74455 (574221), страница 2

Файл №574221 74455 (Міхась Лынькоў i Пятрусь Броўка як адны з самых выдатных творчых постацей у літаратурным працэсе Беларусі савецкага часу) 2 страница74455 (574221) страница 22016-07-29СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 2)

Па ідэйнаму прызначэнню і па аднатыпнасці паэтыкі да «Васількоў» прымыкаюць апавяданні «Ірына», «Дзіцячы башмачок», «Недапетыя песні», «Пацалунак» (усе – 1942).

У апавяданнях «Ірына» і «Астап» подзвігу герояў папярэднічаюць асабістыя трагедыі: злой варожай рукой забіты малы сынок Ірыны, а ў Астапа карнікі спалілі хату разам з нявесткай і ўнукамі. Самі па сабе гэтыя факты клічуць да помсты. I яна адбываецца. Ірына ўзрывае мост на чыгунцы, а Астап у якасці правадніка заводзіць карнікаў, якія шукаюць партызан, у непралазныя балотныя нетры, адкуль няма звароту і дзе гіне сам.

Першым буйным творам М. Лынькова стала аповесць (часта яе даследчыкі вызначаюць як раман) «На чырвоных лядах» (1933). Жанрава-стылявая будова аповесці – мазаічная. Кожны яе раздзел нібы асобная навела. Такая форма не дазваляе развіць дзеянне ў хуткіх тэмпах бягучага часу. Але гэта і не патрэбна пісьменніку, бо жыццё ў глухой правінцыі цячэ марудна і шмат у чым стыхійна. Тут літаратурная форма якраз адэкватная самой плыні жыцця. Затое ў кожным мазаічным раздзеле-малюнку – асобная, глыбока раскрытая падрабязная побытава-сацыяльная сітуацыя, непаўторныя, каларытныя характары местачковых людзей з іх жывой наддняпроўскай гаворкай (прататыпам адлюстраванага мястэчка стала добра знаёмае аўтару мястэчка Свержань). Пісьменнік захапляўся экзатычнымі народнымі слоўцамі: «вылівак», «збязуліць» (разысціся, расперазацца, здурнець), «шуядзь» (зброд, дробяза), «бучны» (натапыраны), «знецікі» (знянацку), «задыхнеча» (душная атмасфера), «цанавацца», «пашлакатаваць» (пацешыць), «ніціцца» (прыгінацца). Шмат у аповесці арыгінальных народных прымавак. Некаторыя з іх стварыў, магчыма, сам пісьменнік па законах народнага ладу. Адметнасць моўных і стылявых рэсурсаў у аповесці «На чырвоных лядах» звярнула на сябе ўвагу Якуба Коласа, які ў артыкуле «Мова М. Лынькова па раману «На чырвоных лядах» (1934), адзначыўшы, што «М. Лынькоў выдатны майстар слова», усё ж крытыкаваў пісьменніка за празмернае захапленне правінцыялізмамі, якія яшчэ не сталі «стабільнымі словамі». На жаль, аповесць засталася незакончанай. Да ўсяго яшчэ, у ёй больш, чым у творах 1920-х гг., адчуваецца схематызм і зададзенасць, абумоўленыя нарастаннем прэсінгу з боку ідэалагічных органаў на літаратуру.

У 20-я гады спецыяльна для дзяцей М. Лынькоў не пісаў, хоць героямі яго твораў часта былі дзеці. Пасля аповесці «На чырвоных лядах» адна за адной з'яўляюцца ў М. Лынькова аповесці для дзяцей – «Пра слаўнага ваяку Мішку і яго слаўных таварышоў» (1935) і «Міколка-паравоз» (1936).

Як вядома, М. Лынькоў прымаў удзел у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь 17 верасня 1939 г., што адлюстравалася ў яго творчасці. Аснову зборніка «Сустрэчы» (1940) разам з апавяданнямі склала і аднайменная аповесць.

Героем аповесці «Сустрэчы» з'яўляецца Захар Крымянец, стары камуніст, засуджаны польскімі ўладамі да пажыццёвага зняволення за смелае знішчэнне ў зале суда па загаду сваёй партыі правакатара. Па прызнанню самога пісьменніка, прататыпам вобраза Захара Крымянца паслужыў яму вядомы герой заходнебеларускага рэвалюцыйнага руху Сяргей Прытыцкі. Аднак, відаць, толькі па вельмі агульных знакавых момантах жыццёвага лёсу можна збліжаць літаратурнага героя Захара Крымянца і рэальную асобу С. Прытыцкага. Па-першае, яны рознага ўзросту. Захар ужо меў дарослую дачку, а Сяргею Прытыцкаму ў час апісаных падзей было ўсяго 26 гадоў. Па-другое, перабольшаны ахвярны эмацыянальна-псіхалагічны стан Захара Крымянца. Пісьменнік знаходзіўся ў Заходняй Беларусі непрацяглы час і таму не валодаў дастатковым запасам канкрэтна-жыццёвых назіранняў над заходнебеларускай рэчаіснасцю. Зусім зразумела, што ў поглядзе на гэтую рэчаіснасць ён міжвольна карыстаецца прапагандысцкімі трафарэтамі, распаўсюджанымі ў прэсе Савецкай Беларусі. Іх прысутнасць у аповесці відавочная.

Пасля заканчэння вайны М. Лынькоў прыступіў да напісання рамана ў чатырох кнігах пад назвай «Векапомныя дні» (1949–1956). Гэта быў яго магістральны занятак у пасляваенны час. Раман быў задуманы яшчэ ў ваенную пару, бо пісьменнік адчуваў глабальнае значэнне духоўнага вопыту чалавецтва, набытага ў барацьбе з фашызмам. І калі вопыт барацьбы з Напалеонам выліўся ў духоўна абагульняючую эпапею «Вайна і мір» Л. Талстога, а грамадзянская вайна знайшла трагічна-эпапейнае адлюстраванне ў рамане «Ціхі Дон» М. Шолахава, то ўсімі пісьменнымі людзьмі ў глыбіні душы чакалася, што і пасля гэтай перажытай вайны павінен з'явіцца твор, які стане такім жа панарамным люстэркам рэальнай гісторыі сусветнага катаклізму. Адносна сваёй радзімы Беларусі, якая змагалася з ворагам на патрызанскіх шляхах, М. Лынькоў гэтую задачу ўзяў на сябе. Над раманам М. Лынькоў працаваў натхнёна і з вялікім душэўным напружаннем. Магчыма, сапраўды ў час стварэнння рамана яму мроіўся мастацкі ідэал «Вайны і міру» і «Ціхага Дона». Але наўрад ці пісьменнік у той час задумваўся над пытаннем, ці існавалі рэальныя ўмовы ў грамадстве пасляваенпых гадоў для стварэння эпасу ўсяго нацыянальнага лёсу народа. Мабыць, не. Па-першае, увесь раман прысвечаны партызанскай барацьбе і жыццю людзей на акупіраванай Беларусі, з фактычным абліччам якіх аўтар не сутыкаўся, бо ўсю вайну правёў у арміі. Праўда, пісьменнік сабраў шмат дакументальных матэрыялаў, але яны не маглі поўнасцю кампенсаваць акалічнасць асабістай уключанасці ў апісваемыя падзеі. Магчыма, гэты фактар і не быў галоўным сярод іншых фактараў, якія стрымлівалі творчыя магчымасці пісьменніка. Аўтар «Вайны і міру» таксама не ўдзельнічаў у вайне 1812 г. Галоўным, бадай, аказалася тое, што не была свабоднай прастора палітычнага, ідэйнага і культурнага жыцця таго часу для свабоднай творчасці. Канцэптуальна пісьменнік вымушаны быў ставіць сябе ў рамкі пэўных ідэалагічных канструкцый, ісці за старымі часоў вайны дагматычнымі ўяўленнямі аб характары партызанскай барацьбы на Беларусі. Усё гэта і адбілася на мастацкіх вартасцях «Векапомных дзён». Раман, адзначым, нельга назваць вельмі слабым, аднак узяць талстоўскі і шолахаўскі рубяжы М. Лынькову не ўдалося.

2. Пятрусь Броўка

Пётр Усцінавіч Броўка нарадзіўся 12 (25) чэрвеня 1905 г. у вёсцы Пуцілкавічы (зараз Ушацкі раён Віцебскай вобласці) у сялянскай сям'і. Вельмі рана прылучыўся да актыўнай грамадскай дзейнасці – трынаццацігадовым падлеткам ён ужо працуе ў валасным камісарыяце, затым – справаводам у валвыканкаме, рахункаводам у саўгасе. У 18 гадоў будучы паэт становіцца сакратаром камсамольскай ячэйкі, а праз год – старшынёй сельсавета. Захоплены няўрымслівым вірам жыцця, юнак стараецца перадаць свае адчуванні літаратурным словам – дасылае допісы, карэспандэнцыі, вершы ў акруговую газету «Чырвоная Полаччына», дзе яны і былі ўпершыню надрукаваны ў 1926 г. П. Броўка быў на камсамольскай працы ў Полацку, вучыўся ў БДУ, у гады вайны працаваў у армейскім друку. Страшэнным ударам для паэта сталася смерць маці ў Асвенціме. Радасна, як і ўсе савецкія людзі, сустрэў паэт Перамогу. Працяглы час П. Броўка быў старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, шмат намаганняў прыкладаў для адкрыцця выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Менавіта пад яго кіраўніцтвам выйшла ў свет шматтомная Беларуская Савецкая Энцыклапедыя ў дванаццаці тамах. Ён падтрымаў многіх маладых аўтараў, што ўваходзілі ў літаратуру пасляваеннага часу. Вечна заклапочаны, спагадлівы, адстойваў правы літаратараў па нармальнае жыццё, клапаціўся пра жыллёвыя ўмовы і матэрыяльны дабрабыт сваіх калег. П. Броўка – лаўрэат Ленінскай прэміі за кнігу паэзіі «А дні ідуць...» (1962), лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, Герой Сацыялістычнай Працы, акадэмік АН Беларусі, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР і БССР, заслужаны дзеяч навукі БССР, Ганаровы грамадзянін Мінска.

Станаўленне творчай індывідуальнасці П. Броўкі прыпадае на даваенны час, калі, з аднаго боку, у народзе мроіліся надзеі на шчаслівае жыццё, а з другога – паступова ішоў працэс абясцэньвання ранейшых каштоўнасцей. Барабанны грукат уяўных перамог і дасягненняў перакрываў стогн і плач ахвяраў сталіншчыны.

У даваенны час убачылі свет наступныя паэтычныя зборнікі П. Броўкі: «Гады, як шторм», «Прамова фактамі» (абодва – 1930), «Цэхавыя будні» (1931), «Прыход героя» (1935), «Вясна радзімы» (1937), «Шляхамі баравымі» (1940). У сваіх творах паэт усхваляе святочна-пыпшую прыроду, не менш святочныя працоўныя будні, захапляецца героікай жыцця, перадае яго напружаны рытм, паэтызуе ўласную і свайго пакалення прылучанасць да перабудовы свету. Пры наяўнасці пэўных індывідуальных рыс, асабістых інтанацый у лірыцы паэта, асабліва канца 1920-х – першай паловы 1930-х гг., занадта шмат агульнага, дэкларатыўнага. Дадзенай якасцю пазначаны такія вершы П. Броўкі, як «Наперад маладых» (1928), «Дарагое», «На новыя мы сталі рубяжы» (абодва – 1929), «Гады, як шторм», «Вясновая размова» (абодва – 1930), «Зямля» (1931), і нават хрэстаматыйны, поўны светлай і надзвычай узнёслай радасці верш «Радзіме» (1934). Разам з тым паэт імкнуўся пераадолець агульнае і зблізіцца з канкрэтнай рэчаіснасцю. Так, у праграмным вершы «Не буду я стаяць на раздарожжы...» (1926), які адпавядаў сваім агульным настроем духу таго часу асуджаць смутак і асабістыя перажыванні, ёсць зварот да ўласнага душэўнага стану. Тут назіраецца эмацыянальная сувязь уласнага і грамадскага:

Усход успыхнуў ясны і прыгожы,

Сплылі далёка моракі начы,

Не буду я стаяць на раздарожжы,

Вачамі смутнымі глядзець удалячынь.

У вершах П. Броўкі сярэдзіны – другой паловы 1930-х гг. больш душэўнай самааддачы, непасрэднасці і шчырасці лірычнага перажывання, імкнення за знешнім, на першы погляд дробязным, убачыць нешта істотнае, характэрнае. Найбольш цікавыя і арыгінальныя лірычныя творы П. Броўкі гэтага перыяду – «Садоўнік», «Дзед Тарас», «Канец лета» (усе – 1935), «На полі першая раса» (1936), «Бор», «Паляванне», «Мяцеліца», «Дождж», «Крыніца», «Мы з табой хадзілі часта ў поле...», «Сустрэча» (усе – 1940).

У даваеннай лірыцы П. Броўкі ёсць шэраг вершаў-прысвячэнняў сваім калегам па пяру: «Памяці Паўлюка Труса», «Якубу Коласу» (1936), «Пятру Глебку» (1940), «Янку Купалу».

Вершы П. Броўкі, напісаныя ў першыя дні і месяцы вайны, як і творы іншых паэтаў, поўняцца заклікамі да барацьбы і помсты. Захопнікі імянуюцца самымі знішчальнымі метафарычнымі азначэннямі: «звяры», «драпежнікі шалёныя», «вырадкі-псы», «падлюгі». У такім прыёме таксама захаваны падтэкставы заклік да бескампраміснага бою: калі ворагі – гэта нелюдзі, то і знішчаць іх трэба без усялякага шкадавання («Маці, «Пісьмо землякам», «Дрыжыце, падлюгі-фашысты», «Помста» (усе – 1941). Упэўненасцю ў хуткае вяртанне ў родныя мясціны поўніцца верш паэта «Байцам-беларусам» (1943), у якім арганічна знітаваны лёс воіна, салдата і лёс усяго народа. Асноўная ідэя вынікае з радкоў, дзе гаворыцца, што герой нават са страчаным зрокам абыдзе паўсвета, але знойдзе шлях у родны свой край.

Паэт у вайну яшчэ больш рашуча і натуральна пачаў пазбаўляцца ў сваёй творчасці рысаў напышлівага рытарызму і апісальнасці, у яго творах паглыбілася трагедыйнае адчуванне жыцця, вылучаецца на першы план душэўнае перажыванне вялікай народнай бяды. Спецыфіка яго творчасці 1941–1945 гг. – у захапленні жанрам балады, у якім сінтэзуюцца адзнакі эпасу, лірыкі і драмы, гераічны і трагедыйны пафас. У такіх сваіх баладах, як «Партызан Бумажкоў», «Пастух» (абедзве – 1941), «Дахаты» (1942), «Надзя-Надзейка», «Кастусь Каліноўскі», «Магіла байца» (усе – 1943) П. Броўка таленавіта выкарыстаў набыткі і дасягненні фальклору, здолеў арганічна ўжыцца ў сістэму фальклорных слоўна-выяўленчых сродкаў і трапна перадаць своеасаблівасць мыслення беларускага народа, якое грунтуецца на заўсёднай веры ў канчатковую перамогу сіл дабра над сіламі зла.

Многія лірычныя вершы П. Броўкі ваеннага часу поўняцца верай у хуткае вяртанне воінаў да сваёй былой мірнай працы. Тэма гэта асабліва выразна загучада ў вершах, напісаных у 1945 г. Адзін з іх з характэрнай назвай «Возьмем сеўні!..» поўны радасці вяртання да зямлі і працы, выяўляе патрыятычны, светлы настрой героя, яго ўзрушанасць. Як часта бывае ў творах Броўкі, і тут прырода ажывае, прымае актыўны ўдзел у дзеянні, стварае агульную ўрачыстую атмасферу:

Грайце ж вы, вятры-гарністы,

Шмат герояў стрэнуць хаты,

Зернем чыстым,

Зернем чыстым

Загудзіць наш край багата.

Лепшымі пасляваеннымі лірычнымі творамі П. Броўкі з’яўляюцца «Помнік» (1946), «Шпак» і «Дзяўчына з Палесся» (абодва – 1947), «Ківач» (1948), «Сонца грэе» (1949). У іх сцвярджаецца гуманістычная думка пра тое, што народныя ахвяры ў гады вайны – залог лепшага, мірнага жыцця, што чалавечая праца – аснова існавання, паэтызуецца радасць паяднання чалавека з прыродай. Броўка імкнецца пераадолець дэкларатыўнасць і агульшчыну, якія прынеслі столькі шкоды пасляваеннай літаратуры.

Апошнія два з паловай дзесяцігоддзі склалі ў творчасці паэта якасна новы этап, які засведчыў паглыбленне ідэйна-тэматычных асноў яго паэзіі. Шматграннай і ў жанравых адносінах становіцца паэзія сталага П. Броўкі. Паэт здолеў узняцца да знітавання трох часавых вымярэнняў, надаўшы тым самым сваёй творчасці адзнакі маштабнасці і філасафічнасці. З другой паловы 50-х гадоў яго творчасць стала болып даверлівай і шчырай, яшчэ больш рашуча пазбавілася штучнай напышлівасці і афектацыі. Броўка працуе з вялікай творчай аддачай, натхнёна. Адзін за адным выходзяць зборнікі вершаў «Пахне чабор» (1959), «Не пытайся пра гэта...» (1959), «Далёка ад дому» (1960), «Высокія хвалі» (1962), «Між чырвоных рабін» (1969), «Калі ласка» (1972), «I ўдзень і ўночы...» (1974), «Што сэрца праспявала» (1979). Талент паэта к гэтаму часу набыў адзнакі сапраўднага лірызму. Вельмі характэрныя для новага перыяду творчасці П. Броўкі вершы «Сэрца», «Як ліст дубовы...» (абодва – 1956), «Праца», «Журавы», «Пахне чабор...» (усе – 1957). Кожны з іх уяўляе сабой усхваляваны лірычны маналог, прасякнуты роздумам над праблемамі жыцця. Голас аўтара гучыць даверліва і шчыра. Броўка не збіваецца на рыторыку, канстатацыю фактаў, яму важней разабрацца ў гаме складаных унутраных перажыванняў, суаднесеных з трывогамі эпохі.

Характеристики

Список файлов ответов (шпаргалок)

Свежие статьи
Популярно сейчас
Почему делать на заказ в разы дороже, чем купить готовую учебную работу на СтудИзбе? Наши учебные работы продаются каждый год, тогда как большинство заказов выполняются с нуля. Найдите подходящий учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6376
Авторов
на СтудИзбе
309
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее