73016 (589258), страница 4

Файл №589258 73016 (Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага) 4 страница73016 (589258) страница 42016-07-29СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 4)

И с миром к нему во вертеп виидохом

Поклонившееся в простоте, что знахом,

Не имехом же ни даров богатых,

Кроме овчаток, ниже одежд златых.

Не в чин бо и есть пастухам богаты

Одежды златы…

Пры напісанні дэкламацый паэт разлічваў на рэальныя магчымасці іх выканання. Яны складаюцца з асобных маналогаў, пралог і эпілог амаль усюды адсутнічаюць. Усе дэкламацыі, за выключэннем першых “Метраў”, у беларускі перыяд напісаны строгім сілабічным вершам: адхіленняў ад правіл сілабізму вельмі мала. Адны 11-складовыя з цэзурай пасля пятага складу, другія 13-складовыя з цэзурай пасля сёмага складу. Некаторыя рознаскладовыя ўрыўкі напісаны сапфічным вершам. Сустракаюцца прыклады 10 і 12-складовых.

Панегірычная паэзія С.Полацкага вырасла на ўзорах беларускай, украінскай і польскай паэзіі, з якой яна ўвабрала ўсё ў сябе лепшае. Але паэт на гэтым не спыніўся, а значна пайшоў далей. У яго дэкламацыях больш багатая строфіка, разнастайныя мастацкія сродкі. Дэкламацыі Полацкага вызначаюцца спецыфічнымі асаблівасцямі рытму. Усхваляванне той або іншай асобы ці нават прадмета патрабавала узвышанага стылю. Вельмі пашыраны ў дэкламацыях звароткі. Гэта і зразумела, бо творы пісаліся для ўсхвалявання пэўных “высокіх” асоб:

Радуйтеся, граждане, сынове востока…

Живи, белороссийская оздобо Сиону…

Витай, Алексею,славный над небами…

У залежнасці ад зместу дэкламацый паэт змяняе іх стыль. Дэкламацыі, прысвечаныя рэальным асобам, напісаны ва ўзвышана-рытарычным тоне. Лексіка іх эмацыянальна-экспрэсіўная.

Дэкламацыі займаюць адно з цэнтральных месцаў у творчасці С.Полацкага. адны з іх (царкоўнага цыкла) былі больш далёкія ад жыцця, другія з’яўляліся водгукам на грамадскія падзеі свайго часу.

2.3. Новыя ідэйна-тэматычныя падыходы да адлюстравання рэчаіснасці і паглыбленне праблематыкі ў маскоўскі перыяд

Храналогія ўсёй паэтычнай дзейнасці Сімяона Полацкага падзяляецца на два перыяды – беларускі і маскоўскі, якія паміж сабой вельмі адрозніваюцца ў стылістычным і жанрава-тэматычным плане. Калі ж творы беларускага перыяда маюць яркую градацыю ў часе, да і ў самой моўнай аснове, то творы маскоўскага перыяда не маюць паміж сабой яўных адрозненняў, бо гэта залежыла ад яго царскіх заступнікаў. С.Полацкі адказаўся ад драматычнай паэзіі, ад розных паэтычных форм і звярнуў увагу больш на філасофска-багаслоўскую тэматыку.

Але скрадываецца пытанне: калі ж адбыўся пераезд у Маскву, калі пачаўся маскоўскі перыяд?

Некаторыя аўтары (у прыватнасці У.Арлоў, К.Тарасаў называюць летам 1664 года). Але думаецца, правільней сказаць, што ў другой палове 1663 года. І тут сама прыслухацца да думкі Л.Пушкарова, аўтара кнігі пра Полацкага з серыі “Жыццё выдатных людзей” (1972): “пераезд яго варта аднесці да другой паловы 1663 года: Сімяон згадваецца як перакладчык Пасісія Лігарыда пры яго спрэчках з патрыярхам Ніканам ужо ў ліпені 1663 года. Гэты ж год пацвярджае і сам Полацкі ў прадмове да “Вертаграда шматкаляровага”, напісанага ў 1676 годзе: ён гаворыць, што на дзень канчыны Аляксея Міхайлавіча пражыў у Маскве 13 гадоў”.

Сімяон апошні раз глянуў з прыдарожнага пагорка на Полацк:

Что я стяжу в дому? Что изучуся?

Лучше в странствии умом обогачуся.

У Маскву ехаў не адзін, а з маці і пляменнікам. Як прызнаваўся: “Оставил я отечество, родных, удалился, вашей царской милости волею вручился”.

Менавіта ў Маскве Сімяон стаў Полацкім.

Пасялілі паэта ў Заіконаспасаўскім манастыры. Царом быў сустрэты належным чынам. Неаднаразовыя вітанні зрабілі сваю справу. Адразу атрымаў адказнае даручэнне: стварыць спецыяльную лацінскую школу для царскіх людзей з Прыказа таемных спраў. Яна стала адной з тых грэка-лацінскіх устаноў, што з цягам часу прывялі да ўтварэння Славяна-грэка-лацінскай акадэміі. Спачатку Сімяон быў адзіным настаўнікам, ды і вучняў было толькі чатыры: дарослыя людзі, пад’ячыя Прыказа. Асабліва прыязныя адносіны былі з Сільвестрам Мядзведзевым, які стаў любімым вучням і на ўсё жыццё захаваў прыязнасць да свайго настаўніка, удзячнасць яму.

Сімяон ахвотна карыстаўся запрашэннем з’яўляцца ў царскі палац з любога ўрачыстага выпадку. Стаў вядомым Полацкі і як выхавацель царскіх дзяцей. Калі нарадзіўся царэвіч Сімяон, паэт паднёс успешнаму бацьку свайго цёзкі нешта небачанае дагэтуль ні царом, ні прыдворнымі: віншаванні мелі форму крыжа, васьміканцовае зоркі, ромба, сэрца. Менавіта Сімяон быў у расійскай паэзіі пачынальнікам эксперыментаў з фігурнымі вершамі. Значную цікавасць уяўляюць сабой контурныя вершы С.Полацкага. так, контурны верш у выглядзе зоркі уваходзіў у кампазіцыю “Благоприветствования”, які адрасаваўся Аляксею Міхайлавічу. Гэты верш (зборнік “Рыфмалагіён”) уяўляе сабой васьміканечную зорку, кожны з канцоў-промняў якой змяшчае абавязковае барочнае двухрадкоўе:

Светлая звезда иногда явися,

Спаситель егда мирови родися.

Ипостась слова от Отца рожденна

Изволением во плоть обличенна.

Мудрый волови и цари познаша

Моща в ней божию и последоваша

Персидских от стран Христа обретоша

Ему с поклоном дары принесоша.

У Маскве плённа развівалася літаратурная творчасць С.Полацкага, яна адлюстроўвала найбольш перадавыя ідэі таго часу. Іменна тут ім былі напісаны яго асноўныя сачыненні: філасофскія і багаслоўскія трактаты, пропаведзі, гутаркі, настаўленні, драмы, камедыі, а таксама мноства вершаў, з якіх потым ён склаў два манументальныя зборнікі – “Вертаград мнагацветны” і “Рыфмалагіён” па 1300 старонак кожны. Гэта былі першыя паэтычныя зборнікі ў Расіі.

Прычым, да пераезду ў Маскву С.Полацкі пісаў свае творы на роднай беларускай мове, а ў сталіцы перайшоў на рускую і авалодаў ёю дасканала, пра што сам пісаў у прадмове да “Рыфмалагіёну”:

Писах в начале по языку тому,

Иже свойственный бы моему дому.

Таже увидев многу пользу быти,

Словенскому ся чисту учити.

Так як С.Полацкі быў духоўным настаўнікам сына Аляксея Міхайлавіча Фёдара, то і вырашыў адкрыць друкарню. І першай кнігай, якая выйшла, быў “Букварь языка словенского”.

Вельмі шмат пісаў твораў з філасофскім разважаннем. І менавіта яго зборнік “Вертоград многоцветный” – гэта музей “рарытэтаў і кур’ёзаў”. Сапраўды, у зборніку разам з філасофскімі вершамі-разважаннямі, вершамі-апісаннямі маюцца і такія анекдоты, як “кодэксы прыстойнасці” пэўных сацыяльных груп, сярод якіх можна адзначыць у першую чаргу “Монах”, “Купечество”, “Дева”, “Вино”, “Воздержание” і інш. Уключаючы ў зборнік і зарыфмаваныя легенды і паданні “Казнь за сожжение нищих”, “Разбойник” і іншыя, дзе аўтар ваказвае свае маральна-этычныя, філасофскія, эстэтычныя погляды. Прыкладам апошніх можа паслужыць верш “Икона Богородицы”, які з’яўляецца, па сутнасці, адной са шматлікіх аповесцей-легенд аб цудадзейных абразах.

Вершаскладанне было галоўным захапленнем Сімяона. Ён пакінуў вялізную спадчыну – пяцьдзесят тысяч радкоў, пісаў ва ўсіх жанрах і дасягнуў вытанчанасці формы. Першым у Расіі Полацкі ператварыў паэзію з рамяства ў мастацтва. Большасць вершаў Сімяона пабудавана па адной схеме: вобраз і яго мастацкі эквівалент маральнага зместу:

Колесо скрипяще путнику стужает,

Человек же ропотный – богу досождает.

Паэтычныя асацыяцыі Сімяона часта вельмі нечаканыя. Якая быццам бы сувязь можа ўзнікнуць паміж авечкай і вячэрняй малітвай, аднак:

Овца бо егда придет время спати;

Нрав на колени имать приподати

Овчествуй каждо, прежде приклонися

На колени ты, сердцем сокрушися.

Аб высокім прафесіяналізме паэзіі Полацкага сведчаць ягоныя вершы з рыфмаванымі паўрадкоўямі:

Не люби цела и будет цела

Душа, конечно, поживёт вечно.

Три жизни, хлебе, со Христом в небе…

Ці яшчэ больш рыфмаваныя па форме радкі:

Есть прелесть в свете, як в полном цвете, ту ты остави.

Возлюбленные, душе грешная, от зноб воспряни.

Приходит время, а грехов бремя тя угнетает,

демон же смелый на тебе в стрелы яд свой впущает.

Мог Полацкі бліснуць і вершам у два слупкі, якія чытаюцца і паасобку і разам:

Бог сый в небе Боже благий

Радость в тебе Свете драгий

Да дарует Да храните

Честь и славу Марфу здраву

Мужу праву За тваю славу

Да готуем Юже зримее

За то, яко Тя, любяшу

Всем благ всяко И служашу

Бываеши Сердцем правым

Бедным милость Умом десным

Скорбным радость Словом честным…

Ёсць у Полацкага паэтычныя творы, якія злучаюць радкі на трох мовах – славянскай, польскай, лацінскай. Любіў ён і ўжывальныя яшчэ ў антычнай паэзіі фігурныя вершы – у выглядзе зоркі, ромба, сэрца і г.д. пры выпадку ўмеў пагуляць значэннямі слова:

В мире не мирном мир ным бывает,

Егда царь мира врат побеждает.

Галоўны зборнік паэзіі Полацкага “вертаград шматкаляровы” выказаў усе дыдактычныя імкненні паэта, які лічыў свае вершы дапаможнікам для выпраўлення нораваў: “Обрящет зде благородный и богатый врачевства недугом своим; гордости – смирение; Обрящет гневливец – крапость и прощение удобное; ленивец – бодрость; глупец – мудрость … ненавистник – любовь … безумник – воздержание”. Ёсць там і творы сатырычнага зместу, з якіх найбольшую цікавасць мае верш-аблічэнне “Манах”:

Но увы безчиния! Благ чин погубися,

Иночество в безчинство в многих преложися.

Множицаю есть зрети стожам лежащих,..

Изблевавших питие и на свет не зрящих…

Мнози от вина бун сквернословят зено,

Лают, клявещут, срамят и честные смело…

Ни жених инный тако себе украшает,

Яко инок несмысяный, – за что погибает [7, 190].

Размясціўшы вершы ў алфавітным парадку, Сімяон стварыў своеасаблівую энцыклапедыю, дзе перапляталіся царкоўныя легенды, анекдоты, звесткі з гісторыі, геаграфіі, погляды на ідэальнага манаха, на абавязкі начальніка, выкрыванне распусты і чараўніцтва і асабліва зайздроснікаў і паклёпнікаў.

Былі ў С.Полацкага і барочныя казанні. Для барочнай паэзіі характэрны асветніцкія тэндэнцыі. Менавіта ў творах Сімяона, якія складаюць яго зборнік “вертаград мнагацветны”, гэтыя тэндэнцыі знайшлі найбольш яркае адлюстраванне. Зборнік змяшчае 1246 вершаў і часта параўноўваецца з энцыклапедычным даведнікам. Зборнік падзелены на тэматычныя рубрыкі, размешчаныя ў алфавітным парадку, пад кожнай рубрыкай аб’яднаны цыкл вершаў. Тэмы яго вершаў разнастайня – ад самых агульных, тыпу: праца, закон, мараль, годнасць, слава, любоў, смерць, да канкрэтных, накшталт апісання звяроў, птушак, рыб, дрэў, кветак, мінералаў. Трактуюцца ў вершах Полацкага і гістарычныя падзеі, гістарычныя асобы, апісваюцца палацы, цэрквы. Сімяон імкнуўся раскрыць алегарычны сэнс рэчаў, перакладваў іх з мовы канкрэтных вобразаў на мову паняццяў і лагічных абстракцый, разбураў створаны ім рэчавы свет. Вершы Полацкага адначасова адукоўваюць, павышаюць і вучаць маралі, настаўляюць у дабрачыннасці. Гэта была ў першую чаргу паэзія дыдактычная, паэзія асветніцкая.

На свае паэтычныя творы С.Полацкі глядзеў не як на гульню ці забаву – прызванні паэта і настаўніка былі для яго непарушна звязаны. Ён востра адчуваў адказнасць паэта, здольнага захапіць “думкі і сэрцы”, за ўзровень культуры і маралі сваіх сучаснікаў. Вершы Полацкага расказвалі чытачам пра падзеі старажытнай гісторыі і дасягненні навукі 16 – 17 ст., пра родныя беларускія землі, асабліва Полацк і Віцебск [9, 75].

Іераманах Сімяон Полацкі, здавалася б, павінен быў прапаведаваць у сваіх вершах суровы аскетызм, доўгія пасты, устрыманне. Але ён сцвярджае зусім іншае: бязмернае ўстрыманне прыносіць вялікую шкоду:

Воздержания аще безмерно хранитие,

Множицою души ти вред вашей творити:

Плоти бо изнемогшей ум не добр бывает, -

Рожсуждение в меру вся да устроят [7, 78].

На думку Сімяона, безмерны пост падточвае сілы чалавека, параджае “дух маркоты і журбы”. Заглушаючы галасы рэлігійных фанатыкаў і аскетаў, поўны веры ў людзей, гучыць голас паэта: Я чалавек і нішто чалавечае мне не чужое. Гэтаксама як і ежу, паэт не спяшаецца забараніць нават віно, якое прыносіць людзям і шкоду і карысць:

Вино хвалити или хулити – не знаю,

Яко в оном и пользу и вред созерцаю.

Характеристики

Список файлов ВКР

Свежие статьи
Популярно сейчас
Почему делать на заказ в разы дороже, чем купить готовую учебную работу на СтудИзбе? Наши учебные работы продаются каждый год, тогда как большинство заказов выполняются с нуля. Найдите подходящий учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
7023
Авторов
на СтудИзбе
260
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее