112936 (591205), страница 2
Текст из файла (страница 2)
Адначасова з засваеннем вучнямі мовазнаўчага матэрыялу на працягу вывучэння раздзела ідзе падрыхтоўка да напісання выбарачнага пераказу, што прадугледжана праграмай. Работу на ўроках варта арганізоўваць так, каб сістэматычна, паступова з вывучэннем лінгвістычнага матэрыялу выпрацоўваць навыкі, неабходныя для выканання пісьмовай работы (выбарачны пераказ тэксту): вучыць вызначаць тэму і падтэмы ў тэксце, акрэсліваць межы тэмы і адбіраць неабходны матэрыял, умець звязваць сэнсавыя часткі выбарачнага пераказу паміж сабою, карыстацца рознымі сродкамі сувязі сказаў у тэксце.
Знаёмства з дзеепрыслоўем мэтазгодна пачаць з назірання: параўноўваюцца сказы ў тэксце, вызначаецца, якія з выдзеленых слоў абазначаюць аднародныя дзеянні, а якія – неаднародныя, адно – асноўнае, а другое – дадатковае. Варта звярнуць увагу і на стылістычную ролю дзеепрыслоўяў.
Самастойная праца з матэрыялам для азнаямлення і калектыўны адказ на пытанні даюць магчымасць вучням падагульніць першапачатковыя звесткі пра дзеепрыслоўе.
Ужо на першым уроку неабходна цвёрда засвоіць, што абодва дзеянні – асноўнае і дадатковае – абавязкова выконвае адна і тая ж асоба ці прадмет.
З паняццем звароту (дзеепрыметнага) вучні ўжо знаёмыя. Але дзеепрыслоўны зварот, у параўнанні з дзеепрыметным мае свае асаблівасці: больш разнастайны па значэнні: адказвае на розныя пытанні, яго сувязь з дзеясловам-выказнікам фармальна не выражана.
Выкладанне марфалогіі на сінтаксічнай аснове як вядучы прынцып вывучэння граматыкі ў школе (В.Протчанка, Г.Лідман-Арлова, В.Азерская, А.Дуднікаў) патрабуе ўліку і ўзаемаўвязвання наступных фактараў:
-
Сістэматычнаму вывучэнню марфалогіі папярэднічае ўступны сінтаксічны курс, які фарміруе агульнае ўяўленне пра сінтаксіс як сістэму, яго асноўныя катэгорыі;
-
У працэсе сістэматычнага вывучэння марфалогіі ва ўсіх магчымых выпадках для характарыстыкі марфалагічных катэгорый павінен выкарыстоўвацца сінтаксічна і стылістычна арганізаваны матэрыял пераважна ў выглядзе звязнага тэксту;
-
Асобныя марфалагічныя формы вучні павінны выяўляць, тлумачыць на аснове прыроджанага валодання канструкцыямі роднай мовы, з пастаяннай апорай на адчуванне роднай мовы;
-
Вывучаныя марфалагічныя катэгорыі практычна ўключаюцца ў мову вучняў у працэсе выканання заданняў, якія патрабуюць разнастайных трансфармацый пэўных узораў, мадэліравання або самастойнага канструявання сказаў, звязных тэкстаў.
Актывізацыі пазнавальнай і маўленчай дзейнасцівучняў на ўроках марфалогіі садзейнічаюць праблемныя пытанні. Праблемныя пытанні, заданні павінны спрыяць фарміраванню наступных уменняў і навыкаў:
-
Параўноўваць, супастаўляць падобныя прыметы і на іх аснове выяўляць тое, што адрознівае адну з’яву ад другой, суадносіць агульнае і прыватнае.
-
Выбраць з наяўнай інфармацыі тую, якая патрабуецца для рашэння прапанаванай граматычнай задачы.
-
Знаходзіць шляхі і даказваць правільнасць, або памылковасць таго ці іншага сцвярджэння. Напрыклад: словы важаты, гальштук – назоўнікі. Што трэба зрабіць, каб гэтыя словы сталі дзейнікамі? На гэтае пытанне можна адказаць так: а) пабудаваць з імі сказы; б) ужыць гэтыя словы з іншымі словамі; в) падабраць да іх выказнікі; д) уключыць іх у граматычную аснову сказа.. Які з гэтых адказаў больш дакладны? Чаму не падыходзяць іншыя адказы?
-
Падбіраць на аснове назіранняў аргументы для той ці іншай думкі, каменціраваць свае аргументы, разважаць. Напрыклад: ці можна абысціся ў мове без прыназоўнікаў? (Яны ж не абазначаюць прадмет,прымету, дзеянне);
-
Абагульняць, дыферэнцыраваць моўныя факты і з’явы.
-
Уключаць вывучаны матэрыял у звязныя выказванні, паказваць, дзе трэба (або не трэба) яго выкарыстоўваць, папярэджваць моўныя памылкі вучняў.
1.3. Структура навучальнага тэксту падручніка “Беларуская мова для 7-га класа з рускай мовай навучання” Малажай Г.М.
Разглядаемы падручнік цалкам адпавядае патрабаванням праграмы па беларускай мове. У падручніку прадстаўлены наступныя раздзелы лінгвістыкі: мова, маўленне, тэкст (на базе паўтарэння вывучанага ў 4-5 класах), а таксама прадстаўлены раздзел марфалогіі – вывучаюцца такія часціны мовы як дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе.
Тэоря маўленчай дзейнасці раскрываецца праз паняцці аб мове як адным з паказчыкаў культуры чалавека, захаванне літаратурных нормаў. Раскрываюцца ў падручніку паняцці функцыянальных стыляў маўлення, моўных сродкаў, этікі маўлення.
Асноўны матэрыял па гэтых пытаннях падаецца як матэрыял для азнаямлення, некаторыя найбольш важныя пытанні прапануецца завучыць. Для замацавання патрабуюцца рознаўзроўневыя заданні, практыкаванні, падаюцца прыклады транскрыбіравання тэкстаў.
У падручніку задзейнічаны наступныя прыёмы падачы лінгвістычнай інфармацыі:
- аналіз моўных фактаў;
- параўнанне моўных адзінак (напрыклад, утварэнне прыметнікаў і дзеепрыметнікаў);
- параўнанні з рускай мовай;
- прыклады моўнага разбора (дзеяслова, дзеепрыметніка);
- падаюцца ў вялікай колькасці схемы і табліцы, выкарыстоўваецца іх аналіз;
- выкарыстоўваецца аналіз малюнкаў і ілюстрацый, якія ў дастатковай колькасці ўтрымлівае падручнік;
- новы матэрыял падручніка і тэарэтычныя пытанні вучням прапаноўваецца або прачытаць і прааналізаваць, або завучыць на памяць. Кожны з гэтых матэрыялаў замацаваны практыкаваннямі;
- матэрыял у падручніку размяжоўваецца па ступені значнасці (найбольш важны адзначаны для абавязковага завучвання на памяць), таксама важная інфармацыя выдзеленая іншым колерам, з гэтай жа мэтай выкарыстоўваюцца такія сродкі як падкрэсліванне, задзейнічаны розныя шрыфты;
У падручніку прадстаўлены і прапанаваны наступныя спосабы вучэбнай дзейнасці:
- узор маўленчага разбору (гэта марфалагічны разбор дзеяслова, дзеепрыметніка, дзеепрыслоўя)
- у якасці эталону адказа на прапанаваныя пытанні выступаюць правілы і ўзоры да выканання практыкаванняў;
- алгарытм прымянення правіла часта выступае ў якасці разнастайных схем і табліц, а таксама даведак да практыкаванняў;
- для развіцця маўлення вучням прапануецца выразнае чытанне вершаў і тэкстаў, адказы на пытанні па ім, падрыхтоўка невялікіх паведамленняў.
- прапедэўтычныя практыкаванні (шырока выкарыстаны практыкаванні на паўтарэнне, узнаўленне ўжо знаёмага матэрыялу);
- сістэма практыкаванняў. Так, у дадзеным падручніку шырока выкарыстоўваюцца пробныя практыкаванні. Трэніровачныя практыкаванні заўсёды маюць узор выканання, пэўны алгарытм. Праверачныя практыкаванні суправаджаюцца вялікай колькасцю удакладняючых пытанняў.
Падручнік пабудаваны такім чынам, што у пачатку навучальнага года паўтараюцца асноўныя звесткі пра мову, маўленне, тэкст (гэты матэрыял ужо вывучаўся ў 5-6 класах). Таксама ў падручніку прадугледжваецца спадарожнае паўтарэнне – напрыклад, узнаўляюцца ўжо набытыя раней веды пра дзеяслоў.
Пытанні па сістэматызацыі ведаў маюць за мэту зрабіць вывад, падагульніць узноўленую інфармацыю.
У практыкаваннях, якія прапанаваны да раздзела сістэматызацыі вывучанага за год прапануецца комплекс пытанняў да практыкаванняў, якія смяшчаюць веды і з галіны фанетыкі, і з галіны марфалогіі.
У падручніку падаюцца звесткі пра мову, якія пададзены ў раздзеле “Валоданне нацыянальнай літаратурнай мовай – адзін з паказчыкаў культуры чалавека”. Матэрыял тут падаецца як матэрыял для азнаямлення.
Падабраны ў падручніку і матэрыял такога плану, што ён акрамя вучэбнай выконвае яшчэ і выхаваўчую ролю (практыкаванні насычаны пыказкамі і прымаўкамі, утрымліваюцца вершы і выказванні беларускіх пісьменнікаў).
У раздзеле падручніка “Функцыянальныя стылі маўлення” прадстаўлены тэксты (узоры) мастацка-публіцыстычнага і навучальнага стылю.
Змест падручніка мае культурна-гістарычную накіраванасць. Тут змешчаны звесткі і тэксты з накіраванасцю на этыку маўлення і асноўныя этычныя нормы.
Падручнік адпавядае прынцыпу нагляднасці: у ім прыведзены шматлікія схемы, табліцы, малюнкі, нават рознакаляровыя фотаздымкі.
Мае падручнік і ўмоўныя абазначэнні: вызначаецца матэрыял для завучвання, азнаямлення і г.д.
На фарзацах падручніка змешчаны звесткі аб асноўных стылях маўлення, нормах літаратурнай мовы, прыведзены прыклады.
Акрамя названага, у падручніку змешчаны тлумачальны слоўнік, беларуска-рускі і руска-беларускі слоўнікі, якія неабходныя вучням для працы.
1.4 Псіхолага-педагагічная характарыстыка 7 класа
Базай даследавання з’яўляўся 7 клас Рэчыцкай школы. Усяго ў класе вучацца 10 дзяцей. З іх 4 хлопчыка і 6 дзяўчынак. Большасць дзяцей 1996 года нараджэння. Вучацца разам 7 год.
3 дзяцей з класа выхоўваюцца ў шматддзетных сем’ях. У цэлым, дзеці выхоўваюцца ў станоўчых сем’ях, дзе бацькі ўдзяляюць ім належную ўвагу. Дзяцей, схільных да правапарушэнняў у дадзеным класе няма.
У класе 2 вучня паспяваюць на 8-9 балаў, 5 вучняў маюць дамінуючыя адзнакі 5-7. Тры вучні з дадзенага класа паспяваюць на 3-5 балаў.
У класе ёсць адараваныя дзеці. Так, Сёміна Марыя добра спявае, піша вершы; Шкель Зміцер наведвае мастацкую школу, прымае ўдзел у выставах.
Дзеці ў класе дастаткова спартыўныя: чацвёра з іх удзельнічаюць у спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, многія займаюцца футболам, баскетболам.
Большая частка вучняў класа дастаткова - актыўныя дзеці: прымаюць удзел ва ўсіх школьных мерапрыемствах.
На уроках вучні таксама дастаткова актыўныя, добра ўспрымаюць матэрыял. У цэлым клас дружны, з добрым патэнцыялам. Вучні здольныя прадуктыўна працаваць разам, добра ўспрымаюцца формы калектыўнай і групавой работы. Вучні класа зацікаўленыя ў поспеху, паспяхова пераадольваюць цяжкасці. Пры вырашэнні калектыўных задач хутка перэарыентуюцца, знаходзяць кампрамісы. У цэлым, адносіны паміж вучнямі класа добразычлівыя.
Далека не заўсёды, аднак, праяўляюцца крытычныя адносіны да сваіх недахопаў, большасць вучняў, тым не менш здольныя аб’ектыўна ацаніць сваю работу. Дзеці здольныя ацэньваць дзейнасць сваіх таварышаў.
Вучэбная матывацыя вучняў класа носіць разнастайны характар. На ўроках пажаданым з’яўляецца развіццё інтарэсу дзяцей да прадметаў, станоўчая стымуляцыя іх самастойнай работы дома.
ГЛАВА ІІ. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе.
2.1 Падрыхтоўка і апісанне правядзення даследавання па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння (на прыкладзе тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе)
Зыходзячы з прыведзенай псіхолага-педагагічнай характарыстыкі класа, а таксама інтэлектуальных здольнасцей вучняў, узроўню падрыхтаванасці прадставілася магчымым раздзяліць клас на 2 групы, дзеці ў якіх прыкладна аднолькавыя па указаным параметрам.
Вучні класа, такім чынам, працавалі, падзяліўшыся на дзве групы: па 5 чалавек у кожнай.
У межах адной тэмы першая група вучняў будзе працаваць над яе вывучэннем па блочна-модульнай тэхналогіі (прапанавана Р.І.Тарарака), а другая група вучняў – па методыцы індывідуальна-дыферэнцыраванага падыходу (урок прапанаваны А.Р. Цясевіч).
Урок у 7 класе прысвечаны тэме: “Утварэнне і правапіс дзеепрыслоўяў незакончанага трывання”.
Мэты ўрока наступныя:
-
азнаямленне з правіламі ўтварэння, правапісу і ўжывання дзеепрыслоўяў незакончанага трывання;
-
развіваць уменні і навыкі ўтвараць дзеепрыслоўі незакончанага трывання;
-
развіваць арганізацыйныя ўменні і навыкі: працы ў групе, самакантролю, узаемакантролю;
-
праз арганізацыю працы на ўроку (метады, формы педагагічнага ўзаемадзеяння) стварыць умовы для развіцця наступных якасцей: узаемадапамогі, талерантнасці, павагі адзін да аднаго.
Першая група вучняў (працавалі па блочна-модульнай тэхналогіі) атрымалі ў асноўнай частцы ўрока, прысвечанай вывучэнню новага матэрыялу парады: як працаваць з модулем: “Увесь матэрыял модуля разбіты на вучэбныя элементы, кожны з якіх мае сваю назву. Пасля назвы ідзе тлумачэнне новага матэрыялу праз узоры, прыклады, схемы. Ніжэй змешчаны практычныя заданні”. Змест модуля:
| Утварэнне і правапіс дзеепрыслоўяў незакончанага трывання | Мэты: ведаць утваральную аснову і ўтваральныя сродкі дзеепрыслоўяў незакончанага трывання; Умець утвараць такія дзеепрыслоўі; УЗОР:
ВЫВАД: Утваральная аснова дзеепрыслоўяў незакончанага трывання – гэта аснова дзеясловаў цяперашняга часу. Утваральныя сродкі – суфіксы –ачы; -ячы; -учы; -ючы. ЗАДАННЕ: утварыце самастойна дзеепрыслоўі незакончанага трывання ад дзеясловаў: глядзець, ляжаць, казаць | Вусна прааналізуйце прапанаваныя прыклады. Звярніце ўвагу на суфіксы зваротнасці ў дзеясловах пад №4. Не губляйце гэты суфікс і пры ўтварэнні дзеепрыслоўя. |
Для другой групы настаўнікам былі сфармуляваны наступныя мэты:
-
Што ведаць: правілы ўтварэння, правапісу і ўжывання дзеепрыслоўяў незакончанага трывання;
-
Што ўмець: утвараць дзеепрыслоўі незакончанага трывання.
Для вывучэння тэарэтычных звестак пра спосабы ўтварэння, правапіс і ўжыванне дзеепрыслоўяў незакончанага тыпу. Група самастойна працуе над расшыфроўкай апорнага канспекту (табліцы). Далей вучні чытаюць адпаведнае правіла па падручніку, параўноўваюць правіла з апорным канспектам. Для вывучэння правіла другой групе вучняў прапануецца такі алгарытм:
| АЛГАРЫТМ Каб утварыць дзеепрыслоўі незакончанага трывання:
Ісці – ідуць; бегаць – бегаюць.
- уць (юць) - аць (яць) 1 спражэнне 2 спражэнне 3. Утвараю дзеяслоў незакончанага трывання: Ідучы; бегаючы |
Для замацавання новага матэрыялу абедзвюм групам вучняў прапануецца праца з тэкстам. Заданне: самастойная праца з тэкстам. Знайдзіце і выпішыце дзеепрыслоўі незакончанага трывання. Працаваць трэба, абапіраючыся на алгарытмы і схемы, прапанаваныя раней.
ызначаю спражэнне дзеяслова:















