключна свецкага тытула “цэсар” ) мела ў Кіеўскай Русі ярка акрэслены сакральны характар і сведчыла таксама пра богаабранасць краіны (“Царград”, гэта не толькі рэзідэнцыя імператара, але і “Горад Хрыста”). Тыталатуры “Цэзар” і “кароль” у ўсходнеславянскай традыцыі разглядаліся як чыста свецкія, маючыя ніжэйшы статус у параўнанні з словам “Цар”, якое было запазычана непасрэдна з Бібліі [55].

Вывучэнне старажытнейшых беларуска-літоўскіх летапісаў першага зводу дазволіла Вячаславу Чамярыцкаму прыйсці да высноваў што летапісец, скарыстоўваючы рускія летапісы, спрабаваў упершыню стварыць гісторыю Літвы і Літоўскай Русі (Беларусі і Украіны) ў яе сувязі з гісторыяй Русі Маскоўскай і ў яе пераемнасці з гісторыяй Кіеўскай Русі. Вельмі важнымі з’яўляюцца назіранні В.Чамярыцкага пра характар рэдактарскай працы ўкладальніка першага зводу з помнікамі вялікарасейскага летапісання. Даследчык вельмі аргументавана і пераканаўча паказаў, што “Агульны сэнс усіх гэтых скарачэнняў і апрацовак тэксту рускіх летапісаў укладальнікам першага беларускага зводу зводзіўся да аднаго - змякчыць або зусім зняць негатыўную характарыстыку літоўскіх князёў, адмоўную ацэнку іх дзеянняў, пададзеную рускімі летапісцамі” [56]. На сённяшні дзень амаль усе даследчыкі лічаць, што большасць твораў з якіх складены Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г., напісана ў Смаленску і, што натхняльнікам гэтай справы быў епіскап (пазней мітрапаліт) Герасім, патрыёт ВКЛ і прыхільнік захавання яго цэласнасці [57]. Такім чынам мы можам казаць, што ў гэтым летапісу адлюстраваныя гістарычныя погляды праваслаўнага русінскага набілітэту ВКЛ. Летапісы гэтага зводу змяшчаюць у пачатковай частцы скарочаныя варыянты “Аповесці мінулых часоў” і спісы усходнеславянскіх князёў, “Сказание о верных святых князеи руських”. Перад намі паўстае яшчэ адна схема гісторыі Усходняй Еўропы, у якой Кіеўская Русь выступае як першапачатковая форма ўласнай дзяржаўнасці русінаў ВКЛ. Традыцыі Кіева пераймала Вільня і, адпаведна, ВКЛ трактуецца як легітымная правапераемніца Кіеўскай Русі, як “свая” дзяржава. Паказальна, што ў летапісах першага зводу нідзе не гаворыцца пра генэзу ВКЛ, пра заваёвы літоўскіх князёў на сучаснай тэрыторыі Паўднёва-Заходняй і Паўночна-Усходняй Беларусі. Выключэннем з’яўляецца толькі апісанне барацьбы за Смаленск, але і тут падкрэсліваецца, што ў горадзе існавала шматлікая “літоўская” партыя [58]. Узнікненне падобнай канцэпцыі было абумоўлена, з кропкі гледжання польскага гісторыка Ежы Клачоўскага, завяршэннем працэса фармавання ў сярэдзіне-другой палове 15 ст. адзінага літоўска-русінскага “палітычнага народу”[59].

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
210,28 Kb
Тип материала
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов курсовой работы

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6510
Авторов
на СтудИзбе
302
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее