74428 (574219), страница 3

Файл №574219 74428 (Максім Іванавіч Гарэцкі) 3 страница74428 (574219) страница 32016-07-29СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 3)

У кастрычніку 1923 г. М. Гарэцкі, атрымаўшы ў савецкім пасольстве ў Варшаве дазвол, пакінуў Вільню і разам з сям'ёй пераехаў у Мінск. Гэтае рашэнне было выклікана многімі прычынамі грамадска-палітычнага, суб'ектыўна-псіхалагічнага характару. Адыгрывала сваю ролю варожае стаўленне польскіх уладаў да «беларускага нацыяналіста», які вёў актыўную грамадска-асветную працу. З другога боку, умацоўвалася вера ў тое, што абвешчаная бальшавікамі падтрымка нацыянальна-адраджэнскіх сіл у БССР будзе ажыццёўлена. Сумаваў пісьменнік і па роднай Багацькаўцы, дзе засталіся бацька, маці, прыкутыя незабыўным горам – трагічнай смерцю (верасень 1922) іх адзінай дачкі Ганны і арыштам органамі НКУС сына Гаўрылы (жнівень 1922). Галоўным жа пабуджальным матывам пярэбараў было ўсведамленне Гарэцкім сваёй зрошчанасці, духоўнай еднасці з народам, унутраная гатоўнасць дзяліць з ім усе жыццёвыя выпрабаванні. Пісьменнік павінен быў кожную хвіліну адчуваць сябе ў сваім нацыянальна-культурным асяроддзі. Яму патрэбен быў паўсядзённы псіхалагічны кантакт з рэальным чытачом, патрэбна была агульнанацыянальная аўдыторыя. Вядома, М. Гарэцкі прадбачыў небяспеку, якая падпільноўвала яго ў Савецкай Беларусі, бо афіцыйныя ўлады маглі не дараваць яму ні «Дзвюх душаў», ні «Апостала», нават калі гэтыя і іншыя «крамольныя» творы друкаваліся пад псеўданімам. I тым не менш адважыўся на рызыкоўны крок.

Прыезд у Мінск клаў пачатак новаму, асабліва драматычнаму перыяду жыцця і творчай дзейнасці М. Гарэцкага. Гэты перыяд правамерна назваць савецкім. Храналагічна ён дзеліцца на два этапы, мяжой якіх стаў арышт 1930 г. Мянялася не толькі месца працы і пражывання пісьменніка, але і яго сацыяльны статус. З Мінска (студзень 1926) ён пераязджае ў Горкі (люты 1926 – жнівень 1928), потым зноў вяртаецца ў Мінск (верасень 1928 – ліпень 1930). Арышт па ілжывым даносе адкрыў найбольш змрочную старонку ў жыцці Максіма-пакутніка, несправядліва асуджанага па сфабрыкаванай справе міфічнага «Саюза вызвалення Беларусі» і высланага на пяцігадовы тэрмін у г. Вятку.

Перыяд 1923–1930 гг. уражвае здзіўляючай паслядоўнасцю пісьменніка ў выяўленні творчых і грамадска-палітычных поглядаў. Ён не стаў падладжвацца пад ідэалагічныя патрабаванні новай улады, не кінуўся на шлях нястрымнага ўслаўлення новай сацыялістычнай явы, рэвалюцыйнага энтузіязму працоўных, а, як і раней, з годнасцю і самапавагай працягваў нацыянальна-адраджэнскую праграму, якую намеціў і ажыццяўляў на Віленшчыне: вядзе навуковую, культурна-асветную працу, выкладае беларускую мову і літаратуру ў Камуністычным універсітэце БССР, чытае курс беларусазнаўства на рабфаку Беларускага універсітэта (верасень 1925 – студзень 1926). У Інбелкульце ўзначальвае мовазнаўчую і літаратуразнаўчую секцыі.

Паказальна, што яго тагачасныя творы тэматычна скіраваны не да новай рэчаіснасці, а да нядаўняга мінулага. Падобная зарыентаванасць, думаецца, і была формай апасродкаванай ацэнкі палітычнай сістэмы, да якой пісьменнік у 1919–1922 гг. ставіўся даволі крытычна. Ацэнка засталася нязменнай, і пасля пераезду ў Мінск М. Гарэцкі цалкам засяроджваецца на дапрацоўцы раней апублікаваных ці яшчэ незавершаных твораў, якія і вызначылі яго пісьменніцкае аблічча ў другой палове 20-х гадоў. Гэта аповесці «У чым яго крыўда?» (прыблізна 1925–1926), «Меланхолія» (1916–1921, 1928), дакументальна-мастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне» (1914–1915, 1919–1920, 1925–1926, 1928). Уносяцца змены, папраўкі і ў аповесць «За што?», якая выходзіць пад назвай «Ціхія песні» (1926), «Ціхая плынь» (1930), у п'есу «Жартаўлівы Пісарэвіч» (1922, 1925, 1927, 1928). Не абмінуў патрабавальны мастак увагай і малафарматныя рэчы, рыхтуючы да друку зборнік «Апавяданні», што меўся выйсці ў свет у 1928 г. і павінен быў стаць творчай справаздачай пісьменніка за пятнаццаць гадоў дзейнасці ў галіне нацыянальнай прозы (1912–1928). Амаль кожны з раней апублікаваных твораў таксама быў перагледжаны аўтарам. Але Белдзяржвыдавецтва не прыняло зборнік да друку, бо «палітрэдактар Будзінскі даў адмоўны водзыў» (Чарняўская Л. Успаміны пра знаёмства і сустрэчы з Якубам Коласам // Полымя. 1994. №9. С. 103.).

Выкарыстанне М. Гарэцкім тэксту ранніх апавяданняў у аповесці «У чым яго крыўда?» было прадыктавана агульнай тэндэнцыяй развіцця яго прозы, тэндэнцыяй умацавання яе эпічнай асновы. Эпічная паўната дасягалася, вядома, не механічным пашырэннем канкрэтнага матэрыялу, а новым ракурсам адлюстравання рэчаіснасці.

Так, Клім Шамоўскі і Кастусь Зарэмба акцэнтавалі галоўную ўвагу на негатыўных баках вясковага жыцця, а Лявон Задума ўжо валодае здольнасцю выразней бачыць і станоўчыя з'явы ў жыцці вёскі. А гэта якраз і вяло да пераадолення непаўнаты, эскізнасці малюнка, арганічнага ў апавяданні, але недастатковага ў буйным творы. На розных сэнсава-змястоўных узроўнях вырашаны і канфлікт героя з вясковым асяроддзем. У прыватнасці, па-новаму прачытваецца і сітуацыя з лістом Кастуся да Ганначкі. Там бесцырымонныя паводзіны вяскоўцаў, якія калектыўна чыталі інтымнае пасланне юнака да дзяўчыны, былі галоўнай прычынай яго «крыўды». У аповесці ж сэнсавыя параметры «крыўды» вызначаюцца не толькі перажываннямі Лявона, але і ўсведамленнем сацыяльных прычын нізкай побытавай культуры сялян.

Высветліць гэтыя прычыны якраз і павінна была другая частка трылогіі – аповесць «Меланхолія», у якой Лявон выступае ў новай якасці: пасля завяршэння вучобы ён працуе каморнікам у глухім кутку Віленшчыны. Тут Лявон Задума ўздымаецца на болып высокі ўзровень светапогляднага развіцця. Пра гэта сведчыць пашырэнне сферы яго інтэлектуальнай зацікаўленасці: інтэлігенцыя і народ, інтэлігенцыя і ўлада, шляхі вызвалення ад сацыяльнага і нацыяльнага прыгнёту, праблема сэнсу жыцця і прызначэння чалавека, жыццё і смерць – вось над чым б'ецца зараз думка Лявона. Істотна тое, што пісьменнік, па-першае, свядома вывеў героя за межы звыклага вясковага асяроддзя і сутыкнуў яго з больш складанымі сферамі сацыяльнай рэчаіснасці, а па-другое, абраў эпісталярную форму падачы матэрыялу, падкрэсліўшы тым самым ролю інтэлектуальнага, аналітычнага пачатку, права асобы мець свой уласны, суб'ектыўны погляд на жыццё і чалавечыя ўзаемаадносіны. «Меланхолія» прадэманстравала відавочныя поспехі аўтара ў авалоданні сакрэтамі пабудовы сацыяльна-псіхалагічнай аповесці. Напоўнены глыбокім філасофскім зместам, роздумамі героя, схільнага да рэфлексіі, да тонкіх перажыванняў, твор пазбаўлены, аднак, статыкі, апісальнасці. Сюжэт яго дынамічны. Але заснаваны ён не на голай падзейнасці, не на дэтэктыўных калізіях і сітуацыях, а на руху думак і пачуццяў героя. Уласна і сам герой увесь час знаходзіцца ў няспынным руху, у дарозе, у пошуках адказу на хвалюючыя пытанні (ад'езд на працу, паездка ў цягніку, прыгоды па дарозе на пошту, вандроўка па віленскіх вуліцах, вяртанне з балаголам у родную вёску, наведванне могілак). А вобраз дарогі – гэта сімвал шляху, якім Беларусь мае ісці ў будучыню.

Кніга «На імперыялістычнай вайне» – заключная частка трылогіі аб блуканнях па пакутах беларускай інтэлігенцыі ў асобе сялянскага сына Лявона Задумы. Гэта і новы этап станаўлення героя як асобы, грамадзяніна, абаронцы гуманізму і духоўных асноў жыцця. Нездарма пісьменнік даручыў маладому каморніку весці ваенны дзённік, зрабіў яго летапісцам гісторыі народа ў адзін з трагічных перыядаў жыцця. Наватарскае значэнне кнігі ў тым, што яна стаіць ля вытокаў жанру беларускай мастацкай дакументалістыкі. У аснову кампазіцыі твора пакладзены прынцып свабоднага чаргавання аб'ектывізаваных малюнкаў ваеннай паўсядзённасці, акопнага побыту і роздумаў, разважанняў героя. Але кніга пазбаўлена эклектыкі, яна ўнутрана цэласная, па-мастацку завершаная. Цэментуючым пачаткам, які аб'яднаў разрозненыя апісанні ў арганічнае адзінства, выступае абагульняючая думка мастака, пункт яго гледжання, маральная пазіцыя. Стрыжнёвая лінія «Запісак…» – адлюстраванне вайны ў яе рэальным абліччы. Асобным выданнем «Запіскі…» выйшлі ў 1926 г. і былі прыхільна сустрэты крытыкай, якая слушна адзначыла іх глыбокую праўдзівасць і жанравае наватарства (форма дзённіка). Рабіліся спробы разглядаць твор у кантэксце еўрапейскай антываеннай літаратуры (параўнанне з вядомым рамана А. Барбюса «Агонь»).

Кніга «На імперыялістычнай вайне» знаменавала далейшае ўзыходжанне пісьменніка на вышыні эпічнай творчасці. Гэты быў і яшчэ адзін крок у асваенні буйной формы, якой павінна была стаць «Камароўская хроніка» – галоўная кніга М. Гарэцкага. Як засведчыў брат пісьменніка, «Максім настолькі захапляўся збіраннем матэрыялу да «Камароўскай хронікі», што зрабіў у 1926 годзе адмысловае падарожжа ў Сібір, бо туды вялі жыццёвыя шляхі некаторых герояў» (Гарэцкі М. Успаміны, артыкулы, дакументы. Мн., 1984. С. 13.). Вынікам даволі працяглай вандроўкі (чэрвень – ліпень) ад Масквы да Благавешчанска сталі «Сібірскія абразкі», якія можна ацэньваць і як самастойны цыкл, цікавы шмат у якіх адносінах. У прыватнасці, сюжэт большасці «абразкоў» пабудаваны на падзеях і з'явах паслякастрычніцкай пары: а гэта дае магчымасць прасачыць, як адбывалася фарміраванне светапогляду пісьменніка і якім было ўспрыманне новай, савецкай рэчаіснасці. Галоўная тэма «Сібірскіх абразкоў» – лёс беларусаў-перасяленцаў, якія пакінулі родны край у пошуках лепшай долі.

М. Гарэцкі працягваў таксама творчую працу над цыклам кароткіх апавяданняў пад назвай «Люстрадзён». Творы цыкла падпісаны псеўданімам Мізэрыус Монус. Сваім зместам і агульнай скіраванасцю «Люстрадзён» крыху адрозніваецца ад «Сібірскіх абразкоў». Так, у асобных апавяданнях («Пагранічны інцыдэнт на Амуры», «Асляпёны конь») мела месца пісьменніцкая ўступка ідэалагічным патрабаванням часу. Яе можна бачыць у тэндэнцыйнай абмалёўцы дзейных асоб, у спрошчаным падыходзе да раскрыцця псіхалогіі чалавека і вытлумачэнні яго паводзін. I ўсё ж уступкі М. Гарэцкага палітыцы мелі абмежаваны характар, яны не закраналі сутнасных асноў творчасці.

Працу над «Люстрадзёнам» М. Гарэцкі, аднак, не паспеў закончыць, бо 18 ліпеня 1930 г. ён быў арыштаваны органамі АДПУ, і большасць апавяданняў цыкла засталася ў рукапісах. М. Гарэцкаму інкрымінавалі знаходжанне з 1924 г. у літаратурнай групе контррэвалюцыйнай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі». Сфабрыкаваныя абвінавачванні пісьменнік адмёў і вінаватым сябе не прызнаў. Тым не менш ён быў асуджаны да пяцігадовай высылкі ў Вятку. Амаль адначасова з Максімам Гарэцкім быў арыштаваны і яго брат Гаўрыла Гарэцкі, які праходзіў, аднак, па іншай справе – па справе «працоўнай Сялянскай партыі» – і быў асуджаны да вышэйшай меры пакарання, замененай пазней на дзесяць гадоў канцлагеру.

Са дня арышту да 10 красавіка 1931 г. М. Гарэцкі знаходзіўся за кратамі, а да 25 чэрвеня – у перасылцы з Мінскай турмы. Умовы жыцця палітычнага ссыльнага ў Вятцы былі надзвычай складанымі. Цяжка было знайсці жытло і сталую працу. М. Гарэцкі рабіў спробы ўладкавацца карэктарам у газеце «Вятская правда», чарцёжнікам у Земтрэсце, рахункаводам падгароднай гаспадаркі, грузчыкам на прыстані. Нарэшце ўдалося паступіць на фабрыку вучэбных дапаможнікаў чарцёжнікам.

У 1932 г. яго прызначылі тэхнікам-каштарыснікам завода Вучпалітэхабсталявання, потым тэхнікам-калькулятарам у Вяткабудзе. Доўгі час жыў на вышках, «на другім, недабудаваным, паверсе дома», а затым пашчасціла зняць прахадны пакойчык, у якім «дваім ледзь павярнуцца». Драматычныя перыпетыі жыцця ў Вятцы М. Гарэцкі адлюстраваў у лістах да жонкі. Перапіска з Леанілай Усцінаўнай – гэта эпісталярны нарыс, які з'яўляецца дакументальным абвінаваўчым актам супраць бесчалавечнай палітычнай сістэмы. За скупымі, лаканічнымі паведамленнямі са старонак нарыса паўстае трагедыя беларускай інтэлігенцыі, кінутай па волі абаронцаў таталітарнага ладу на здзек і фізічнае вынішчэнне. Лісты яскрава паказваюць, якія тытанічныя намаганні спатрэбіліся М. Гарэцкаму, каб не ачарсцвець душою, не расчаравацца ў жыцці, не страціць веру ў людзей. А прычын для скрухі і адчаю было багата. Перш за ўсё – недарэчныя абвінавачванні, несправядлівы прысуд, крыўда на тых, хто паверыў паклёпнікам, пазбавіў магчымасці займацца творчай працай. Несціханым болем заставаўся для палітссыльнага лёс жонкі і малых дзяцей, якія на доўгі час апынуліся ў прыгнечаным маральным становішчы, без падтрымкі і сродкаў існавання. I ўсё ж неадольная прага тварэння жыла ў сэрцы М. Гарэцкага. У літаратурнай працы ён спадзяваўся знайсці паратунак, забыцца пра нанесеныя крыўды, сцвердзіць сваю чалавечую існасць, споўніць доўг мастака-грамадзяніна.

Па-першае, пісьменнікам быў завершаны раман «Віленскія камунары», які належыць да буйных здабыткаў беларускай раманістыкі, усёй нацыянальнай прозы. Адзначым, што ранейшыя ацэнкі твора патрабуюць істотнага перагляду. Так, ролю і значэнне рамана трэба бачыць не ў тым, што яго аўтар нібыта сцвердзіў у вобразнай форме ідэю непазбежнасці выхаду працоўных мас на гістарычную арэну і паказаў, як народ з ахвяраў гісторыі становіцца яе творцам, рухаючай сілай. I адносіны пісьменніка да вопыту віленскіх камунараў, якія са зброяй у руках выступілі на абарону савецкай улады, у сапраўднасці не такія апалагетычныя, як вынікае з ранейшых даследчых прац. Гэта ж трэба сказаць і адносна пісьменніцкай канцэпцыі рэвалюцыі. Непрадузяты аналіз рамана паказвае, што ў сваіх поглядах на Кастрычнік М. Гарэцкі застаўся, па сутнасці, на тых жа ідэйных пазіцыях, што і ў аповесці «Дзве душы». Толькі выяўлены погляды не адкрыта, а апасродкавана, логікай сюжэтнага развіцця, праз выбар формы апавядання, якое вядзецца ад імя галоўнага героя. Такая форма абумоўлена імкненнем М. Гарэцкага замаскіраваць ад пільнага цэнзарскага вока сваё разуменне сацыялістычнай рэвалюцыі, схавацца за героя-апавядальніка. Гэтае разуменне найбольш выразна выяўлена М. Гарэцкім у заключных частках рамана-хронікі, дзе «віленскія камунары» аказваюцца пераможанымі. Пісьменніцкая ўвага якраз і засяроджваецца на высвятленні прычын паражэння. Прычынаю ж было тое, што камунары аказаліся заложнікамі ідэі ўзброенай барацьбы як нібыта адзінага, універсальнага сродку вырашэння сацыяльных супярэчнасцей. У рамане пераканальна паказана, што партыйныя кіраўнікі мелі цьмянае ўяўленне аб настроях, якія панавалі ў вёсцы і ў горадзе.

М. Гарэцкі падае разважанні аднаго з рабочых-актывістаў аб тым, што нібыта «вёска настроена для нас надта добра, сяляне спачуваюць бальшавікам, чакаюць загадаў». Але жаданае тут выдавалася за існае: калі пачалося паўстанне, на дапамогу камунарам ніхто не прыйшоў! Вось так у пісьменніцкім асвятленні выглядала на практыцы так званая ўсенародная падтрымка рэвалюцыі, якую спрабавалі ажыццявіць «віленскія камунары». Як вынікае са зместу твора, авантурызм кіраўнікоў Рэўваенсавета, іх адарванасць ад народа, уласцівы ім дух сектанцтва, фанатызм і прывялі да паражэнкя.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
279,36 Kb
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов ответов (шпаргалок)

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6384
Авторов
на СтудИзбе
307
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее