72992 (589256), страница 2

Файл №589256 72992 (Драматычныя і трагічныя калізіі ў беларускіх народных баладах) 2 страница72992 (589256) страница 22016-07-29СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 2)

Народныя балады — адзін з самых старажытных жанраў сусветнай паэзіі. Яны зарадзіліся недзе ў ХІ-ХІІ стст. у фальклоры германскіх народаў. Прыкладна ў гэты час балада ўзнікае і ў славянскім фальклоры. У сярэдневяковай еўрапейскай паэзіі тэрмін “балада” першапачаткова абазначаў народную плясавую песню любоўнага зместу з абавязковым рэфрэнам. Паступова песня аддзялілася ад танца, страціла рэфрэн. У сучасным выглядзе балада зарадзілася на хвалі ідэй еўрапейскага рамантызму і за кароткі час стала яго своеасаблівым маніфестам.

У цэнтры балады індывідуальны чалавечы лёс. Падзеі агульнанароднага значэння, этычныя, філасофскія, сацыяльныя пытанні ўзнаўляюцца ў гэтых творах праз прызму чалавечых ўзаемаадносін і лёсаў. Звычайна аўтар балады выбірае такое здарэнне, якое атрымлівае ўсеагульнае значэнне для саміх персанажаў і для цэлага сацыяльнага ці нават нацыянальнага калектыву. Напрыклад, трагедыя тысяч людзей, палоненых татарамі, адлюстравана ў баладзе пра жанчыну, якая ў палоне сустракае дачку. Асабліва важна тое, што ў баладных песнях няма падагульняючых вывадаў, якія перакідваюць масток ад асабістага лёсу да агульначалавечага.

У цэлым балада — эпічны жанр, што пацвярджае яе сюжэтнасць, падзейнасць і аб’ектыўнасць апавядання. Эпічнасць праяўляецца і ў тым, што аповед вядзецца ад аўтара, звычайна гэта паслядоўны расказ пра падзеі.

Мэтай балады з’яўляецца не ўсебаковае даследаванне разнастайных жыццёвых калізій, а паказ пэўнага чалавека на адным з самых складаных, вяршынных або пераломных момантаў яго жыцця, якое часта завяршаецца трагічна: маці канчае жыццё самагубствам пасля таго, як яе дзіця разарвалі ваўкі, сястра атручвае брата, які не дазваляе ёй быць з каханым. Кожны з такіх пераломных момантаў змяшчае адзіны канфлікт галоўнага героя з прыродай, сацыяльнай сістэмай, ворагамі, канфлікт гуманізму з бесчалавечнасцю і г. д. Дзеля яркага і ўсебаковага паказу гэтага канфлікту свядома абмяжоўваецца колькасць дзеючых асоб. Для народнай балады характэрна нязначная колькасць персанажаў, часцей за ўсё 2-3. У сілу прытчападобнасці балады, яе сцісласці героі паказаны не дэталёва, а эскізна: найбольш яскрава выдзелены толькі некаторыя рысы яго характару, якія неабходны для вырашэння асноўнай ідэі твора, для развіцця канфлікту.

Падзеі ў баладзе абмежаваны ў часе і прасторы. Уся ўвага аддадзена дзеянню. Варта падкрэсліць, што балада не толькі апавядае пра пэўную падзею, але і робіць чытача яе сведкам, стварае своеасаблівую ілюзію прысутнасці.

Беларускія балады адрозніваюцца ад баладаў іншых народаў сваёй паэтычнасцю. Тлумачыцца гэта тым, што ў беларускім фальклоры, як і ў заходніх славян, амаль не склаліся традыцыі гераічнага эпасу. Здарылася так, што ўсе незвычайныя, найбольш трагічныя падзеі, якія былі нярэдкімі ў штодзённым побыце беларусаў, гераічныя моманты ў жыцці пэўнага сацыяльнага калектыву ці нават усёй нацыі — смерць добрых малайцоў ад рук ворагаў (“Каля лесу, каля цёмнага”), развітанне з мужнымі абаронцамі роднага краю (“Праводзіны на вайну”, “Развітанне з мілым”), нашэсце захопнікаў (“Удава ратуецца ад татараў”) — знайшлі свае глыбокае адлюстраванне ў выключна дынамічнай, драматычна напружанай форме народнай балады.

Мастацкая спецыфіка беларускай народнай балады вызначаецца яе драматызмам і трагічнасцю. Пад драматызмам мы разумеем эстэтычную катэгорыю, якая адлюстроўвае і абагульняе супярэчнасці і канфлікты чалавечага жыцця, узаемаадносіны чалавека з навакольным светам. Для драматызму характэрныя няшчасце, неўладкаванасць, незадаволенасць асобы ў душэўнай сферы, у асабістых адносінах, у грамадскім становішчы, напружанае перажыванне нейкіх супярэчнасцяў, усхваляванасць і трывога, барацьба процілеглых сіл, напружаная інтрыга, сутыкненне процілеглых чалавечых учынкаў, ідэй, імкненняў [6, с. 15]. Г. Паспелаў называе драматызм “пафасам дзеянняў і адносінаў персанажаў, але часта ён робіцца разам з тым і драматызмам ідэйнай накіраванасці самога твора” [49, с. 90]. Канфлікты, якія параджае пафас драматызму, — гэта, на думку даследчыка, “сутыкненні персанажаў з такімі сіламі жыцця, з такімі яе прынцыпамі і традыцыямі, якія звонку супрацьстаяць характарам персанажаў і якія не маюць для іх зверхасабістага значэння” [49, с. 90]. Драматычныя канфлікты могуць прывесці да вельмі цяжкіх перажыванняў, да пакутаў, нават да пагібелі. Чым больш глыбокія канфлікты, тым больш цяжкія перажыванні, тым мацнейшы драматызм дзеянняў персанажаў і іх лёсаў.

Побач з драматызмам у баладах прысутнічае і трагічнае. Пад трагічным мы разумеем эстэтычную катэгорыю, якая характарызуе невырашальны мастацкі канфлікт (калізію), які разгортваецца ў працэсе свабоднага дзеяння героя і суправаджаецца пакутамі і гібеллю героя ці яго жыццёвых каштоўнасцей. Трагічнае ўзнікае на аснове сутыкнення чалавека з невырашальнымі супярэчнасцямі. Невырашальны канфлікт прыводзіць да цяжкіх пакут і смерці героя. Аднак гібель не кожнай асобы мы ўспрымаем трагічна, а толькі той, што мае важнае станоўчае значэнне для людзей. Варта разумець, што “пад трагічным разумеецца не проста жахлівае, а тое, што звязана з неажыццёўленымі высокімі парываннямі чалавека” [49, с. 158].

Супярэчлівым застаецца пытанне класіфікацыі беларускіх народных балад. Мы будзем кіравацца думкай Л. Салавей, якая падзяляе балады на наступныя віды:

балады з міфалагічнымі матывамі;

балады казачныя і легендарныя;

балады, якія змяшчаюць загадкі;

балады гульнёва-карагоднага складу;

балады навелістычныя;

балады гістарычныя;

балады гераічныя.

Паводле наяўнасці рэліктаў старажытнага светаўспрымання да найбольш ранніх балад трэба аднесці балады з міфалагічнымі матывамі. Да іх блізкія балады казачнага характару, балады, што ўключаюць загадкі. Найпазнейшымі трэба лічыць балады навелістычныя. Варта адзначыць пэўныя цяжкасці, якія ўзнікаюць пры разглядзе асобных сюжэтаў: варыянты адной балады могуць мець міфалагічныя элементы, напрыклад, метамарфозы, а могуць іх і не мець.

Да спецыфічных рыс адносіцца таксама і сістэма вобразаў беларускіх народных балад. Неабходна адзначыць, што вобразы, выкарыстаныя ў беларускіх баладах, вельмі яскравыя і поўныя. Праз паводзіны персанажаў, іх пачуцці, размовы мы можам добра ўбачыць унутраны свет чалавека, пачуць тое, што да нас хацеў данесці народ — аўтар твора.

Вельмі багатымі і разнастайнымі з'яўляюцца балады навелістычнага характару, у якіх адным з распаўсюджаных вобразаў з’яўляецца нявестка, якую свякруха закляла ў рабіну. Ператварэнне адбываецца часцей у разнастайныя запаветныя дрэвы: рабіну, каліну, таполю, яліну. Пры дапамозе такіх ператварэнняў аўтар перадае нам жыццё гаротнай дзяўчыны, якую не ўзлюбіла свякруха, раскрывае ўнутраны свет закаханай маладзіцы, паказвае яе перажыванні і пакуты ад нешчаслівага кахання:

Стрыкуча крапіва балотная,

Журліва свякрова нягодная.

Біла нявесту як дзень, дак ноч,

Гнала нявесту з двара далоў:

— Ідзі, нявеста, у чыста поле,

Скінься, нявеста, рабінай [3, с. 125].

Перад намі паўстаюць адразу два вобразы – свякрухі нягоднай і беднай нявесткі. У гэтай баладзе свякруха выступае адмоўнай, сварлівай жанчынай, якая незадаволена маладзіцай і заклінае яе ператварыцца ў рабіну. Тут праяўляюцца рэўнасныя адносіны да нявесткі за сына. Маці хоча, каб дзіця было побач з ёй, а не з маладой жонкай. Менавіта таму ў гэтым вобразе нам бачны недобразычлівыя, эгаістычныя паводзіны чалавека. Нявестка наадварот паўстае добрай, ціхмянай дзяўчынай, якая кахае свайго хлопца. Праз яе паводзіны мы бачым, што гэта паслухмяная, са светлай душой маладзіца.

У баладах пра напады татар прысутнічае вобраз бярозы:

— Ты, бярозе, хілява-бялява,

Чаму ты ў полі не вясёла?

Чаму ты, бяроза, суха, не зелена? [3, с. 264]

Вобраз бярозы, якая траціць сваю прыгажосць, засыхае, церпіць ад наездаў татар, прыйшоў у баладу, на думку К. П. Кабашнікава, з вясельнай паэзіі. У баладных песнях бяроза – вобраз самадастатковы. Нам дастаткова толькі аднаго эпізода, каб убачыць спусташальнасць татарскіх набегаў [14, с. 336].

Сустракаецца ў баладных песнях і вобраз каліны. Сімвалічны вобраз каліны – адзін з самых распаўсюджаных і сэнсава шматгранных. Ярка і пераканаўча каліна як вобраз-сімвал маладой дзяўчыны або замужняй жанчыны (нявесткі) выступае ў некаторых народных баладах. Паводле адной з балад, праклятыя за грэх казак і дзяўчына прараслі пасля смерці: казак – яварам, а дзяўчына – калінаю.

У народнай баладзе ператварэнні герояў могуць адбывацца не толькі ў дрэва, але і ў іншыя вобразы. Пра гэта сцвярджаюць і навукоўцы. Так, знаўца балад Л. Салавей адзначае, што “адным з яскравых вобразаў у баладах з’яўляецца ластаўка” [25, с. 487]. Прыкладам можа служыць балада:

Да ў нядзельку раненька на зары

Шчабятала ластаўка на моры,

На беленькім камушку седзючы,

І на беражочак гледзючы:

— Ой, татулька, татулька, для бога,

Знімі мяне з камушка бялога [3, с. 239].

Тут назіраецца первўвасабленне дзяўчыны ў ластаўку. Сама на сабе гэтая птушка сімвалізуе лепшыя якасці: дабрыню, чысціню, пяшчоту. Так праз вобраз ластаўкі паказваюцца нам якасці дзяўчыны і робіцца гэта для большай эмацыянальнасці, праўдзівасці.

Асабліва часта сустракаецца ў баладных песнях вобраз шэрай зязюлькі – сімвал жанчыны, якая горка сумуе-тужыць – або ў разлуцы з каханым, або па дому бацкоў. Па словах Л. Салавей, “матыў ператварэння жанчыны ў птушку, найчасцей зязюлю, а яе дзяцей у дробных птушачак, салавейкаў, прысутнічае ў некалькіх сюжэтах і з'яўляецца сюжэтастваральным, без гэтага ператварэння сюжэт не можа існаваць, ён рассыпаецца” [25, с. 445]. Неабходна дадаць, што на Беларусі зязюлю лічылі птушкай жаночага роду, птушкай без пары, птушкай-удавой. За вобразам зязюлі замацавалася і сімвалічнае значэнне вяшчунні і варажбіткі. Зязюлі па народных павер’ях, дадзена знаць тое, чаго не ведаюць і не могуць ведаць людзі, таму ў песнях яна прадказвае лёс.

Да рэдкіх сюжэтаў балад адносяцца творы з вобразам арла. Арол у індаеўрапейскай міфалогіі заўсёды знаходзіцца на вяршыні «Дрэва Сусвету». Гэтая птушка служыла пасланцам багоў, далятала да мора, прыносіла адтуль весткі, могла бачыць ніжніх ранейшых багоў, зрынутых у апраметную [25, с. 463]. У беларускай фальклорнай спадчыне арол таксама памяшчаецца часта на дубе — дрэве Перуна, ці «Дрэве Сусвету»:

Узяў стрэльбу да застрэліў гарла на дубе.

Дзе галоўка упала, там цэркаўка стала,

А дзе крылца ўпалі, там алтары сталі.

А дзе ножанькі ўпалі, там свечанькі сталі [3, с. 484].

Асаблівасцю казачных балад з'яўляюцца таксама вобразы дзікіх звяроў, пра якія дастаткова міфалагічных уяўленняў і якія шырока прадстаўлены ў казках. Гэта найперш воўк (сюжэты «ваўкі-нянькі», «воўк перамагае ў шлюбным спаборніцтве», у першым сюжэце яго можа замяніць мядзведзь):

Над дзіцятачкай чатыры нянечкі,

Чатыры нянечкі, шэрыя ваўкі.

Радзілі раду, раду добрую [3, с. 583].

Беларускія балады данеслі да нас шэраг міфалагічных матываў, якія сведчаць пра веру нашых продкаў у мажлівасць ператварэння чалавека ў аб'екты навакольнай прыроды: кветкі, дрэвы, каменні, рэчкі і інш. У мастацкі твор уключаецца гатовы добра вядомы архаічны матыў, які служыць большай мастацкай выразнасці твора, робіць яго глыбокім і змястоўным [12, с. 459]. З мужчынскіх вобразаў варта адзначыць зялёны дубочак – вобраз, які процістаіць жаночым вобразам з расліннага свету, хаця ні з адным з іх і не спараны (як, напрыклад, явар з калінай або з ліпай) [25, с. 487]:

Прыблудзілася к зялёнаму дубу,

Тут я, млода, начаваці буду.

Я думала, што дуб зеляненькі,

Адазваўся казак маладзенькі [3, с. 249].

Як зазначае К. Лецка, у беларускай народнай баладзе, як і ў фальклоры многіх народаў свету, набліжанасцю да рамантычнага паказу вызначаецца такая сітуацыя, калі ў знак моцнай і неразлучнай любові нябожчыкаў (звычайна хлопца і дзяўчыны) на іх магілах вырастаюць і сашчапляюцца дуб з бярозаю або зрастаюцца разам вяршочкі зялёнага явару і белай бярозы [41, с. 182]. Гэты гімн вернасці ў каханні праз алегарычныя вобразы дрэў знайшоў адлюстраванне ў рамантычнай баладзе «Дзве бярозы» Яна Баршчэўскага, у творчасці іншых паэтаў-рамантыкаў. Становяцца «дубочкамі, бярозкамі» і нават «белым камянём» героі народнай балады «Заклятае вяселле». У дадатак да таго хлопец, дзяўчына ці нявестка могуць стаць вярбою.

Народныя балады змяшчалі ў сабе вобразы не толькі дрэў, птушак, раслін, але і абстрактныя паняцці ў вобразе гора. Такія вобразы адносяцца да вельмі старажытных уяўленняў аб прадвызначанасці чалавечага шляху, аб надзяленні кожнага чалавека ужо пры нараджэнні добрай або благой доляй:

А я ў горы не радзілася,

Само гора прыкацілася.

Пайду з гора ў чыста поле,

Гора за мной катком коціць… [3, с. 452]

У простага чалавека гора жыло побач, усюды хадзіла ззаду. Праз гэты вобраз аўтар балады паказвае, што просты чалавек вельмі часта пакутаваў, яму было нялёгка па жыцці побач з горам, якое не давала спакою.

З жаночых вобразаў у беларускіх баладах бадай што самым глыбокім і яркім, “мастацкі дасканалым трэба лічыць вобраз сялянскай дзяўчыны Бандароўны, галоўнай гераіні аднайменнай балады” [14, с. 341]. Пачуццё чалавечай годнасці, жаночага гонару, мужнасць, сіла волі, здольнасць супрацьстаяць дамаганням пана, улада якога над сялянамі была неабмежаванай, сканцэнтраваны ў гэтым вобразе народнай гераіні. Яна не прымае падарункаў пана, наносіць яму нечуваную абразу, хоць ведае, што рызыкуе жыццём:

- Ой, лепей, пане Хаміцкі, у сырым пяску гніці,

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
689,97 Kb
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов ВКР

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
7021
Авторов
на СтудИзбе
260
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее