112936 (591205), страница 3

Файл №591205 112936 (Методыка вывучэння марфалогіі) 3 страница112936 (591205) страница 32016-07-30СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 3)

Тэкст:

Крочу па зялёным мяккім моху. Які цудоўны дыван разаслала тут прырода! Бярозы расступаюцца, быццам хочуць камусьці даць месца. На невялікай палянцы стаіць магутны дуб. Ва ўсёй яго постаці столькі важнасці, гонару, што бярозы стаяць наводдаль, нібы баючыся падысці да яго блізка.

Раптам у лесе штосьці загуло. Вершаліна дуба злёгку варухнулася, потым яшчэ і яшчэ. Там, уверсе, налятаў вецер. І дуб, першы прыняўшы яго на сябе, як бы папярэджваў сваіх суседак-бярозак: будзьце напагатове.

Далей вучням двух груп быў прапанаваны тэкст і заданне да яго: перабудаваць прапанаваны тэкст такім чынам, каб замест інфінітываў у дужках ужыць у ім дзеепрыслоўі незакончана трывання.

Тэкст:

Выпаў пушысты снег. Дзяцей адразу пацягнула катацца на санках. (Радавацца) зіме, яны спускаліся з горкі. Нечакана другія санкі наляцелі на першыя. (Ляжаць) на снезе, дзеці расплакаліся. Падышла большая дзяўчынка і супакоіла іх. (Весці) малога за руку, яна дапамагла зацягнуць санкі наверх.

У якасці дамашняга задання вучням прапануецца выканаць заданні па вывучанай тэме. Акрэсленыя заданні змешчаны ў ДАДАТКУ 2.

2.2 Апісанне вынікаў даследавання

Дзеля таго, каб высветліць, які з метадаў, прапанаваных для вывучэння тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7-м класе аказаўся больш эфектыўным, варта прапанаваць вучням абедзвюх груп тэст (гл. ДАДАТАК 1).

Вынікі праведзенага ў класе тэста лічым мэтазгодным прадставіць у выглядзе табліцы:

Прозвішча вучня

№ групы

Колькасць памылак у тэсце

Адзнака

Архіповіч Раман

1

2

8

Вялічка Павел

1

2

8

Майбародава Вольга

2

3

7

Сушчая Вераніка

1

1

9

Радоўская Дзіяна

2

4

5

Заяц Надзея

2

4

6

Мальцава Кацярына

1

0

10

Чэквіна Паліна

2

3

7

Скідзель Нікіта

1

2

8

Пешчур Ігар

2

4

6

Падагульняючы колькасны аналіз праведзенага тэсту, можна сказаць, што вучні першай групы маюць сярэдні бал па тэсце 8,6 балаў, у той жа час вучні 2 групы маюць сярэдні паказчык толькі 6,2 бала.

Такім чынам, улічваючы, што групы фарміраваліся прыкладна аднолькавыя па ўзроўня падрыхтаванасці вучняў, іх здольнасцях, можна сцвярджаць пра тое, што з двух прапанаваных для вывучэння тэмы метадаў (блочна-модульная тэхналогія (прапанавана Р.І.Тарарака), методыка індывідуальна-дыферэнцыраванага падыходу (урок прапанаваны А.Р.Цясевіч) найбольш эфектыўным для засваення вучнямі матэрыялу можна лічыць першы метад.

Акрамя таго, у гутарцы з вучнямі было выяўлена, што дзеці з першай групы былі больш задаволеныя ўрокам. Яны паведамілі, што заданні ў блоках, хоць і былі нязвыклымі і незнаёмымі, але яны вельмі зразумелыя, ясныя, простыя.

У той жа час вучні з другой групы сказалі, што прапанаваныя на ўроку заданні для вывучэння новага матэрыялу выклікалі цяжкасці, таму што, у большасці сваёй заснаваныя на самастойнай працы вучняў і патрабуюць удумлівай развагі.

Для якаснай апрацоўкі атрыманых у выніку правядзення тэста вынікаў варта пабудаваць наступную дыяграму, якая наглядна дэманструе розніцу ў засваенні ведаў вучнямі дзвух груп:

Дзе вос Х – нумар задання тэста па парадку; вось У – колькасць вучняў групы, якія далі правільны адказ на заданне тэста.

Дадзеная табліца дэманструе розніцу ў выніках праведзенага тэста для дзвюх груп па кожнаму з заданняў тэста. З прыведзенай табліцы бачна, што значных разыходжаннях па першых пяці пытаннях у групах не назіраецца. Такім чынам, можна зрабіць вывад, што абедзве групы амаль аднолькава засвоілі пытанні, якія датычуцца азначэння паняццяў “дзеепрыслоўе”, “дзеепрыслоўны зварот”, умення вызначаць дзеепрыслоўе ў тэксце і адрозніваць яго ад іншых часцін мовы.

Аднак, значныя разыходжанні назіраюцца ў 6 і 7 пытаннях. Гэтыя пытанні звязаныя з вызначэннем уласцівасцяў дзеепрыслоўя, а таксама ўменнем правільна расставіць знакі прыпынку пры адзіночных дзеепрыслоўях і дзеепрыслоўных зваротах.

Значная розніца назіраецца таксама ў адказах на 8 заданне тэсту: адказаць, якое дзеянне абазначаюць дзеепрыслоўі незакончанага трывання.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Прааналізаваўшы адпаведную літаратуру па тэме даследавання, правёўшы эксперымент, мэтай якога было выявіць найбольш эфектыўны метад для вывучэння дзеепрыслоўя ў 7 класе, можна зрабіць наступныя высновы:

  • Вывучэнне марфалогіі ў школе мае адукацыйныя (садзейнічаць выпрацоўцы у вучняў ведаў пра марфалогію беларускай мовы як дакладна арганізаваную сістэму, у якую ўваходзяць вядомыя марфалагічныя класы слоў і іх формы, што функцыянуюць у структуры словазлучэнняў і сказаў; пазнаёміць вучняў з саставм часцін мовы, іх падзелам на самастойныя і службовыя, іх граматычнымі прыметамі; сфарміраваць уяўленне пра тэкстаўтваральную ролю часцін мовы), практычныя мэты (дапамагчы школьнікам засвоіць формы словазмянення, характэрныя пэўным часцінам мовы, і навучыць правільна ўжываць гэтыя формы пры пабудове словазлучэнняў і сказаў; удасканальваць граматычны лад мовы, культуру вуснага і пісьмовага маўлення вучняў; спрыяць засваенню пэўных частак па словаўтварэнні пэўных часцін мовы; выпрацоўваць неабходныя арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі, якія абапіраюцца на разуменне марфалагічнай тэорыі), развіццёвыя мэты (звязаны перш за ўсё з удасканаленнем лінгвістычнага мыслення, граматычнага ладу, маўлення школьнікаў).

  • Адной з праблем, з якой часта сустракаюцца настаўнікі пры выучэнні дзеепрыслоўяў з’яўляецца тое, што вучні часта змешваюць дзеепрыслоўі з асабовымі формамі дзеяслова і дзеепрыметнікамі, таму варта ўвесь час параўноўваць дзеяслоў і яго формы, акцэнтуючы ўвагу на іх значэннях, марфалагічных прыметах, сінтаксічнай ролі.

  • Даследаванне проводзілася на базе 7 класа Рэчыцкай школы. Зыходзячы з прыведзенай псіхолага-педагагічнай характарыстыкі класа, а таксама інтэлектуальных здольнасцей вучняў, узроўню падрыхтаванасці прадставілася магчымым раздзяліць клас на 2 групы, дзеці ў якіх прыкладна аднолькавыя па указаным параметрам. Вучні класа, такім чынам, працавалі, падзяліўшыся на дзве групы: па 5 чалавек у кожнай.

У межах адной тэмы першая група вучняў будзе працаваць над яе вывучэннем па блочна-модульнай тэхналогіі (прапанавана Р.І.Тарарака), а другая група вучняў – па методыцы індывідуальна-дыферэнцыраванага падыходу (урок прапанаваны А.Р.Цясевіч).

  • Можна сцвярджаць пра тое, што з двух прапанаваных для вывучэння тэмы метадаў (блочна-модульная тэхналогія (прапанавана Р.І.Тарарака), методыка індывідуальна-дыферэнцыраванага падыходу (урок прапанаваны А.Р.Цясевіч) найбольш эфектыўным для засваення вучнямі матэрыялу можна лічыць першы метад.

  • Таксама варта адзначыць, што абедзьве групы амаль аднолькава засвоілі пытанні, якія датычуцца азначэння паняццяў “дзеепрыслоўе”, “дзеепрыслоўны зварот”, умення вызначаць дзеепрыслоўе ў тэксце і адрозніваць яго ад іншых часцін мовы. Аднак, значныя разыходжанні назіраюцца ў 6 і 7 пытаннях. Гэтыя пытанні звязаныя з вызначэннем уласцівасцяў дзеепрыслоўя, а таксама ўменнем правільна расставіць знакі прыпынку пры адзіночных дзеепрыслоўях і дзеепрыслоўных зваротах.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ:

  1. Бушыла Н.В. Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот (урок-практыкум VІІ клас)// Беларуская мова і літаратура, - 2007, - №9, - С.48.

  2. Валочка Г.М. Вывучэнне дзеепрыслоўяў у VІІ класе //Беларуская мова і літаратура, - 1998, - №3.

  3. Варановіч З.Б. Методыка выкладання беларускай мовы: Вучэб. Дапам для філал. фак. ун-таў. – Мн.: Універсітэцкае, - 1985. – 151 с.

  4. Васюковіч Л. Структура навучальнага тэксту школьнага падручніка па беларускай мове// Роднае слова, - 2007, - №1, - С.46-47.

  5. Васюковіч Л.С., Яленскі М.Г. Методыка выкладання беларускай мовы ў сярэдняй школе: Практыкум: Вучэбны дапаможнік. – Мн.: Універсітэцкае, 1999. – 176 с.

  6. Гардзей Н. Аб некаторых праблемах параўнальнага даследавання марфалогіі беларускай і рускай моў //Беларуская лінгвістыка. Вып. 35, - Мн.: 1989.

  7. Гулякевіч А.І. Спосабы перакладу дзеепрыметнікаў з рускай мовы на беларускую //Беларуская мова і літаратура, - 2008, - №2.

  8. Елисеева Л.В. Особенности изучения морфологии русского языка в белорусской школе. – Мн., - Нар. асвета, - 1980, - 96 с.

  9. Кечык С. Дзеепрыслоўе ў адносінах да дзеючай асобы ў сказе//Нар. асвета. – 1976. - №2. – С. 43 - 48

  10. Кулеш Г. Націск дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў// Роднае слова, - 2003, - №10.

  11. Курсавыя працы па беларускай мове: Вучэбны дапаможнік для філал. факультэтаў пед ін-таў/ Л.А.Акаловіч, Э.Д.Блінава, Н.В.Гаўрош і інш.- Мн.: Выш.шк., 1990. – 159 с.

  12. Лаўрэль Я.М. Дыдактычны матэрыял па беларускай мове для 7 класа% Дапам для настаўніка. – Мн., Нар.асвета, 1981. – 104 с.

  13. Лепешаў І. “Крупені ўволю я паеўшы...”: ужыванне дзеепрыслоўяў //Роднае слова, - 2002, - №5.

  14. Мацеева Я. Развітанне з марфалогіяй урок-залік па тэхналогіі адаптыўнай школы VІІ клас //Роднае слова, - 2003, - №3.

  15. Навумчык М. Абагульняльныя ўрокі па марфалогіі ў форме тэстаў// Роднае слова, - 2001, - №7, - с.75.

  16. Саматыя І.Функцыянальная накіраванасць навучання марфалогіі//Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1991, - №4, - С.25

  17. Саўко У.П. Развіццё маўлення школьнікаў пры вывучэнні марфалогіі: Дапаможнік для настаўнікаў. – Мн, - Беллітфонд, - 2000, - 129 с.

  18. Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія. Мн.: Вышэйшая школа, - 1980, - 238 с.

  19. Тарарака Р.І. Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма //Беларуская мова і літаратура, - 2006, №12.

  20. Цясевіч А.Р. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання: іх утварэнне, правапіс і ўжыванне //Беларуская мова і літаратура, - 2007, - №3, - с. 24-26.

  21. Шкарадзёнак Т.П. Правапіс суфіксаў дзеепрыслоўяў (тэхналогія праблемнага навучання) // Беларуская мова і літаратура, - 2007, - №9

  22. Шуба П.П. Лекцыі па беларускай марфалогіі. – Мн.: Выдавецтва БДУ, - 1975, - 79 с.

ДАДАТАК 1

Тэст па тэме «Дзеепрыслоўе»

З пералічаных ніжэй слоў знайдзіце дзеепрыслоўе:

Прыехаць

Прыехаўшы

Знайдзіце сказ, у якім ёсць дзеепрыслоўны зварот:

З дружнаю работаю, з добрым умалотам, выспеўшы на сонцы, восень надышла.

Жыццё пражыць – не поле перайсці.

Дзеепрыслоўе – гэта

Часціна мовы, якая абазначае дзеянне і адказвае на пытанні што рабіць? што зрабіць?

Нязменная дзеяслоўная форма, якая абазначае дадатковае дзеянне і паясняе дзеяслоў-выказнік.

Дзеяслоўная форма, якая абазначае прымету прадмета па дзеянню і адказвае на пытанні які? якая? якое? якія?

Дзеепрыслоўе разам з залежнымі ад яго словамі ўтварае………………………………………………

Дзеепрыслоўе і дзеепрыслоўны зварот у сказе з’яўляюцца

акалічнасцю

азначэннем і выказнікам

акалічнасцю і выказнікам

выказнікам

Что верагодней за усё не ўласціва дзеепрыслоўю

быць зваротным ці незваротным

быць закончанага ці незакончанага трывання

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
388,76 Kb
Предмет
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов ВКР

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
7026
Авторов
на СтудИзбе
260
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее