73016 (589258), страница 5
Текст из файла (страница 5)
Полезно силам плоти, но вредные страсти
Возбуждает силою свойственные сласти.
Обаче дам суд ищев: дабро мало пити,
Тако бо здраво творит, а не вить вредити,
Сей Павел Тимофею здравит совет даше,
Той же совет да хранит достоинство ваше [7, 80].
Героі вершаў Полацкага пераважна не бог, багародзіца і святыя апосталы, а жывыя, часта грэшныя людзі, якія заўсёды актыўна дзейнічаюць, хвалююцца і пакутуюць. Ён праслаўляе добрага і разумнага чалавека – ці гэта пакрыўджаны невукамі, філосаф (верш “Роза”):
Философ в худых ризах обычно хождении,
Ему же во двор царский нужда нека бяше.
Прииде убо к вратом, стражи и атчиаху,
Дважды, трижды и паче то ему деяху…
Пришед же к царю, поча ризу целовати
И елико можаше честь ей воздавати… [7, 21].
Ці гэта знаходлівы разбойнік (верш “Разбойнік”):
Морский разбойник, Дионид реченный,
От Александра царя вои хищенный,
Егда от царя вопрошаем бяше,
Всякую на мори разбои творяше…
Обличение окаму простил есть,
Близ правды бытии слово разсудил есть…
Увеща такмо разбая престати,
Паче же читко с враги воевати [7, 17].
Гераіня верша “П’янства” – жонка чалавека, які, не ведаючы “меры в питии”, прыйшоў дадому і ўбачыў замест двух сваіх сыноў – чатырох. І ён вырашае праверыць сваю жонку распаўсюджаным сродкам, які лічыўся ў 17 стагоддзі самым верным, - распаленым жалезам. Адважная гераіня паэта не хоча спадзявацца на літасць божаю і прапануе мужу падаць ёй распаленае жалеза сваёй рукою:
Человек некий винопойца бяше,
Меры в питии хранити не знаше,
Тем же многажды повгнезда упися,
В очию его всяка вещь двоише…
…Имя два сына, иже предстаста
Ему четыре во очию стаста.
Он нача жену абие мучити
Да бы ей правду хотела явити…
…Взял есть железо, огнём распаление,
Ко жене бедней жестоко вещание…
…Аще же с инем блуд сич творила,
Имать ожещи тя огненна сила.
Бедная жена в моте беде бяше,
Обаче умно к нему глагодаше…
…Такмо потишися своею рукою
Подати оно ты на руку мою.
А все железо распалено бяше,
Чего пияный во ум не прияти.
Ятае железо, люта опалил,
Болезни ради в мале отрезвил.
И се два сына точно видели
Невинность жены, свою вину знаше…[7, 55].
Галоўнай думкай гэтай, на першы погляд, прымітыўнай павучальнай прытчы з’яўляецца глыбокая вера ў магчымасці чалавека, што не губляецца ні ў якіх абставінах. “На бога спадзявайся, ды сам не губляйся,” – як бы гаворыць нам гераіня Полацкага, а разам з ёй і аўтар [5, 164-165].
Глыбокае асвятленне ў творах С.Полацкага знайшлі этычныя праблемы. Паэт страсна прапагандаваў патрыятызм, праслаўляў любоў да працы, дружбу паміж народамі, асуджаў невуцтва і дэспатызм, пісаў аб грамадзянскім абавязку і справядлівасці, сумленнасці і мужнасці, пастаянна вучыў дабрачыннасці. Так, у вершы “Чэсць” ён пісаў:
Родителей на сына честь не прихождает,
Аще добродетелей их не порождает.
Лучше честь собой комуждо стяжати,
Нежели предков си честию сияти …
Філосаф заклікаў выхоўваць высокую мараль асабістым прыкладам, высакароднымі, дастойнымі чалавека ўчынкамі:
Мнози к добротам инех увещают,
Сами же оных ни мало творяют.
Сии подобны суть звоном звонящим
В церковь зовущим, самим не входящим.
За шаснаццаць гадоў жыцця ў Маскве (1664-1680) паэт напісаў вялікую колькасць вершаў, дзве п’есы, некалькі твораў царкоўна-рэлігійнага характару, пераклаў на вершы і ў 1680 годзе выдаў “Псалтирь рифмотворную”, якая з’яўляецца першым друкаваным зборнікам у Маскоўскай Русі. Свае вершы маскоўскага перыяду Полацкі аб’яднаў у два зборнікі “Вертоград многоцветный” і “Рифмологион”.
У зборніку “Рифмологион” сабраны творы панегірычнага характару. Значную з’яву складаюць п’есы Полацкага, асабліва “Комедия притчи о блудном сыне”. Паклаўшы ў аснову твора евангельскую прытчу пра блуднага сына, Полацкі ўзняў у ім надзённыя пытанні, што хвалявалі сучаснікаў. Паэт паказвае прымірэнне бацькі з сынам, гэта значыць імкнецца згладзіць тыя супярэчнасці “бацькоў” і “дзяцей”, людзей двух пакаленняў, якія ў яго часы насілі ў Рускай дзяржаве абвостраны характар.
2.4. Паэтычнае майстэрства віршаў Сімяона Полацкага
Творчасць Сімяона Полацкага цесна звязана з традыцыямі беларускай сілабікі. Па жанрава-тэматычнай разнастайнасці лічыцца найбольш значным прадстаўніком “высокага барока”. Бо паэзія С.Полацкага найбольш містычная, песімістычная і трагічная. Паэзія яго найбольш згушчаных, змрочных фарбаў, шчодра аздобленых мастацкімі каштоўнасцямі. Паэту быў уласцівы аб’ектыўна-ідэалістычны светапогляд, эстэтычнае ўспрыманне свету. Паэзія Сімяона поўная супярэчнасцей. Творчасць яго абапіралася “на сугуба акрэсленую сістэму паэтычнага стылю” [12, 35].
Адной з галоўных асаблівасцей барока ў літаратуры была гіпербалізацыя, гіпертрафіраваная эмацыянальнасць пачуццяў, тое ўздзеянне на псіхіку чалавека, якое выклікала ў чытача пэўны эфект, пэнае душэўнае перажыванне. Гэта прасочваецца выразна ў вершы “Слова, яже Христос, распятый на кресте молвил до бога отца”. Метафары, знойдзеныя аўтарам, эмацыянальнасць паэтычнай мовы, у еднасці са знаёмым і хвалюючым сюжэтам – рабіла незабыўнае і моцнае ўражанне на чытача:
Иж тебе болезнь всяко обыймает,
Заледво душа во плоти застает.
Вся члонки на крест срокго растягнены,
Яко на гуслях струны натягнены.
Глава зранена, плоть страшно шарпана,
Руки и ноги гвоздами поколано.
Очи и уста заплынули, лице зчернело.
Згола всее страсти на тя ся спихнули.
Полацкі свядома парушае кампазіцыйную гармонію верша і некалькі разоў – у розных ракурсах – апісвае пакуты Хрыста і робіць гэта паэтычна віртуозна. Эфект незвычайных пакут Хрыста дасягаецца ў творы дакладным, натуралістычна падрабязным гіпербалізаваным параўнаннем (Хрыстос параўноўваецца з нацягнутай струной, са снапком “солнци, егуа бывает сушенный”). Пабудаваны цалкам на градацыі урывак-апісанне выгляду распятага Хрыста: аўтар нагнятае трагізм, даводзячы яго да празмернасці (члонки на крест срокго растягнены, глава зранена, плоть страшно шарпана, очи и уста заплынули, лице зчернело).
Яшчэ адна асаблівасць паэтыкі: у “Словах…” вельмі часта ўжываюцца выклічнікі, якія узмацняюць трагізм.
Любімы прыём С.Полацкага – супастаўленне супрацьлеглых паняццяў (зямнога і вечнага, прыгожага і агіднага, высокага і нізкага). Прычым, пастаяннае нагрувашчванне кантрастаў пераходзіць у яго амаль у “любаванне” імі, робіцца самамэтай, нейкім “пляценнем” тропаў. Вось як, напрыклад, служыць прадмова да “Вертограда многоцветного”: “Обрядет зуе благородный и богатый врачеества недугом своим: гордости смирение, сребролюбие благорасточение, скупости подаяние, всехвальству смиренномудрие обрящет худородный и нищий своим недугом целебная: роптанию терпение, татбе трудолюбие, зависти тленных презрение…”
Пашыранымі з’яўляюцца ў Полацкага алегарычныя супастаўленні. Такія антытэзы ў тэксце ўжываюцца побач: “счарнеласць лица” – “светлость ока”; Хрыстос “жаждуею зморенны” – Хрыстос “без дна вод живых”; “Тма имглиста” – “солнечное променье”, падобная кантраснасць назіраецца не толькі ў духоўных, але і ў свецкіх вершах Сімяона. Напрыклад, у прывітальным вершы рускаму цару Аляксею Міхайлавічу:
Не всегда на воздусе бывает тма имглистая,
Аки вставичие трвает ноч чорно облачистая.
Але и солнечное променьми коло блестает.
Затым и самого сияющага светлость бывает.
Полацкі любіць часта і ўмела выкарыстоўваць «касмічную» і астралагічную сімволіку. Любімыя вобразы – Сонца (яно выступае ў вершах і ў прамым сэнсе – нябеснае свяціла, так і ў пераносным – сімвал дабрачыннасці, “истинной веры”), месяц, зоры, планеты, дзень і ноч. Таму ў вершы надзвычай тыповым у гэтым сэнсе “Стихи краесогласные…”:
Солнце на землю не само действует,
Но и луна с ним много изводствует.
Ты, царю , солнце, а луна Мария царица…
Калі ж Сімяон выкарыстоўвае вобраз планет, стыхій і іншых касмічных з’яў нават у іх прамым сэнсе, то і тады яны набываюць алегарычнае адценне:
О яко ж стражуеш, кто ж может сказати?
Вспомнявиш, мусит, сердце ся подати.
Немо створене и то тя рыдает.
Луна и солнце в кровь ся премьнает.
Вси елемента в жалость ся прибрали,
Рвутся от жалю и твердые скалы…
Адухаўленне нежывой прыроды на той момант у С.Полацкага было даволі смелым наватарствам.
Стылю барока адпавядала і паэтычная мова С.Полацкага. У яго шмат эпітэтаў, метафар, параўнанняў. Напрыклад: “оплаканный мир”, “тьма неверия”, “ров отчаяния”, “сынове тма”, “меч еретика”. Характэрнай для яго стылю з’яўляецца і насычанасць, калі і не сказаць больш – перанасычанасць біблейскімі цытатамі і антычнымі рэміністэнцыямі (гэта асабліва ў пастаральных вершах).
Каб выклікаць стрэс у чытача, Полацкі выбірае найбольш моцныя паэтычныя сродкі. Вершы паэта перанасычаны алегорыямі, параўнаннямі, гіпербаламі, метафарамі. Многія яго метафары часцей за ўсё складаюцца з двух назоўнікаў тыпу “расширител веры”, “тма неверия”, “свет веры”, “воды потоп”.
У энцыклапедыях Полацкага наглядаецца і ўжыванне эпітэтаў, якія складаюцца з назоўніка і прыметніка: “воду грехову”, “корабль церковный”, “мрак во греховный”, “раем словесным”, “стран персидских”. Таксама сустракаюцца ў дэкламацыях Полацкага метафары дзеяслоўнага паходжання ў спалучэнні з эпітэтамі, дзе адно слова яшчэ больш узмацняецца значэннем другога: “ясно освещает”, “над камень твердии скалы”, “ревля не рыдати”, “земля стогнет”, “снежная хмура”.
С.Полацкі дбае пра форму сваіх вершаў, выкарыстоўвае гульню слоў, жангліруе тропамі: для яго творчасці характэрны так званыя “барочныя фугі” – разгорнутыя перыяды. У гэтым сэнсе звяртаецца ўвага на вершы-малюнкі Полацкага, так называемыя “контурныя вершы”. Так, контурны верш у выглядзе зоркі уваходзіў у кампазіцыю “Благоприветствования”, які адрасаваўся цару Аляксею Міхайлавічу. Верш уяўляе сабой васьміканечную зорку, кожны з канцоў-праменняў якой змяшчае ў сабе двухрадкоўе:
Светлая звезда иногда явися,
Спаситель егда мирови родися.
Ипостась слова от Отца рожденна
Изволением во плотьобличенна.
Мудрый волови и цари познаша
Моща в ней божию и последоваша
Персидских от стран Христа обретоша
Ему с поклоном дары принесоша.
Паэту цяжка быць арыгінальным, калі ён вымушаны будаваць тропы па ўжо прынятым узорам-матрыцам (узмацняльныя метафары з назоўніка ў назоўным склоне і назоўніка ў родным склоне: “тма неверия”), калі ён мае права мяняць вершаваныя формы, звязаныя стылёвымі ланцугамі правіл: абавязковым парадкам слоў з аднолькавымі канчаткамі, гэта значыць не можа карыстацца унутранай рыфмай. Верш “Лямант на смерць Леонтия Карповича”:
Доступил ли утехи, то подставит мехи
Под зреницы крвавыи, немаш нам утехи.
Як гаварылася вышэй, паэт шырока выкарстоўвае барочныя прыёмы пісьма: уводзіцьантычныя ўстаўкі і дэкарацыі, звяртаецца да зрокава-графічных эфектаў, ускладненых метафар, алегорый, гіпербал. Значны ўплыў на барочную стылістыку Полацкага аказвала руская архітэктура і жывапіс. На заключным жа этапе ўсё большае ўздзеянне на паэтыку Полацкага аказвала фальклорная стыхія, бытавыя сферы народнага жыцця. Гэтае перапляценне разнастайных творчых уплываў і арыентацый своеасабліва адбілася на метрычнай структуры сілабічнага верша С.Полацкага.
На папярэднім этапе ў метрычнай структуры беларускага сілабічнага верша (Ф.Скарына, А.Рымша) вялікае значэнне меў дасілабічны інтанацыйна-сказавы верш, звязаны з уплывам народнага верша. У выніку сілабічныя памеры нярэдка “размываліся”, гублялася іх інтанацыйная выразнасць. Распрацоўка новых літаратурных жанраў (дэкламацыі, віншаванні, элегіі) патрабавала адпаведнай стабілізацыі кананічных форм сілабічнага верша. Вось чаму намаганні паэта скіраваны на гэтым этапе на максімальнае ачышчэнне паэтычнай мовы ад уплыву гутарковай стыхіі і набліжэння яе да рытарычна-дэкламацыйных вымог старажытнага віційства.
З усталяваннем кананічных форм сілабікі звязана такая істотная асаблівасць метрыкі Полацкага, як міжрадковыя пераносы. Як вядома, ужыванне пераносаў у дасілабічных формах недапушчальна – так, інтанацыйна-сказавы член павінен абавязкова супадаць з вершаваным радком, і перанос парушыў бы гэтую абавязковую суадпаведнасць.
Стабілізацыя сілабічных структур у паэзіі Полацкага яскрава выявілася і ў паглыбленні метрычнай функцыі рыфмы. Менавіта ён упершыню ўводзіць у літаратурны ўжытак паняцце “Стихов краесогласных” (1659) як адзнакі метрычнай завершанасці вершаванай мовы ў адрозненні ад неразмежаванай празаічнай стыхіі. Узмацненне метрычнай стабільнасці вершаванага радка ў сілабічным вершы, паяўленне разнастайных пераносаў, страфічных форм непазбежна паглыбляла выяўленча-эўфанічную ролю рыфмоўкі. У адпаведнасці з прасадычнымі асаблівасцямі старабеларускай мовы асноўным відам гукавой сувязі сумежных радкоў у сілабіках Полацкага становіцца мужчынская дакладная рыфма.
Даволі пашыранай формай у ранніх вершах С.Полацкага з’яўляецца і жаночая рыфмоўка (посадися – учися, положися – грешися). Аднак ужо на раннім этапе ў многіх вершах Полацкага сустракаюцца формы рыфмоўкі больш арыгінальныя і перспектыўныя. Напрыклад, няпоўная рыфма (правый – славы), асанансная (человека – владыка), складаная (от бога – премнога) [2, 254].
Разнастайнасць метрычных форм, прынцыпы рыфмоўкі, ужыванне міжрадковых пераносаў сведчылі аб структурнай завершанасці сілабічнай сістэмы Полацкага, які ў сваіх пошуках не механічна пераносіў гатовыя ўзоры ці традыцыі суседніх літаратур, а імкнуўся да творчай самастойнасці і арыгінальнасці.















