43341 (588322), страница 2

Файл №588322 43341 (Гiстарызмы i архаiзмы i цяжкасцi iх перакладу на беларускую мову) 2 страница43341 (588322) страница 22016-07-29СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 2)

Не менш характэрнай для тых часоў з'яўляецца і знатная нашчадніца старой феадальнай сям'і Ізабэла дэ Круа, якая таксама, як і Квенцін з'яўляецца толькі пешкай у складанай палітычнай гульні Людовіка, які імкнуўся прыбраць да рук любую зямлю ці замак, што застаўся без моцных гаспадароў.

У эпізоде з гісторыі барацьбы Людовіка і Карла Бургундскага з ашаламляючай паўнатой замаскіраваны ўмовы, у якіх нараджалася самадзяржаўная французская манархія, згуртаваная сілай і хітрасцю Людовіка XI. Колькі бруду і крыві, колькі жорсткасці, каварства, але ж колькі палітычнай хітрасці і дзяржаўнага розуму ў палітыцы хлуслівага Людовіка, які нястомна працаваў над дасягненнем сваёй мэты – стварэннем адзінай Францыі.

Карл Смелы – апошні герцаг Бургундскі – гаспадар вялікай, квітнеючай, стракатай дзяржавы (у той час Францыі належала не толькі частка французскіх зямель, але і тэрыторыя цяперашняй Бельгіі і Галандыі). Ён антаганіст Людовіка XI не толькі таму, што ён валодае краінамі і гарадамі, на якія прэтэндуе Людовік XI, але і таму, што Карл, у прадстаўленні В.Скота – апошні рыцар на троне – цудоўны анахранізм, увасабляючы слаўнае рыцарскае мінулае Еўропы, на змену якому прыходзіць празаічнае будучае: царства разліку, культу грошай, эра буржуа. Гэтыя два вобразы – вялікі творчы поспех пісьменніка.

Карл увасабляе не толькі рысы адыходзячага рыцарскага свету, буйнага, але гераічнага – у ім адзначана і ўласцівасць чалавека XV стагоддзя, закранутага павевам італьянскага Рэнесансу, які расквітаў побач за Альпамі. Старое і новае спалучаецца ў Людовіку XI – каралю, які ахвотна іграе ролю скупаватага хітруна-гараджаніна, гэтакага куманька-прастачка.

Людовік XI прыцягваў увагу многіх выдатных пісьменнікаў XX стагоддзя. Ён адлюстраваны ў "Саборы Парыжскай Багамацеры" В. Гюго, і аповесці Бальзака "Мэтр Карнэліус", аднак у Скота яго партрэт найбольш глыбокі, найбольш рэалістычны і гістарычны.

Квенцін – своеасаблівы юны Дон Кіхот на вялікай дарозе Францыі, дзе адбываюцца справы, якіх ён не разумее, яле якія выклікаюць у яго страх і агідласць.Ён не жадае ўдзельнічаць у бруднай гульні Людовіка нават не таму, што разгадвае яе – для гэтага ён занадта наіўны – а таму, што яна яму не падабаецца.

Вядома, у паслядоўным праслаўленні маральных якасцей нашага

двараніна ёсць доля характэрнай для В. Скота ідэалізацыі рыцарскага мі- нулага Еўропы. Але ж пісьменнік і пасмейваецца са свайго героя, і прымушае нас памятаць аб тым, што Квенцін – наіўны і гарачы юнак, які валодае розумам, доблесцю, пачуццём сумленнасці, акрамя таго, Квенцін – проста чалавечны, добры, спагадлівы. Гэта ўжо не звязана з яго феадальнай мараллю, да таго ж, Скот паказаў на прыкладзе Ардэнскага Вепрука, што побач з яго ідэальным Квенцінам існуюць і носьбіты сапраўднай адыходзячай маралі, якая вельмі адрознівалася ад высокага духу рыцарскіх раманаў і кодэксу рыцарскага сумлення.

В. Гюго падкрэсліў ў сваім артыкуле "Аб Вальтэру Скоце", што ў гэтым рамане разам з уласцівай пісьменніку цікавасцю да гістарычнага матэрыялу, напружанаму, поўнаму прыгод сюжэту, ёсць яшчэ і вялікі маральны змест.

Раздзел 2. Гістарызмы і архаізмы, і іх роля ў мастацкім тэксце

2.1 Паняцце гістарызма

Лёс слоў вызначае не "узрост", а іх выкарыстанне ў мове. Словы, якія абазначаюць жыццёва важныя, неабходныя паняцці, вякамі не старэюць; іншыя ж архаізуюцца даволі хутка, мы перастаем іх ужываць, таму што знікаюць самі паняцці, якія гэтымі словамі абазначаюцца. Змянілася сістэма адукацыі – зніклі з нашай мовы словы рэаліст (навучэнец рэальнага вучылішча), класная дама, інстытутка.

Словы, якія служаць назвай паняццяў, з'яў, прадметаў, што не існуюць у наш час, называюцца гістарызмамі. Усе пералічаныя "старыя словы" – гэта гістарызмы. Яны займаюць у мове асаблівае месца, з'яўляючыся адзінымі назвамі прадметаў, якія даўно зніклі з нашага побыту. Таму ў гістарызмаў няма і не можа быць сінонімаў.

Прычына з'яўлення ў мове гістарызмаў - у змяненні побыту, звычаяў, у развіцці тэхнікі, навукі, культуры. Цяпер мы не мераем аршыны, не кланяемся валасным старшыням і рады былі б забыць ўсе непатрэбныя, як нам здаецца, словы. Але ж як быць гісторыкам і пісьменнікам, калі яны захочуць апісаць мінулую эпоху? У гістарычнай літаратуры, у мастацкіх творах, якія апавядаюць аб мінулым народаў, нельга не ўжываць гістарызмы. Яны дапамагаюць аднавіць каларыт эпохі, надаць апісанню мінулага рысы гістарычнай даставернасці.

Аднак статус гістарычных рэалій не заўсёды з’яўляецца пастаяннай уласцівасцю слова. Змяненне гэтага статуса заметна на прыкладзе перахода тэрмінаў у рэаліі і наадварот – рэалій у тэрміны і другія, нетэрміналагічныя адзінкі. Некаторыя тэрміны па той ці іншай прычыне паступова адыходзяць у вобласць гісторыі і становяцца свайго рода гістарычнымі рэаліямі. А могуць і набываць новае жыццё.

Ужо хрэстаматыйным стаў прыклад з самалётам. У свой час ён быў уся толькі дываном (казачная рэалія), а потым нечакана-негадана набраў высату ў значэнні лятацельнага апарата (тэрмін), а цяпер, у адным радзе з больш дасканалымі сваімі братамі і сёстрамі – ракетамі і спутнікамі, – ператварыўся ў элемент звычайнай і штодзённай мовы.

2.2 Класіфікацыя гістарызмаў

Так як праблема гістарызмаў з’яўляецца мала вывучанай існуюць некаторыя спрэчкі адносна іх класіфікацыі.

У слоўніку архаізмаў і гістарызмаў яны класіфіцыруюцца наступным чынам:

– Уласна лексічныя гістарызмы.

Да іх ліку належаць найменні, семантычны аб’ем якіх складаецца толькі з устарэлых значэнняў. Такімі з’яўляюцца, напрыклад, тэрміны: гетман “камандаючы войскамі табарытаў у Чэхіі ў 15 стагоддзі”, “камандуючы войскамі у старой Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім”, “камандуючы рэестравымі казакамі на Украіне ў другой палове 16 – першай палове 17 ст.”, камандаючы войскамі ў Малдове ў 17 ст.”; дзесяцкі – “камандзір дзесяці войнаў”, “у дарэвалюцыйнай Расіі выбарная асоба з сялян, якая выконвала паліцэйскія абавязкі”.

– лексіка-семантычныя гістарызмы.

У адрозненне ад уласна лексічных гістарызмаў лексіка-семантычныя гістарызмы ў сучаснай беларускай мове маюць актуальныя значэнні. Для прыкладу слова гільдыя, рэалізуемае ў творах беларускай літаратуры са значэннем “аб’яднанне купцоў альбо рамесленнікаў у сярэдневяковай Еўропе, якое абараняла інтарэсы сваіх членаў” або “адзін з трох маёмасных разрадаў купецтва ў царскай Расіі”, з’яўляецца лексіка-семантычным гістарызмам, а са значэннем “саюз, аб’яднанне” (напрыклад, гільдыя літаратараў) – актуальным словам.

– Семантычныя гістарызмы.

Што датычыць семантычных гістарызмаў, то яна таксама маюць у сучаснай мове актуальныя значэнні: локаць “даўнейшая мера даўжыні, прыблізна 0.5 метра”, двор “прадмесце, маёнтак”, скарб “дзяржаўная маёмасць”, кварта “даўнейшая мера вадкіх і сыпучых рэчываў”, якія знаходзяцца ва актыўным ужытку і сёння, але з іншымі значэннямі.

2.3 Паняцце архаізма

Акрамя гістарызмаў, у нашай мове вылучаюцца і іншыя тыпы ўстарэлых словаў. Вам не даводзілася назіраць, як тое ці іншае слова чамусьці "трапляе ў няласку"? Мы ўсё радзей ужываем яго ў мове, замяняючы іншым. Паступова яно забываецца зусім. Напрыклад, акцёра раней называлі камедыянтам; гаварылі не падарожжа, а ваяж, не пальцы, а персты, не лоб, а чало. Такія ўстарэлыя словы называюць сучасныя прадметы, паняцці, якія зараз называюцца інакш. Новыя назвы выцяснілі папярэднія, і яны паступова забываюцца. Устарэлыя словы, у якіх ёсць сучасныя сінонімы, што замянілі іх у мове, называюцца архаізмамі.

У Вялікай Савецкай Энцыклапедыі 1953 года выдання архаізмы азначаюцца наступным чынам: "Архаізм (грэч.) – слова ці выраз, якія устарэлі і пересталі ўжывацца ў звычайным маўленні. Часцей за ўсё выкарыстоўваецца ў літаратуры як стылістычны прыём для прыдання мове ўрачыстасці і для стварэння рэалістычнага каларыту пры адлюстраванні старыны". Далей гаворыцца, што "архаізм у якасці паэтычнага сродка назіраецца і ў лексіцы, і ў марфалогіі, і ў сінтаксісе".

У асноўным можна згадзіцца з гэтым азначэннем. Аднак функцыі архаізмаў значна больш разнастайныя, чым тыя, якія ў ім адзначаны. Акрамя таго, і само паняцце "архаізм" мае патрэбу ў некаторым удакладненні.

Справа ў тым, што гэты тэрмін аб'ядноўвае разнастайныя паняцці. Да архаізмаў адносяць словы і выразы, якія ўстарэлі і не выкарыстоўваюцца ў сучаснай мове таму, што маюць адпаведныя "сучасныя" сінонімы, як напрыклад:

whilom – formerly – даўні, некалі.

swain – peasant – селянін ,

methinks – it seems to mе – мне здаецца,

yonder – there – там

habit – dress – адзенне

to trow – to think – думаць і г. д.

З другога боку, да архаізмаў адносяць такія словы, якія не маюць сінонімаў таму, што паняцці, якія выражаюцца гэтымі словамі, не іграюць ні якай ролі ў сучасным жыцці грамадства. Напрыклад, такія словы, як шчыт, булат, дань, кальчуга, церам; у англійскай мове; gorget – латны каўнер, mace – жазло, сімвал улады, ці шаноўнага становішча, thane – тан, прадстаўнік англійскай арыстакратыі , yeoman – дробны землеўладалец, goblet – кубак, baldric – перавязь і г. д. Гэтыя словы не знікаюць са слоўнікавага запасу мовы, яны толькі абмежаваныя ў сваім ужыванні сферай гістарычных раманаў, нарысаў і даследаванняў па гісторыі адпаведных перыядаў. Такія словы завуцца гістарызмамі.

Сярод уласна архаізмаў, што маюць сінонімы ў сучаснай мове, трэба зрабіць розніцу паміж словамі, якія ўжо поўнасцю ўстарэлі і пагэтаму часам незразумелыя членам калектыву, які размаўляе на дадзенай мове, і такімі архаізмамі, якія знаходзяцца на стадыі ўстарэння. Іх значэнні зразумелыя, аднак, яны ўжо амаль не ўжываюцца.

Такім чынам, прадстаўляецца мэтазгодным падзяліць архаізмы на словы старадаўнія або забытыя, якія прадстаўляюць сабой тэрміны даўніны і ўваскрашаюцца толькі ў асобных стылістычных мэтах у сучаснай літаратурнай мове, і словы ўстарэлыя, г. зн., якія яшчэ не страцілі свайго значэння ў сістэме лексікі сучаснай літаратурнай мовы.

Функцыя архаізмаў, як функцыя стварэння рэалістычнага каларыту ў мастацкім творы па-рознаму выкарыстоўваецца аўтарамі гістарычных раманаў. У "Пісьме пачынаючаму аўтару" А. Н. Талстой піша: "Гістарычныя героі павінны думаць і гаварыць так, як іх да гэтага штурхае іх эпоха і падзеі той эпохі. Калі Сцяпан Разін будзе гаварыць аб першапачатковым накапленні, то чытач адкіне гэтую кнігу пад стол і правільна зробіць. Але аб першапачатковым накапленні, скажам, павінен ведаць і павінен памятаць аўтар, і з таго пункту погляду разглядаць тыя ці іншыя падзеі".

З правільнай думкі А. Н. Талстога можна зрабіць няправільны вывад аб тым, што героі гістарычных раманаў павінны "гаварыць так, як іх да гэтага штурхае іх эпоха і падзеі той эпохі". Калі б героі гістарычных раманаў сапраўды гаварылі бы мовай той эпохі, якая апісваецца мастаком, то, несумненна, чытач бы таксама закінуў гэту кніжку пад стол, таму што не змог бы яе зразумець. Справа ў тым, што героі гістарычных раманаў размаўляюць на сучаснай літаратурнай мове, а ўмела прымяняемыя аўтарамі архаізмы і ствараюць адчуванне эпохі. Цяжкасць выкарыстання архаізмаў для стварэння гістарычнага каларыту асабліва востра адчуваў А. С. Пушкін. У сваім артыкуле "Юрый Миласлоўскі, або рускія ў 1612 г", Пушкін піша: " Вальтер Скотт увлек за собой целую толпу подражателей. Но как они все далеки от шотландского чародея! подобно ученику Агриппы, они, вызвав демона старины, не умели им управлять и сделались жертвами своей дерзости».1

Сапраўды, В. Скот быў найвялікшым мастаком гістарычнага рамана і з выключнай тонкасцю і ўменнем карыстаўся архаізмамі як сродкам стылізацыі. Прынцыпы, якімі ён карыстаецца пры адборы архаізмаў для стварэння гістарычнага каларыту, сфармуляваны ім самім наступным чынам: мова аўтара не павіннна быць выключна ўстарэлай і незразумелай, але аўтар павінен па магчымасці не дапускаць слоў і зваротаў чыста сучаснага паходжання. Адна справа выкарыстоўваць мову і пачуцці, ўласцівыя і нам і нашым продкам, піша В. Скот, другое – навязваць ім перажыванні і мову, характэрную толькі для іх нашчадкаў.

Кіруючыся гэтымі прынцыпамі, Вальтэр Скот не капіруе мову прошлых эпох. Ён абмяжоўваецца параўнальна невялікай колькасцю архаічных словаў і выразаў, прычым большасць гэтых словаў і выразаў адносяцца да ўстарэлых, а не да старадаўніх слоў. Напрыклад:

methinks – мне здаецца,

haply – магчыма,

in troth – сапраўды,

nay – не

travail – цяжкая праца

repast – трапеза і іншыя.

Калі Вальтэр Скот выкарыстоўвае старадаўнія словы, то сярод іх ёсць такія, якія могуць быць незразумелыя чытачу па самой прыродзе старынных слоў, то ён звычайна адбірае такія, у якіх не ўсе значэнні з'яўляюцца старыннымі. Напрыклад:

menial – слуга

doom – прыгавор

equipage – світа і інш.

Часцей за ўсё архаізмы прынцыпова адрозніваюцца ад гістарызмаў. Калі гістарызмы – гэта назвы ўстарэлых прадметаў, то архаізмы – гэта ўстарэлыя найменаванні звычайных прадметаў і паняццяў, з якімі мы стала пастаянна сутыкаемся ў жыцці.

У англійскай мове на аснове твораў англійскай літаратуры XVIII стагоддзя мы саставілі наступную класіфікацыю:

1. Фанетычныя архаізмы (els – else, considerat – considerate, doone – done, rancke – ranke);

2. Лексічныя архаізмы (dame – хатняя гаспадыня, robe – сукенка, array – адзенне);

3. Семантычныя архаізмы (rue – раней у сэнсе "шкадаваць, гараваць", а зараз у сэнсе "раскайвацца");

Прычына з'яўлення ў мове гістарызмаў – у змяненні побыту, звычаяў, у развіцці тэхнікі, навукі, культуры.

Прычына з'яўлення архаізмаў іншая – яна ў развіцці мовы, у абнаўленні яго слоўніка: на змену адным словам прыходзяць другія.

Раздзел 3. Цяжкасці перакладу архаізаванай лексікі

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
551,87 Kb
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов ВКР

Свежие статьи
Популярно сейчас
Как Вы думаете, сколько людей до Вас делали точно такое же задание? 99% студентов выполняют точно такие же задания, как и их предшественники год назад. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6384
Авторов
на СтудИзбе
307
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее