72992 (589256), страница 5

Файл №589256 72992 (Драматычныя і трагічныя калізіі ў беларускіх народных баладах) 5 страница72992 (589256) страница 52016-07-29СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 5)

То атруціш мяне, маладога [3, с. 529].

Кідаецца ў вочы ракавая роля брата ў трагічнай сітуацыі атручвання. Як вядома, старадаўняе сямейнае права перадавала брату бацькоўскія правы і абавязкі ў адносінах да сястры (выдаць замуж, надзяліць прыданым). Родныя людзі станавіліся падчас ворагамі, і ў гэтым трэба бачыць трагедыю становішча сваякоў. Неабходна, аднак, адзначыць, што бяспраўе дзяўчыны ў феадальнам грамадстве, яе поўная залежнасць ад таго ж брата пакідалі гераіне ў падобнай сітуацыі толькі адну зброю для абароны свайго гонару і жыцця — атруту.

Нас цікавяць і іншыя балады, якія ў фалькларыстыцы называюць гістарычнымі, хоць прырода баладнага жанру — выяўленне ўсіх праяў жыцця праз прызму асабістага лёсу чалавека — не дазваляе ёй даваць замалёўкі канкрэтных гістарычных падзей з постацямі гістарычных дзеячаў, кіраўнікоў і арганізатараў масавых зрухаў, паходаў, бітваў. Гістарычныя падзеі для балады толькі фон, на якім вырашаюцца лёсы асобных людзей, лёсы часта драматычныя, трагічныя, а канфлікты яны адлюстроўваюць характэрныя для пэўнай эпохі. Даследчыкі славянскіх балад (Д. М. Балашоў, Б. М. Пуцілаў), ставяць такія творы побач з жанрамі гераічнага эпасу — рускімі былінамі, украінскімі думамі, юнацкімі песнямі паўднёвых славян. Беларуская фальклорная спадчына практычна не мае буйных формаў гераічнага эпасу, таму балады з гістарычнымі матывамі, ці, інакш, гістарычныя балады, набываюць для нас асаблівую каштоўнасць. Беларускія балады з гістарычнымі матывамі вызначаюцца багаццем сюжэтаў, тэм, па мастацкай выразнасці, дасканаласці і ідэйнай насычанасці не ўступаюць творчасці нашых суседзяў.

Змест беларускіх балад з гістарычнымі матывамі прадыктаваны тымі рэальнымі трагічнымі калізіямі, што ўзнікалі непазбежна ва ўмовах частых татарскіх (турэцкіх) наездаў з іх бязлітасным руйнаваннем сямейных гнездзішчаў, забойствамі, палонам, здзекам, стратай дзяцей і да т. п. Нават адносна шчаслівая сітуацыя, калі, скажам, жанчыну не забілі, не здратавалі коньмі, не прадалі ў рабства, а толькі выдалі замуж за татарына, народнай свядомасцю ўспрымаецца як трагедыя і параўноўваецца са смерцю.

На вялікі жаль, у двухтомным выданні беларускіх балад, што выйшла ў серыі «Беларуская народная творчасць» (БНТ), балады з гістарычнымі матывамі не вылучаны асобна, хоць колькасна яны склалі б даволі значны раздзел (каля 20 сюжэтаў у даволі адрозных версіях). Пра гэта казалі ў сваіх даследаваннях некаторыя фалькларысты. Так, Л. Салавей вылучае беларускія балады з гістарычнымі матывамі і падзяляе іх на наступныя тэматычныя групы:

татарскі (турэцкі) палон;

трагічныя сустрэчы разлучаных членаў сям'і;

продаж у няволю, выкуп з няволі;

згадкі пра ваенныя сутыкненні з татарамі [25, с.483].

Усе названыя сюжэты балад злучаны паміж сабой унутранай сувяззю: у іх абавязкова прысутнічае матыў палону, няволі (пагроза няволі), хоць увага канцэнтруецца не столькі на самім палоне, колькі на характары герояў, іх стойкасці, мужнасці, вернасці роднаму краю, багатае жыццё на чужыне іх не вабіць, яны выбіраюць смерць, каб не быць у няволі. Цэнтральным і самым яскравым сюжэтам гэтай групы можна назваць трагічную сустрэчу разлучаных членаў сям’і. Паводле адной з версій балады, у маці было тры дачкі, меншую забралі татары. Маці зязюлькай прыляцела да дачушкі, але тая не змагла жыць удалечыні ад роднага краю і здзейсніла самагубства. Так яна вызвалілася ад замужжа-палону. Трагічная балада пра паланянку, такім чынам, з'яўляецца хвалебнай песняй патрыятызму, вернасці роду, вальналюбству нашага народа, які быў больш за ўсё адданы бацькоўскаму краю.

Не ўсе запісы гэтага сюжэта даводзяць развіццё падзей да трагічнага вырашэння калізіі. Часта паланянка, стаўшы па прымусу жонкай этнічнага ворага, аказваецца ў становішчы, ускладненым мацярынствам. Маці, прыляцеўшы зязюлькай да дачкі-паланянкі, назірае, што яе дачка па саду ходзіць з дзіцяткам на руках. Сітуацыя дачкі выглядае і ў такім выпадку трагічнай: яна не можа кінуць сваіх дзяцей, у народным уяўленні мацярынскі абавязак — святы абавязак. Рускі літаратуразнаўца Г. Паспелаў выдзяляў шматлікія групы трагічных калізій [49]. Адна з іх заключаецца ў тым, што ў свядомасці асобы адбываецца ўнутраная барацьба паміж пачуццём абавязку (у дадзеным выпадку мы сутыкнуліся з мацярынскім абавязкам) і ўласнымі перажываннямі гэтай асобы (замужжа-палон). У творах зафіксаваны такі факт, што татары не проста забіралі людзей у палон, а выкрадалі дзяўчат, каб узяць іх за жонак:

Калі татары ваявалі,

Белу чэлядзь забіралі,

І ў нашай дзеравенячке

Яны ўзялі тры дзяўчыначкі [3, с. 72].

Гэты архаічны ўсходні спосаб жаніцьбы ўспрымаўся складальнікамі балад як злачынства, як звычайнае гвалтаванне. З пункту гледжання выкрадальніка прапанова шлюбу ганарова і прывабна: дзяўчына не толькі вызваляецца ад рабства, але і ўзвышаецца над тымі, хто навокал яе. Але саму паланянку магчымасць замужжа прыводзіць у жах. Нявеста не па ўласнай волі, яна адстойвае гонар і свабоду, і на гэтай вострай калізіі будуецца ў асноўным большая колькасць балад. Драматызм іх дасягае вялізнай сілы, барацьба паміж дзяўчынай і тымі, хто завалодаў ёю, набывае бескампрамісны характар і нярэдка заканчваецца трагічным зыходам.

Разгледзім балады, сюжэт якіх апавядае пра трагічную сустрэчу дачкі і маці-паланянкі. Жонка татарына пазнае ў паланянцы-рабыні сваю родную маці — пазнае па песні, якую тая заспявала “ўнучатку-татарчатку”, і просіць яе застацца ў іх доме, прапануючы старой жыццё ў роскашы. Але маці адказвае наступнае:

— Дзіцятка маё, Аленка, мілое,

Не нада мне грошы, пусці дадому,

Не нада мне грошы, пусці дадому,

Пусці дадому ў клецкі староны [3, с. 62].

Трагічны пафас гэтых балад падмацоўваецца драматычнай напружанасцю. Выяўленне сваяцтва паміж паланянкай і яе гаспадарамі складае драматычнае зерне балады, а асноўная думка твора раскрываецца ў тым, як героі ўспрымаюць сітуацыю, як яны сябе пры гэтым паводзяць.

Існуе другая версія гэтага сюжэта («У нядзелю пад панядзелак»), калі беларуская дзяўчына становіцца жонкай татарына таму, што яе па-здрадніцку выдае братавая, заманіўшы да сябе нанач у каморку:

Адзін прыйшоў—каморку адбіў,

А другі прыйшоў—палажок адкрыў,

А трэці прыйшоў—завічку павёў [3, с. 63].

Далей у баладзе расказваецца, як маці ідзе шукаць дачку і знаходзіць яе ў хаце татарына. У адрозненне ад папярэдняга варыянта, дачка, пазнаўшы маці, не прапануе ёй ключы залатыя, але і сама «за слёзкамі свету не бача» [3, с. 64]. Трагізм балады заключаецца ў безвыходным стане абедзвюх жанчын.

Нельга не заўважыць, з якім выдатным мастацкім тактам выкладзена падзея: у баладзе няма нейкіх адмысловых жахаў прымусовага існавання, дачка не рабыня, яна замужам за багатым татарынам, у яе падначаленні знаходзяцца прыслужніцы; цяжар працы, што ускладзены на маці, таксама паэтычна змякчаецца ("яна... лебедзяў пасе"), — але якой жа пранізлівай сілы гора дасягае пры ўсім тым балада! Любы малюнак "жахаў" толькі затушавала бы галоўнае гора — пазбаўленне Радзімы.

Мастацкія асаблівасці баладнага жанру выяўленыя ў гэтым сюжэце з класічнай завершанасцю. Агульнанародная трагедыя перададзена праз адну сямейнаю драму і нідзе не выходзіць з гэтых рамак. Апавяданне ў баладзе драматычнае і перарывістае.

Такім чынам, прааналізаваўшы беларускія народныя балады, мы заўважылі, што ў творах моцна праяўляецца эстэтычная катэгорыя трагічнага. Відавочна, што гэтыя балады наскрозь прасякнуты трагічным пафасам, адчуваннем жудаснай неўладкаванасці, недабрабыту. Аснову разгледжаных баладных сюжэтаў складаюць пераважна матывы нечаканай бяды, якая ўрываецца ў мірнае жыццё людзей, матывы непапраўных выпадковасцей і жахлівых супадзенняў. Свет напоўнены рэзкімі супярэчнасцямі і злом, якому складана процістаяць. Пазбаўленне ад бяды ў баладах — звычайна шчаслівая выпадковасць. Такі характар канфліктаў заканамерна сканчваецца гібеллю героя ці гераіні, але ў гэтай гібелі закладзена перамога. Гераічны пачатак ў баладах зліваецца з трагічным.

РАЗДЗЕЛ VI. ПАЭТЫЧНЫЯ СРОДКІ Ў РАСКРЫЦЦІ ДРАМАТЫЧНАГА І ТРАГІЧНАГА Ў БАЛАДАХ

Балада ставіць у цэнтры ўвагі індывідуальны чалавечы лёс. Падзеі, значымыя для ўсяго народа, этычныя пытанні, сацыяльныя, філасофскія перадаюцца ў баладах праз прызму асабістых чалавечых адносін і лёсаў. Мастацкая спецыфіка баладных песень вызначаецца іх эпічнасцю і драматызмам, якія ствараюцца з дапамогай паэтычных сродкаў. Менавіта на гэтых мастацкіх прыёмах мы засяродзім увагу ў дадзеным раздзеле.

Адным з найбольш распаўсюджаных паэтычных тропаў у раскрыцці драматычных і трагічных калізій у баладах з’яўляецца ўвасабленне. Н. С. Гілевіч, звяртаючыся да гэтага вобразна-выяўленчага сродку, пісаў, што ўвасабленне — гэта “спосаб мастацкага адлюстравання рэчаіснасці і адна з асноўных вызначальных рыс светапогляду людзей” [19, с. 104]. Развіваючы думку Н. Гілевіча, В. П. Рагойша падкрэслівае, што ўвасабленне — гэта “разнавіднасць метафары, якая заключаецца ў наданні чалавечых уласцівасцей рэчам, прадметам, з’явам прыроды” [54, с. 110-111]. У такіх выпадках яно набывае сэнс персаніфікацый, гэта значыць, што да аб’ектаў нежывой прыроды звяртаюцца як да адушаўлённых, ачалавечаных істот. Сюды можна дадаць, што персаніфікаванымі могуць быць таксама жывёлы і расліны. У творах баладнага жанру ажываюць і пачынаюць гаварыць сонца і месяц, дарога і лес, дрэвы і жывёлы. Напрыклад, у баладах з сюжэтам “Вестка пра смерць казака” на двор да маладзіцы прылятаюць галубы (у іншых варыянтах - саколікі, салаўі, гусі) і кажуць ёй:

— Ой, паслухай-ка,

Паслухай-ка, маладая ўдава,

Ой, а ці стогнець,

Ой, ці стогнець дарожачка шырака,

Ой, ці шуміць жа,

Ці шуміць жа дубровушка зеляна? [3, с. 31]

Праз словы птушак народ-творца выказвае спачуванне маладой удаве, і вельмі дапамагае ў гэтым менавіта прыём увасаблення. Дзякуючы яскравым персаніфікаваным вобразам дарожкі, якая стогне, дубровушкі, якая шуміць, ствараецца патрэбны эмацыянальны фон. Баладная песні ўспрымаецца пры гэтым не толькі на слых, але ствараюцца і зрокавыя асацыяцыі.

Цікавасць выклікае персаніфікаваны вобраз арла з балады “Удава размаўляе з арлом”. Удава спытала птушку пра лёс “мілага дружка” і пачула ў адказ:

— Ох, твой міленькі дружок

Ён з туркамі ваюе,

Ён з туркамі ваюе

Па каленачка ў крыве

Ды й па пашачкі ў трупе [3, с. 78].

У прыведзеным урыўку персаніфікацыя спалучаецца з гіпербалай: “па каленачка ў крыве ды й па пашачкі ў трупе” [3, с. 78]. Сінтэз гэтых выяўленчых сродкаў дазваляе перадаць антыгуманны характар вайны, яе жорсткасць, вынішчальнасць. Прычым назіраецца нават нарастаючая градацыя (стылістычная фігура, якая заключаецца ў тым, што ў вершаваных радках групуюцца словы словы ці выразы з нарастаннем іх эмацыянальна-сэнсавай выразнасці):

А на яму рубашоначка

Ўся ўскіпела у крыве [3, с. 78].

Вобраз мілага дружка, які ваюе з туркамі, завершаны, у слухача ён выклікае моцнае спачуванне. Тым не менш, мы можам сцвярджаць, што гэты вобраз – сімвал справядлівасці і духоўнай перамогі. Народ верыць, што лёс будзе добразычлівы да іх, і таму на словы арла адказвае словамі ўдавы, якая чакала і далей будзе чакаць мілага, як чакае сам народ з вайны кожнага салдата.

Бадай, што найбольш выразна і наглядна прыём увасаблення выступае ў баладных песнях, у якіх дзейнымі асобамі з'яўляюцца персаніфікаваныя вобразы няшчаснай долі, бяды і гора. У беднага, гаротнага чалавека долі — шчасця, добрага лёсу — няма:

Я думала, што соўнычко зходзіць,

Ліха доля пад акенкам ходзіць,

Ліха доля шл...й валачыцца.

Я думала, што кароўка рычыць —

Ліха доля пад акенкам крычыць [3, с. 595].

Нельга не паспачуваць персанажу балады, так ярка намаляваны ў ёй вобраз ліхой долі.

Блізка да ўвасаблення стаіць алегорыя — іншасказанне. Як зазначае Н. С. Гілевіч, ”алегарычным мы звычайна называем такі вобраз або малюнак, які ў канкрэтных, зрокава-ўспрымальных абрысах падае пэўны абстрактны прадмет, адцягненае паняцце” [19, с. 123]. Найбольш пашыраная ў баладных песнях алегорыя смерці — гэта вяселле, шлюб. Паводле аднаго сюжэта, бел малойчык, паміраючы на чужыне, просіць свайго варанога каня дабегчы да двара і паведаміць маці пра сына: He кажы, коню, што забіт ляжу, // Да скажы, коню, што ажаніўся” [3, с. 281]. Далей з балады мы даведваемся пра дэталі трагічнага вяселля: сватамі былі зяленыя дубы, музыкам — зялёны явар, сванькай — чырвоная каліна, дружкамі — белыя бярозкі, нявестай — “арабіначка у чыстым полі да магілачка” [3, 281].

Вельмі ўражлівы і запамінальны алегарычны малюнак смерці створаны народнай фантазіяй у баладнай песні «А на моры дзяўчыначка бель бяліла». Два малойцы завялі дзяўчыну ў карчомку, «напаілі віном аж дап'яну», затым павялі яе к сіняму мору, пасадзілі ў чаўночак «дый піхнулі човен ад беражочку». «Ачухнулася дзяўчына сярод мора» і, зразумеўшы, што здарылася, якое страшнае вяселле адбылося, у які яна замуж пайшла, гаворыць:

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
689,97 Kb
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов ВКР

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
7026
Авторов
на СтудИзбе
260
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее